Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
290 Вэнт Павал — беларускі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр. Памешчык зь Меншчыны. У пачатку 1919 г. знаходзіўся ў Адэсе (у чыне палкоўніка), ягоная кандыдатура разглядалася на камандзіра беларускіх узброеных сілаў, якія ў той час у паразуменьні з французамі намагаўся стварыць мясцовы Беларускі нацыянальны цэнтар. Паводле дакумэнтаў ад ураду БНР лічыўся начальнікам іптабу ўсяго беларускага войска. Пасьля адступленьня з Адэсы французаў і белагвардзейскіх фармаваньняў у красавіку 1919 г. перайшоў на бок балыпавікоў, пачаў фармаваць 1-ю беларускую савецкую брыгаду. За правіну быў асуджаны рэвалюцыйным трыбуналам да адпраўкі на фронт, але далучыўся да антыбальшавіцкага паўстаньня М. Грыгор’ева, якое мела месца ў красавіку — траўні 1919 г. 3 канца 1919 г. быў ваенным дарадцам Ваенна-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, у красавіку 1920 г. уваходзіў у дэлегацыю БНР для вядзеньня мірных перамоваў з урадам РСФСР у якасьці дарадцы. У другой палове 1920 г. выконваў розныя дыпляматычныя місіі ў Бэрліне, Празе, Парыжы, Жэнэве. У траўні 1921 г. працаваў «як землямер пры парцэляцыі дваровых зямель Прагі (у Пардубіцах)».
291 У гэтай цытаце Ю. Віцьбіч зьмяшаў і аўтэнтычнае выказваньне Кастуся Езавітава, і камэнтар да яго Аляксандра Чарвякова. Курсівам пазначаныя словы, іпто належаць Чарвякову (у ягонай кнізе «За Савецкую Беларусь» яны стаяць без двукосься).
292 Эстонска-расейскі мірны дагавор быў падпісаны 2 лютага 1920 г.
293 Насамрэч польска-савецкая вайна ішла ўжо ад красавіка 1919 г.
294 Пра спробу арышту Юдзеніча Станіславам Булак-Балаховічам сучасныя расейскія гісторыкі пішуць так: «Ужо празь некалькі дзён пасьля ліквідацыі Паўночна-Заходняй армііў гатэль ‘‘Камэрцыйны ”, дзе жыў генэрал Юдзеніч у Рэвелі, чакаючы выязной візы, нечакана, у 11.30 вечару 27 сьнежня, зьявіўся сам Булак-Балаховіч у суправаджэньні шасьці чалавек са свайго канвою. Ен запатрабаваў ад ’езду генэрала Юдзеніча разам зь ім, з тым каб высьветліць усе фінансавыя справаздачы. Генэралы Глазэнап і Уладзіміраў разам зь верным ад 'ютантам Юдзеніча капітанам П. А. Пакаціла не дапусьцілі Балаховіча і яго людзей да Галоўнакамандуючага, а прыбылы ў гэты самы час начальнік францускае ваеннаемісіі палкоўнік Гюрстэль паведаміў пра здарэньне галоўнакамандуючаму эстонскай арміі I. Я. Лайдонэру, які абяцаў усё высьветліць.
Каля гадзіны ночы прыбыў афіцэр эстонскай камэндатуры і распарадзіўся нікому не адчыняць дзьверы без умоўнага званка. А трэцяй гадзіне ночы ў гатэлі зьявіўся зноў са сваімі людзьмі Балаховіч, на гэты раз, згодна з У. Л. Горнам, у кампаніі трох эстонскіх паліцыянтаў. Яны арыштавалі і абяззброілі ад ’ютанта генэрала Юдзеніча капітана Пакацілу, прысутных палкоўніка Плюсінга і капітана Шышко. Генэрала Юдзеніча павезьлі ў паліцэйскі ўчастак і далей — на вакзал, дзе пасадзілі ў вагон, прычэплены да таварнага цягніка, які адразу ж накіраваўся ў Юр ’еў (Дэрпт), у бок савецкай мяжы.
У вагоне ад Юдзеніча патрабавалі падпісаць чэк на 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Але ўжо ў гэты час афіцэры, якія засталіся ў гатэлі, пасьпелі папярэдзіць пра тое, што здарылася, ангельскую і францускую ваенныя місіі і паслаць тэлеграмы ў Парыж Сазонаву, на адрас Расейскай дэлегацыі ў Францыі.
Дзякуючы ўзьнятай трывозе, эстонскі ўрад распарадзіўся вярнуць вагон з генэралам Юдзенічам на станцыю Tanc (Tana) у Рэвелі, а ангельскія ўлады прапанавалі генэралу Юдзенічу і ягонай жонцы прытулак у будынку ангельскай ваеннай місіі, дзе яны і заставаліся да ад ’ездуз Эстоніі 24лютага 1920 г.» (Рутыч Н. Белый фронт генерала Юденнча: Бнографнн чннов Северо-Западной армнн. М., 2002. С. 141—142).
295 Тухачэўскі Міхаіл Мікалаевіч (1893—1937) — савецкі вайсковы дзеяч, Маршал Савецкага Саюзу. У 1920 г. камандаваў войскамі Заходняга фронту пры наступленьні бальшавікоў на Варшаву.
296 Антанта (ад франц entente — згода) — ваенна-палітычны блёк Вялікабрытаніі, Францыі і Расеі, які склаўся ў асноўным у 1904— 1907 гг. Пасьля кастрычкіка 1917 г. Расея выйшла з гэтага хаўрусу. Францыя і Вялікабрытанія пасьля гэтага актыўна падтрымлівалі маральна, матэрыяльна і нанат мілітарна «белы рух» супраць бальшавікоў.
297 Маецца на ўвазе бітва пад францускім горадам Сэданам 1 верасьня 1870 г. падчас франка-прускай вайны 1870—1871 гг. Перамогу здабылі прусакі, у палон патрапілі больш за 100 тысяч французаў, у тым ліку імпэратар Францыі Напалеон III.
298 Урангель Пётар Мікалаевіч (1887—1928) — расейскі вайсковы і палітычны дзеяч, барон, генэрал-лейтэнант. 3 27 сьнежня 1918 г. камандуючы Добраахвотніцкай арміяй, з 10 студзеня 1919 г. камандуючы Каўкаскай добраахвсітніцкай арміяй. У 1920 г. стварыў урад Поўдня Расеі і т. зв. Рускую армію. Пасьля паразы Рускай арміі выехаў у эміграцыю.
299 Замірэньне паміж палякамі і бальшавікамі было заключана не 20, a 12 кастрычніка 1920 г.
300 Аляксюк Павал (1892 — пасьля 1931) — беларускі грамадзкапалітычны дзеяч. У 1915 г. быў адным з заснавальнікаў Беларускага таварыства дапамогі пацлрпелым ад вайны ў Вільні і яго паўнамоцным прадстаўніком на Гарадзеншчыне. Удзельнік I Усебеларускага зьезду.У 1918—1919гг. кіраваўГарадзенскім БНК,у 1919—1920 гг. — Беларускай вайсковай камісіяй. Са жніўня 1920 г. старшыня Беларускага палітычнага камітэту ў Варшаве, узначаліў створаны С. БулакБалаховічам «беларускі ўрад» у Мазыры. У 1921 г. стварыў арганізацыю «Беларуская краёвая сувязь», якая прапагандавала саюз з Польшчай і насуперак пастанове Віленскага БНК удзельнічала ў выбарах у Віленскі сойм. Удзельнічаў у беларускай нацыянальна-палітычнай нарадзе ў Празе ў верасні 1921 г. У 1920-я гг. працаваў адвакатам у Наваградку. Быў намесьнікам старшыні і старшынём Наваградзкай павятовай управы ТБШ. Абіраўся ў Наваградзкі павятовы соймік. Згодна зь беларускай прэсай, у 1931 г. падпаліў сваю маёмасьць у На-
ваградку, якую напярэдадні застрахаваў на 100 тысяч злотых, за што патрапіў у турму. Далейшы лёс невядомы.
301 На Беларускай нацыянальна-палітычнай канфэрэнцыі ў Празе 28 верасьня 1921 г. была прынятая наступная «Рэзалюцыя аб чыннасьці Балаховіча» (захаваны правапіс арыгіналу):
«Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, абмеркаваўшы выступленьне Балаховіча пад нацыянальным беларускім штандарам, пастанаўляе, што:
1. Балаховіч ня мае ніякага падтрыманьня з боку беларускіх нацыянальных і палітычных арганізацый;
2. Зьвязаўшы сваё імя зь беларускім асвабадзіцельным рухам, ён дагэтуль не ачысьціў сябе ад пазорачых беларускае імя абвінавачваньняў у жыдоўскіх пагромах і грабежствах;
3. Ен самавольна абвясьціў сябе галоўнакамандуючым беларускіх вайсковых сіл і
4. Дазволіў сабе выдаваць акты дзяржаўнага значэньня.
Дзеля гэтага Беларуская Нацыянальна-Паліты чная Нарада ў Празе лічыць Балаховіча да таго часу, пакуль ён не апраўдае сябе перад беларускім грамадзянствам, узурпатарам і авантурнікам.
Прага-Чэская, 28-га верасьня 1921 г.»
(Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага, 1998. С. 1221).
Незадавальненьне ж беларускіх нацыянальных дзеячоў выклікалі падобныя «дэкрэты», выдаваныя Балаховічам:
«Згодна з выказанай воляйусіх паўстанцкіх групаў на тэрыторыі Беларусі аб’яўляю:
1 ) Усе паўстанцкія групы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама і рэгулярныя войскі знаходзяцца пад маім непасрэдным камандаваньнем.
2 ) Зусіхурадаў, якія мянуюць сябе Беларускімі ўрадамі, будзе прызнаны той, які абапіраецца на беларускае сялянства, разам зь ім працуеза незалежнасьць і разам з народам падзяляе ягоную цяжкую долю.
3 ) Тыя, хтолічыць сябе Беларускім урадам, аднак, на справе, зьяўляецца толькі ўрадам на паперы, разьяжджае за мяжой, ня мае нічога агульнага зь беларускім народам, тармозяць справу вызваленьня бацькаўшчыны з-пад бальшавіцкага іга, аб 'яўляюцца ворагамі беларускага народу.
4 ) Усе, каму дарагая бацькаўшчына, заклікаюцца да працы пад маім кіраўніцтвам.
Бацька Булак-Балаховіч»
(Тамсама. С. 1016).
302 Маецца на ўвазе Расейскі палітычны камітэт (РПК), які існаваў у Польшчы ў 1920 г. Яго кіраўнікамі былі Барыс Савінкаў, Дзьмітры Філосафаў, Зінаіда Гіпіўс і інш. Ставіў сабе за адну з мэтаў стварэньне на тэрыторыі Польшчы расейскіх узброеных фармаваньняў. У сьнежні 1920 г. быў ліквідаваны «з прычыны зьмены палітычных стасункаў і інтэрнаваньня на польскай тэрыторыі расейскіх армій, якія змагаліся з ба іыпавікамі». Замест ліквідаванага РПК быў створаны Расейскі эвакуацыйны камітэт.
303 Адамовіч Вячаслаў (Дзяргач Язэп) (1890—?) — беларускі грамадзка-палітычны і вайсковы дзеяч. 3 1912 г. карэспандэнт «Нашай Нівы». У час польска-савецкай вайны сябра БВК, кіраўнік адкрытых 5 студзеня 1920 г. у Менску курсаў вэрбовачных агентаў БВК. Адзін са стваральнікаў сялянскай паўстанцкай арганізацыі «Зялёны Дуб» і начальнік штабу яго партызанскіх аддзелаў. Адзін з кіраўнікоў Беларускага палітычнага камітэту. Уваходзіў у многія палянафільскія арганізацыі: Краёвую сувязь, Арганізацыю беларускіх беспартыйных актывістаў, Цэнтральны камітэт па беларускіх справах. Супрацоўнічаў з II аддзелам Генэральнага штабу ў якасьці інфарматара, сьвядома прадаваў яму непраўдзівую інфармацыю. Ім была прыдумана арганізацыя «Камітэт чыну», якая нібыта кіравала зь Менску антыпольскімі акцыямі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Першапачаткова выкрыты II аддзелам у 1923 г., паўторна — у 1925. У 1926 г. высланы за межы Полыпчы, жыў у Гданьску. Трымаў шчыльныя кантакты зь мясцовай расейскай эміграцыяй. Працаваў псалёмшчыкам у праваслаўнай царкве. Далейшы лёс невядомы.
У дадзеным выпадку, аднак, мае месца звычайная блытаніна. Сябрам Беларускага палітычнага камітэту быў не Вячаслаў АдамовічДзяргач, а ягоны бацька, і аксама Вячаслаў Адамовіч (1864—1939) — беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, выдавец, публіцыст. У 1907— 1914 гг. выдаваў у Коўне газэту «Северо-западный телеграф». 3 1917 г. удзельнічаў у беларускім ваенны.м руху. У 1919—1920 гг. быў сябром Беларускай вайсковай камісіі, браў удзел у стварэньні арганізацыі «Зя-
лёны Дуб». У 1920-я гг. браў удзел у дзейнасьці беларускіх палянафільскіх арганізацый.
304 Сянькевіч Язэп — адзін зь лідэраў Беларускага палітычнага камітэту, займаў у ім пасаду міністра ўнутраных спраў і фінансаў.