Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
* Стукалйч Юрйй. «Не черннламн, а кровью» // Новое Русское Слово. 1950. 10 мая.
сьціплых вянкоў было напісана чарнілам: «Усіх нас не расстраляеце!».
3 камэраў вяліскай турмы для патрыётаў быў толькі адзін шлях. Калі аднойчы сваякі арыштаваных прыйшлі да турэмнае брамы, каб даведацца аб лёсе сваіх крэўных, ім сказаў, нахабна ўсьміхаючыся, чэкіст зь вінтоўкай: «Сёньня ўначы частку зь іх мы адсюль вывезьлі, а неўзабаве перавязем і рэшту».
Тады маткі, жонкі й дзеці ўбачылі, што ўся дарога ад турмы зьлітая крывёю. Зь лямантам рынуліся яны бегчы па страшных сьлядох, і тыя прывялі іх да ямаў Пакроўскага Поля. He хапае слоў, каб перадаць іх нявыказнае гора.
У адзін з тых крывавых лістападавых дзён адной з матак Ільлінскае воласьці сказалі, што сёньня ЧК будзе судзіць ейнага сына. Яна сьпярша схапілася рукой за сэрца, потым хутка абула лыкавыя лапці, накінула на плечы шэрую сьвітку, павязала галаву даматканай хусткай і кінулася ў Вяліж. Хворая бабуля, яна ўсё ж дабралася ўначы да турэмнай брамы. За ёю засталіся пяцьдзясят надзвычайна цяжкіх вёрстаў, і тым ня менш, па вуліцах гораду яна не ішла, а бегла.
I не пасьпела бяздольная маці запытацца ў чэкіста зь вінтоўкай, дзе яе сын, як над Вяліжам пранесьліся іпухія крыкі і амаль адначасна іх перарваў вінтовачны залп. Нібы рэха, ускрыкнула маці і ўжо надсілу пабеіла да Пакроўскага Поля, а там звалілася побач з толькі што закапанай ямай. I ёй здалося, што зямля вакол яшчэ дыхае. Г этак было ў сапраўднасьці, бо расстраляных закапалі яшчэ напаўжывымі. Пасьля здалося маці, што з-пад зямлі адзін за адным падымаюцца расстраляныя...
Вось устае на ўвесь рост высокі, прыгожы гімназіст зь не паюнацку сумным тварам. За ім падымаецца пажылы афіцэр з георгіеўскім крыжам на грудзёх. А вось перад ёю і ейны адзіны сын. На ім вышываная кашуля, а на кучаравай галаве жаўнерская папаха, прастрэленая ў Карпатах108.
Маці засьмяялася вар’яцкім сьмехам і рынулася да яго, а сустрэўшы пустату, павалілася грудзьмі на зямлю. Перш чым
зьнікнуць бязь сьледу, яна яшчэ колькі дзён блукала па вуліцах гораду, дапытваючыся ў сустрэчных:
— Ці ня бачылі вы часам майго адзінца? Дзе мой Паўлюк?
I ўспамінаецца другі выпадак, калі адзін з расстраляных вярнуўсяўсваюроднуювёску. Ёнбыўнізкі нарост. Тамукулячэкістатолькі здрапала ў яго з галавы скуру, і ён на хвіліну зьняпрытомнеў. Ачуняўшы, убачыў, што побач зь ім ляжаць трупы, а крыху ўбаку сьмяюцца й кураць каты. Асьцярожна, пад аховай начной цемры, ён дабраўся да недалёкай канавы і прапоўз па ёй толькі некалькі сажаняў, як пачуў, што ззаду зашамацелі рыдлёўкі. Тут ён зноў зьнепрытомнеў, але празь некаторы час папоўз далей да пералеску, і ўвечары да бацькоўскай хаты прыйіпоў няўпэўненай хадою сівы дваццацігадовы дзед. 3 радасьцю і жахам рынуліся яму насустрач сваякі. На другі дзень чэкісты расстралялі яго паўторна.
У часе Другое сусьветнае вайны, пасьля болып чым дваццацігадовага бясхацімнага блуканьня па бальшавіцка-расейскай імпэрыі, мне пашанцавала трапіць у мой родны беларускі Вяліж. У жніўні 1941 году на Пакроўскім Полі, на старым крывіцкім кургане, які знаходзіцца паміж брацкімі паўстанцкімі магіламі, быў пастаўлены трохмэтровы мэталёвы крыж. Мы знайшлі яго ў склепе павяткаму РКП(б), і належаў ён зьняважанаму бальшавікамі касьцёлу Пятра й Паўла. Да гэтага крыжа, бачнага за некалькі кілямэтраў з усіх ваколічных дарогаў, мы прымацавалі дошчачку з надпісам:
Тут ляжаць бальшавікамі па-зьвярынаму забітыя і бяз трунаў закапаныя блізу тысячы сыноў беларускага народу.
Яны загінулі ў змаганьні за нашыя шчасьце і волю. Вечная ім слава!
А ўнізе пад надпісам славянскай вязьзю выведзена эвангельскае выслоўе:
«Няма большае любові, калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх» (Іаан, 15, 13).
У адну зь нядзель на адноўленых могілках была адпраўлена вялікая агульная паніхіда. Сярод мноства людзей, што прыйшлі ўшанаваць памяць патрыётаў, асабліва запомнілася сялянка з жабрацкай торбай. Ёй было каля пяцідзесяці гадоў, але глыбокія зморшчкі парэзалі ейны некалі прыгожы твар. Ад сьлёзаў сацьмелі ейныя блакітныя вочы, гора скрывіла ейныя вусны, а нэндза сагнула сьпіну.
Калі сьвятар агаласіў вечную памяць усім тут «убненным, нмена конх Ты, Господн, весн», жанчына ўскрыкнула, нібы параненая, пала на магільны грудок і, абдымаючы яго рукамі, загаласіла:
О-ой, Міхаська, саколік мо-ой!
Ды ўстань з-пад сырой зямлі
Ды на Марылю сваю паглядзі...
О-ой, Міхаська, саколік мо-ой!
Ды цябе ж злыя ворагі расстралялі, Ды дзетак тваіх у Сібіру закатавалі...
У гэны мамэнт тысячны натоўп з запаленымі сьвечкамі ў руках, як адзін чалавек, апусьціўся на калені, і як з адных магутных грудзей вырвалася й паплыла і над Пакроўскім Полем, і над Вяліжам, і, здавалася, над усёй шматпакутнай Беларусьсю ад Дзьвіны даБугу: «Вечная памяць!»...
Г эты помнік не прастаяў і году. 16 лютага 1942 году да Вяліжу дакацілася і ў ім заламалася Тарапецкая наступальная апэрацыя Саветаў109. Яе затрымалі даўнія, з таўшчэзнымі сьценамі, пабудаванымі зь дзікага каменю купецкія склады, скарыстаныя цяпер немцамі як казематы. Аж да лістапада 1943 г. горад падзяляўся напалам Першым Прыбалтыцкім фронтам. А ў выснаве друзам і попелам палёг Вяліж. Але яшчэ ня ўзяўшы горад, бальшавікі павалілі крыж-помнік на адноўленых могілках (мне давялося пабачыць гэта празь бінокаль 16 лютага 1942 г.) і расстралялі айца Паўла Савіцкага, які служыў тут агульную прачулую паніхіду* .
* Віцьбіч Юрка. Дзе мой Паўлюк? II Шыпшына. 1947. № 4. Б. 15.
* * *
Я сам хлапчуком меў гонар удзельнічаць у Вяліскім паўстаньні і зьяўляюся ягоным жывым сьведкам. I далей, на працягу ўсяго свайго падсавецкага жыцьця, я, шмат чым рызыкуючы, упарта зьбіраў весткі аб Вяліскім паўстаньні ад ягоных дарослых удзельнікаў, што цудам захаваліся ад расстрэлу і катаргі. I хлапецкія ўспаміны, якія былі пераважна ад сэрца, прайшоўшы празь фільтар розуму, набывалі такім чынам уласьцівую старэйшым абгрунтаваную сталасьць. Аб Вяліскім паўстаньні за ягоныя часы шмат згадвалася ў савецкім друку, але потым усё гэтае зьнікла ў сакрэтных сховішчах архіваў. Ніхто й нідзе не адважваўся там пісаць аб Вяліскім паўстаньні, бо бальшавікі вырашылі выкрасьліць яго з гісторыі.
3 асаблівай пагардай стаўлюся да жалюгодных спробаў бээсэсэраўскіх калябарантаў выкрасьліць яго з гісторыі Беларусі і з памяці народу. Датакіх «гісторыкаў» належыць нейкі Алесь Сіпка, які, спрачаючыся са мною, у газэціне «За вяртаньне на радзіму» (№ 43,1959 г.) даў свайму артыкулу загаловак «Міф аб Вяліскім паўстаньні».
Акрамя залічэньня Сіпкам у самым загалоўку Вяліскага паўстаньня ў міфы, яно далей усюды згадваецца ім у двукосьсях. Увогуле — «кучка бандытаў», «залатапагонная сволач», «кулаччо», «шакалы», «галаварэзы» «справацыравалі людзей ісьці ў горад рабаваць пад выглядам паўстаньня супраць савецкай улады. Той-сёй пайшоў з бандытамі, а большасьць ішла ў горад паглядзець, што з гэтага будзе». Гэта значыцца, маўляў, заглядаліся на люты бой у Сямічоўскім Бары пад Вяліжам з кулямётамі, вінтоўкамі, гранатамі і г. д., як на вясковае ігрышча з бубнамі і цымбаламі. Згадваючы вяліскіх партызанаў як Нілёнак, браты Жыгалавы, Грамабой, Анушчанка, Ільлін, Воранаў, аўтар сьцьвярджае, нібы некаторых зь іх ён судзіў як падсудак выязное сэсіі Пскоўскага Губсуда, а ў сапраўднасьці судзілі іх выязныя тройкі Віцебскае ГубЧК і Рэўтрыбунал 15-е арміі.
Аднак самыя ж Сіпкавыя гаспадары, хоць празь сьцятыя ад нянавісьці зубы, згадваюць пра вяліскіх антыбальшавіцкіх змага-
роў. I ці ня лепш цяпер абваліць іхнія вымушаныя жыцыіём сьведчаньні на галовы іхніх жа хлусьлівых наймітаў?
Каб давесьці гэта, бяру з паліцы свае кніжніцы савецкую кніжку на расейскай мове «Камітэты беднаты Беларусі. Зборнік дакумэнтаў і матар’ялаў. Архіўнае кіраўніцтва Міністэрства Ўнутраных Справаў БССР. Выдавецтва Акадэміі Навук БССР. Менск, 1958», а ў ёй на бачынцы 146 зьмешчана:
Паведамленьне газэты «йзвестня Западной Коммуны» (№ 278 ад 27 лістапада 1918 г.) аб прыдушэньні контррэвалюцыйных паўстаньняў у Віцебскай губэрні.
Віцебск. Паўстаньне ў Вазьнясенскай воласьці зьліквідаванае; раззбраеньне заканчваецца; адабраныя каля 1500 вінтовак. Гэта здабыча будзе накіраваная са станцыі Расоны ў Віцебск. Адзін з завадатараў паўстаньня расстраляны, 5 перададзена ЧК, 5 абвешчана па-за законам.
Полацкі павет. 13 лістапада Полацкі павятовы ваенкам паведаміў аб паўстаньні ў Вязьменскай воласьці. Лік паўстанцаў вызначаны ў 600 чалавек. Імі была захоплена станцыя Расоны. Пасланымі павятовым ваенкаматам сіламі паўстаньне прыдушана.
Характарыстыка паўстаньня. Ад 11 да 17 лістапада 1918 году амаль уся Віцебская губэрня была ахоплена контррэвалюцыйным паўстаньнем, пгго выбухнула тыдзень таму ў Вяліскім павеце і перакінулася ў іншыя месцы. Паўстаньне мела арганізаваны характар. На чале аддзелаў стаялі былыя афіцэры. ЧК удакладніла сувязь паўстаньня зь белай Паўночнай арміяй110. 3 прычыны паступленьня зь месцаў супярэчных данясеньняў цяжка выявіць дакладна колькасьць паўстанцаў. У Гарадоцкім павеце паўстаньне ўжо канчаткова раздушана. У іншых паветах ліквідуецца.
Перадусім трэба адзначыць супрацоўніцтва паміж чэкістамі БССР, г. зн. расейскімі калянізатарамі на Беларусі, і Акадэміяй
Навук БССР, што адбілася на загалоўнай бачынцы кніжкі. Між іншым, Аляксей Сапуноў, зьбіраючы матар’ялы для свае шматгамовае «Віцебскае Старыны»111, не карыстаўся паслугамі царскага жандарскага корпусу. Аднак, разам з тым, гэты хаўрус катаў і магістраў надае дакумэнтам надзвычайную пераканальнасьць.
Трэба хіба ўзяць пад сумненьне сувязь паўстанцаў з Паўночнай арміяй, бо на справе яна (што адбілася ў паўстанцкіх адозвах) мелася з брыгадай генэрала Булака-Балаховіча або з ПаўночнаЗаходняй арміяй112. Паказальна таксама, што ў часе паўстаньня перад будынкам вяліскае ЧК тры дні ляжаў на вуліцы забіты афіцэр з характэрным для балахоўцаў жоўтым аколышам шапкі.
Па-другое, не адпавядае праўдзе, што ў Расонах чэкісты расстралялі аднаго паўстанца, у сапраўднасьці яны замардавалі блізу сотні іх. Затое праўда, што Вяліскае паўстаньне ня міф, створаны Юркам Віцьбічам, а гераічнае былое. Віцьбіч хутчэй недаацэньваў Вяліскае паўстаньне, як кожны шараговец, што, знаходзячыся на фронце, ведае добра сваю роту і бліжэйшых камандзіраў, а зусім ня ведае, што робіцца ў гэты час па ўсім фронце.