Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 259.
нымі для гісторыі. Першы зь іх, зьвернуты да ўсіх пластоў грамадзтва, наступны:
Грамадзяне!
Савецкая ўлада памірае. Петраград напярэдадні падзеньня. У Маскве толькі чакаюць сыгналу, каб скінуць прымус катаржнікаў і паганцаў. У Туле непакой. Менск абкружаны. Мабілізаваныя ўсюды адмаўляюцца ваяваць. Весткі аб рэвалюцыйным руху ў краінах згоды раздутыя й падтасаваныя. Цяпер ня лета 1918 г., і Гомель не Яраслаўль’38.
Мы — мужыкі і рабочыя ў салдацкіх шынэлях, нашыя ворагі — адкіды ўсіх слаёў насельніцтва, аб’яднаныя прагай улады, той улады, якая дае ім лёгкае і прывольнае жыцьцё. Гэта злачынцы часамі разумныя, найчасьцей хітрыя, але ўсё ж злачынцы — ворагі чалавечага роду. У распал рэвалюцыі гэтае сацыяльнае балота заўсёды ўсплывае наповерх. Цяпер надышоў яму час асесьці зноў на дно.
Грамадзяне! Скіньце гіпноз. Азірніцеся, паразважайце, зразумейце — сьвітае. Надыходзіць прамяністы дзень. Бальшавікі здаюцца вам дужымі, бо вы стаіцё на каленках. Устаньце з каленак!
Нашыя лёзунгі:
1.	Уся ўлада Устаноўчаму Збору.
2.	Злучэньне прыватнай і дзяржаўнай ініцыятывы ў галіне гандлю ды прамысловасьці, у залежнасьці ад рэальных патрабаваньняў гаспадарчага жыцьця краіны.
3.	Жалезныя законы аб ахове працы.
4.	Ажыцьцяўленьне грамадзянскіх свабод.
5.	Зямля — народу.
6.	Далучэньне Расейскай Рэспублікі да Лігі народаў139.
Паўстанцкі Камітэт Палесься*
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 259; Лялевіч Г Стракапытаўшчына. Б. 35.
Спэцыяльная адозва была адрасаваная сялянам:
Сяляне!
Вашыя браты й дзеці, мабілізаваныя Троцкім ды іншымі злачынцамі, якія селі на шыю народу, паўсталі супраць «Савецкай улады» і прагналі яе служак з гораду й павету. Бальшавікі былі разьбіты і ўцяклі. Расея абвешчана Народнай Рэспублікай.
Будуецца новая, народная ўлада.
Ніхто не пасьмее з гэтых часоў адбіраць у вас хлеб, ніхто не пасьмее вас больш абкладаць надзвычайнымі падаткамі.
Мы скончылі вайну й заключылі мір.
Ніхто ня возьме больш вашых братоў і дзяцей на забойства.
Сяляне! Званеце ў званы, ганеце савецкую брыдоту з вашых селішч, затрымлівайце падазроных, абірайце паўстанцкія камітэты па сёлах, вёсках, мястэчках ды перадавайце ім часова ўсю ўладу.
Камандуючы 1-й арміяй Народнай Рэспублікі
Стракапытаў*
3 улікам таго, што Гомель — горад прамысловы, з высокім працэнтам работнікаў, у другой адозве, зьвернутай менавіта да іх, дастаткова ясна высьвятляліся адносіны паўстанцаў да праблемаў рабочае клясы.
Да ўсіх прафэсіянальных саюзаў
Мы змагаемся за права вольнай працы, за права свабоднага карыстаньня плодам працы сваіх рук.
Мы ўпэўнены, што толькі арганізаванасьцю рабочыя ўсіх прафэсій змогуць дамагчыся вызваленьня ад
* Лялевіч Г. Стракапытаўшчына. Б. 36; Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 259—260.
тых, хто хлусьнёю прысвоіў сабе права гаварыць ад імя рабочае клясы.
Таму мы вітаем прафэсіянальныя саюзы і заклікаем вас, таварышы, — прыйдзеце да нас і дапамажэце нам вашымі ведамі і практыкай!
Паўстанцкі Камітэт Палесься*
I, нарэшце, з палітычнага пункту гледжаньня заслугоўвае ня меншай увагі
Зварот да партый
Калі вам дарагая Расея, калі вы змагаецеся за свабоду, закон і мір; калі вы імкняцеся палепшыць і палегчыць жыцьцё рабочае клясы; калі вы жадаеце даць зямлю са ўсім тым, што на ёй расьце, работнікам зямлі; калі вашая мэта — прагрэс і росквіт творчых сіл краіны, — дык ведайце: мы з вамі.
Мы ўсімі сіламі дапаможам вам і, у сваю чаргу, зьвяртаемся да вас за дапамогай у пашырэньні нашых ідэй у народных масах. Знаёмце народ з намі, палегчыце наша цяжкое брэмя барацьбы зь ярымі драпежнікамі — і вызваленьне краіны будзе забясьпечана!
г. Гомель, 1919 год.
1-ая армія Расейскай Рэспублікі*]ю
Як відаць, адозвы і загады прасякнуты ідэямі эсэраў, у іх адлюстравалася праграма партыі эсэраў. Гэтыя дакумэнты даюць падставу зрабіць вывад, што менавіта эсэры кіравалі гомельскім паўстаньнем, і можна пераканацца, наколькі неабгрунтаваныя бальшавіцкія абвінавачваньні стракапытаўцаў у сувязі з чарнасоценцамі. Hi адзін зь белагвардзейцаў і чарнасоценцаў, што імкнуліся ў той час да рэстаўрацыі дарэвалюцыйнага стану рэчаў, не падпісаўся б пад гэтымі адозвамі.
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 260; Лялевіч Г. Стракапытаўшчына. Б. 36—37.
У Гомелі тымчасам было адносна спакойна. Спробы часткі гараджанаў і, галоўным чынам, прыгарадных сялянаў арганізаваць гебрайскі пагром камандатура перасекла на самым пачатку. Характэрная ў гэтых адносінах адозва:
Да насельніцтва гораду Гомелю
У час перавароту ў горадзе былі выпадкі грабяжу мірных жыхароў. Супраць парушальнікаў парадку прынятыя самыя строгія меры. Будзьце ўпэўненыя, што новая ўлада здолее абараніць жыцьце і набытак грамадзянаў.
Камандант гораду Гомелю палкоўнік Сьцёпін*141
I сапраўды, камандатура расстраляла некалькіх паўстанцаў, вінаватых у грабяжох і насільлях сярод насельніцтва.
Як сьцьвярджае бальшавіцкі сьведка Г. Лялевіч, «паўстанцы займаліся разгромам савецкіх устаноў, ірвалі і палілі дакумэнты, разьбілі незгаральныя шафы ў харчкаме і саўнаргасе, нагружалі вазы правізіяй са складоў харчкаму і райсаюзу і адпраўлялі іх на Палескі вакзал»*.
Трэба зазначыць, што ліквідацыя стракапытаўцамі савецкіх устаноў была нармалёвай і лягічнай. Аднак той жа Лялевіч, насуперак тэндэнцыйным абвінавачаньням некаторых пазьнейшых савецкіх гісторыкаў, вымушаны прызнаць, што «на шчасьце, стракапытаўцы не пасьпелі ў поўнай меры праявіць скрыты ў іх талент грамілаў»** . Япічэ больш характэрная фраза, што перадавалася ў той час з вуснаў у вусны, мясцовага багацея-домаўладальніка, якому належаў і гатэль «Савой», Б. Ш. Гурэвіча: «Праўда, яны вярнулі мне мае дамы з разьбітымі вокнамі, але ўсё ж вярнулі»***.
* Лялевіч Г Стракапытаўшчына. Б. 40.
** Тамсама. Б. 41.
*** Тамсама. Б. 42.
У сваім загадзе № 2 палкоўнік Сьцёпін аб’явіў, «што з гэтага дня ў горадзе абвяшчаецца вольны гандаль усімі таварамі»*, і гэта адразу ж выкарысталі гараджане142.
Усё ж трэба сказаць, што пераважная бальшыня гамяльчан паставілася да стракапытаўскага перавароту болып або менш абыякава. Найбольшымі сымпатыямі паўстанцы карысталіся ў значнай часткі чыгуначнікаў, служачых пошты і павятовага харчовага камісарыяту, дзе працавалі афіцэры былой царскай арміі Міхайлаў, Іваноў, Міхееў і іншыя* . Здавалася, у горадзе ўсё заціхла, але тымчасам над ім зьбіралася грымнуць новая бура.
Калі вестка пра паўстаньне дайшла да губэрнскага цэнтру — Магілёва, губкам РКП(б) і губвыканкам аб’явілі стракапытаўцам вайну і арганізавалі губэрнскую тройку па барацьбе са стракапытаўшчынай, у якую ўвайшлі: старшыня губвыканкаму Сурта, губэрнскі ваенны камісар Капман і камісар камандных курсаў (прозьвішча няведамае)** . Перш за ўсё яны зьвярнуліся з адозвай да рабочых і сялян Гомельшчыны і асобна — да чырвонаармейцаў паўстаўшых 67-га і 68-га палкоў. Неабходна адзначыць, што нават у савецкіх гістарычных крыніцах няма ўпамінку пра энтузіязм, зь якім рабочыя, сяляне і чырвонаармейцы сустрэлі гэтыя адозвы. Таму, адначасна з адозвамі, з Магілёва накіравалі супраць паўстанцаў кавалерыйскі эскадрон і камандныя курсы разам з артылерыяй. У раён Мазыра прыбыў аддзел са Смаленску, узначалены губэрнскім ваенным камісарам А. Адамовічам, які павінен быў не дапусьціць аб’яднаньня стракапытаўцаў зь пятлюраўцамі***. Супраць паўстанцаў выйшлі таксама з Бабруйску, Почапу і іншых гарадоў партыйныя атрады. I нарэшце, з Бранску накіравалася на Гомель дывізія з артылерыяй143.
Паўстанцы, маючы намер пашырыць сваю тэрыторыю, паспрабавалі ісьці на Магілёў, пакінуўшы асноўныя сілы ў Гомелі. Яны зьнішчылі спачатку па дарозе нешматлікія бальшавіцкія за-
* Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 260.
** Лялевіч Г Стракапытаўшчына. Б. 44.
*** Тамсама. Б. 46.
слоны, але потым сутыкнуліся, аднак, з моцным супрацівам каля станцыі Ўза. Тады, нечакана зьмяніўшы пачатковы маршрут, 26 сакавіка яны занялі горад Рэчыцу, дзе на іхні бок перайшоў мясцовы каравульны батальён*. Захавалася некалькі дакумэнтаў аб знаходжаньні стракапытаўцаў у Рэчыцы, што поўнасьцю выяўляюць іхнія адносіны да народу. Характэрны ў гэтым пляне
Загад № 1
Даводзіцца да ведама грамадзянаў гораду Рэчыца, што, у выніку адыходу партыі камуністаў, цывільная ўлада ў гор. Рэчыца й павеце перайшла да Гарадзкой Думы й Земскае Управы, а да іх сфарміраваньня цывільная й ваенная ўлада належыць начальніку гарнізону.
3 гэтага дня выхад на вуліцу пасьля 9 гадзін вечару, па старым часе, строга забараняецца.
Служачым усіх установаў заставацца на сваіх рабочых мясцох.
Мірным грамадзянам гарантуецца недатыкальнасьць асобы й маёмасьці.
Штаб гарнізону разьмяшчаецца на Усьпенскай вуліцы ў памяшканьні былога рэўкаму (Усьпенская, 109).
Начальнік гарнізону (подпіс неразборлівы) Начальнік штаба Мяцельскі Ад'ютант (подпіс неразборлівы)
26 сакавіка, 1919 г*
Характэрная сустрэтая насельніцтвам з энтузіязмам
Аб’ява
Часовы камітэт па кіраваньню горадам Рэчыца і паветам на паседжаньні сваім ад 27 сакавіка гэтага году, бяручы пад увагу амаль поўную адсутнасьць прадметаў першай неабходнасьці і, галоўным чынам, прадуктаў, пастанавіў:
* Лялевіч Г. Стракапытаўшчына. Б. 47.
дазволіць свабодны ўвоз прадуктаў у горад, у тым ліку і нармаваных, запэўніўшы, што ніякім рэквізыцыям яны не падлягаюць. Перакупка са спэкулятыўнымі мэтамі будзе строга карацца.
Часовы камітэт па кіраваньню горадам Рэчыца і паветам*
Пра тое, што ўсялякія рэквізыцыі сапраўды адсутнічалі, сьведчыць
Адозва
Грамадзяне, ахова гораду ўскладзена на мясцовую каравульную роту, дзякуючы якой пала ўлада камуністаў. Рота знаходзіцца ў бядотным становішчы: няма абутку, бялізны і іншага. Хто спачувае цяперашняму перавароту, адгукніцеся і прынясіце неабходнае для абаронцы-салдата.
Ахвяраваньні будуць прымацца з удзячнасьцю ў гаспадарчай частцы штаба, разьмешчанага на Усьпенскай вуліцы, дом № 109.
Штаб Рэчыцкага атраду**
I нарэшце, палітычны твар рэчыцкіх стракапытаўцаў вызначае наступны дакумэнт:
У тыпаграфію Бэра
Тэрмінова вырабіць пячатку круглую з двухгаловым арлом без кароны з тэкстам: Рэчыцкі атрад Расейскай Рэспублікі.