Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч

Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
У гэтых цытатах двойчы прад’яўляецца абвінавачаньне паўстанцам у антысэмітызьме, але гэтаму пярэчыць шэраг дакладна правераных фактаў, пра якія будзе сказана пазьней. Што да сьцьверджаньня, быццам прычынай паўстаньня было дрэннае забесьпячэньне чырвонаармейцаў правіянтам, to I. Драгунскага абвяргае другі гомельскі камуніст — адказны за харчаваньне войска павятовы камісар В. Сяліванаў, які сьведчыць: «Ваенныя атрады, нягледзячы на ўсе цяжкасьці, усім неабходным, хоць і не найлепшым чынам, былі забясьпечаныя»*** . Канчаткова заблытаўшыся ў сваіх беспадстаўных абвінавачаньнях, I. Драгунскі амаль знаходзіць прычыну паўстаньня, калі ўспамінае: «Стварыўся падпольны спачатку Палескі Паўстанчы Камітэт, які меў сувязь з цэнтральнымі белагвардзейскімі арганізацыямі, а таксама меў сваіх агентаў сярод каманднага складу Тульскага атраду»***.
I. Драгунскі мае рацыю, калі гаворыць пра чаловую ролю Палескага Паўстанчага Камітэту, але ён памыляецца, падкрэсьліваючы сувязь камітэту і паўстанцаў (наагул) з чарнасоценцамі й белагвардзейцамі. Hi адзін чарнасоценец ці белагвардзеец, нават
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 256.
** Тамсама. Б. 250.
*** Тамсама. Б. 256.
апартуніст, ніколі не падпісаўся б пад адозвамі Палескага Паўстанчага Камітэту і пад загадамі Стракапытава. Яшчэ бліжэй, чым I. Драгунскі, падыходзіць да ісьціны Г. Лялевіч, пацьвярджаючы, што чырвонаармейцы брыгады ў значнай балыпыні былі актыўнымі ўдзельнікамі тульскага антыбальшавіцкага паўстаньня ў 1918 г., да таго ж «іхнія сем’і не заўсёды былі дастаткова забясьпечанымі і мелі безьліч няпрыемнасьцяў ад дзеяньняў некаторых галавацяпскіх нізавых прадстаўнікоў улады»* .
Аднак, даўшы слова бальшавіцкім сьведкам паўстаньня, вернемся да паўстаўшых супраць іх чырвонаармейцаў. На жаль, няведама, хто ўваходзіў у склад Палескага Паўстанчага Камітэту, але затое з пэўнай мерай верагоднасьці можна меркаваць, што ў ягоны склад уваходзілі сам Стракапытаў і іншыя камандзіры. Наяўнасьць Палескага Паўстанчага Камітэту поўнасьцю выключае магчымасьць абвінаваціць Стракапытава ў імкненьні стаць ваенным дыктатарам. Разам з тым трэба ўлічыць, што Стракапытаў быў ня толькі выканаўцам волі Камітэту, але і адным зь яго кіраўнікоў.
18 сакавіка 1919 г. Тульская брыгада пасьля ўрачыстага мітынгу была пасьпешліва адпраўлена на Калінкавіцкі ўчастак польскага фронту, заняты пятлюраўцамі. Ужо па дарозе на фронт брыгаду ў дастатковай ступені распрапагандавалі эсэры. I як толькі часткі прыбылі на перадавыя пазыцыі, штаб фронту вырашыў на сьвітаньні 20 сакавіка пачаць сіламі Тульскай брыгады наступленьне на Оўруч.
Прыняўшы такое рашэньне, штаб відавочна перацаніў свае магчымасьці й недацаніў магчымасьці пятлюраўцаў. Наступнай раніцай 21 сакавіка часткі чырвоных ня вытрымалі шквальнага артылерыйскага агню, пад прыкрыцьцём якога перайшлі ў контрнаступ пяхота і коньніца Пятлюры130. Чырвонаармейцы хаатычна пачалі адступаць да станцыі Беражэсьць. 22 сакавіка пятлюраўскі артылерыйскі агонь яіпчэ больш узмацніўся. Адначасна на
* Лялевіч Г. Стракапытаўшчына. Б. 16.
вялікай хуткасьці падышоў іхні броняпоезд і пачаў ва ўпор абстрэльваць чырвоных. Брыгада адступіла да станцыі Славечна, раскіданай уздоўж аднайменнай ракі, але нават гэты прыродны рубеж не змаіла выкарыстаць для абароны. I няма нічога дзіўнага ў тым, што 22 сакавіка, пераканаўшыся ў няздарнасьці вышэйшага камандаваньня фронту, сілком мабілізаваныя, распрапагандаваныя эсэрамі байцы сабраліся на стыхійны мітынг. Камісару Ільлінскаму, які спрабаваў затрымаць байцоў на пазыцыях, яны не далі сказаць ні слова. 3 усіх бакоў чуліся пагрозы: «Расстраляць яго! Узяць заложнікам! Выдаць Пятлюры!». Байцы вырашылі неадкладна пакінуць фронт.
Бальшавіцкі сьведка Сяліванаў сьцьвярджае, што «на гэтым сходзе былі назначаныя каманданты паяздоў, атрыманыя пад пагрозай расстрэлу ад чыгуначнай адміністрацыі»*. Магчыма, стракапытаўцам і не спатрэбіліся пагрозы, бо падчас паўстаньня сымпатыі чыгуначнікаў былі выразна на іхнім баку. У той жа дзень пачалася пагрузка палкоў у вагоны. Калі не ставала машыніста ці качагара, іх замянялі машыністы і качагары, што знаходзіліся сярод чырвонаармейцаў — былых тульскіх работнікаў. Паўстанцы перакрэсьлілі графік-расклад руху паяздоў, і эшалон за эшалонам, рызыкуючы сутыкненьнямі і аварыямі, накіраваліся з фронту ў тыл. Калі Ільлінскі яшчэ раз паспрабаваў затрымаць чырвонаармейцаў у Мазыры, то яны памкнуліся скінуць яго з маста ў Прыпяць, але іх адгаварыў камандзір артылерыйскага дывізіёну Куманін.
Ноччу з 23 на 24 сакавіка на Палескі вакзал у Гомелі пачалі прыбываць эшалоны паўстанцаў. Як сьведчыць той жа Сяліванаў: «Паўстаўшыя чырвонаармейцы не хацелі выгружацца ў Гомлі, а патрабавалі тэрміновай адсылкі іх на Бранск дзеля звароту дахаты»*. Нелягічнасьць гэтага сьцьверджаньня болып чым відавочная. Калі паўстанцы з прымяненьнем сілы, як расказвае Сяліванаў, або па-добраму, не ўжываючы сілу, даехалі да Гомелю, то што магло ім перашкодзіць такім жа чынам даехаць і да Бран-
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 257.
ску? Незразумела таксама, чаму яны, «накіроўваючыся дахаты», везьлі з сабою гарматы, мінамёты й кулямёты. Няма сумненьня, што Палескі Паўстанчы Камітэт і значная частка каманднага складу брыгады карысталіся сярод паўстанцаў вялікім аўтарытэтам. Паўстанцы таксама былі не настолькі легкадумныя, каб не разумець, што, рассыпаўшыся па адным, яны лёгка будуць вылаўленыя чэкістамі і, як дэзэртыры ды яшчэ ўдабавак паўстанцы, расстраляныя.
Калі Гомельскі павятовы камітэт РКП(б) даведаўся аб прыходзе мяцежных палкоў, ён накіраваў бальшавікоў Білецкага131, Камісарава132, Сяліванава й Валадзько для перамоваў з паўстанцамі. Аднак, даехаўшы да Лібаўскага вакзалу, парламянцёры ўбачылі выстаўленыя кулямёты і, на свае вочы пераканаўшыся, што маюць справу не са стыхійным, а арганізаваным паўстаньнем, павярнупі назад. Пасьля іхняй інфармацыі ў павятовым камітэце быў створаны ваенны штаб, у які ўвайшлі старшыня рэўкаму С. Камісараў, старшыня ЧКI. Ланге133, рэдакгар «йзвестнй Гомельского Ревкома» Н. Білецкі, чэкісты Гул134 і Я. Фрыд*. Высьветлілася, што ў горалзе для барацьбы з паўстанцамі рэгулярнага войска няма, за выключэньнем мясцовага вартаўнічага багальёну, «на які ніякім чынам нельга было абаперціся»* . Сапраўды, празь нейкі час ён аб’явіў сябе нэўтральным і пастанавіў не выступаць ні на баку савецкай улады, ні на баку паўстанцаў**. У распараджэньні створанага штабу аказалася 300 камуністаў, міліцыя і інтэрнацыянальны атрад ЧК135.
Штаб і яго асноўныя ўзброеныя сілы разьмясьціліся ў гатэлі «Савой», выставіўшы ў горадзе каравулы. Адсюль ён разаслаў тэлеграму «Усім, усім, усім...» пра катастрафічнае становішча бальшавікоў у Гомелі і просьбу дапамогі. У гэты ж час немец з інтэрнацыянальнага атраду камуніст Краўзэ арганізаваў у «Савоі» кулямётную каманду, і яму ж балынавіцкі штаб даручыў агульнае кіраўніцтва ваеннымі дзеяньнямі.
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 257.
** Лялевіч Г. Стракапытаўшчына. Б. 29—30.
Вечарам 24 сакавіка паўстанцы рушылі ад Палескага вакзалу да Лібаўскага й занялі яго. Каля вакзалу яны акружылі клюб чыгуначнікаў і арыштавалі там некалькі камуністаў. Пасьля яны пачалі пасьлядоўна займаць горад — пошту, тэлеграф, установы, палац князя Паскевіча, — раззброіўшы пры гэтым міліцыю, якая і не аказала асаблівага супраціву.
Каля 10 гадзін вечару паўстанцы захапілі турму й вызвалілі палітычных вязьняў, або, як пазьней гаварылі бальшавікі, «розны контррэвалюцыйны зброд»*. Галоўныя ж часткі паўстанцаў ноччу з 24 на 25 сакавіка акружылі гатэль «Савой». У будынку тымчасам было каля 150 бальшавікоў. Пачаўся з двух бакоў упарты бой.
Трэба аддаць належнае гераізму бальшавікоў, што заставаліся ў гатэлі і ўвайшлі ў гісторыю як «гомельскія камуністы»136. Праўда, яны абаранялі сваё жыцьцё, але, магчыма, што яны і не баяліся сьмерці ў барацьбе за панаваньне сваёй ідэалёгіі над народам. Пасьля некалькіх гадзін абстрэлу гатэлю з кулямётаў і вінтовак, ня ведаючы нават, колькі чалавекяго бароніць, паўстанцы распачалі мінамётны і артылерыйскі агонь. Яны паставілі ў парку князя Паскевіча батарэю лёгкай артылерыі зь дзьвюх гарматаў і пачалі абстрэл «Савою», які працягваўся чатыры гадзіны. Адначасна дзейнічаў і мінамёт, устаноўлены на рагу Троіцкай вуліцы. Выпусьціўшы некалькі дзясяткаў мінаў і снарадаў прамой наводкай па будынку, артылерысты і мінамётчыкі прабілі дах і столь трэцяга паверху — разбурылі ў бальшыні сьцены, паставіўшы ўвесь будынак пад пагрозу абвалу.
Бальшавікі здаліся. Раніцай 25 сакавіка «Савой» быў узяты паўстанцамі. Калі бальшавікоў, што засталіся ў жывых, вывелі з гатэлю, іх пачалі зьбіваць гамяльчане. Найбольш дасталося ненавіснаму для жыхароў гораду старшыні ЧК Івану Ланге. Зь вялікай цяжкасьцю абараніўшы тых, што здаліся, ад самасуду, паўстанцы давялі іх да турмы й кінулі ў камэры. Сюды ж адпраўлялі ўсіх арыштаваных у горадзе камуністаў і падазроных.
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 257.
Паўстанцы занялі горад. Яшчэ да капітуляцыі «Савою», лёс якога лёгка было прадбачыць, яны 24 сакавіка ў 23 гадзіны 10 мінут адправілі тэлеграму пад № 1078 з такім зьместам:
Усім чыгуначнікам па ўсёй сетцы чыгуначных дарог.
Ваенная ўлада бальшавікоў у горадзе скінутая. Рухам кіруе Палескі Паўстанчы Камітэт. Арыштоўвайце членаў надзвычайных камісіяў, камісараў і ўсіх ворагаў народу. He прапускайце бальшавіцкія эшалоны. Пры неабходнасьці разбурайце чыгункі.
Давядзіце гэты зварот да ведама насельніцтва і дзейнічайце сьмела і энэргічна. Наладжвайце сувязь у дзеяньнях. Паведамляйце на станцыю Гомель.
Палескі Паўстанчы Камітэт
У гэты ж дзень Стракапытаў выдаў загад № 1, у якім гаварылася:
Гэтага 24 сакавіка, я, па абраньні Паўстанцкага Камітэту, прыняў на сябе абавязкі камандуючага войскам Гомельскай групы, якое паўстала супраць ураду Троцкага ды Леніна.
Камандуючы войскамі Гомельскай акругі
Стракапытаў* 137
Камэндантам Гомелю быў прызначаны былы палкоўнік царскай арміі і адзін з камандзіраў Тульскай брыгады Сьцёпін.
Праграма паўстанцаў знайшла адлюстраваньне ў адозвах Палескага Паўстанчага Камітэту і ў загадах Стракапытава. Як ужо адзначалася, гэтыя адозвы й загады настолькі характэрныя для паўстаньня, што заслугоўваюць пільнай увагі і аналізу. Да нас дайшло толькі некалькі дакумэнтаў, і яны павінны быць захава-