Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
мкнуўся яго пераймаць. Магчыма, нікчэмны выгляд перапалоханага партыйца цалкам задавольніў работнікаў.
Між тым жанчыны, да якіх цяпер далучыліся й мужчыны, павярнулі ад крамаў да тутэйшых савецкіх і партыйных установаў і да будынку НКВД. Сакратар Барысаўскага райкаму КП(б)Б зьвярнуўся да галодных людзей з ушчувальнай прамовай, якая нагадвала прамову парторга з фабрыкі «Бярэзіна». Аднак калі парторга толькі напалохалі, дык сакратар быў зьбіты на горкі яблык. Убачыўшы гэта, усе астатнія партыйныя й савецкія службоўцы пахаваліся хто куды. Толькі энкавэдысты зь вінтоўкамі ў руках густым частаколам акружылі будынак НКВД.
На патрабаваньні галодных вызваліць двух арыштаваных міліцыянэраў, што знаходзіліся ў гэтым будынку, ім адказалі рашучай адмовай. Людзі хваляваліся. Тады энкавэдысты стрэлілі некалькі разоў угору. Натоўп ня толькі не разышоўся, аднак наадварот, з кожнай хвілінай павялічваўся, пагражаючы зламаць ахову і ўварвацца ў будынак. Хісткае становішча апошняе савецкае цытадэлі ў Барысаве выратаваў начальнік НКВД. Ён выйшаў на балкон зь нейкай паперкай у руцэ і сказаў, што кагадзе атрымаў тэлеграму з Масквы, якая дазваляе захаваць старыя харчовыя нормы. Задаволены натоўп пачаў паступова меншаць. Шмат хто з галодных цешыўся са свае перамогі.
Уначы барысаўскія энкавэдысты разам з прыбылым вялікім атрадам менскіх энкавэдыстаў арыштавалі 1400 (тысячу чатырыста!) барысаўцаў. У горадзе не было аб’яўлена ваеннае становішча, аднак на другі дзень па ўсіх ягоных вуліцах і завулках паходжвалі ўзброеныя патрулі, якія забаранялі жыхаром зьбірацца разам па двое-трое і больш чалавек. Фабрыка «Бярэзіна» ў сувязі з арыштам работнікаў часова спынілася. Празь некалькі дзён прыехала надзвычайная сэсія Рэвалюцыйнага трыбуналу БССР і пачала судзіць арыштаваных. Г этая бальшавіцкая сячкарня не прызнавала складанай юрыдычнай працэдуры. 1200 чалавек былі сасланыя на тэрмін ад 8 да 10 год у аддаленыя канцэнтрацыйныя
лягеры бяз права ліставаньня, 200 барысаўцаў былі расстраляныя на тых жа самых крывавых Чычагаўскіх Батарэях*, дзе ў 1919 г. чэкісты й ваенны камісар Бенгер, а ў 1921 г. надзвычайная тройка ЧК ужо расстралялі сотні іхніх сваякоў і знаёмых.
Тыя барысаўцы, што засталіся жыць, асірацелыя, тэрарызаваныя й па-ранейшаму галодныя, не атрымалі абяцаных начальнікам НКВД ранейшых харчовых нормаў. Штодзень і штоноч рабіліся павальныя вобыскі ў пошуках разабранага хлеба, і тыя, у каго ён знайшоўся, адразу ж арыштоўваліся. Адначасна харчовыя верхаводы з Саўнаркаму СССР вырашылі, што паколькі барысаўцы «самазабясьпечыліся» зь дзяржаўных складаў і крамаў, трэба пазбавіць іх харчовага забесьпячэньня на неакрэсьлены час. Тыя барысаўцы, што засталіся жыць, не атрымалі нават і зьніжанай харчовай нормы.
А тыя барысаўцы, што паляглі на Чычагаўскіх Батарэях, не адчувалі больш пакутаў голаду. Паміж імі быў былы барысаўскі дарэвалюцыйны гарадзкі галава Паўлоўскі344 , ксёндз-дэкан тугэйшага касьцёлу Марызевіч, два міліцыянэры, што мелі ў грудзёх чалавечае, а не энкавэдыстаўскае сэрца, работнікі «Бярэзіны» і іншых барысаўскіх фабрыкаў, аднак пераважную балыпыню расстраляных складалі жанчыны, дзяўчаты і амаль дзеці. Яны прасілі лусту свайго роднага беларускага хлеба. Яны прасілі толькі лусту хлеба...
* «Батарэі», або, як іх яшчэ інакш называюць, «Чычагаўскія Батарэі», зьвязаны зь іменем адмірала Чычагава, дзякуючы памылцы якога француская армія не была поўнасьцю зьнішчаная падчас страшнае трохдзённае пераправы яе праз раку Бярэзіну каля вёскі Студзёнкі.
Батарэі — гэта ўмацаваньне гарадзкога прадмесьця (плошча 1700 на 1700 м) зь вялікімі абароннымі валамі й глыбокімі акопамі, парослымі цяпер рэдкім хваёвым лесам. Падчас грамадзянскае вайны, у ноч з 26 на 27 траўня 1920 г., польская армія выпусьціла адсюль па Барысаве болып за тысячу снарадаў цяжкога калібру. Бальшавікі ператварылі Батарэі ў адну з «Катыняў» беларускага народу, дзе яны расстралялі ў агульнай колькасьці каля 1200 чалавек.
ПАРТЫЗАНСКАЯ БАРАЦЬБА НА БЕЛАРУСІ
ю. с.
беларус, літаратар, сьведка і ўдзельнік Вяліскага паўстаньня й партызанскай барацьбы на Віцебшчыне й Смаленшчыне
М. Л.
беларус, селянін, сьведка і ўдзельнік партызанскай барацьбы на Барысаўшчыне
А. П.
беларус, селянін, сьведка партызанскай барацьбы на Магілёўіпчыне
А. Ш.
беларус, селянін, сьведка партызанскай барацьбы на Барысаўшчыне
А. Б.
беларус, доктар, сьведка партызанскай барацьбы на Случчыне
Н.	Ж.
беларус, аграном, сьведка партызанскай барацьбы на Гомельшчыне
Я. К.
беларус, настаўнік, сьведка партызанскай барацьбы на Лепельшчыне
П. П.
беларус, служачы, сьведка партызанскай барацьбы на Барысаўшчыне
в. н.
беларус, настаўнік, сьведка партызанскай барацьбы на Случчыне
A. Р.
беларус, работнік, сьведка партызанскай барацьбы на Віцебшчыне
В. П.
беларус, сьвятар, сьведка партызанскай барацьбы на Віцебшчыне
I.	К.
беларус, селянін, удзельнік партызанскай барацьбы на Магілёўшчыне
Агульнавядома, што савецкае заканадаўства істотна адрозьніваецца ад заканадаўстваў усіх несавецкіх краінаў сьвету. Калі, напрыклад, адпаведна Зводу Законаў Расейскай Імпэрыі, экспрапрыяцыя Сталіным у 1907 г. 341 тысячы рублёў Тыфліскага банку345 — палітычнае злачынства, то, адпаведна кодэксам СССР, экспрапрыяцыя беларускім партызанам Сапляком мізэрных грашовых сумаў, што перавозіліся поштай зь мястэчка Брагін у мястэчка Хойнікі, кваліфікуецца выключна як крымінальны бандытызм. Таму, калі ніжэй будуць пададзеныя цытаты з савецкіх крыніц бязь зьмены ўласьцівых ім тэрмінаў, гэта зусім не азначае згоду з такой заганнай па сваёй сутнасьці тэрміналёгіяй.
Партызаны ў большасьці сваёй зьяўляліся ўдзельнікамі былых паўстаньняў, падаўленых бальшавікамі, значная частка іх была таксама дэзэртырамі, што не хацелі бараніць савецкую ўладу. Узброеныя да зубоў, яны мелі вялікі баявы вопыт, добра зналі мясцовасьць, дзе ім прыходзілася дзейнічаць, карысталіся сымпатыяй і падтрымкай насельніцтва, а самае галоўнае — усёй душою ненавідзелі бальшавізм і таму былі для бальшавікоў сур’ёзнай пагрозай. Зразумела, што беларускія партызаны, як і ўсе
партызаны наагул, не маглі перамагчы дзяржаўны лад, усё ж парою яны літаральна паралізоўвалі дзейнасьць савецкіх і партыйных устаноў Магчыма, што значная частка партызанаў адчувала асуджанасьць сваёй няроўнай барацьбы, аднак ня бачыла іншага выйсьця і змагалася, жывучы надзеяй на інтэрвэнцыю або новае паўстаньне.
Акрамя партызанаў мясцовага паходжаньня, была яшчэ значная частка партызанаў, перакінутых церазь мяжу з суседнімі дзяржавамі, галоўным чынам з Польшчай. Гэта былі, у асноўным, эмігранты з Усходняй Беларусі — салдаты Слуцкай Дывізіі БНР, балахоўцы, стракапытаўцы, гэта значыць былыя ўдзельнікі актыўнай барацьбы супраць Саветаў. 3 абвінавачаньня Барысу Савінкаву на судзе вынікае, што ягоны «апэратыўны атрад кіраваў бандыцкай дзейнасьцю на савецкай тэрыторыі. Паказаньні сьведкаў, прызнаньні ўдзельнікаў бандаў і дакумэнтаваныя факты пацьвярджаюць, што ўдзельнікі бандыцкіх атрадаў набіраліся зь ліку інтэрнаваных у лягерах і асабіста ведамых начальніку атраду. Адпаведна дагавору з польскім генэральным штабам партызаны, атрымаўшы ад яго дакумзнты і пропускі, перапраўляліся ў раён Глыбокага або Лунінца, дзе польскія пагранічныя часткі прапускалі іх церазь мяжу з абавязковай умовай — пачаць дзеяньні не бліжэй, чым за 50—70 вёрстаў ад граніцы, каб стварыць ілюзію мясцовых атрадаў. Такіх бандаў-атрадаў была перапраўлена даволі вялікая колькасьць»*.
Як сьведчыць М. Баравы, усе партызанскія арганізацыі «на абпіарах БССР і за рубяжом былі аб’яднаны Савінкаўскім “союзом заіцнты роднны н свободы”, зь якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і “Беларускі палітычны камітэт”... Агульнае кіраўніцтва апэрацыямі належала да “галоўнага штабу беларускіх партызанаў” за граніцаю»**.
«На 1-е мая 1921 г. на абшарах тагачаснае БССР (у межах няпоўнае Меншчыны) было зарэестравана прыблізна каля 1000 бан-
* Суд над Савннковым. Ленннград, 1924. С. 25.
** Баравы М. Па крывавых сьлядох. Б. 38.
дытаў, к палове мая гэтая лічба падвоілася, а к 1-му чэрвеня лічба іх дасягнула трох з паловаю тысяч, прычым каля трох соцень коньнікаў»*.
Аднак «усяго да сакавіка 1921 г. зарэестравана 40 выпадкаў налётаў і пагромаў, у гэтай лічбе 29 выпадкаў прыходзіцца на долю балахоўцаў, што засталіся ў межах БССР»** .
Было б вялікай памылкай зрабіць цяпер выснаў, што ўся партызанская барацьба на Беларусі мела адзіны цэнтр. Дзейнасьць Савінкава й Булак-Балаховіча, «Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды» і «Беларускага Палітычнага Камітэту» прасьціралася толькі на невялікую часьцінку падсавецкай этнаграфічнай Беларусі — ад граніцы да Бярэзіны, а ў рэдкіх выпадках—да Дняпра. Нармалёва, што кіраўніцтва з-за мяжы, пры адсутнасьці радыё і самалётаў, было выпадковым і нежыцьцяздольным, хаця, як сьцьвярджае абвінаваўчы акт, прад’яўлены балыпавікамі Савінкаву, «за пэрыяд з 1921 па 1923 год органамі ВЧК — ГПУ ліквідаваныя былі наступныя аддзелы «Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды», якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасьцю, накіраванай выключна на зьнішчэньне савецкай улады: Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасьцю звыш 300 чалавек»*** .
He магла кіраваць дзеяньнямі ўсіх беларускіх партызанаў і Рада БНР, што знаходзілася на эміграцыі, бо, па-першае, яна мела менш магчымасьцяў, чым Савінкаў і Булак-Балаховіч, а па-другое, як сьведчыць пратакол трэцяга паседжаньня (28 верасьня 1921 г.) Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады ў Празе: «Нарада перасьцерагае беларускі народ ад непатрэбнага праліцьця крыві і заклікае яго каваць к моманту агульнарэвалюцыйнага змаганьня кожнага народу быць гаспадарамі ў сваім краі»**** .
Пераважная большасьць беларускіх партызанаў ня мела між сабою арганізацыйнай сувязі. Яны часам аб’ядноўваліся пры на-
* Баравы М. Па крывавых сьлядох. Б. 38.
** Тамсама. Б. 37.
*** Суд над Савннковым. С. 27.
**** Зюзькоў А. Крывавы шлях... Б. 87.
падзе на той або іншы бальшавіцкі аб’ект, а пасьля адразу ж распадаліся на ранейшыя асобныя групы, тройкі, двойкі і адзінкі. Гэта рабіла іх менш заўважнымі, менш улоўнымі. Менавіта дзякуючы такой тактыцы яны былі больш жыцьцяздольнымі, чым шматлюдныя атрады Булака-Балаховіча й Савінкава, перакінутыя з-за мяжы.