Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
197 Золак Янка (сапр. Даніловіч Антон) (1912—2000) — беларускі паэт і празаік. Паходзіў зь вёскі Лучнікі Слуцкага павету.
198 Жаўрыд Павал (1889—1939) — беларускі палітычны дзеяч. Дэлегат I Усебеларускага зьезду. У канцы 1920 г. камісар Случчыны, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г. 3 1921 г. працаваў у Віленскім БНК. 3 1923 г. у Менску.
199 Павал Жаўрыд стаў старшынём Слуцкага БНК толькі ў лістападзе 1919 г. Першым жа старшынём пасьля стварэньня камітэту ў красавіку 1918 г. стаў доктар Яніслаўскі.
200 У пачатку XX ст. сытуацыя з магнацкім землеўладаньнем на Случчыне не была такая адназначная, як сьцьвярджае Віцьбіч. Сапраўды, да пачатку XIX ст. большая частка Слуцкага павету разам са Слуцкам належала магнацкаму роду Радзівілаў. Але ў 1828 г. муж-
чынская лінія гэтага роду згасла, і пасьля сьмерці Дамініка Радзівіла ягоная дачка Стэфанія выйшла замуж за Людвіка Леана Вітгенштэйна, якому і перайшлі такім чынам усе радзівілаўскія ўладаньні, у тым ліку і былое Слуцкае княства. Пасьля сьмерці без нашчадкаў адзінага сына Людвіка Леана і Стэфаніі Вітгенштэйнаў — Пятра, ягоная сястра Марыя выйшла замуж за германскага князя Хлодвіга Карла Віктара Гогенлоэ. Ён атрымаў у спадчыну ўсе ўладаньні, але валодаць імі ня мог як германскі падданы. Дзеля гэтага ўсе маёнткі былі хутка распрададзеныя і патрапілі ў розныя рукі.
201 Маецца на ўвазе, натуральна, не 1918, a 1919 год.
202 Насамрэч Беларускі нацыянальны камітэт у Слуцку пры паляках дзейнічаў легальна, і нават у яго статуце сярод мэтаў арганізацыі фігуравала такая, як «уходзіць да польскае ўлады з прозьбамі аб палепшаньні агульнага і прыватнага жыцьця беларусаў».
203 Белы арол месьціцца на дзяржаўным гербе Польшчы, таму пад уладай «Белага арла» маецца на ўвазе польская ўлада.
204 Вайніловіч (Woynillowicz) Эдвард (1847—1928) — польскабеларускі грамадзка-палітычны дзеяч, адзін з буйных абшарнікаў Беларусі. У 1918 г. вітаў абвяшчэньне БНР, але не падзяляў радыкальнае ідэалёгіі беларускіх сацыялістаў. Быў прыхільнікам аднаўленьня Вялікага княства Літоўскага ў палітычным хаўрусе з Польшчай.
205 Паўлюкевіч Арсень (1889—?) — беларускі палітычны дзеяч, лекар. Далучыўся да беларускага руху ў пачатку 1920 г. У лістападзе 1920 г. узначаліў адноўлены Слуцкі БНК, кіраўнік яго мэдычна-санітарнага аддзелу. Падчас Слуцкага збройнага чыну загадваў шпіталем паўстанцаў. Удзельнічаў у Праскай канфэрэнцыі ў верасьні 1921 г. У красавіку 1922 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1920-х гг. жыў у Вільні. У сярэдзіне 1920-х гг. быў стваральнікам і кіраўніком шэрагу беларускіх палянафільскіх арганізацыяў: Часовай беларускай рады, «Прасьветы», «Беларускай хаткі», Беларускага камітэту для спраў самакіраваньня, Беларускай нацыянальнай рады, Беларускай нацыянальнай партыі. Аказваў дапамогу Барысу Каверду ў падрыхтоўцы замаху на савецкага амбасадара П. Войкава. Калі верыць Б. Каверду, падчас Другой сусьветнай вайны браў удзел у антыфашысцкім руху ў Варшаве.
206 Русак Васіль (1896 — пасьля 1946) — беларускі грамадзкапалітычны дзеяч, сябра БПСР. Актыўны ўдзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г. 3 1923 г. у Празе на вучобе, адзін з кіраўнікоў Замежнага бюро БПСР.
207 Пракулевіч Уладзімер (1887—1938) — беларускі нацыянальны дзеяч, сябра БПСР, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня. 3 1923 г. дзяржаўны сакратар ураду БНР. Акрамя Пракулевіча, намесьнікам старшыні зьезду В. Русака быў таксама Павал Жаўрыд.
208 Анцыповіч Анастас — першы камандзір 1 -й Слуцкай брыгады войскаў БНР. Вызвалены з пасады 3 сьнежня 1920 г. Пазьней выдадзены польскімі ўладамі бальшавікам і расстраляны.
209 Самусевіч Антон — ураджэнец Слуцку. Былы афіцэр генэрала Булак-Балаховіча, быў накіраваны апошнім на Случчыну дзеля вэрбоўкі добраахвотнікаў і каардынацыі дзеяньняў. Пасьля зьліквідаваньня Слуцкага збройнага чыну — адзін з арганізатараў антыбальшавіцкае партызанкі пад сьцягам «Зялёнага Дубу». Пазьней схоплены савецкім ГПУ і расстраляны.
210 Лістапад Юрка (1897—1938) — беларускі нацыянальны дзеяч. 3 восені 1919 г. быў школьным інструктарам на Случчыне, ствараў беларускія школы, удзельнічаў у працы беларускіх нацыянальных арганізацыяў.
2 ,1 Сасноўскі Юльян (?—1923) — адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну. Ураджэнец мястэчка Вызна Слуцкага павету. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны скончыў Слуцкую расейскую мужчынскую гімназію. У кастрычніку 1920 г. абраны ў склад Беларускае рады Случчыны, загадчык яе канцылярыі. Пасьля ліквідацыі Слуцкага збройнага чыну інтэрнаваны ў Беластоцкі лягер, пазьней знаходзіўся ў Вільні. Супрацоўнічаў з тагачасным лідэрам беларускіх палянафілаў Паўлам Алексюком, разам зь ім у сьнежні 1921 г., перад выбарамі ў так званы Віленскі сойм, арганізоўваў прапольскі «зьезд Заходняй Беларусі» ў Вільні. Незадоўга да сьмерці жыў у Саколцы.
У 1922 г. скончыў жыцьцё самагубствам.
212 Грынько Рыгор — удзельнік Слуцкага збройнага чыну, на зьезьдзе Случчыны быў выбраны ў склад Рады Случчыны.
213 Бусел Сяргей (1901 — пасьля 1940) — беларускі нацыянальны дзеяч, адзін зь лідэраў слуцкага беларускага таварыства «ПапарацьКветка». 3 1918 г. быў беларускім эсэрам. Пасьля пачатку польска-
савецкай вайны актыўны ўдзельнік антыпольскага падпольнага руху. Адзін з арганізатараў Беларускага зьезду Случчыны 14—15 лістапада 1920 г., пасьля прымаў чынны ўдзел у фармаваньні 1-й Слуцкай брыгады войскаў БНР у м. Семежава. Пасьля задушэньня паўстаньня супрацоўнік Беларускай вайсковай камісіі, затым Прадстаўніцтва БНР у Літве і Міністэрства беларускіх спраў Літвы. 3 1922—1929 гг. вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Празе, актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім руху. У 1929 г. вярнуўся ў Вільню. У кастрычніку 1939 г. быў арыштаваны бальшавікамі, у лютым 1940 г. прыгавораны да 15 гадоў канцлягераў. Далейшы лёс невядомы.
214 У Віцьбіча ўхвала зьезду прыведзена са значнымі скаротамі. Вось яе поўны тэкст (з захаваньнем правапісу): «Першы Беларускі Зьезд Случчыны, скліканы ў лічбе 107 дэлегатаў, вітае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і сьведчыць, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову сваей Бацькаўшчыны.
Зьезд катэгорычна пратэстуе проці акупацыі родных зямель чужацкім наездам і проці самазваннай Савецкай улады, якурадКнорына і іншыя, якія паўтвараліся на Беларусі. Бацькаўшчына наша зруйнавана чужынцамі, якія нішчаць яе і дагэтуль, і мы, аддаючы справе адбудаваньня нашай Бацькаўшчыны ўсе нашы сілы і жыцьця, зьвяртаемся да ўсяго сьвету і Саюзу Народаў аб дапамозе ў стварэньні нашай вайсковай сілы.
Шчыра вітаем нашу сястру Полыйчу.
Прыняцьце ўхвалы было пакрыта воклікамі:
Няхай жыве вольная, незалежная, дэмократычная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнографічных граніцах!
Няхай жыве Беларуская армія!
Няхай жыве беларускі народ!
Няхай жыве братэрства ўсіх славянскіх народаў!
Няхай жыве Беларускі Устаноўчы Сойм!» (Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага, 1998. С. 956—957).
215 На самай справе гэта адбылося пазьней, 28 ці 29 лістапада 1920 г.
216 Насамрэч тэкст гэтай дэклярацыі таксама быў куды даўжэйшы і зьмястоўнейшы, чым прыведзены Віцьбічам (тэкст падаецца з захаваньнем правапісу): «У момэнт самаадзначэньня ўсіх народаў і ба-
рацьбы іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларусі Рада Случчыны, выпаўняючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, падымае сьцяг барацьбы за свабодную незалежную Беларусь і заяўляеўсяму міру:
1 . Беларусь павінна быць Вольнай Незалежнай Народнай Рэспублікай у яе этнаграфічных межах.
2 . Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі будуць выпрацаваны Беларускім Устаноўчым Соймам, сазваным на аснове агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права.
3 . Прызнаваючы, што зямля павінна належаць працоўнаму народу і што прыватная ўласнасьць на зямлю касуецца, Рада Случчыны думае, што нормы землекарыстаньня (землепользованйе) маюць быць выпрацаваны толькі Беларускімі Ўстаноўчымі зборамі. Да разьвязаньня ж гэтага пытаньня ў Устаноўчым Сойме ўсе пастановы Часовай Улады павінны згаджацца з вышэйпаказаным прынцыпам. Усе ж лясы і нутра зямлі павінны быць уласнасьцю Рэспублікі.
4 . Да сазыва Устаноўчага Сойму павінны быць прыняты самыя шырокія меры для абароны правоў і інтарэсаў працаўнікоў, як, напрыклад, а. 17 аб увядзеньні найбольшага 8-мі гадзінавага дня, кантролю над дабрабытам, мінімуму заработнай платы і г. д.
5 . Умэтах барацьбы з вырастаючай спэкуляцыяй іўпарадкаваньня тавараабмену паміж местам і вёскаю Рада Случчыны прыме меры к разьвіцьцю на шырокіх пачатках усіх відаў коопэрацыі.
6 . Уперад да скончаньня разьвязваньня гэтага пытаньня ў Устаноўчым Сойме прызнаем на тэрыторыі Беларусі свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, рэлігій, незачэпнасьць асобнасьці і памяшчэньняў.
7 . Прыдаючы першастэпеннае значэньне народнай прасьвеце, PC будзе старацца к агульнаму абучэньню ў самым шырокім маштабе.
8 . У рубяжох БНР прызнаюцца правы ўсіх меншасьцяў на нацыянальную пэрсанальную аўтаномію.
Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцельніцай волі народа, Рада Случчыны дакляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць і свабоду роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад насільляў з боку чужаземных захватчыкаў у выпадку патрэбнасьці нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічэбную перавагу праціўніка, думаючы, што
наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе» (Слуцкі збройны чын у дакумэнтах і ўспамінах / Уклад. А. Гесь, У. Ляхоўскі, У Міхнюк і інш. Менск, 2006. С. 66—67).
217 Гаўрыловіч Ахрэм — падпалкоўнік, ураджэнец Случчыны, падчас Слуцкага паўстаньня 1920 г. камандзір 1-га Слуцкага палка 1-й Слуцкай брыгады. Пасьля падаўленьня паўстаньня жыў у Заходняй Беларусі, у 1924 г. вярнуўся на радзіму. У 1925 г. арыштаваны ГПУ, асуджаны на 5 гадоў канцлягераў. Далейшы лёс невядомы.
218 Семянюк — у выданьні «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» даецца такая біяграфічная даведка пра гэтага дзеяча: «Семянюк (Сяменік) Лукаш (7—1921) — беларускі вайсковец, ураджэнецв. ТраянаўкаХалопеніцкае вол. Барысаўскага пав. Удзельнік Першае сусьветнае вайны. Арганізатар і кіраўнік сялянскага паўстаньня ў жніўні 1918 г. супраць нямецкіх кайзэраўскіх войскаў, што ахапіла Лісічанскую, Халопеніцкую і Зачысьценскую воласьці Барысаўшчыны і Меншчыны й якое было задушанае сумеснымі дзеяньнямі немцаў і маскоўскіх бальшавікоў. У лістападзе 1918 г„ да прыходу бальшавікоў, быў абраны сялянамі Халопеніцкае вол. Вайсковым атаманам. У пачатку 1919 г. арыштаваны "чрэзвычайкаю” і пасаджаны ў барысаўскую вязьніцу. 21 траўня т. г. падчас перасылкі яго з Барысава ў менскі Пішчалаўскі замак здолеў зьбегчы, за што рэвалюцыйным трыбуналам у Барысаве прысуджаны да сьмяротнай кары. Арганізатар "Першага Беларускага партызанскага аддзелу”, які пасьпяхова дзейнічаў супраць балыйавікоў у Барысаўскім ды Менскім паветах у першай палове 1919 г. Сумесна з польскімі аддзеламі ўдельнічаў у вызваленьні ад бальшавікоў Барысава ў ліпені т. г. У пачатку 1920 г. у чыне капітана разам са сваім аддзелам залічаны ў склад БВК. Адзін з арганізатараў ваеннага сялянскага руху пад кіраўніцтвам “Зялёнага Дубу ”, Прымаў чынны ўдзел у ваеннай акцыі ген. Cm. Булак-Балаховіча і ў Слуцкім збройным чыне, пазьней працягваў партызанскія акцыі супраць бальшавікоў. Паводле зьвестак беларускага бібліёграфа Рамуальда Зямкевіча, загінуўу 1921 г.у адным з баёў з чырвонаармейцамі» (Слуцкі збройны чын у дакумэнтах і ўспамінах / Уклад. А. Гесь, У. Ляхоўскі, У Міхнюк і інш. Менск, 2006. С. 347).