Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Адкрытага бою бандыты не прымалі, дзейнічалі групамі 5—6 чалавек. Кіраўнік банды з найбольш адданай яму часткай бандытаў перайшліў Полыйчу. Рэшткі банды, 12 чалавек, былі зьнішчаныя падчас іх перасьледу» (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мсціслаўскага р-на. Мінск, 1999. С. 112).
335	Індывідуальны сельскагаспадарчы падатак («цьвёрдае заданьне») — падатак, які накладаўся на «кулакоў» і аднаасобнікаў. Ня быў фіксаваны, таму пасьля поўнага выкананьня пераглядаўся і прызначаўся ў болыпым памеры. Немагчымасьць выкананьня індывідуальнага падатку змушала самых упартых гаспадароў запісвацца ў калгасы — альтэрнатывай гэтаму былі толькі раскулачваньне і высылка.
336	«Дваццаціпяцітысячнікамі» называлі фабрычных рабочых зь ліку сяброў партыі ці камсамолу, якія згодна з рашэньнем лістападаўскага пленуму ЦК ВКП(б) у пачатку 1930 г. былі накіраваныя ў вёскі з мэтай правядзеньня калектывізацыі і раскулачваньня.
337 Кіраў (сапр. Кострыкаў) Сяргей Міронавіч (1886—1934) — савецкі партыйны дзеяч, у 1926—1934 гг. Першы сакратар Ленінградзкага абкаму і гаркаму ВКП(б). Ад ягонага забойства 1 сьнежня 1934 г. фактычна распачаўся час «вялікага тэрору» ў СССР.
338	«Головокруженне от успехов» артыкул Сталіна, які зьявіўся ў галоўнай бальшавіцкай газэце «Правда» 2 сакавіка 1930 г. У ім Сталін раскрытыкаваў сілавыя мэтады стварэньня калгасаў і заклікаў да прытрымліваньня прынцыпу добраахвотнасьці. Публікацыю артыкулу толькі што калектывізаваныя сяляне ўспрынялі як сыгнал да масавага выхаду з калгасаў.
339	ЧОН (Частн особого назначення) — вайскова-партыйныя атрады, якія ствараліся пры заводзкіх партячэйках, райкамах, гаркамах, павяткамах і губкамах партыі на падставе пастановы ЦК РКП(б) ад 17 красавіка 1919 г. для «аказаньня дапамогі органам Савецкай улады ў барацьбе з контррэвалюцыяй», нясеньня вартавой службы каля асабліва важных аб’екгаў і г. д. Але згадка пра дзейнасьць чонаўскіх атрадаў у 1930 г. — відавочная памылка Аўтара, бо ЧОН былі расфармаваныя ў БССР яшчэ ў 1924 г.
340	Сэн-Сір (Saint-Cyr) Ларан (1764—1830) — францускі маршал, у 1812 г. падчас паходу на Расею камандаваў корпусум.
341	«Торгснн» (Торговля с нностранцамн) — сетка адмысловых гандлёвых прадпрыемстваў у СССР у 1931—1936 гг., у якіх за валюту, золата і каштоўнасьці пакупнік мог набываць адсутныя ў звычайных крамах тавары. У гэтыя крамы дапускаліся ня толькі іншаземцы, але і савецкія грамадзяне з мэтай выцягнуць у іх каштоўнасьці за бесцань. Любыя ювэлірныя рэчы прымаліся ў «Торгснне» па вазе, без уліку іх рэальнага кошту.
342	Студзёнка — вёска ў Барысаўскім раёне на Бярэзіне, дзе ў 1812 г. падчас пераправы загінулі ад марозу 50 тысяч жаўнераў францускае арміі, якія адступалі ад Масквы.
343	Чычагаў Павал Васільевіч (1765—1849) — расейскі адмірал, у 1812 г. камандаваў арміяй, якая перасьледавала Напалеона.
344	Маецца на ўвазе, відаць, Паўлоўскі Іван Мікалаевіч, сябра партыі эсэраў, ураджэнец Тумілавіцкае воласьці, які ў 1917 г. быў старшынём Барысаўскае земскае ўправы.
345	Маецца на ўвазе ўдзел Сталіна да рэвалюцыі ў балыпавіцкіх баявых атрадах, якія займаліся т. зв. «экспрапрыяцыямі» дзеля здабыцьця сродкаў на рэвалюцыйную працу.
346 Буры — народ у ІІаўднёвай Афрыцы, нашчадкі колішніх галяндзкіх перасяленцаў. У XIX ст. пастаянна ваявалі з ангельскімі калянізатарамі, што ў рэшце рэшт скончылася вялікай англа-бурскай вайной 1899—1902 гг.
347 Барух (Boruch) Бэрнард Манэс (1870—1965) — амэрыканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Быў эканамічным дарадцам прэзыдэнта ЗША Ф. Д. Рузвэльта. У 1946 г. прызначаны прадстаўніком ЗША ўкамісіі ААН па атамнай энэргіі. У 1947 г., выступаючы ў Сэнаце штату Паўднёвая Караліна, першым у сусьветнай практыцы ўжыў тэрмін «халодная вайна».
348 Дызраэлі (Disraeli) Бэнджамін (1804—1881) — ангельскі палітык, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1868 і 1874—1880 гг., лідэр Кансэрватыўнай партыі.
349 Фукс (Fuchs) Кляўс (1911—1988) — нямецкі фізык. Падчас Другой сусьветнай вайны. знаходзячыся ў эміграцыі ў Вялікабрытаніі, уваходзіў у групу навукоўцаў, якія распрацоўвалі атамную бомбу. У 1941 г. зьвязаўся з савецкай выведкай і выказаў гатоўнасьць перадаваць ім інфармацыю пра ход сакрэтных работаў. Зь сярэдзіны 1944 г. да студзеня 1945 г. працаваў у патаемным атамным цэнтры ў ЛосАламасе (ЗША), працягваў супрацоўнічаць з саветамі. Выкрыты ў 1949 г., 1 сакавіка 1950 г. прыгавораны да 14 гадоў зьняволеньня. У 1954 г. датэрмінова вызвалены, жыў ва Ўсходняй Нямеччыне.
350 Розэнбэрг (Rosenberg) Джуліўс (1918—1953) і Этэль (1916— 1953) — амэрыканскія сужонцы, абвінавачаныя ў шпіянажы на карысьць СССР. У першую чаргу ім закідалася перадача Савецкаму Саюзу амэрыканскіх вайсковых таямніцаў. Былі пакараныя сьмерцю, хоць усе нешматлікія ўлікі супраць іх былі толькі ўскоснымі. На сёньняшні дзень даказана, што Джуліўс Розэнбэрг быў савецкім шпіёнам, але яго віна ў канкрэтных абвінавачаньнях па-ранейшаму пад пытаньнем. Няма і новых доказаў віны Этэлі.
351	Балаголы — габрэйскія рамізьнікі.
352	Керзан (Curzon) Джордж Натаніэл (1859—1925) — ангельскі палітык, міністар замежных справаў Вялікабрытаніі ў 1919—1924 гг.
353	Тут Віцьбіч мае на ўвазе самога сябе.
354	Стэйтэн-Айлэнд — адна з выспаў, на якой месьціцца горад НьюЁрк, агульная яго плошча — 151,5 км2.
355	Шапэн (Chopin) Фрыдэрык (1810—1849) — польскі кампазытар і піяніст.
356	Дз. М. Хромчанка ў кнізе «Памяць» Крупскага раёну піша наступнае: «У канцы 1919 — пачатку 1920 г. у Красналуцкай, Халопеніцкай і Валасевіцкай валасьцях існавала банда Семенюка колькасьцю да 130 чалавек. Для барацьбы зь імі, акрамя ўмацаваньня павятовых надзвычайных камісіяўу воласьцях пагранічнай паласы, былі створаныя асобныя раённыя аддзелы і атрады міліцыі. Камандаваньне войскамі ўнутранай службы Заходняй акругі выдзеліла з 50-й брыгады атрад і накіравала яго ў Барысаўскі павет, атрад з 352-й брыгады — у Сеньненскі. Дапамогу аказвалі і вайсковыя часьці. Калі, напрыклад, у сьнежні 1919 г. абвастрылася абстаноўка ў Халопеніцкай воласьці, туды выступілі падразьдзяленьні 17-й стралковай дывізіі.
Зь ліку партыйнага і савецкага актыву ствараліся атрады самаабароны. Для барацьбы з бандытамі прыцягвалася мясцовае насельніцтва. Так, у Халопеніцкай воласьці для прадухіленьня бандыцкіх налётаў сяляне ў начны час выстаўлялі па вёсках варту. Пры Халопеніцкім выканкаме быў арганізаваны і дзейнічаў конны атрад добраахвотнікаў, створаны зь мясцовых жыхароў. Барацьба працягвалася да сярэдзіны 1920-х гадоў. Для барацьбы з бандытызмам на тэрыторыі Барысаўскай акругі, куды ўваходзіла і тэрыторыя сучаснага раёну, зь ліку партыйнага і савецкага актыву быў сфармаваны полк. Кіравала ім камісія па баяеым яднаньні камунараў, створаная пры акружкаме партыі. Такія камісіі, дарэчы, былі створаныя і пры іншых акружкамах і губкамах рэспублікі. На месцах фармаваліся роты, на Крупшчыне, напрыклад, дзейнічалі 8-я і 9-я роты 3-га батальёну. Роты дзяліліся наўзводы, у кожным па 50—60 чалавек. Гэтыя меры садзейнічалі паступовай нармалізацыі абстаноўкі ў раёнах іўцэлым парэспубліцы» (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. Мінск, 1999. С. 111—112).
357	Арджанікідзэ Грыгоры Канстанцінавіч (Сярго) (1886—1937) — савецкі партыйны і гаспадарчы дзеяч, актыўны ўдзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.
358	Моцарт (Mozart) Вс льфганг Амадэй (1756—1791) — аўстрыйскі кампазытар.
359	У выданьні «Советская деревня глазамн ВЧК — ОГПУ — НКВД: 1918—1939» прыводзяцца наступныя біяграфічныя зьвесткі пра гэтага партызана: «Моніч Ягор Адамавіч (1892—1924) — ураджэнец вёскі Вялікія Жаберычы Лошніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні, настаўнік, эсэр, былы прапаршчык, кіраўнік банды "палітычнай афарбоўкі” (савінкаўскай), арганізаванай у Полыйчы ў 1921 г. Банда (колькасьцю да 26 чалавек) апэравала пад выглядам атраду Аршанскае міліцыі ў раёне Барысаўскага, Лепельскага і Аршанскага паветаў Менскай губэрні. На ўзбраеньні былі вінтоўкі, рэвальвэры, бомбы. На працягу трох гадоў з раньняй вясны да позьняй восені банда рабіла буйныя тэрарыстычныя акты (налёты на чыгуначныя станцыі, заводы, валвыканкамы), забойствы камуністаў і савецкіх працаўнікоў, рабавала і пускала пад адхон цягнікі. Падчас аднаго такога нападу на цягнік, які ішоў зь Менску, бандай былі абрабаваныя ўсе пасажыры, уключаючы сяброў італьянскай і ангельскай дыпляматычных місіяў, якія кіраваліся ў Маскву. Банда лічылася няўлоўнай, ад перасьледу сыходзіла бяз стратаў, а на зімоўку вярталася ў Польшчу. На яе ліквідацыю былі кінутыя спэцатрады ПП ОГПУ па Заходнім краі. Кантроль за апэрацыяй па ліквідацыі банды Моніча ўскладаўся на начальніка Асобай групы ОГПУ па барацьбе з бандытызмам Ф. Я. Мартынава. Як выключэньне, канкрэтныя тэрміны правядзеньчя гэтай апэрацыі не прызначаліся. У ноч з 22 на 23 траўня ў пераетрэлцы з атрадамі ЧОНу Моніч быў забіты. Банда была ліквідаваная толькі ў сьнежні 1924 г.» (Советская деревня глазамн ВЧК — ОГПУ — НКВД: 1918—1939. Документьі н матерналы. В 4 т. Т. 2. 1923—1929 гг. М., 2000. С. 1098).
360	Малік Якаў Аляксандравіч (1906—1980) — савецкі дыплямат, намесьнік міністра замежных справаў СССР у 1946—1952 і 1960— 1976 гг. і пастаянныпрадсгаўнік СССРу Радзе Бясьпекі ААНу 1948— 1952 і 1968—1976 гг.
361	Грамыка Андрэй Андрэевіч (1909—1989) — савецкі палітык і дыплямат, у 1957—1985 гг. міністар замежных справаўСССР. Паходзіў зь Веткаўскага раёну Беларусі.
362	Перад гэтым, у верасьні 1923 г., Віцебскае ГПУ паведамляла ў Інфармацыйны аддзел гэтае ўстановы ў Маскве: «маюцца зьвесткі,
што зь Беларусі перайшла банда паручніка Моніча ў складзе 15 чал., якая сябе пакуль ніў чым не выяўляе». А празь месяц у чарговай зводцы пісалася, што «ў частцы Аршанскага павету, што прымыкае да Менскай губэрні, апэруе банда Моніча, якой ноччу з 10 на 11 кастрычніка зроблена крушэньне хуткага цягніка, які ішоў зь Менску ў Маскву. Абрабаваныя пасажыры, людзкіх ахвяраў не было. Для барацьбы з гэтай бандай выбыў атрад у 35 чалавек на чале з начальнікам павятовай міліцыі» (Пушкін I. А. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20—30-я гады XX ст.): дакументы і матэрыялы. Магілёў, 2003. С. 101).
363	Шашалевіч Васіль(1897—1941) — беларускіпісьменьнікі драматург, аўтар апавяданьняў і драматычных п’есаў.