Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Сынкі! А мы што жа?
Нам будзе нягожа,
Каб мы не пайшлі на падмогу!
Сьмялей, не аглядайцесь, Хутчэй сабірайцесь, I будзем гатовы ў дарогу!
25 лістапада 1919, Рэвель
Бацька***
* Беларусы ў Эстыі Н На Чужыне. 1922. № 1. Б. 7.
** Карскйй Е. Ф. Белорусы. Т. III. Очеркн словесностн белорусского племенн. 3. Художественная лнтература на народном языке. Петроград, 1922. С. 379.
*** Бацька. Покліч Бацькі // На Чужыне. 1920. № 1. Б. 2.
Камандны склад Дабравольнага Народнага Аддзелу на тры чвэрці, а шараговы амаль поўнасьцю складаўся зь беларусаў. Натуральна, што прапанова Булака-Балаховіча была сустрэта з энтузіязмам. He дачакаўшыся адказу Рады БНР, балахоўцы замянілі на сваіх жаўтаверхіх папахах юдзеніцкія значкі беларускай «Пагоняй», а рускія бела-сіня-чырвоныя сьцягі — беларускімі белчырвона-белымі* 283 .
Гэты ўчынак Булака-Балаховіча і рэакцыя на яго балахоўцаў зразумелыя, калі ўлічыць, што Юдзеніч змагаўся за адзіную й непадзельную Расею, не хаваючы сваёй пагарды да ўсяго беларускага, хаця сам ён па сваім паходжаньні быў беларусам. Трэба таксама ўлічыць, што балахоўцы ненавідзелі ня толысі бальшавізм, аднак і царызм, а значыць, і Юдзеніча, які імкнуўся да рэстаўрацыі дарэвалюцыйнага ладу.
Ня варта забывацца й на такую істотную акалічнасьць. Сам Булак-Балаховіч быў ня толькі беларусам, аднак у значнай ступені і авантурыстам. Магчыма, што, акрамя патрыятычных матываў, яму яшчэ хацелася падвесьці пад свой ваенны авантурызм ідэалягічны фундамэнт.
Заява Булака-Балаховіча была перасланая Шэфам ВаеннаДыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўнікам Езавітавым Радзе БНР. Ад яго ж Булак-Балаховіч атрымаўтакі рэскрыпт:
Ваенна-Дыпляматычная Місія
Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі
15 лістапада 1919 году
№62
Горад Юр’еў
Атаману Дабравольнага Народнага Аддзелу Генэрал-маёру Станіславу Нікадзімавічу 	Булаку-Балаховічу
* Сьведчыць 3. У, які прысутнічаў пры гэтым як шараговы атраду. Тое ж сьцьвярджае і ананімны аўтар, гл.: Голас Беларуса. 1948. № 3. Б. 5.
Грамадзянін Генэрал!
Сёньня я атрымаў ад Вас для перадачы Старшыні Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі заяву пра тое, што Вы, як грамадзянін Беларусі, лічыце неабходным стаць на абарону сваёй Айчыны, каб забясьпечыць ёй цэльнасьць і непадзельнасьць, і просіце залічыць Вас і падпарадкаванае Вам войска на службу ў Арміі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Глыбока крануты і ўсьцешаны Вашай заявай, я тэрмінова накіроўваю яе майму Ўраду, які, я ў гэтым пэўны, будзе вельмі задаволены ёю і ў самым хуткім часе прышле да Вас паведамленьне пра задавальненьне Вашае просьбы й падзяку ў гатоўнасьці паслужыць Бацькаўшчыне.
Да таго ж часу, кіруючыся дадзенымі мне Радай Міністраў паўнамоцтвамі, я выказваю Вам, Грамадзянін Генэрал, вялікую падзяку ад імя нашае шматпакутнае Бацькаўшчыны і паведамляю, што ад гэтага часу Вы з Вашым войскам лічыцеся на службе ў Арміі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эстоніі.
Шэф Midi Палкоўнік Езавітау*
Адначасна зь перамовамі з Булаком-Балаховічам Ваенна-Дыпляматычная місія БНР зьвярнулася да Ўраду Эстоніі з прапановай даць Асобнаму Аддзелу БНР284 магчымасьць застацца часова на тэрыторыі Эстоніі пад камандай Булака-Балаховіча, каб закончыць тут фармаваньне, а потым перайсьці на Бацькаўшчыну. Урад Эстоніі даў згоду, і Асобны Аддзел БНР застаўся ў Эстоніі, заняўшы правую частку Эстонскага фронту супраць бальшавікоў.
Назва «аддзел» у дачыненьні да вайсковага фармаваньня генэрала Булака-Балаховіча насіла вельмі і вельмі ўмоўны характар. Гэты аддзел налічваў у той час каля сарака тысячаў жаўнераў285 , і цалкам адпавядае сапраўднасьці іншая ягоная назва—Беларускі
* Беларусы ў Эстыі. Б. 7; Віцьбіч Юрка. Ой жа сынкі былі ў Бацькі Булака. Б. 50.
Асобны Армейскі Корпус. Гэты корпус у значнай ступені дапамог вольналюбнаму, аднак колькасна невялікаму эстонскаму народу абараніць сваю нацыянальную незалежнасьць.
Генэрал Булак-Балаховіч зрабіў спробу прарвацца на Бацькаўшчыну, каб скінуць зь яе балынавіцкае ярмо. Ягоны корпус, зламаўшы супраціў Чырвонае арміі, займае Пскоў і рушыцца далей на Віцебшчыну. На вуліцах Пскову залуналі беларускія сьцягі і загучалі беларускія песьні. Бел-чырвона-белыя істужкі аздоблівалі пікі і багнеты балахоўцаў. Аднак гераічны корпус, нікім не падтрыманы, вымушаны быў у поўным парадку адысьці на свае ранейшыя пазыцыі286 .
Заўважым: вышэйпададзены рэскрыпт быў пацьверджаны Радай БНР, пра што сьведчыць наступны дакумэнт:
Беларуская Народная Рэспубліка
Вайсковая Дыпляматычная місія Рады БНР у Латвіі і Эстыі
17 лютага 1920 году
№ 180
Горад Рыга
Камандзіру Асобнага Атрада Беларускай Народнай Рэспублікі Генэрал-маёру Булак-Балаховічу
У дадатак № 62 ад 15.XI.19 г. гэтым маю гонар паведаміць Вас, што Старшыня Рады Міністраў Б.Н.Р. адносінай ад 26.1.20 г. за № 31 паведамляе, што пратакольным пастанаўленьнем Рады Міністраў ад 22 студзеня 1920 году Ваш Атрад прыняты ў склад войска Б.Н.Р.
Прыміце завярэньне ў вялікай да Вас пашане.
Шэф Midi Палкоўнік Езавітаў Сакратар Казячыт *
Тая акалічнасьць, што зацьверджаньне адбылося, насуперак запэўненьню Езавітава, толькі праз два месяцы, дае падставу мер-
* ЗюзькоўА. Крывавы шлях... Б. 68.
каваць пра адсутнасьць у Рады БНР асаблівага даверу да БулакаБалаховіча. На супрацьбальшавіцкім эстонскім фронце ў гэты час было больш-менш спакойна, за выключэньнем булак-балаховіцкай часткі.
Звычайна Булак-Балаховіч браў у рукі аловак ня толькі для таго, каб напісаць загад або верш, аднак і для таго, каб пазначыць на ваенных мапах свой чарговы рэйс па бальшавіцкіх тылох. Потым ён праносіўся па гэтай вырысаванай лініі, быццам мэтэор, пакідаючы адзаду ўзарваныя масты, скінутыя з насыпаў цягнікі, паваленыя тэлеграфныя слупы, пачарнелыя коміны спаленых савецкіх установаў і тысячы забітых ворагаў.
«Трэба прызнаць, — адзначае А. Сядых288, — што біліся балахоўцы з бальшавікамі адчайна і ў палон не здаваліся, бо зналі, што іх чакае там толькі сьмерць. Аднак і Бацька не даваў літасьці трапіўшым у яго рукі камуністам»*. Зарывы на начным небе дакладна адбівалі акрэсьленую на картах крывую. Пазьней гэтыя рэйды Булака-Балаховіча на Беларусі, як і рэйды Цюцюніка289 на Украіне, увойдуць у гісторыю ваеннага мастацтва.
Аднак, акрамя патрыятычных заяў, непаўнацэннай паэзіі і ваеннай стратэгіі, былі рабункі і гвалты сярод мірнага насельніцтва, якое ня мела ніякага дачыненьня да бальшавікоў. Спасылкі некаторых сучасных гісторыкаў на тое, што чэкісцкія карныя атрады ня лепш абыходзіліся зь мірнымі жыхарамі, хаця й могуць быць прынятыя пад увагу, аднак не апраўдваюць дзеяньняў балахоўцаў. Пераважная бальшыня балахоўцаў, карыстаючыся адкрытым патураньнем свайго Бацькі, піядзела на вайну як на лёгкі сродак нажывы. А пасьля рэйдаў у бліжніх тылох бальшавікоў пачыналіся беспрабуднае п’янства й дзікія скандалы ў асяродзьдзі спакойнага эстонскага насельніцтва. Паміж Асобным Дабравольным Аддзелам і Урадам Эстоніі ўзьніклі напружаныя адносіны, якія ўскладняліся здрадніцкай палітыкай бальшавікоў.
* Седых А. Конец Батькн Булака-Балаховнча // Новое Русское Слово. 1951. 14 октября.
Такая ж абвостраная сытуацыя, хоць і не адразу, склалася паміж Місіяй Рады БНР і Булаком-Балаховічам, што знайшло сваё адлюстраваньне ў наступным рэскрыпце, які падаеццатут скарочана:
Беларуская Народная Рэспубліка
Вайсковая Дыпляматычная Місія ў Латвіі і Эстыі
№ 122
6 студзеня 1920 году Горад Рыга
Камандзіру Асобнага Атрада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эстыі Генэрал-маёру Булак-Балаховічу
<„.> Вельмі быў недаволен наш Пасол, калі яму нехта сказаў, што афіцэры Асобнага Атраду дужа п’янствуюць у Рэвелі, Дорпаце і Марыенбургу. Ці гэта праўда?
Калі праўда, дык — трэба крута спыніць <„.>
Генэрал-маёр Павал Вэнт290, Вайсковы райца Вайскова-Дыпляматычнай Midi
Б.Н.Р. у Эстоніі і Латвіі*
Значна пазьней палкоўнік Езавітаў у сваёй справаздачы Радзе БНР адзначыў: «Добра наладжаная ў лістападзе справа, прывёўшая да стварэньня асобнага атраду БНР генэрала Булак-Балаховіча, прыняўшага і беларускую форму, і беларускі настрой і запаліўшагася беларускім патрыятызмам, вельмі добра ішла ўвесь сьнежань і пачатак студзеня 1920 году. Усё было гатова, каб ісьці на Полацак супраць саветаў, была выпушчана паштовая марка асобнага аддзелу БНР, загатоўлены праект папяровых грошай, атрыманы ад амэрыканскай місіі мэдыкамэнты і абсталяваны паходны лазарэт. He хапіла “некалькіх сот нямецкіх марак”. Булак-Ба-
* ЗюзькоўА. Крывавы шлях... Б. 69.
лаховіч у поісках грошай у магчымасьці захаваць атрад пачаў гутарыць з Польскім урадам аб прыняцьці атраду на польскую службу, што і было зроблена»*291.
Тут неабходная адна істотная папраўка. Малаверагодна, што антыбальшавізм або патрыятызм Булака-Балаховіча разьбіліся аб дэфіцыт «некалькіх сотняў нямецкіх марак». Неабходна ўлічваць заключаны Эстоніяй мірны дагавор з РСФСР292 , у адпаведнасьці зь якім яна бралася раззброіць усе чужаземныя вайсковыя часткі, што знаходзіліся на яе тэрыторыі. He выклікае сумніву, што Булак-Балаховіч болып рэальна, чым Езавітаў, ацэньваў сытуацыю, каб пры наяўнасьці апошняй акалічнасьці ісьці на Полацак. У той час Полыпча толькі пачынала барацьбу з Саветамі293 . Вельмі магчыма, што ў сувязі з гэтым Булак-Балаховіч вёў перамовы непасрэдна з польскім урадам, аднак захавалася і адносіна Ваенна-Дыпляматычнай Місіі Рады БНР у Латвіі і Эстоніі за № 146 ад 8 лютага 1920 году, у якой яна просіць галоўнакамандуючага польскай арміяй замацаваць за Асобным Аддзелам БНР участак фронту на левым флангу польскай арміі**.
Аднак калі Эстонія прызнавала Раду БНР, то Польшча — не. Эстонія і Латвія прапусьцілі Асобны Дабравольны Аддзел у Полыпчу. Там ён перш закончыў сваё самастойнае існаваньне, каб праз кароткі час адрадзіцца ў іншай форме, да якой Рада БНР ужо ня мела ніякіх адносінаў. Пакідаючы Эстонію, Булак-Балаховіч спрабаваў арыштаваць Юдзеніча, аднак беспасьпяхова294 . Гэтая пасьлядоўная нянавісьць «Бацькі» і ягоных «сынкоў» да Расеі дарэвалюцыйнай будзе зь цягам часу, пасьля эвакуацыі з Эстоніі, улічаная прадаўжальнікамі барацьбы з бальшавікамі.
Булак-Балаховіч не прарваўся на Бацькаўшчыну, аднак увесь час меў зь ёю лучнасьць. Славутае Вяліскае паўстаньне 1918 году мела народны стыхійны характар, аднак паасобныя найбольш буйныя аддзелы паўстанцаў кіраваліся булак-балахоўскімі афіцэ-