Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
305 Перамыкін (Пярмікін) Барыс Сяргеевіч (1890—1971) — расейскі вайсковец, генэрал-маёр. Удзельнік «белых» вайсковых фармаваньняў на тэрыторыі Украіны. У 1920 г. на тэрыторыі Польшчы разам з Б. Савінкавым арганізаваў т. зв. Расейскую народную армію. Пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў жыў у Францыі, працаваў на заводзе, у палітыцы ня ўдзельнічаў. Падчас Другой сусьветнай вайны служыў у 1-й дывізіі арміі Ўласава. Пасьля вайны жыў у Аўстрыі.
з°б махрОў Пётар Сямёнавіч (1876—1964) — расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. У 1918—1920 гг. служыў у розных арміях «белых» на поўдні Расеі. 3 сакавіка 1920 г. начальнік штабу Ўзброеных сіл поўдню Расеі (ВСЮР), у 1920—1924 гг. вайсковы прадстаўнік Галоўкаму ВСЮР у Польшчы.
307 Духонін Мікалай Мікалаевіч (1876—1917) — расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. Зь верасьня 1917 г. начальнік штабу вярхоўнага галоўнакамандуючага расейскага войска, у лістападзе в. а. галоўнакамандуючага. Пасьля заняцьця Стаўкі галоўнакамандуючага ў Магілёве рэвалюцыйнымі войскамі забіты салдатамі.
308 Гіпіўс Зінаіда Мікалаеўна (1869—1945) — расейская пісьменьніца, ідэёлаг сымбалізму. 3 1920 г. у эміграцыі, жыла ў Польшчы. Была перакананай праціўніцай бальшавікоў.
309 Філосафаў Дзьмітры Уладзімеравіч (1872—1940) — расейскі пісьменьнік, які пасьля рэвалюцыі эміграваў у Нямеччыну, а адтуль перабраўся ў Польшчу. У 1921—1932 гг. рэдактар савінкаўскай газэты «Свобода» («За свободу»), сябра праўленьня Расейскага палітычнага камітэту і Расейскага эвакуацыйнага камітэту. Прадстаўнік ЦК Народнага саюзу абароны бацькаўшчыны і свабоды ў Полыпчы.
310 Лойд-Джордж (Lloyd George) Дэвід (1863—1945) — ангельскі палітык, адзін зь лідэраў Лібэральнаепартыі. У 1916—1922 гг. прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі, да восені 1919 г. падтрымліваў інтэрвэнцыю супраць Савецкай Расеі, пасьля выступаў за наладжваньне супрацоўніцтва з бальшавікамі.
311 Чэрчыль (Churchill) Ўінстан Леанард Спэнсэр (1874—1965) — ангельскі палітык, у 1919—1921 гг. вайсковы міністар, акгыўна пад-
трымліваў «белы рух» у І’асеі. У 1940—1945 і ў 1951—1955 гг. прэм’ер-міністар Вялікабрытачіі.
312 Пантыйскі Пілат (Понты Пілат) (Pontius Pilatus) — рымскі пракуратар Іўдэі ў 26—16 гг. н. э., які прысудзіў Ісуса Хрыста да расьпяцьця на крыжы. Г рыняўшы такое рашэньне, ён спаслаўся на волю народу і, каб прадэманстраваць уласную невінаватасьць, згодна са старадаўнім юдэйскім звычаем памыў свае рукі.
313 3 рэзкім асуджэньвем габрэйскіх пагромаў, якія рабілі балахоўскія атрады, выступіў сярод іншых урад БНР. У ліпені 1921 г. ён выпусьціў у гэтай справе зварот «Да ўсіх партый і арганізацый беларускіх» наступнага зьместу (захаваны правапіс арыгіналу):
«Цёмныя людзі і банбы праступнікаў, хочучы, з аднэй стараны, апаганіць імя беларускае і скампрамітаваць Беларусь перадусім сьветам, з другой стараны, проста хочучы паграбіць чужое дабро, пачынаюць ганебную справу — пагромы жыдоў на Беларусі.
Беларускія народныя масыўгэтых пазорных чынах учасьцьця не прымаюць, наадварот, змагаюцца з гэтым. Але паасобныя людзі, будучы ўведзенымі, дарогай нашоптаў усякіх прахадзімцаў, у заблуджэньне, могуць прымкпуць да пагромшчыкаў.
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі кліча ўсе партыі і арганізацыі на Беларусі, а таксама ўсіх чэсных людзей дапамагчы народу беларускаму ў яго барадзьбе проціў гэтых пагромшчыкаў, каб ніводная кропля нявіннай крыві не была праліта на зямлі беларускай.
Арганізауйце лекцыі, мітынгі, рэфэраты, выдавайце адозвы і, наагул кажучы, высьвятляйце усякімі спосабамі ганебнасьць і непатрэбнасьць пагромаў і гвалтаў над нявінным і братнім нам народам жыдоўскім.
Памятуйце, што калі вам удасца выратаваць хоць аднаго чалавека ад страшнай сьмерці, то і гэта будзе ўжо вялікая заслуга»
(Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага, 1998. С. 1150—1151).
314 Жалігоўскі (Zeligowski) Люцыян (1865—1947) — польскі палітычны і вайсковы дзеяч, генэрал. Браў удзел у польска-савецкай вайне, у 1920 г. камандзір 1 й Літоўска-Беларускай дывізіі, якая 9 кастрычніка 1920 г. захапіла Вільню і Віленскі край. Да сьнежня 1921 г. зьяўляўся вярхоўным правіцелем Сярэдняй Літвы.
315 Галер (Haler) Юзэф Уладзіслаў (1873—1960) — польскі генэрал, падчас Першай сусьветнай вайны камэндант польскага Усходняга Легіёну.
316 Махно Нэстар Васілевіч (1889—1934) — украінскі палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў анарха-сялянскага паўстанцкага руху ва Ўкраінеў 1918—1921 гг.
317 Тарас Бульба — пэрсанаж аднайменнага апавяданьня расейскага пісьменьніка Мікалая Гогаля (1809—1852), запароскі казак.
318 Маецца на ўвазе атрыманьне Булак-Балаховічам канцэсіі на правядзеньне лясных работаў у Белавескай пушчы для былых жаўнераў свайго войска. Трэба адзначыць, што беларускія нацыянальныя дзеячы зь Вільні паставіліся да гэтага факту выразна няўхвальна. У газэце «Беларускі звон» (рэдактар Францішак Аляхновіч) пісалася, напрыклад (захаваны правапіс арыгіналу): «Вядомы сваёй благой славай “генарал ” Булак-Балаховіч, які з бандай “зялянадубцаў ” езьдзіць цяпер па Беларусі і пагрозамі стараецца запужаць народ, каб не выбіраўу Сойм беларусаў, — на кожным кроку заяўляе аб сваей “любві ” да Бацькаўшчыны, ці, лепш, "отечества ", бо ж гэты панскі найміт не гаворыць інакш, як па маскоўску ці па польску! А якая гэная "любоў ” яго — гэта паказваюць ягоныя ўчынкі.
Аказалася, што за верную службу паляком 'Бацька ” дастаў падрад ад ураду на выруб 12.000 дзесяцін лесуў Белавескай пушчы. У яго працуюць пры гэтай нягоднай рабоце каля 2.000 ягоных салдатаў, 120 парных падвод, 10 грузавых аўтамабіляў ды звыш 10 вярстоў вузкакалейкі. Дзеля выпаўненьня падраду гэты пагромшчык жыдоў разам стаўся такім жа жыдоўскім “Бацькам ", як і нашым: ён зрабіў хаўрус з жыдоўскімі спэкулянтамі (Рэзьніком і др.), якія не саромяцца дзеля грошы ціснуць ягоную руку, запэцканую крывёй жыдоўскага народу.
Памятайце, Беларусы, хто рабуе наш край!» («Бацька» Балаховіч рабуе наш Край! // Беларускі звон. 1922. № 24 (49). 7 кастрычніка. С. 3).
319 На пачатку 1920-х гг. Балаховіч не цураўся і палітычнай працы. Так, у другой палове 1922 г. ён актыўна ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі ў польскі сойм на баку праўрадавага Дзяржаўнага аб’яднаньня на крэсах (выбарчы № 22). Гэтае аб’яднаньне стваралася сярод іншага дзеля супрацьдзеяньня агітацыі Блёку нацыянальных меншасьцяў
Польскай Рэспублікі, на f арысьць якога працавала пераважная большасьць іншых беларускіх дзеячоў. Як палітычны канкурэнт, Балаховіч востра крытыкаваўся на старонках тагачаснай беларускай прэсы. Незадоўга перад галасаваньнем ягонай асобе быў прысьвечаны адмысловы разьдзел у мат >рыяле пад характэрнай назвай «Здраднікі Бацькаўшчыны». Пра Балаховіча пісалася (захаваны правапіс арыгіналу): «Генарал Балаховіч — пагромшчык і бандыта. Сваімі рукамі разстрэліваў бязвінных людзей, аддаваў на зьдзек сваёй бандзе кабет, якія малілі аб зьмілаваньні для дзяцей і мужоў, устраіваў жыдоўскія пагромы. Прыкрываючыся беларускім імянем, за панскія грошы праліваў кроў адваёвываючы ў бальшавікоў панскія маёнткі. Цяпер Балаховіч прадаўся “крэсовым ” панам і разам з бандай “зялёнадубцаў ” агітуе за панскі сьпісак № 22. За яго шкодную працу для беларускага сялянства, за здраду для Беларусі паны Балаховічу добра плацяць багацьцем нашага краю. Цяпер самазванны “бацька" дастаў падрад ад ураду на выруб 12 тысячаў дзесяцін Белавескай пушчы» (Здраднікі Бацькаўшчыны // Беларускі звон. 1922. № 29 (54). 27 кастрычніка. С. 3).
320 Так, дарадца па адміністрацыйных справах дэлегата польскага ўраду ў Вільні дакладваў 19 ліпеня 1922 г. свайму шэфу: «Палітычная паліцыя ведае, штоў Вільні на Антокалі ў доме пана Яна Саліманага ўжо доўгі час жыве б. генэрал Булак-Балаховіч з братам, якія нібыта займаюцца трыманьнем лазьні. А ў сапраўднасьці ствараюць у Вільні экспазытуру Савінкава, які жыве ў Варшаве і зь якім яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце. Сувязь жа з Савінкавым Булак-Балаховіч утрымлівае з дапамогай некалькіх расейцаў, прозьвішчы якіх вядомыя палітычнай паліцыі і якія пастаянна курсуюць паміж Варшавай і Вільняй. <„. >
Вядомы на тэрыторыі Сярэдняй Літвы беларускі дзеяч пан Аляксюк знаходзіцца ў цесным кантакце з Булак-Балаховічам, зь якім супольна арганізуе ўзброеныя банды, скіроўваючы іх за памежны польска-расейскі кардон з мэтай выкліканьня на тэрыторыі Меншчыны руху пад лёзунгам змаганьня з савецкім ладаму Расеі. У апошні час гэтыя банды зрабілі пагром габрэяў у адной памежнай мясцовасьці, падчас якога было забіта больш за 10 габрэяў, а некалькі дзясяткаў параненыя.
Палітычная паліцыя сканстатавала, што Булак-Балаховіч паразумеўся з былым камандзірам 23 палка ўланаў панам Дамброўскш і пры ягонай дапамозе сканцэнтраваў у Вільні 70 казакоў і II афіцэраў, якіх таксама ўзнамерыўся выслаць за польска-расейскую мяжу, алеў выніку ўмяшаньня палітычнай паліцыі гэтыя казакі і афіцэры былі арыштаваныя і інтэрнаваныя» (Lietuvos Centrinis Valstybes Archyvas (tCVA). F, 22. Ap. 1. B. 72. L. 17).
Падобная дзейнасьць Балаховіча не віталася ўладамі Сярэдняй Літвы (фактычна Польшчы), бо магла выклікаць непатрэбнае ўскладненьне адносінаў з Савецкай Расеяй, зь якой толькі нядаўна быў заключаны мір. Таму віленская палітычная паліцыя праводзіла акцыю супрацьдеяньня. Паводле пляну правядзеньня акцыі прадугледжвалася «пасьля правядзеньня арыштаў яго афіцэраў выклікаць самога генэрала Балаховіча ў бюро мясцовай палітычнай паліцыі і, пакінуўшы яму 10 дзён часу на вырашэньне сваіх спраў рэкамэндаваць выехаць за межы тэрыторыі Сярэдняй Літвы ў выбраным ім самім напрамку. Наколькі магчыма, паводзіць сябе ў дачыненьні да яго ветліва — робячы магчымым і палягчаючы як мага хутчэйшы яго выезд. Паперы, карэспандэнцыю і фатакарткі — сканфіскаваць для магчымага далейшага ўжытку, а на зброю і амуніцыю накласьці арышт. На ўвесь час знаходжаньня на тэрыторыі Сярэдняй Літвы аддаць яго пад адкрыты нагляд, адначасова вызначаючы аднаго функцыянэра тутэйшай палітычнай паліцыі — з мэтай кантролю адкрытага нагляду і прадухіленьня магчымасьці яго подкупу. Па дарозе за генэралам Балаховічам мусіць назіраць адмысловы агент, а на месцы, дзе асядзе, ён мусіць быць перададзены пад нагляд дзяржаўнай паліцыі. Магчымы выезд Балаховіча ў Ковенскую Літву ці Савецкую Расею не павінен быць дапушчаны. Усіхяго афіцэраў якія вядомыямясцовай палітычнай паліцыі разам зь яе экспазытурамі, — арыштаваць у адзін дзень і ў адну гадзіну, правесьці ў іх хатні і асабісты ператрус — зь яго ж вынікамі рабіць па аналёгіі з генэралам Балаховічам» (Lietuvos Centrinis Valstybes Archyvas (LCVA). F. 19. Ap. 1. B. 73. L. 24).