Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Першымі болып падрабязна прыгадалі Вяліж ратмістар Віцебскага замку Аляксандар Гваніні61 ў сваім ведамым «Апісаньні Вялікага Княства Літоўскага» і Рэйнгольд Гайдэнштайн62 — навуковы сакратар караля Стэфана Баторыя63. Разам з тым на званіцы вяліскае Мікалаеўскае царквы вісеў пазелянелы ад часу звон. На ягоным версе меўся на тагачаснай расейскай мове вялікімі літарамі надпіс: «Алекснй Мнханловнч всея Велнкія н Малыя н Белыя Русн Царь, Государь н Самодержец», а ўнізе дробнымі літарамі на тагачаснай беларускай мове адзначалася: «А майстра зрабнв Дёмка». Дарэчы, вяліжане называлі яго не «Царскнй» або «Алексеевскнй колокол», а «Дзёмкін звон». Пэўне ж гэта таму, што ад каралёў Рэчы Паспалітае яны дасталі разам з прывілеямі надзвычай паказальны герб — залаты крыж і голы меч. I нават трапіўшы ў Расейскую імпэрыю, Вяліж з 1781 г. аж да Кастрычніцкае рэвалюцыі меў у сваім гербе Пагоню. Напярэдадні рэвалюцыі аддалены ад бліжэйшай чыгункі на 80 кілямэтраў Вяліж налічваў усё ж 17 тысяч жыхароў. У ім было 11 цэркваў, 7 каплі-
цаў, касьцёл, мужчынская дзяржаўная й жаночая прыватная васьміклясныя гімназіі, гарадзкое чатырохкляснае вучылішча, гебрайскія — жаночая прагімназія й мужчынскае чатырохкляснае вучылішча, ладне пачатковых школ, чатыры бібліятэкі, кінатэатар, два вялікія стогадовыя паркі зь летнім тэатрам і павільёнам для аркестру. Над каменным і двухпавярховым цэнтрам з брукаванымі вуліцамі й там-сям асфальтаванымі тратуарамі панавала вежа старадаўняе ратушы. I ўсё гэта дзякуючы Дзьвіне, на якой з 1892 г. тут існуе вялікая параплаўная прыстань. А перад тым у Вяліжы з давен-даўна будаваліся на яго ўзьбярэжных вялікія судны — барліны, стругі, паўстругі, шкуны, пакуль не зьмянілі іх драбнейшыя лайбы. Барліна, як і струг, падымала да 50 тысячаў пудоў збожжа, ільнянога семя, пянькі, мёду, воску, попелу, паташу, скуры, шчаціны, хутраў і г. д., што сплаўлялася Дзьвіной у Рыгу, а зь яе — за мяжу.
Нельга абмінуць тое, што ў кагадзе прыгаданым Вяліскім rep66 над Пагоняй з крыжам Ярылы панаваў двухгаловы арол Расейскай імпэрыі. Праўда, ён не трымаў тут у кіпцюрох бэрла й дзяржаву, але затое паміж галовамі з разяўленымі дзюбамі мелася царская карона. Таму паказальна, што ў Вяліжы на яго Рынкавай плоіпчы стаяў бронзавы помнік Аляксандру I64, гэтак званаму Багаславеннаму, які за свае часы тройчы наведаў горад, а ў парку Ліпкі ўзвышалася падобная да вежы, зь Ягор’еўскім крыжам на купале, капліца — помнік, прысьвечаны 300-годзьдзю Дому Раманавых, А можа, яшчэ болып характэрна і набывае сымбалічнае значэньне тое, што ў Вяліжы, паблізу вуліцы Аляксандра I, знаходзілася вялікая турма, абнесеная высокім мурам, а на Аляксандраўскай вуліцы — крыху меншы за турму астрог — нязграбная драўляная будыніна з кратамі ў вокнах, абгароджаная пяцісажнёвымі бёрнамі, завостранымі зьверху.
Як у самым Вяліжы, гэтак і па ўсіх мястэчках, сёлах, вёсках ды хутарох ягонага павету вы скрозь пачуеце беларускую мову, усюды пабачыце беларускія звычаі—гэта адвечная Беларусь. Між іншым, у тутэйшай мове захавалася больш, чым дзе-небудзь яшчэ,
архаізмаў, ужо незразумелых для мянчука ці случчаніна, але, пэўне, іх ужывалі за часы Ўсяслава Вялікага «Чарадзея». Ладне чужынцаў праходзіла тут з усходу на захад або наадварот, зьмяняючы ў часе кароткатрывалых мірных умоваў ранейшыя назовы рэкаў і рэчкаў на Мяжу, Рубеж і г. д. Гэтыя межы і рубяжы не падзялілі паміж сабой крэўных нашчадкаў крывічоў, а лясныя нетры дапамаглі ім захаваць сваю нацыянальную апрычонасьць.
Ва Ўсьвяце нарадзіўся знаны Аляксей Сапуноў65, для шматлікіх гістарычных працаў якога сымбалічнымі зьяўляюцца пошукі Альгердавага Шляху. Шмат чаго далі Беларусі вяліжане — археоляг і этнограф А. Шлюбскі66, археоляг Д. Аўнусін, лінгвіст I. Кузьмін. Зь вяліскае мастацкае школы, як ейныя настаўнікі і вучні, трапілі ў БССР мастакі і скулытгары — М. Керзін67, М. Sh­as68 , В. Волкаў69, А. Волкаў70, М. Хрусталёў71, браты Пятро72 і Хрыстафор Даркевічы73, Ф. Фогт74, А. Бембель75.1, урэшце, вяліжанінам зьяўляецца «нацдэм з партбілетам у кішэні» — наркамзем БССР Зьміцер Прышчэпаў76, які імкнуўся да таго, каб Беларусь стала Даніяй77.
Значную плошчу ў павеце займаюць ведамыя нават з школьных падручнікаў вяліскія лясы, што мяжуюць з Вокаўскім Лесам. Яшчэ Рэйнгольд Гайдэнштайн, апісваючы паход на Вялію, адзначыў: «...лес гэткі хмурны, што нават сярод белага дня страшна было ў ім апынуцца». Дый цяпер, праз 380 год, сустракаюцца ў вяліскіх лясох дзікі, лосі й мядзьведзі. Аднак хоць гэтыя лясы давалі сялянам заробак, але належалі ня ім. Іх бязьлітасна нішчаць, сплаўляючы па ўсіх трох вялікіх рэках, але прырода зь нябачанай яшчэ нідзе ў Эўропе хуткасьцю іх адраджае.
Найлепшая зямля таксама перайшла да буйных абшарнікаў — палякаў і расейцаў, а беларускім сялянам засталіся падзол ды супясок, што забясьпечвалі хлебам толькі да Калядаў. Ад голаду іх ратавала тая ж Дзьвіна, якую яны пяшчотна менавалі карміцелькай, пяючы ў ваднэй сваёй песьні:
Мы, брагка, плытагоны.
Плывуць нашыя загоны...
Абоўіншай:
Ой, на той на Мядзьведжай Гары Падмывае Дзьвіна тры крыжы, А пад імі ляжаць асначы — Ой, тутэйшыя ўсё дзяцюкі...
Ці ня ў гэтым сталым змаганьні із шмаглікімі парогамі Дзьвіны загартавалася іхняя зацятасьць?
Становішча беларусаў-гарадчанінаў, некалі незалежных і заможных гаспадароў-купцоў, адбілася таксама ў народнай песьні:
За лясамі, за ракамі
Усе вяліскія мяшчане —
У хатах не знайсьці:
Узімку стругі майструюць, Улетку, як адзін, вандруюць Каторы куды У розны гарады.
Хто да стырна, хто за дрыгалку, А хто цягне моўчкі лямку*.
Гэтую песьню пацьвярджае архіўная даведка аб тым, што ў 1894 г. вяліская Мяшчанская Ўправа выдала тутэйшым жыхарам 2940 пашпартоў толькі на сплаў у Рыгу. I ці не бурлацкая, або, як тут кажуць, аснацкая доля спрычынілася да іхняе барацьбы з новымі прыгнятальнікамі?
Мяжа гебрайскай аселасьці Расейскай імпэрыі разьдзяляла гэтую тэрыторыю напалам, і калі ў Вяліжы большыню насельніцтва складалі гебраі, то ў Парэччы і ў Белым жыло толькі некалькі гебраяў — купцоў першай гільдыі са сваімі сем’ямі78. Акрамя беларусаў і гебраяў, асобнымі групамі сяліліся расейцы і латгальцы. Першыя — стараверы па сваім веравызнаньні—уцяклі ў Літву яшчэ ў XVII ст., ратуючыся ад рэлігійнага перасьледу ў Расеі, другія — латышы-каталікі. I ўсе яны — і беларусы, і гебраі, і расейцы, і латгальцы — жылі болын бедна, чым багата.
* Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 464.
Гебраі задыхаліся ў мяжы аселасьці, значная частка іх існавала ў страшэннай беднасьці, жывучы з разьліку аднаго селядца, дзьвюх цыбулін і дзясятка бульбін у дзень на сям’ю. Рускія-стараверы адчувалі рэлігійны ўціск з боку любога стражніка. Латгальцы ўвесь час дамагаліся, але так і не дамаіліся школ на сваёй роднай мове*. Здавалася б, бальшавіцкія лёзунгі аб разьдзеле памешчыцкай і царкоўнай зямлі паміж сялянамі, аб раўнапраўі нацыянальнасьцяў, аб свабодзе веравызнаньня будуць сустрэты тут прыхільна. А ў сапраўднасьці не прайшло й году пасьля залпу крэйсера «Аўрора»79, як успыхнула Вяліскае паўстаньне.
Перадусім трэба заўважыць, што ў Вяліскім паўстаньні беларускі нацыянальна-вызвольны мамэнт адбіўся ў большай ступені, чым, напрыклад, у Гомельскім і Койданаўскім паўстаньнях, але затое ў значна меншай, чым у Слуцкім. Г этая акалічнасьць зразумелая. Хоць вяліжане ўдзельнічалі ў Першым Усебеларускім Кангрэсе, але маладая на тыя часы Рада Беларускае Народнае Рэспублікі была бадай няведамая паміж вяліскіх паўстанцаў, а ў дадатак, што найгалоўнае, яе аддзяляла ад месца паўстаньня дзяржаўная мяжа80. Беларускае нацыянальнае пытаньне знайшло адбітак у змаганьні коннага аддзелу, у часткі гімназістаў і духавенства. А вельмі магчыма, што нейкая роля ў гэтым паўстаньні належыць Віцебскаму Саюзу Беларускага Народу.
У часе выбараў ва Ўстаноўчы Сойм у Вяліскім павеце, ня ў прыклад усім іншым паветам Віцебскае губэрні, першае месца заняў сумесны сьпіс Віцебскага Саюзу Беларускага Народу й Віцебскага Саюзу Праваслаўных Парафіяў81. Адразу пасьля гэтага бальшавікі зьліквідавалі першы, але ён працягваў сваё існаваньне пад заслонай другога, быццам вылучна царкоўнага па сваім статуце. Характэрна, што чало Віцебскага Саюзу Беларускага Народу — доктар Грыгаровіч, Бялыніцкі-Біруля, Палонскі, Сту-
* Семёнов В. П. Тамсама. Б. 464—465; Смоліч Аркадзь. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. Б. 34—35,288, 337—338, 341; Кйселёв 0. М. Велнж. Внтебск, 1895.
каліч82, — якое пазьней увайшло ў прэзыдыюм Віцебскага Саюзу Праваслаўных Парафіяў, было расстралянае ў Віцебску ў сьнежні 1918 г., менавіта за Вяліскае паўстаньне*83. Між іншым трэба адзначыць, што на Першым Усебеларускім Кангрэсе ў сьнежні 1917 г, у Менску гэтыя асобы ўзначальвал і русафільскую групу і выступалі за цеснае яднаньне Беларусі з Расеяй** . Праўда, не заўсёды можна даць веры савецкім абвінаваўчым актам, нават калі яны расклееныя па вуліцах. Аднак, беручы пад увагу пачатак паўстаньня і ягоны далейшы рух, можна прыпусьціць, што калі келіх народнае пакуты перапоўніўся, дык Віцебскі Саюз Праваслаўных Парафіяў празь сьвятароў зрушыў зь месца народную грамаду. I ўсё ж толькі прыпусьціць, бо...
Яшчэ за паўгоду да паўстаньня, у чэрвені 1918 г., чэкісты расстралялі ў Вяліжы трох беларусаў і двух немцаў: агранома Шаганава, кажамяку Крупскага, гандляра Турыка, натарыюса Нормана і тэхніка Брандта*** . Шосты, па нацыянальнасьці летувіс, паводле бальшавіцкіх сьцьверджаньняў, уцёк, і яны асудзілі яго да расстрэлу завочна. Г эта быў ксёндз тутэйшага Петрапаўлаўскага касьцёлу айцец Будрыс. Значна пазьней, ужо на эміграцыі, аўтару гэтых радкоў давялося пачуць, што айца Будрыса нібы хтосьці сустракаў у Вільні...
У Вяліжы ўцякае ў Дзьвіну ручай Каневец. Ён адметны тым, пгго цячэ ў глыбокім рове, з бадай прастаспаднымі берагамі, і не драбнее ні на кроплю ў сухмень. Аднак яшчэ больш памятны ён тым, што ў ім неаднойчы бегла ня столькі вады, колькі крыві. Гэтак здаралася й тады, калі няпрыступны вяліскі замак, баронены Каневецкім ровам, штурмавалі і гусары Яна Барнеміса, і страль-
* Кастрычнік на Беларусі: 36. артыкулаў і дакумэнтаў (Матэрыялы да гісторыі Кастрычнікавай рэволюцыі на Беларусі) / Уклад. С. Агурскі. Вып. 1. Менск, 1927. Б. 109.