Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
* Нео-Сйльвестр Г. Батько Булак-Балаховнч. С. 126.
Так сумна закончылася жыцьцё генэрала-партызана, заклятага ворага бальшавікоў Загінуў ён пры абставінах, далёкіх ад рамантыкі, — ад подлых забойцаў з-за вугла.
Хутка пасьля гэтай крывавай падзеі немцы арыштавалі намесьніка Бацькі — есаула Якаўлева323 , адправілі яго ў канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц324 , дзе ён і загінуў у красавіку 1941 г.»*
МСЬЦІСЛАЫСКАЯ СЯЛЯНСКАЯ ДЗМАНСТРАЦЫЯ
А. П.
беларус, былы член РКП(б), выключаны зь яе ў 1936 г. У час дэманстрацыі працаваў у Мсьціслаўскім павяткаме РКП(б), меў 23 гады (1898 году нар.)
Тэлефонная гутарка, якая адбылася напярэдадні сялянскае антыбальшавіцкае дэманстрацыі паміж сакратаром Мсьціслаўскага павяткаму РКП(б) і сакратаром Гомельскага губкаму РКП(б), перадаецца тут ніжэй, хоць і па памяці, аднак са стэнаграфічнай дакладнасьцю. Сьведкі гэтае гутаркі з абодвух бакоў, сустрэўшыся пазьней, цалкам аднавілі ейны зьмест, амінуўшы толькі брудную расейскую лаянку, якой яна збытавала. Зазначым, што памянёны дыялёг параўнальна дакладна пераказаў на закрытым партыйным сходзе ў Мсьціслаўскім павяткаме і ягоны сакратар, калі не лічыць апушчаных ім усіх шматлікіх нецэнзурных слоў, непасрэдна адрасаваных яму з Гомелю. Аднак перш чым перайсьці да гэтае гутаркі, што адбылася паміж партыйнымі ўладарамі, неабходна спыніцца на абставінах, якія яе выклікалі. Тым больш што гэтыя акалічнасьці нас галоўным чынам і цікавяць, а гутарка па тэлефоне зьяўляеццатолькі бальшавіцкім зьдзекам, савецкім гвалтам над імі.
* Нео-Сшьвестр Г. Батько Булак-Балаховнч. С. 127—128.
У той час увачавідкі для ўсіх савецкая краіна цяжка хварэла. Кагадзе бальшавікі раздушылі Кранштадзкае паўстаньне325 , якому папярэднічалі і спадарожнічалі сялянскія хваляваньні па ўсёй краіне, забастоўкі работнікаў у Петраградзе і іншых прамысловых цэнтрах. Непасрэднай прычынай гэтага агульнага незадаваленьня зьяўлялася палітыка РКП(б), менавіта — «ваенны камунізм», для якога характэрныя харчразьмеркаваньне, забарона вольнага гандлю і тэрор ЧК. Самая РКП(б) перажывала крызіс, выкліканы «работніцкай апазыцыяй»326 Шапашнікава327, якая мела вялікую колькасьць прыхільнікаў сярод партыйцаў. Як ведама, кранштадзкія паўстанцы-матросы, паміж якіх меўся значны працэнт беларусаў, у сваёй рэзалюцыі ад 28 лютага 1921 г. патрабавалі «вольнае агітацыі для ўсіх работнікаў, сялянаў і лева-сацыялістычных партыяў», яны зазначылі далей, што «ўзьнялі сьцяг паўстаньня супраць трохгадовае тыраніі камуністаў, супраць самавольства, што зацьміла сабой трохсотгадовую дэспатыю царызму, і што яны ўважаюць за лепшае сьмерць, чым скласьці зброю». Адказ бальшавікоў на гэтыя патрабаваньні знайшоў адбітак у дзёньніку сьведкі паўстаньня амэрыканскага анархіста Аляксандра Беркмана328 , які запісаў: «17 красавіка. Кранштадт сёньня капітуляваў. Тысячы трупаў матросаў і работнікаў ляжаць на вуліцах. Працягваецца пагалоўны расстрэл палонных і закладнікаў...»*
Аднак X зьезд РКП(б), што праходзіў у той час у Маскве і зрабіў перапынак, каб прыняць чынны ўдзел у прыдушэньні Кранштадзкага паўстаньня, аднавіўшы зноў свае паседжаньні, перш за ўсё вызнаў наяву гаспадарчага, палітычнага й партыйнага крызісу ў краіне. У выніку Ленін, спадзяючыся з дапамогай чэкістаў ліквідаваць палітычны й партыйны крызісы, аб’явіў адступленьне на гаспадарчым фронце, а менавіта — НЭП (новую эканамічную палітыку), якую характарызуюць харчпадатак, вольны гандаль, канцэсіі замежнаму капіталу. Разам з тым, да гэтага дэкрэту Ленін дадаў: «а меншавікоў і эсэраўтрымаць у турмах»* .
* Двйнов Б. Кронштадт // Новое Русское Слово. 1951.7 марта.
Старадаўні беларускі горад Мсьціслаў, дзе вясною 1921 году адбылася сялянская антыбальшавіцкая дэманстрацыя, зьяўляўся цэнтрам багатага павету, ілеба якога складалася пераважна з шэрых, або так званых пшанічных суглінкаў ці глею. Сялянства тут у сваёй бальшыні жыло заможна. Таму яно без асаблівае радасьці сустрэла першапачатковыя бальшавіцкія лёзунгі, а потым найбольш папакутвала ад бальшавікоў у часе «ваеннага камунізму». Зразумела, што і адносіны ягоныя да выбараў у першаістыя савецкія ўстановы (сельсавет, валвыканкам, паветвыканкам), якія тут тады праходзілі, зусім не адпавядалі «генэральнай лініі» партыі.
Трэба зазначыць, што, нягледзячы на тэрор ЧК, выбары ў той час праводзіліся ўсё ж крыху інакш, болып дэмакратычна, чым у «эпоху сталінскае канстытуцыі». Усе, не пазбаўленыя паводле «ленінскай канстытуцыі» права галасаваць, на прадвыбарных сходах вызначалі сваіх кандыдатаў і выбіралі іх балыпынёй галасоў. Наіуральна, што гэтае вылучэньне кандыдатаў не абыходзілася бяз гвалту й ціску з боку тутэйшых партыйных ячэек і камітэтаў беднаты, аднак падчас галасаваньня сяляне ўсяроўна выказваліся за сваіх кандыдатаў. Пазьней бальшавікі ўлічаць гэтую акалічнасьць і прымусяць сялянскую масу галасаваць за прапанаваных ёй кандыдатаў, аднак тады яшчэ існавала адносная дэмакратычнасьць. I сялянства Мсьціслаўшчыны шырока яе выкарыстала.
Сяляне Мсьціслаўшчыны перамаглі ціск з боку камуністаў і камбедаўцаў329. Пераважная большыня абраных сябраў першаістых савецкіх установаў складалася зь беспартыйных, а не з камуністаў. А бальшыня з гэтай пераважнай бальшыні складалася зь беспартыйных па форме і былых эсэраў па сутнасьці. Параўнальна нядаўна перад гэтым яны публічна выракліся сваіх эсэраўскіх поглядаў і таму ўцалелі ад тэрору ЧК, аднак у душы засталіся эсэрамі — гэта была новая тактыка іхняе нелегальнае партыі. Няма таксама нічога дзіўнага ў тым, што менавіта іх абралі добра знаўшыя іх сяляне, бо эсэры па сваёй праграме бліжэй за ўсе іншыя партыі стаялі да сялянства — яны зьяўляліся сялян-
скай партыяй у поўным сэнсе гэтага разуменьня. Такія «беспартыйныя» спачатку апанавалі сельсаветы, валвыканкамы, і нарэшце зь іх пачаў камплектавацца павятовы выканкам, старшынёй якога стаўся «беспартыйны» эсэр Асмалоўскі. Па сутнасьці, гэта зьяўлялася мірнай дэмакратычнай заваёвай эсэрамі Мсьціслаўлю і пры гэтым без усякага парушэньня «ленінскай канстытуцыі». Таму разгубленасьць тутэйшых камуністаў, а тым больш адказнага за выбары сакратара павяткаму РКП(б) была болып чым зразумелая.
Якраз у гэты час і адбылася гутарка па тэлефоне паміж сакратарамі павяткаму й губкаму. Калі першы грунтоўна паінфармаваў другога пра вынікі выбараў, то пачуў у адказ: «Шляпа*. Пусьціў выбары плазам! Выбарчы статут — усяго толькі форма, у якую ўліваецца бальшавіцкая існасьць. Боўдзіла! Ты, можа, цяпер, пасьля гэтых выбараў, распачнеш выбары да Устаноўчага Сойму? А можа, у тваім кабінеце ўжо вісіць паргрэт Керанскага330 ? Ёлупень! А кадэты331 ў твой выканкам ня трапілі? Яшчэ пытаешся, што рабіць? Эх ты, рубель без капейкі! Без адкладу арыштаваць увесь прэзыдыюм новага павятовага выканкаму, прафільтраваць усе валвыканкамы й сельсаветы, а пасьля гэтага зрабіць перавыбары. Хаця не! Пачакай. Хто ведае, каго гэтая стыхія зноў абярэ. Перавыбараў не праводзіць, а з абраных цяпер камуністаў павяткам РКП(б) павінен вылучыць аднаго ў старшыні павятовага выканкаму, а ён дабярэ з камуністаў і зь беспартыйных бальшавікоў сябраў прэзыдыюму, папярэдне ўзгадніўшы кожнага зь іх паасобку з павяткамам РКП(б). Зразумела? За гэтыя выбары я ўклею табе ў партыйную справу суровую вымову з папярэджаньнем і сам атрымаю за іх, чуе маё сэрца, вымову ад ЦК партыі. Дурыбала!»
Новы прэзыдыюм выканкаму яшчэ прымаў справы ад старога, калі чэкісты яго арыштавалі і ўвязьнілі ў тутэйшай турме. Адначасна на паседжаньні павяткаму быў вылучаны на пасаду стар-
* У мове савецкіх служачых — дурань, разява.
шыні паветвыканкаму замест арыштаванага эсэра Асмалоўскага камуністЮрчанка332 , які атрымаў у часе выбараў нязначную колькасьць галасоў. На тым жа паседжаньні павяткаму былі выдзеленыя камуністы, што накіроўваліся ў павет, каб там на месцы праверыць склад валвыканкамаў і сельсаветаў. Магчыма, што сакратар павяткаму, які кагадзе страціў ласку партыйнага начальства, быў цяпер задаволены з праробленай ім паводле інструкцыі зьверху работы, аднак ён усё ж шмат чаго не прадбачыў. Сялянства тады яшчэ заставалася сялянствам, а не калгасьнікамі, гэта значыць паслухмянымі выканаўцамі ўсіх партыйных і савецкіх дырэктыў.
На другі дзень пасьля арышту абранага выканкаму ў Мсьціслаўлі, нягледзячы на тое, што дзень гэты ня быў ні сьвяточным і ні кірмашовым, з самае раніцы пачалі зьбірацца групкі сялянаў. Паступова павялічваючыся, гэтыя групкі ператварыліся ў натоўпы. Яны рушылі па ўсіх дарогах з бліжэйшых да гораду валасьцей — Падсолтаўскай, Старасельскай, Татаршчынскай і Казімірава-Слабодзкай. Падобна таму, як за тры гады перад гэтым 50 тысяч вяліскіх сялянаў ішлі на горад, каб дамагчыся праўды, дык цяпер мсьціслаўскія сяляне ішлі на свой горад у пошуках тае ж справядлівасьці. Аднак калі вяліскія сяляне ішлі ўзброеныя вінтоўкамі, сякерамі, косамі, віламі й каламі, то мсьціслаўскія ішлі без усякае зброі. Пасьля таго як бальшавікі кагадзе патапілі ў крыві ўзброены цяжкой морскай артылерыяй мяцежны Кранштадт, маючы да таго яшчэ ў тыле неспакойны, ахоплены забастоўкамі Петраград, дык, зразумела, усялякія іншыя антыбальшавіцкія ўзброеныя паўстаньні былі загадзя асуджаны на няўдачу. Гэта ўлічылі кіраўнікі Мсціслаўскае сялянскае дэманстрацыі — эсэры на чале з настаўнікам Цюцянковым. Блізу паўдня сяляне, падышоўшы да будынку павяткаму, які ў той час ужо ахоўвалі ўзброеныя чэкісты і міліцыянэры, пачалі крычаць:
— Патрабуем вызваленьня Асмалоўскага! Патрабуем аднаўленьня абранага намі выканкаму!333
Сяляне не спрабавалі ўварвацца ў будынак павяткаму, хаця на іхнія выкрыкі спачатку ніхто ніяк не рэагаваў. Толькі тады, калі
крык стаўся асабліва настойлівым і некалькі чэкістаў стрэлілі ўгору, у адчыненым акне павяткаму паказаўся ягоны сакратар. Ён узьняў руку й закрычаў:
— Таварыпіы! Заклікаю вас да парадку! Ня слухайце розных недабітых правакатараў. Яны, скарыстаўшы тыя часовыя цяжкасьці, зь якімі змагаецца і перамагае нашая савецкая краіна, нацкоўваюць вас супраць вашае ж работніцка-сялянскае ўлады. Яны спрабуюць схаваць ад вас або перакруціць апошні гістарычны дэкрэт нашага ўраду пра замену харчразьмеркаваньня харчпадаткам і аб дазволе вольнага гандлю. Мы ўжо амаль перамаглі цяжкасьці, і гэты дэкрэт адразу ж і назаўсёды зьменіць нашае становішча ў лепшы бок. Таварышы! Бальшыня абраных вамі людзей ашукала ваш давер як выбаршчыкаў, бо яны — вашыя зацятыя ворагі, хаця й замаскаваныя. Менавіта таму яны намі арыштаваныя і ўжо адпраўленыя ў Гомель, дзе іх пакарае рука пралетарскага праўдзівага суда. Іхняе месца занялі цяпер годныя сыны народу з асяродзьдзя вамі ж абраных дэпутатаў Ідзеце ж цяпер спакойна да вашых вёсак. Калі, счакаўшы гадзіну, каго-небудзь зь сялянаў заўважаць у горадзе, ён будзе арыштаваны і адпаведна пакараны як завадыяш бунту супраць работніцка-сялянскае ўлады... Няхай жыве таварыш Ленін! Ур-р-р-а!