Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Як ведама, адносіны бальшавікоў, або «чырвоных» расейцаў, да беларускага вызвольнага руху істотна ня розьняцца ад адносінаў да яго з боку «белых» расейцаў. Калі паводле сьцьверджаньняў першых, антыбальшавіцкія паўстаньні на Беларусі зьяўляліся «дывэрсіяй імпэрыялістычных дзяржаваў», дык паводле сьцьверджаньня другіх, гэтыя паўстаньні загубілі самыя ж беларусы. Прынамсі, што да ўласна Слуцкага паўстаньня, дык яны спрабуюць спасылацца на тое, што нібыта яго задушыў Трэці Менскі Полк ГубЧК, які быццам складаўся вылучна зь беларусаў. Мэта такіх доказаў болып чым відавочная і зразумелая, а менавіта — давесьці, што Кастрычнік на Беларусі зроблены беларусамі ж, а зусім не накінуты ім «старэйшым расейскім братам» і ягонай вернаадданай інтэрнацыянальнай зграяй, а таксама каб давесьці, што Беларусь зусім не зьяўляецца адным зь першых па часе сатэлітаў, акупаваных Масквой, і дабраахвотна далучылася да яе. Прыемна зазначыць, што гэтыя варожыя беларускаму вызвольнаму руху сьцьверджаньні не вытрымліваюць ніякае навуковае крытыкі.
Па-першае, нават савецкі гістарычны дасьледнік С. Агурскі ў сваёй працы з характэрным загалоўкам «Кастрычнік на Беларусі» шчыра зазначыў: «...бальшавіцкія кіраўнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі былі чужымі ў нашай краіне»* . Агульнавядомая роля Фрунзэ232 і Мясьнікова233 ў Менску і Смаленску234 , аднак варта таксама прыгадаць пэрсанальны склад хаця б Віцебскага рэўкаму, у які ўваходзілі: В. Чунчын235 , Шалконц, Заўэр, Дырык, Аболін, Трэйман, Відзэ, Рэкст, Біштэ, Петэрсан, Дрызьль, Лепін і Фрышман**.
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Прадмова. Б. X.
** Тамсама. Б. 70.
Па-другое, ні адзін з былых непасрэдных удзельнікаў Слуцкага паўстаньня ніколі ня чуў пра нейкі міфічны Трэці Менскі полк ГубЧК, не прыгадваецца ён таксама і ў літаратуры і ў дакумэнтах.
Па-трэцяе, беларускія вайсковыя часткі, мабілізаваныя Саветамі ў часе паўстаньня на Беларусі, або захоўвалі прыязны нэўтралітэт да паўстанцаў, або адразу пераходзілі на іхні бок, або першымі падымалі паўстаньне. Гэтак, Слуцкі Задзіночаны Батальён 1—4 красавіка 1919 г. узьняў сьцяг паўстаньня ў Міры. У сакавіку 1919 г. у Рагачове паўстаў Дваццаты пагранічны полк, інто складаўся з адных беларусаў і забіў свайго камісара Цымермана. Празь месяц у тым жа Рагачове паўстаў Другі Беларускі Палескі полк. У часе Гомельскага паўстаньня, у сакавіку 1919 г., тутэйшы батальён адмовіўся абараняць рэўкам. У тым жа месяцы ў Рэчыцы тутэйшая рота перайшла на бок паўстанцаў. Падчас Барысаўскага паўстаньня 1919 г. тутэйшы батальён перайшоў на бок паўстанцаў. У 1920 г. Глуская рота адмовілася змагацца із случчакамі. Магчыма, гэтых прыкладаў хопіць, хаця лік іх можна значна павялічыць236 .
Па-чацьвёртае, няма ніякіх важкіх гістарычных дадзеных, што тагачаснае чало беларусаў-камуністаў кіравала змаганьнем зь беларускімі паўстанцамі. Масква ніколі не давярала гэтаму беларускаму чалу, якое заўсёды ўзначальваў, займаючы найгалоўную ў савецкай герархіі пасаду сакратара ЦК КП(б)Б, прызначаны ёю чужынец237.1 між іншым, харакгэрна, што адзін з сакратароў, а менавіта эстонец Гей238 , перад якім гэтую пасаду займалі пасьлядоўна паляк, латыш, расеец і гебрай239 , неяк шчыра заўважыў: «Ігнатоўскія240 , Прышчэпавы, Жылуновічы і іншыя — нацдэмы з партбілетамі ў кішэнях».
Усялякія дагэтуляшнія спробы нашых ворагаў падважыць ролю Слуцкага паўстаньня ў беларускім вызвольным змаганьні заставаліся жалю годнымі. Як нелыа пагасіць зоры-альфы: Альдэбаран — а Цяльца і Вэгу — a Ліры, гэтаксама нельга выкрасьліць з памяці нашага народу Слуцкае паўстаньне. Эпапэя Слуцкага паўстаньня ў новай беларускай гісторыі знамянальная й незабыўная.
Дый ці паўстаньне яно ўвогуле? Нават паводле варожага нам савецкага правазнаўства яно гэткім не зьяўляецца, бо, на бальшавіцкі пагляд, «Паўстаньне ёсьць масавая адмова ад падпарадкаваньня ворганам улады й законам, што дзеяць у дзяржаве, і замах на зьмену дзяржаўнага ладу»* . Слуцкая ж эпапэя мае ўрад — Раду Беларускае Народнае Рэспублікі, мясцовага прадстаўніка цэнтральнага ўраду — камісара Рады БНР Паўла Жаўрыда і паслухмяную дырэктывам ураду вайсковую частку — Першую Беларускую Слуцкую Дывізію, што трымала фронт працягам 100 кілямэтраў. Знаходзячыся ў той час, ужываючы вайсковы тэрмін, на «нічыйнай» зямлі, случчакі ўжо тым самым аніяк не маглі паўстаць супраць расейскага, польскага, нямецкага або якога-небудзь іншага ўраду. Яны, абараняючы сваю зямлю — Беларусь і ейны ўрад — Раду БНР, сустрэлі із зброяй у руках вонкавы «замах на зьмену дзяржаўнага ладу» ў іхняй краіне. (Яны такія ж самыя «паўстанцы», як фіны, эстонцы, латышы, летувісы, палякі, украінцы, грузіны, армяне і г. д.). Таму больш абгрунтаваным у навуковых адносінах і адпаведным праўдзе будзе не былое азначэньне — Слуцкае паўстаньне, a — Слуцкі фронт БНР. I як характэрна, што адным з самаадданых шарагоўцаў гэтага славутага фронту быў паэта Макар Краўцоў241 — аўтар беларускага нацыянальнага гімну, які ствараўся ў баявым агні і які завяршаецца палкім заклікам:
Браты, да шчасьця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! Ў крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі сваей!
* Малая Советская Энцнклопедня. М., 1929. С. 291—292.
КПЙДАНАЎСКАЯ НЕЗАЛЕЖНАЯ РЗСПУБЛІКА
Э. I.
беларус, рамесьнік, жыхар мястэчка Койданава, меў у той час 17 гадоў (1903 году нар.)
Койданаўскае паўстаньне, як і Слуцкі фронт БНР, або Слуцкае паўстаньне, выбухнула ў 1920 годзе ў так званай «нэўтральнай зоне», між польскім і савецкім франтамі. «Так званай» таму, што, не зважаючы на прадугледжаную замірэньнем нэўтральнасьць гэтае зоны, балыпавікі адразу ж пачалі ствараць тут свае рэўкамы. I яны атрымалі такі адпор ад мясцовага насельніцтва, што знайшоў адбітак нават у іхняй прэсе, якая сьвядома амінала антыбальшавіцкія паўстаньні. Аднак перш чым перайсьці да самога паўстаньня, трэба крыху ахарактарызаваць ягоны цэнтр, які мае цікавую гісторыю.
Ужо ў XII ст. Койданава ведама пад імем Крутагор’я. Тут двойчы былі ўшчэнт зьнішчаныя ў сваім паходзе на захад татарскія орды: у 1241 г. войскам Вялікага Княства Літоўскага, якое вёў князь Скірмунт242 , і ў 1249 г. тым жа гераічным войскам на чале са славутым Міндоўгам243. У апошняй бітве ўзначальваў татараў і разам зь імі тут загінуў хан Койдан, ад імя якога мястэчка і атрымала сваю новую назву Койданава.
За савецкім часам імя татарскага хана замянілася імем шэфа чэкістаў, і Койданава сталася Дзяржынскам244 . У адміністрацыйных адносінах мястэчка ў Расейскай імпэрыі належала да Менскага павету той жа губэрні, а ў сучасны мамэнт зьяўляецца раённым цэнтрам Менскае вобласьці БССР*.
* Зьвесткі пра месца паўстаньня: Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 424; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 247; Шпілеўскі I. Т, Бабровіч Л. A. Мястэчка Койданава (Гістарычныя зьвесткі з 1917 г.) // Наш Край. 1929. № 3 (42). Б. 36^46.
Яшчэ ў 1919 г., у часе паміж нямецкай і польскай акупацыямі (сьнежань 1918 — жнівень 1919 г.), бальшыня з тых койданаўцаў, што падлягалі паводле савецкіх загадаў мабілізацыі ў Чырвоную армію, уважылі за лепшае стацца дэзэртырамі і пайсьці ў лес. Бальшавіком тады бракавала і сілаў і часу, каб вылавіць іх там і пакараць. Пры паляках (жнівень 1919 г. — ліпень 1920г.)дэзэртыры выйшлі зь лесу і зноў часткова вярнуліся туды ў часе бальшавіцкага наступу і водступу (ліпень — жнівень 1920 г.). Аднак яны менш за ўсё нагадвалі сабою тых, хто перахоўваўся ад «пролетарского правосудня». Яны ўважалі за лепшае адкрытае змаганьне з бальшавізмам.
Кіраўніком партызанаў Койданаўшчыны быў Паўлюк Калечыц, які паходзіў з самога мястэчка Койданава, а ягонай «правай і левай рукой» былі Баравік зь вёскі Беглічы і Тодар Куль зь вёскі Макаўчыцы. Савецкія журналісты I. Шпілеўскі245 і Л. Бабровіч246 у часапісе «Наш край» (№ 3 (42) за 1929 г.) адзначаюць: «У склад банды ўваходзілі амаль што ўсе койданаўскія хлапцы-дэзэртыры, што не жадалі служыць у Чырвонай арміі, а таксама й сыны заможных сялянаў з бліжэйшых вёсак»* 247. Апорнымі пунктамі, вакол якіх канцэнтраваліся партызаны, зьяўляліся Дзягільнінская і Касілаўская школы ды фальварак Янава, які належаў шляхціцу Шпакоўскаму, а штаб знаходзіўся ў вёсцы Дзягільня.
Два названыя журналісты з шчырасьцю, блізкай да гіроніі, адзначаюць, што «калі рэўкам трохі ачухаўся ад часоў вайны»**, ён перш за ўсё загадаў усім дэзэртырам добраахвотна зьявіцца ў Койданаўскі вайсковы камісарыят для накіраваньня іх у Чырвоную армію. Аднак ніхто не зьявіўся**. Пэўна, рэўкам ня меў ніякага аўтарытэту: убачыўшы, што мабілізацыя правалілася, рэўкамаўцы прапанавалі дэзэртырам пайсьці калі не на фронт, дык хаця б у лес, каб напілаваць дроў для савецкіх установаў. Дэзэртыры адмовіліся і ад гэтае прапановы. Калі рэўкам адважыўся
* Шпілеўскі I. Т, Бабровіч Л. А. Мястэчка Койданава. Б. 40.
** Тамсама. Б. 41.
некаторых зь іх арыштаваць, дык койданавец Скуратовіч, узьлезшы на званіцу тугэйшае Пакроўскае царквы, пачаў біць у набат. Пачуўшы звонавы заклік, з усіх бакоў зьбегліся дэзэртыры разам са сваякамі, рынуліся да рэўкаму, паразганялі ўсіх балыпавікоў і вызвалілі арыштаваных. Так адбыўся першы разгон першага Койданаўскага рэўкаму, старшынёй якога быў Кажушка, а сакратаром — Трызна, селянін зь вёскі Лучыца* .
На другі ж дзень зь Менску прыбыў чэкісцкі карны атрад, але ўдзельнікі першага антыбальшавіцкага выступу загадзя пайшлі ў лес. Чэкісты аднавілі рэўкам у новым складзе: старшынёй быў прызначаны Гарун, сакратаром — Сігналоўскі. Новы рэўкам, каб пазьбегчы памылак старога, перш за ўсё арганізаваў узброены атрад міліцыі, які ўзначаліў Тывянік** . Калі першы рэўкам няўдала пасылаў дэзэртыраў пілаваць дровы, дык другі вырашыў скарыстаць для гэтае мэты 17 узброеных міліцыянэраў. Аднак партызаны разам зь сялянамі бліжэйшае вёскі Рудзіца абяззброілі гэтых міліцыянэраў і пасадзілі іх у турму мястэчка Рубяжэвічы, што знаходзілася на падуладнай ім тэрыторыі. Тут, у гэтай турме, койданаўскія міліцыянэры сустрэліся з раней захопленым партызанамі старшынём Менскага павятовага выканкаму Грузалем248.
Новы рэўкам знайшоў усё ж досыць сілаў, калі не для змаганьня з партызанамі, дык для таго, каб арыштаваць бяззбройных сялянаў зь вёскі Рудзіца. У адказ ён атрымаў ультыматум ад партызанаў за подпісам Паўлюка Калечыца з прапановай на працягу трох дзён вызваліць сялянаў, а самім добраахвотна пакінуць Койданава. Рэўкам гэтаму ўльтыматуму не падпарадкаваўся. Тады на трэці дзень партызаны прыйшлі ў Койданава і пасьля кароткай узброенай сутычкі арыштавалі рэўкам і вызвалілі зьняволеных сялянаў. Адначасна з рэўкамам былі арыштаваныя менскі павятовы вайсковы камісар Уледукес і начальнік Менскае павятовае міліцыі Сурба, што знаходзіліся ў той час у Койданаве. Г этак адбыўся другі разгон Койданаўскага рэўкаму.