• Часопісы
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

    Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

    Юрка Віцьбіч

    Памер: 308с.
    Смаленск 2007
    74.93 МБ
    I дагэтуль стаіць там, пасярод Бешанковічаў, Ленін. Аднак і дагэтуль над тэй брацкай магілай, дзе ляжаць бешанковіцкія паўстанцы — беларусы й расейцы, праваслаўныя і стараверы — разам са сваім Васілём Гаркавым, квітнеюць беласьнежныя астры і крывавыя вяргіні. Таму зводдаль здаецца, што пакрывае яе белчырвона-белы сьцяг. А магіла штурмавікоў зьнікла, парасла чартапалохам ды сабачай мятай.
    БДРЫСДЎСКІ ГДЛОДНЫ БННТ
    п. п.
    беларус, пры Саветах спачатку служачы Барысаўскага ваенкамату, потым рэпрэсаваны, прабыў у канцэнтрацыйным лягеры 5 гадоў, сьведка бунту, у час якога меў 39 гадоў (1894 году нар.)
    Н. П.
    беларус, журналіст, адразу пасьля бунту быў у Барысаве як спэцыяльны карэспандэнт менскіх газэт, у той час меў 35 гадоў (1898 году нар.)
    Звычайным спадарожнікам першых гадоў калектывізацыі вёскі быў голад. Калектыўнае гаспадараньне выклікала рэзкае скарачэньне пасяўной плошчы й пазбавіла сялянаў магчымасьці вырабляць таварны хлеб. Свабодны продаж хлеба, па-першае, караўся савецкімі законамі, а па-другое, поўнасьцю выключаўся тым, што калгаснае сялянства не валодала зямлёй, ня мела скаціны, інвэнтару і собскае ініцыятывы. Балыпавіцкія абвінавачваньні сялянаў у тым, што яны, ідучы пад прымусам у калгасы, прыхоўвалі хлеб на чорны дзень, закопваючы збожжа ў ямы, у значнай ступені не адпавядаюць сапраўднасьці. Ужо не было чаго прыхоўваць, хаця й было ад каго. Яшчэ дзяржаўнае харчразьмеркаваньне ў часе ваеннага камунізму апаражніла сялянскія засекі, і нават перадышка пры НЭП’е не напоўніла іх зноў. I вёска, атым больш горад, і Барысаўшчына, і Барысаў галадавалі.
    Між тым савецкая дзяржава мела досыць харчу, аднак прызначаўся ён не для сваіх грамадзянаў. Перш за ўсё кідаліся ў вочы характэрныя для таго часу крамы «Торгснн»341. Як сьведчыць іхняя расейская скарочаная назва, яны прызначаліся нібы для гандлю з чужаземцамі. Савецкая ўлада для ажыцьцяўленьня сталінскіх пяцігодкаў, для індустрыялізацыі краіны адчувала патрэбу ў валюце, брыльянтах, плаціне, золаце, срэбры, у абмен на якія ў гэтых крамах можна было атрымаць розныя марцыпаны, ня кажучы ўжо пра хлеб і тлушчы. Аднак якіх турыстаў-чужаземцаў меўся зацікавіць Барысаў?
    Помнікі Студзёнкі342 на месцы ведамай усяму сьвету трагічнай пераправы францускай арміі ў 1812 г. былі ўжо разбураныя павятовымі энкавэдыстамі, якія шукалі ў іхніх падмурках залатых грошай. Дом Напалеона Банапарта непазнавальна перарабілі пад упраўленьне саўгасу. У Новым Барысаве на гістарычных «Чычагаўскіх Батарэях»343 ужо ляжалі сотні ахвяраў ЧК, расстраляныяёюі пасьляантыбальшавіцкагапаўстаньня 1919г.,іўсувязі з партызанам Монічам. Калі чужаземцаў савецкі Барысаў не цікавіў, дык якія валюта, брыльянты, плаціна, золата і срэбра Me­
    ліся ў сялянаў і работнікаў Барысаўшчыны? Тым ня менш бацькі несьлі ў «Торгснн» свае вайсковыя крыжы і купельныя крыжыкі, а маткі — свае заручальныя пярсьцёнкі й дзявочыя завушніцы, абы толькі пракарміць сваіх галодных дзяцей. Іх не цікавілі ў гэтых крамах разнастайныя ласункі, іх цікавіў толькі хлеб бяз прымесяў, які, хоць і на кароткі час, заменіць хлеб зь мякінай, хлеб зь лебядой, хлеб зь мязгой.
    Між тым гэты хлеб ня трэба было прывозіць аднекуль у тутэйшы «Торгсмн» — барысаўскія склады аж ламаліся ад свайго хлеба, адабранага ў раскулачаных ці абкладзеных індывідуальным падаткам сялянаў. Аднак гэты тутэйшы хлеб ішоў вылучна праз прыморскія гарады за мяжу ў абмен на валюту. Частка яго ўжо ішла туды як дэмпінг, па сьвядома зьменшаных цэнах, каб «запаліць пажар сусьветнае рэвалюцыі».
    Нельга ўсё ж сьцьвярджаць, што савецкая ўлада зусім не клапацілася аб сваім апухлым ад голаду насельніцтве. У Барысаве, як і ў іншых гарадох СССР, існавала карткавая сыстэма. Усё насельніцтва з 1928 г. па 1933 г. пры атрыманьні харчовых нормаў было падзелена на наступныя катэгорыі:
    1	катэгорыя. Камуністы, што ачольвалі партыйныя, савецкія і прафсаюзныя ўстановы (так званыя адказныя работнікі). Работнікі цяжкое фізычнае працы, як кавалі, качагары, пільшчыкі, грабары і г. д. Яны атрымлівалі 1 кг хлеба на дзень.
    2	катэгорыя. Работнікі менш цяжкое працы — 500 г хлеба.
    3	катэгорыя. Работнікі на лёгкай рабоце — 300 г хлеба.
    4	катэгорыя. Службоўцы й дарослыя ўтрыманцы асобаў усіх катэгорыяў — 150 г хлеба.
    5	катэгорыя. Дзеці — 100 г хлеба.
    Барысаў—горад лёгкае індустрыі. 3 гэтае прычыны пераважная бальшыня ягоных жыхароў атрымлівала ад 300 да 500 г хлеба на дзень. Злоўжываньні пры падзеле рабочых на катэгорыі паводле цяжкасьці працы выклікалі зь іхняга боку вялікае незадаваленьне. Акрамя таго, сама «лёгкасьць» гэтае працы мела ўмоўны
    характар у сувязі з прымусовым агульным абавязкам «выканаць пяцігодку за чатыры гады». Галодныя харчовыя нормы зусім не адпавядалі павялічаным нормам прадукцыйнасьці працы. У работнікаў падчас зьмены шумела ў вушох ад голаду, ідучы з фабрыкаў і заводаў дамоў яны хісталіся, а прыйшоўшы дахаты, дзялілі сваю і бяз гэтага недастатковую хлебную норму з галоднымі дзецьмі. Трэба адзначыць, што «лншенцы», г. зн. пазбаўленыя савецкіх выбарчых правоў, або бяспраўныя, а менавіта — былыя абшарнікі і фабрыканты, былыя купцы, дамаўласьнікі, лесапрамыслоўцы, чыноўнікі й камісіянэры і г. д.; былыя ўрадоўцы, жандары, паліцыянты і г. д.; сьвятары ўсіх веравызнаньняў, улучаючы сюды нават царкоўных панамароў, касьцельных званароў і гебрайскіх мяламедаў (настаўнікі ўрэлігійных школах) разам зь іхнімі сем’ямі, — стаялі па-за катэгорыямі й ніякіх харчоў не атрымлівалі. Па-за катэгорыямі апынулася й сялянства — вытворца хлеба.
    У канцы красавіка 1933 г. у Барысаве была атрымана непасрэдна з Масквы, мінаючы сталічны для БССР Менск, дырэктыва аб зьніжэньні харчовых нормаў. Паводле яе:
    1	катэгорыя меЛася атрымаць па 500 г хлеба на дзень;
    2	катэгорыя мелася атрымаць па 300 г хлеба на дзень;
    3	катэгорыя мелася атрымаць па 150 г хлеба на дзень;
    4	катэгорыя мелася атрымаць па 100 г хлеба на дзень.
    Дарослым утрыманцам і дзецям у хлебе было зусім адмоўлена.
    На камуністаў гэтае афіцыйнае зьніжэньне нормаў, па сутнасьці, не пашыралася. Кожнага зь іх цалкам забясызечваў вельмі распаўсюджаны ў савецкай рэчаіснасьці «блат», г. зн. узаемазабесьпячэньне з чорнага ходу падуладных ім складаў і крамаў. У бухгальтарскіх справаздачах гэты «блат» менаваўся як «усушка», «выцек», «раструшчваньне», «недапёк» і г. д. Затое ўсё астатняе насельніцтва было асуджана на галодную сьмерць.
    3	траўня 1933 г. галодныя жанчыны й дзеці выйшлі раніцай на вуліцы Барысава й накіраваліся да дзяржаўных установаў з па-
    трабаваньнем хлеба. Па дарозе яны ўбачылі падводы з хлебам, што перавозілі яго з тутэйшых складаў на чыгуначную станцыю для вывазу. Абураны галодны натоўп затрымаў гэтыя падводы і разабраў той хлеб, што ляжаў на іх. Аднак яго было мала, каб накарміць усіх галодных. Тады a 2-3 гадзіне апоўдні натоўпы, што па-ранейшаму складаліся пераважна з жанчынаў і дзяцей, пачалі разбураць харчовыя крамы, пранікаючы туды спачатку праз павыбіваныя вокны, а потым выламваючы і дзьверы. Тутэйшы конны атрад НКВД і міліцыі пачаў разганяць людзей, топчучы жанчын і дзяцей коньмі, аднак быў ня ў стане разагнаць натоўп. Энкавэдысты і міліцыянэры яшчэ не пасьпелі прымяніць зброю, аднак ужо былі пакалечаныя конскімі капытамі.
    Тагачасная міліцыя яшчэ не была той старанна прафільтраванай і цалкам падпарадкаванай НКВД паліцыяй савецкай дзяржаўнай сыстэмы. Адзін з двух міліцыянэраў, што стрымлівалі націск галодных на харчовую краму, нечакана падняў руку, каб зьвярнуць на сябе агульную ўвагу, і закрычаў:
    — Жанчыны! Маткі! Жонкі! Сёстры! Навошта вы гэтак мардуецеся і без усялякае карысьці калечыце сябе і дзяцей? Ідзіце да сваіх хатаў, ідзіце да фабрыкаў і цягніце сюды сваіх мужоў, сыноў ды братоў. Няхай яны абароняць вас! Тады хутчэй будзе толк.
    Два энквэдысты, што стаялі паблізу, пачуўшы гэты зварот аднаго зь міліцыянэраў да народу, пачалі страляць у іх з крыкам:
    — Рукіўгору!
    У адказ міліцыянэры двойчы стрэлілі ў энкавэдыстаў, а потым кінуліся ўцякаць. Але ім не пашанцавала: па ўсіх бліжэйшых вуліцах і завулках сьцяной стаялі людзі, да таго ж міліцыянэры былі ў форме, што здалёку кідалася ў вочы. Яны былі схопленыя энкавэдыстамі, якія скруцілі ім рукі і павялі ў НКВД, зьбіваючы па дарозе.
    Заклік міліцыянэра, прозьвішча якога, на жаль, не захавалася ў памяці ўдзельнікаў і сьведкаў галоднага бунту, не загінуў дарэмна. Работнікі самай вялікай у Барысаве запалкавай фабрыкі
    «Бярэзіна» нечакана спынілі працу і патрабавалі ад адміністрацыі павялічэньня хлебных нормаў. Па сутнасьці, гэтым пачалося не што іншае, як забароненая і неўласьцівая для савецкіх умоў забастоўка. У мінулым, да рэвалюцыі, работнікі неаднойчы баставалі супраць гаспадара фабрыкі, прад’яўляючы яму эканамічныя патрабаваньні. Часам яны, спыняючы працу, выходзілі на вуліцу з палітычнымі патрабаваньнямі да царскага рэжыму. Цяпер іхняя воля была часткова паралізаваная савецкай дэмагогіяй аб «работніцка-сялянскай уладзе». Акурат гэтай дэмагогіяй была насычана і прамова парторга — сакратара фабрычнай партыйнай арганізацыі, якой ён спрабаваў адказаць на іхнія патрабаваньні:
    — Таварышы! 3 кім змагаецеся? Самі з сабою? Са сваёй работніцка-сялянскай уладай? 3 гістарычнымі дасягненьнямі Вялікае Кастрычніцкае сацыялістычнае рэвалюцыі? Вярніцеся назад! Вярніцеся да сваіх асірацелых машынаў, на якіх вы куяце сусьветную пралятарскую рэвалюцыю. Калі раней мы недаядалі на радасьць буржуям, дык цяпер мы галадуем на страх ім. Кажнае зернятка хлеба ёсьць удар па капіталістычных акулах.
    Яшчэ падчас свае прамовы парторг пачуў з натоўпу забастоўшчыкаўтакіярэплікі, як «Цецярук!», «Болбат!», «Талалай!», і асабліва не пераймаўся імі, хаця браў для сябе на вока ўсіх тых, хто кідаў гэтыя заўвагі ў ягоны адрас. Затое выснавы, зробленыя работнікамі зь ягонае прамовы, былі ўсё ж для яго зусім нечаканымі. Абураныя работнікі схапілі яго й пацягнулі на раку Бярозу тапіць.
    — Камуністы, сюды! — крыкнуў парторг і адразу ж пераканаўся, што бальшыня падуладных яму камуністаў адсутнічае. Яны, ратуючы ўласную скуру, разьбегліся яшчэ на пачатку забастоўкі хто куды. А частка іх разам зь беспартыйнымі пайшла тапіць свайго парторга. Дайшоўшы да ракі, работнікі ўзялі парторга за рукі і за ногі, раскачалі і кінулі ў ваду. Пэўне, ніхто сур’ёзна не хацеў пазбаўляць яго жыцьця, бо калі ён паплыў, дык ніхто ня кідаў усьлед каменьне, а калі ён паблізу вылез на бераг, дык ніхто не па-