Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Хаця падчас хваляваньняў з боку паўстанцаў не было ніякіх крывавых эксцэсаў, затое яны пачаліся з боку камуністаў у адносінах да мяцежнікаў. Адразу ж было арыштавана некалькі сотняў жыхароў Барысава, якіх западозрылі ва ўдзеле ў паўстаньні або ў спачуваньні яму. Тымчасам палякі падыходзілі к Менску, і ў распараджэньні барысаўскіх уладаў не было карных атрадаў, каб накіраваць іх на аблавы дэзэртыраў у вёсках павету. Тады мясцовы камдэз аб’явіў амністыю ўсім дэзэртырам, абяцаючы не караць тых, хто прыйдзе з павіннай добраахвотна. Зьявіліся толькі адзінкі, сем’і якіх знаходзіліся ў абсягу, даступным для чэкістаў. Тысячы не зьявіліся. Ведаючы, што савецкая ўлада ніколі нікому нічога не даруе, яны пераключыліся на партызанскую барацьбу з бальшавізмам. I ўсё ж, нягледзячы на тое што мясцовая ЧК штоночы расстрэльвала ў хваёвым лясочку Батарэі дзясяткі мяцежнікаў, яны не падавілі паўстаньня. Асноўная маса паўстанцаў пазьбегла арышту і прадоўжыла з бальшавікамі доўгую крывавую партызанскую барацьбу.
MIPCKRE ПЙНСТДНЬНЕ
A. Л.
беларус, інтэлігент зь сялянаў, у часе паўстаньня шараговы Слуцкага Зводнага батальёну, меў тады 19 гадоў (1900 году нар.)
Мястэчка Мір Менскай губэрні, сама назва якога сьведчыць пра тое, што тут некалі варожымі бакамі быў заключаны мір, ніколі пазьней не апраўдвала сваёй назвы. Яго разбуралі двойчы (1655, 1706 гт.) швэды, у 1794 г. — расейцы, у 1818 г. — казакі Платава163, падчас Першае і Другое сусьветных войнаў усё, што яшчэ заставалася, амаль зьнішчылі немцы й бальшавікі. Войны, як правіла, разбуралі датла ўсё мястэчка, хаця ягонае мірнае насельніцтва ніякага ўдзелу ў ваенных дзеяньнях не прымала. Жыхары Міра мелі вельмі пярэсты нацыянальны склад: бальшыню складалі гебраі, што мелі крамы, пра якія нават захавалася народная прымаўка: «Калі дзяўчына едзе ў Мір, то, значыць, яна зьбіраецца замуж», другое месца па колькасьці насельнікаў займалі беларусымяшчане, трэцяе — цыганы, якія да 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя выбіралі тут свайго караля для цыганоў усяго краю164, чацьвёртае — татары, што некалі служылі ў наёмным войску князя Вітаўта. Жыхары Міра былі таксама неаднастайныя і па сваім веравызнаньні: гебраі — іудзеі, беларусы — праваслаўныя, цыганы — каталікі, татары — магамятане. Тым ня менш выступ супраць бальшавізму аб’яднаў бальшыню зь іх, і зусім невыпадкова гэта паўстаньне пасьля жорсткага бою закончылася менавіта ў Міры і атрымала ягонае ймя*.
Мірскае паўстаньне істотна адрозьніваецца ад Вяліскага. Калі Вяліскае паўстаньне было тыповым сялянскім стыхійным вы-
* Літаратура пра мястэчка Мір: Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 437—439; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 171, 251.
ступам бяз штабу і фронту, то Мірскае мела акрэсьленую накіраванасьць. Яно ў гэтых адносінах бліжэй стаіць да Слуцкага паўстаньня і зьяўляецца яго папярэднікам. А Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, пакліканая Першым Усебеларускім Кангрэсам, што адбыўся ў Менску ў сьнежні 1917 г., сталася яго арганізацыйным пачаткам. Г эты Кангрэс і ягоная Рада заклікалі беларускі народ да барацьбы за сваю нацыянальную незалежнасьць. Яны адначасна зьвярнуліся да ўсіх народаў краіны, заклікаючы іх да сумеснага змаганьня за агульную шчасьлівую будучыню Беларускай Народнай Рэспублікі. Іхні заклік усюды знаходзіў водгук, аднак найбольш актыўна адазвалася на яго Случчына.
Сувязь Мірскага паўстаньня з Радай БНР выразна прасочваецца ў дзейнасьці групы патрыётаў зь мястэчка Вызна на Случчыне* . Гэтая група, выконваючы дырэктывы Рады, адыграла вялікую ролю, арганізуючы ў сьнежні 1917 г. і ў студзені 1918 г. па ўсёй Случчыне праз сходы і зьезды антыбальшавіцкія вясковыя, валасныя і павятовыя рады. Г этыя ж рады, у сваю чаргу, сфармавалі ўзброеныя ўзводы й міліцыю колькасьцю пяцьсот штыкоў. Яны ж і павінны былі абараніць Случчыну ад нападу польскіх легіянэраў Доўбар-Мусьніцкага165, якія рабавалі з дазволу Саветаў Магілёўшчыну й Бабруйшчыну, а потым зьбіраліся ісьці далей на захад праз Случчыну.
Калі Случчыну ў 1918 годзе акупавалі немцы, гэтыя атрады часткова кансьпіраваліся і пераключыліся на партызанскую барацьбу, адбіраючы ў немцаў рэквізаванае імі сваё дабро. Іх не спалохалі рэпрэсіі, якія ў адказ распачалі акупанты. У сьнежні 1918 г. немцы пакінулі Случчыну, якую ўсьлед занялі бальшавікі.
* Пазьней бальшавікі ня толькі выслалі значную частку жыхароў Вызны, але й зьмянілі назву ненавіснага ім мястэчка на Чырвоную Слабаду. Пра ролю м. Вызна ў антыбальшавіцкім змаганьні гл.: Голас Беларуса. 1948. № 4. Б. 3; Беларус на Чужыне. 1948. № 18 (22). Б. 2.
Новыя гаспадары адразу ж пачалі праводзіць мабілізацыю ў Чырвоную армію, ствараць камітэты беднаты, замянілі нямецкія рэквізыцыі яшчэ болыіі цяжкой харчраскладкай (харчовымі паборамі). Ураджайная ілеба Случчыны, заможныя гаспадары-земляробы, нацыянальная сьведамасьць, густая заселенасьць і арганізаванасьць спрыялі таму, што працоўнае сялянства й камуністы не маглі ня ўступіць між сабою ў непрымірымыя варожыя адносіны.
I барацьба гэтая пачалася. Вясною 1919 г. беларускія патрыёты безь вялікіх цяжкасьцяў разагітавалі створаны бальшавікамі зь беларусаў Слуцкі Зборны Батальён. Калі Слуцкая ЧК паслала гэты батальён у Мір, каб пакараць местачкоўцаў за забойства двух камісараў, ён адразу ж перайшоў на бок жыхароў Міра. Да яго далучыліся і атрады народнай міліцыі. Для падаўленьня паўстаньня бальшавікі паслалі Трэці Менскі полк ГубЧК. Перастрэлка каля руінаў замку й рэчкі Міранкі доўжылася чатыры дні: 1, 2, 3 і 4 красавіка 1919 г. Было забіта 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў. I гэтае ўзброенае выступленьне было разгромлена бальшавікамі*.
Аднак Мір — яшчэ ня ўся Случчына, а Случчына — ня ўся Беларусь. Праз год зь непараўнальна большай сілай выбухне Слуцкае паўстаньне і вестка пра яго пракоціцца па ўсёй краіне, якая імкнулася скінуць зь сябе бальшавіцкае ярмо.
НЯСЬВІЖСКАЕ ПЙЫСТАНЬНЕ
Старадаўні беларускі, славуты й маляўнічы, ахутаны паданьнямі Нясьвіж — горад Сымона Буднага166 і Уладыслава Сыракомлі167. Упяршыню ён згадваецца ў 1223 г., калі князь Хведар Нясьвіжскі загінуў геройскай сьмерцю ў бітве з татарамі на рацэ Калцы168. Хто толькі з чужаземцаў не спусташаў Нясьвіжу, руй-
* Літаратура пра Мірскае паўстаньне: Аб’яднаньне. 1949. № 11 (20). Б. 8; Новае Жыцьцё. 1951. № 8. Б. 3; Голас Беларуса. 1948. № 4. Б. 3; Беларус на Чужыне. 1948. № 18 (22). Б. 2.
нуючы яго часам дашчэнту! Неаднойчы расейцы і асабліва — князь Хаванскі169 ў 1659 годзе. А ў 1791 г. царскія генэралы яшчэ ў дадатак вывезьлі каштоўнасьці Нясьвіжскага замку, зь якіх пазьней толькі нязначная частка была зьвернутая чырвонай Расеяй, згодна з Рыскай умовай 1921 году. У 1706 г. Нясьвіж зьнішчылі да пня швэды, у 1812 г. — французы, у 1941 г.— немцы. I кожны раз — калі раней, а калі пазьней — Нясьвіж адраджаўся, ды насуперак усім злыбедам ішла аб ім пагалоска па ўсёй краіне.
Тут у 1562 г. выдатны сын нашага народу Сымон Будны, бліжэйшы спадкаемца Францыска Скарыны, выдаў свой «Катэхізіс», у прысьвячэньні да якога раіў князям Радзівілам, каб яны «ня толькі в чужоземскіх языцех кохалі», аднак шанавалі й любілі родную беларускую мову. Тут у 1604 г. Тамаш Макоўскі™ апрацаваў ведамую карту Літвы «Магні Дуцатус Літчуаніае табула геограпчіца». У багатай кніжніцы тутэйшага замку, што лічыла блізу дваццаці тысяч тамоў, пераважна XVII стагодзьдзя, мелася шмат іх на тагачаснай беларускай мове. У замкавым архіве перахоўваліся дакумэнты з гісторыі Літвы і паміж імі Прывілей Стэфана Баторыя аб дараваньні Нясьвіжу гербу — чорнага арла171. У тым жа замку, у ягонай Гэтманскай залі, побач з гэтманскімі булавамі й маршальскімі жэзламі Радзівілаў, красавалася вялікая калекцыя найпрыгажэйшых слуцкіх паясоў, гэтак добра апетых Максімам Багдановічам172. Тут, у Нясьвіжы, у дамініканскай школе набываў асьвету зьбяднелы шляхціч з фальварку Смольгаў, што на Бабруйшчыне, Людвіг Кандратовіч — ён стаўся потым шырака знаны як польскі і беларускі паэта Уладыслаў Сыракомля. I тут жа скончыў настаўніцкую сэмінарыю Якуб Колас.
Да росквіту Нясьвіжу спрычыніліся магнаты Радзівілы, якія ў XVI стагодзьдзі абралі яго сваёй рэзідэнцыяй. Гэта іхнім коштам пабудаваныя велічны замак з прыгожым палацам, што мае 12 прасторных заляў, прывабны Фарны касьцёл паводле праекту дойліда італьянца Бэрнардоні173, кляштары — Дамініканскі, Бэрнардынскі й Бэнэдыктынскі, цудоўная ратуша з арламі на вежы,
чароўная Слуцкая брама з каплічкай наверсе і г. д. Аднак менавіта прыгоньнікі-беларусы стварылі багацьце Радзівілаў, аддавалі ім свае здатнасьці, цесьлявалі й муравалі, абмываючы ўсе гэтыя пабудовы, поўныя раскошы, сваім потам і сьлязамі, ад якіх, як сьцьвярджае народнае паданьне, пацякла зь Нясьвіжчыны да Нёману рака Вуша. Адзін з Радзівілаў («Пане Коханку»)174 неяк ганарліва заўважьгў: «Кароль ёсьць кароль у Кракаве, а я — у Нясьвіжы»... Таму зразумела, чаму ў беларускім фальклёры ёсьць прыказка: «Стаіць, як Міхась зь Нясьвіжу», азначаючы падбітага цяжкім прыгонам селяніна. 3 часам некаторыя з Радзівілаў пачыналі разумець, скуль яны паходзяць, да каго належаць дый каму абавязаныя. I тут адразу згадваецца сьветлая постаць княгіні Магдалены Радзівіл175, што падтрымлівала беларускіх нацыянальных дзеячаў, а калі ейная шматгадовая прыяцелька графіня Караставец назвала яе неяк полькай, дык пачула ў адказ: «Не! Я — беларуска»,
Якія толькі шматлікія ворагі не спрабавалі падбіць вольналюбных нясьвіжаўцаў! Аднак на іх, як і на ўсю краіну, паволі насоўвалася найболыпая, у параўнаньні з колішнімі, пошасьць — расейскія бальшавікі. Яшчэ ў лістападзе 1917 г. у тутэйшым замку адбыўся зьезд бальшавікоў 2-е арміі Заходняга фронту, які абраў ваенна-рэвалюцыйны камітэт, што меў на мэце гвалтам падпарадкаваць сваёй волі беларусаў. На пачатку 1919 г., калі немцы пачалі самохаць пакідаць акупаваную імі Беларусь, адразу заварушыліся мясцовыя агенты Масквы. Перш за ўсё яны захапілі маёнтак Малева і зь вялікім спрытам прысабечылі там коней, стварыўшы такім чынам чырвонаармейскі конны атрад. Гэты эскадрон на чале з Андрэем Пракапчуком*17брушыў на мястэчка Лань,
* Пракапчук Андрэй Якаўлевіч, правадзейны сябра Акадэміі Навук БССР, доктар мэдычных навук, прафэсар дэрматалёгіі, заслужаны дзеяч навук БССР. У гады грамадзянскай вайны старшыня рэўкаму ў Лані, потым камандант, а пазьней ваенны камісар Нясьвіжу.