Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі
Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
Загінуламу ў няволі вернаму Сыну Беларусі, Другому Прэзыдэнту Беларускай Народнай Рэспублікі Васілю Захарку.
Палеглым 800 000 верным Сынам Беларусам, замучаным у ссылках халоднага Сібіру, Калымы, Салаўкоў, Беламорканалу, Ухта-Пячорскіх сьмяротных лягерах, загінулым у пясках Караганды, у стэпах Казахстану, якія ня вытрымалі паходу ў няволю, памерлым у халодных прыстанях Мурманску. Бяз страху адышоўшым ад жыцьця ў канцлягерах Картускае Бярозы, замучаным маральна ў Лукіскіх Мурох у Вільні, ціха памерлым у Сьвятым Крыжы, без Дароў Божых адышоўшым у Вронках у жыцьцё вечнае, тым, што з болем памерлі ў казематах Варшаўскае Цытадэлі, усім бязьвінным, за Імя Беларуса бясстрашна памерлым, — Беларусам Паўночнае, Усходняе, Паўдзённае і Заходняе Беларусі.
Загінулым сьмерцю мучанікаў у Дахаў, Маўтгаўзэне, Грос-Розэне, Бухэнвальдзе.
Палеглым верным Сынам Героям, якія ў жорсткіх баёх за Волю Народаў пад Нарвікам, Тобрукам, Монтэ-Касына жыцьцё сваё злажылі, каб мы жылі.
Палеглым верным Сынам у абароне нашых усходніх Брамаў: Бранску, Рослаўлю, Смаленску і ўсяе зямлі Смаленскай.
Палеглым верным Сынам у абароне гораду Воршы, Амсьціслаўлю і ўсяе зямлі Аршанскай.
Палеглым верньш Сынам у абароне гарадоў Заслаўя, Асіповічаў, Менску і ўсяе зямлі Менскай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Барысава, Полацку, Вяліжу, Віцебску і ўсяе зямлі Віцебскай.
Палеглым верным Сынаму абароне гарадоў Бабруйску, Рэчыцы, Гомелю, Магілёва і ўсяе зямлі Магілёўскай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Гоэску, Слуцку і ўсяе зямлі Слуцкай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Пінску, Драгічына, Тураеа, Лунінца, Мазыра і ўсяе зямлі Палескай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Кобрына, Бельску, Супрасьлю, Пружанаў, Берасьця і ўсяе зямлі Берасьцейскай.
Палегльш верным Сынам у абароне гарадоў Аўгустова, Сувалак, Ломжы, Беластоку і зямлі Беластоцкай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Саколак, Гародні і ўсяе зямлі Гарадзенскай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Ганцавічаў, Ліды і ўсяе зямлі Лідзкай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Слоніма, Нясьвіжу, Любчы, Наваградку і ўсяе зямлі Наваградзкай.
Палеглым верньш Сынам у абароне гарадоў Трокаў, Ашмянаў Смаргоняў Вільні і ўсяе зямлі Віленскай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Маладэчна, Ільлі, Радашкавічаў, Жодзішкаў, Валожына, Вялейкі і ўсяе зямлі Вялейскай.
Палеглым верным Сынам у абароне гарадоў Дзісны, Друі, Крулеўшчыны, Глыбокага і ўсяе зямлі Глыбоцкай.
Усім палеглым верным Сынам, жывьші спаленым, сьмерцю мучанікаў загінулым, бяз розьніцы прафэсіі, веравызнаньня, якія на родных палетках Бацькаўшчыны жыцьцё сваё злажылі, ці ў халодных стэпах Сібіру, ці ў крэматорыях нацыстоўскага рэжыму Нямеччыны, ціў жорсткіх баёх за Волю Народаўу Эўропе, Азіі, Афрыцы, якія жыцьцё сваё аддалі за Беларускую Справу.
ЙД АЎТЙРЙ
Тэма маёй працы цалкам супадае з мэтай майго жыцьця — змаганьне з бальшавізмам...
Перш за ўсё лічу сваім абавязкам выказаць удзячнасьць той Глыбокапаважанай Інстытуцыі, якая дала мне магчымасьць распрацаваць тэму, што поўнасьцю супадае з маёй асабістай місіяй палітычнага эмігранта. Бяру на сябе сьмеласьць сказаць, што зьяўляюся піянерам у абсягу гэтай тэмы, бо, прыступаючы да яе распрацоўкі, ня меў перад сабою ніякіх наежджаных дарог, акрамя шэрагу яшчэ не дасьледаваных «белых плямаў».
Працуючы над гэтай тэмай, карыстаўся ўласнымі ўспамінамі, браў шматлікія інтэрвію ва ўдзельнікаў і сьведкаў антыбальшавіцкай барацьбы на Беларусі, выкарыстаў небагатую ў гэтай галіне літаратуру, якая ёсьць у Нью-Ёрскай Публічнай і прыватных бібліятэках. Усе гэтыя крыніцы, уключаючы сюды й мае ўспаміны, носяць болып або менш суб’ектыўны характар, а часам (маю на ўвазе савецкую літаратуру) гранічна тэндэнцыйныя. Таксама тэндэнцыйная, але зусім у іншым пляне, эмігранцкая літаратура, дзе, зыходзячы з патрыятычных, а можа, часам і палітычных меркаваньняў, тыя або іншыя падзеі ці асобы, што маюць адносіны да гэтай тэмы, падаюцца ў крыху ідэалізаваным асьвятленьні. У пошуках ісьціны аўтар улічваў усе гэтыя абставіны, і яму прыйшлося пераадолець немалыя цяжкасьці.
Ня мне ацэньваць, наколькі ўдала гэта атрымалася. Але ўсё ж хочацца думаць, што пасьля карпатлівай дасьледчай працы з абмежаванай колькасьцю першакрыніц мне пашчасьціла наблізіць да ісьціны закранутыя ў гэтай тэме падзеі і асобы, а частку іх вярнуць зь небыцьця й захаваць для гісторыі. I хочацца таксама думаць, што мая сьціплая праца стане каштоўным матар’ялам для іншага дасьледчыка гісторыі, у распараджэньні якога будзе болып фактаў і магчымасьцяў. Калі гэты навуковец захоча больш падрабязна пазнаёміцца з той або іншай часткай тэмы, то заўсёды магу адаслаць яго да тых асобаў, у якіх браў інтэрвію. Беларускую эміграцыйную літаратуру, на якую
спасылаюся ў сваёй працы, можна знайсьці ў Беларускай Бібліяграфічнай Службе, што знаходзіцца ў сучасны мамэнт у Нью-Ёрку. Разам з тым неабходна зазначыць, што цытаваныя тут кнігі савецкіх аўтараў, такіх, як С. Агурскі', Г. Лялевіч2,1. Лочмель3, А. Зюзькоў4, М. Баравы, А. Чарвякоў5 і іншыя, ёсьць у Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэцы і могуць разглядацца як унікумы, бо па той бок жалезнай заслоны яны зьнішчаны разам зь іхнімі аўтарамі6.
4 кастрычніка 1952 году Юры СТУКАЛІЧ
Паймі! Пачуй! Сон наш і свой стрывожы!
Закон і суд свой праведны пашлі!..
Вярні нам Бацькаўшчыну нашу, Божа, Калі Ты цар і неба і зямлі!
Янка Купала7
Край мой родны, зьнішчаны, зьбіты, зьліты крывёю, сьлязьмі абмыты...
Язэп Фарботка8
У сьнежных далінах, далінах
бяскрайніх гарыць і палае пад ветрам
паходня.
I носяцца іскры
над струджаным краем, наўсьцяж і Заходняй і Ўсходняй...
Уладзшер Дубоўка9
Ніхто ня знаў, як звону гнеў зьбіраўся ў дужны гоман... Звон страпянуўся, зазьвінеў, над сьветам грымнуў громам.
Алесь Салавей10
ПРДДМПВА
Падзеі й людзі, адлюстраваныя ў гэтай працы, не існавалі па-за часам і прастораю. Таму, натуральна, асноўнай частцы тэмы павінен папярэднічаць кароткі нарыс, прысьвечаны геаграфіі й гісторыі Беларусі.
Беларусь, бясспрэчна, знаходзіцца менавіта там, дзе кампактнай масай здаўна жывуць беларусы. Калі межы дзяржавы, а ў тым ліку і дзяржаўнай фікцыі — БССР, устанаўліваюць салдаты й дыпляматы, то межы народаў вызначаюцца навукоўцамі. Шэраг расейскіх, нямецкіх, польскіх, беларускіх і іншых вучоных пасьля навуковых дасьледаваньняў акрэсьлілі межы, дзе жыве беларускі народ, г. зн. межы этнаграфічнай Беларусі*.
Беларусь ляжыць у геамэтрычнай сярэдзіне Эўропы, і ў ёй знаходзіцца ейны геаграфічны цэнтар (42,5° і 54°). Плошча Беларусі, разьмешчаная паміж 51° і 57° паўночнай шыраты і 40° і 52° усходняй даўгаты, роўная 490 571 км2** і формай нагадвае няправільную трапецыю, якая працягнулася з усходу на захад на 700 км, а з поўначы на поўдзень — на 550 км. Па сваёй тэрыторыі яна сярод эўрапейскіх
* Карскйй Е. Ф. Этнографнческая карта белорусского племенн (Труды комнсснн по нзученню племенного состава населення Росснн. Вып. 2). Петроград, 1917. 32 с., карта; Семёнов В. П. Россня. Т. IX. Верхнее Прнднепровье н Белоруссня. СПб., 1905. 620 с., карта; Флорйнскйй Т. Д. Славянское племя. Кнев, 1907; НйдерлеЛ. Обозренле современного славянства// Энцлклопедня славянской фллологлл. Вып. 2. СПб., 1909. 160 с.; Дурново Н. Н., Соколов Н. Н, УшаковД. Н. Опыт длалектологлческой карты русского языка в Европе. М., 1915. 132 с., карта; Stankiewicz Jan. Stan badan nad klasyfikacj^ dialektow j^zyka bialoruskiego. Wilno, 1926; Сйдорук H. Проблема украінсько-білоруськоТ мовноТ межі. Авгсбург, 1948; Бузук П. Спроба лінгвістычнае географіі Беларусі. Ч. I. Фонэтыка і морфолёгія. Вып. 1. Гаворкі Цэнтральнае і Усходняе Беларусі і суседніх мясцовасьцей Украіны і Вялікарасіі ў першай чвэрці XX в. Менск, 1928. 111 б., 20 карт (Дыялектолёгічны атлас); Цьвікевіч А. Беларусь. Бэрлін, 1919.
** ШкілёнакМ. Наша Бацькаўшчына. Беларусь II Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі. № 6. 1946. Б. 19.
краінаў меншая за Расею, Германію, Украіну, Швэцыю, Францыю, Гішпанію, роўная Англіі, Італіі, Нарвэгіі, Фінляндыі і значна большая за ўсе астатнія. На Амэрыканскім кантынэнце тэрыторыя этнаграфічнай Беларусі роўная па велічыні штатам Пэнсільваніі, НьюЁрку, Канэктыкуту, Нью-Джэрзі, Дэлавэру і Мэрылэнду, узятым разам. Суседзямі беларусаў на поўначы і ўсходзе зьяўляюцца расейцы, на захадзе — латышы, летувісы й палякі, на поўдні — украінцы.
На тэрыторыі этнаграфічнай Беларусі каля 15 мільёнаў жыхароў*, зь іх 77 % складаюць беларусы. Балыпыню насельніцтва гарадоў і мястэчак складаюць гебраі (14% жыхароў краіны), якія прыйшлі сюды праз Польшчу з Германіі напрыканцы XIV ст. Расейцы (4 %) жывуць у гарадох, як прышлы служылы элемэнт, і ў вёсках як эмігранты, што ўцякалі ў XVII і XVIII стст. у Літву празь Беларусь ад рэлігійных ганеньняў у Расеі (стараверы). У заходняй частцы краіны жывуць палякі, складаючы ў значнай ступені так званую засьцянковую шляхту, г. зн. дробнапамеснае дваранства. На поўначы ёсьць многа латгальцаў (адгалінаваньне латыскага народу, якое адрозьнівалася веравызнаньнем і некаторымі істотнымі асаблівасьцямі мовы). У гарадох сустракаюцца таксама татары, якія былі некалі наёмнымі коньнікамі вялікага князя Вітаўта" і пасьля назаўсёды аселі на Беларусі** .
Шчыльнасьць насельніцтва складае 44,3 чалавека на 1 км2, вагаючыся ад 72,3 чалавека на км2 на Меншчыне, Гарадзеншчыне, Наваградчыне да 12,1 чалавека на км2 у Прыпяцкім Палесьсі.
За падсавецкі пэрыяд частка Беларусі ператварылася з краіны аграрнай у аграрна-індустрыяльную, разам з тым дзяржаўныя межы парушылі ейную эканамічную цэласнасьць, а франты сусьветных войнаў спапялілі ейныя гарады. Таму, падаючы насельніцтва беларускіх гарадоў перад Другой сусьветнай вайной (зьвесткі 1939 г.), побач, у дужках, адзначаецца іхняе насельніцтва перад Першай сусьветнай
* Шкілёнак М. Наша Бацькаўшчына. Беларусь II Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі. № 6. 1946. Б. 19.
** У БССР у 1920-х гг. нацыянальны склад насельніцтва ў працэнтных адносінах быў наступны: беларусы — 80,6 %, гебраі — 8,2 %, расейцы — 7,7 %, палякі — 2 %, украінцы — 0,7 %, латгальцы — 0,3 %, летувісы — 0,1 %. Гл.: Шчарбакоў В. К. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. I. Менск, 1934.238 б., карты.