Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
дзе арыштаваў абранага насельніцтвам старшыню валасной управы эсэра Кадэбскага і ўтварыў із свайго складу рэўкам, a потым, пасьля таго як немцы пакінулі Нясьвіж, накіраваўся туды*.
Адразу пасьля адыходу немцаў нясьвіжаўцы абралі Камітэт на чале з папулярным доісгарам Бароўскім, які перадусім пракапчукоўцы, да якіх далучылася жменька мясцовых камуністаў, разагналі. Адначасна ў першую чаргу створаная ЧК распачала арышты мясцовых жыхароў, скарыстаўшы пад турму Бэнэдыктынскі
* Вось як апавядае А. Пракапчук аб гэтых і наступных падзеях: «Як толькі даведаліся, што немцы пачалі адводзіць сваё войска, мы адкрылі баявыя дзеяньні. Захапілі маёнтак Радзівілаў “Малева”, канфіскавалі коней і пасадзілі на іх нашых хлопцаў. Пасьля гэтага атрад рушыў на Лань. У Лані мы арыштавалі старшыню валасной управы Кадэбскага і ўтварылі рэўкам. Я стаў яго старшынёй. Неўзабаве да нас зьявілася нясьвіжская група таварышаў — Розэнблюм, Татур і Стыкуць. Пачалі раіцца, як трэба дзейнічаць у Нясьвіжы. Я выказаў думку, што трэба неадкладна браць уладу ў свае рукі. Нясьвіжскія таварышы запярэчылі: “У горадзе яшчэ стаяць немцы, у іх артылерыя”. Тады я сказаў: “Вы рыхтуйцеся, а немцаў мы пужанём так, што яны адразу пойдуць зь Нясьвіжу. Як толькі мы дамо зялёную ракету, вы запаліце на ўскраінах Нясьвіжу салому. I няхай вашыя людзі крычаць на ўвесь голас, што падыходзіць Чырвоная армія, страляніну ўзьніміце. А мы тымчасам захопім станцыю Арда”. Зрабілі так, як задумалі. Наш невялічкі атрад захапіў Арду, я прыставіў наган да скроні тэлеграфіста і загадаў перадаваць у Нясьвіж: “Станцыя Арда знаходзіцца ў руках Чырвонай арміі. Я — камісар. Загадваю неадкладна спыніць адпраўку эшалонаў з хлебам у Германію”. Нясьвіжская група тымчасам праводзіла сваю “дэманстрацыю”: запалілі салому, пачалі страляць. I мы ўзьнялі страляніну са сваіх дубальтовак — жах. Немцы і пайшлі зь Нясьвіжу са сваёй артылерыяй, як міленькія. Я быў абвешчаны камандантам Нясьвіжу, а затым — ваенным камісарам». (Пракапчук А. 3 перажытага//Полымя. 1968. № 11. Б. 163— 164).
кляштар. Аднак дарма — тая самая ЧК і не прыпушчала, што на зьмену Камітэту доктара Бароўскага нясьвіжаўцы патаемна стварылі вайсковую арганізацыю, якую ачоліў настаўнік гімназіі Мячыслаў Валністы.
«Аднойчы ноччу, — піпіа ў сваіх успамінах Пракапчук, — я разам з чырвонаармейскім атрадам рушыў на выкананьне баявога загаду — прыняць удзел у барацьбе з атрадамі пілсудчыкаў, якія наступалі ў раёне вёскі Сіняўка. Пакуль мяне не было ў Нясьвіжы, там пачалося контррэвалюцыйнае паўстаньне: раніцай ворагі напалі на савет, забілі старшыню ЧК Татура і Грынблата. Мой атрад толькі што вярнуўся ў горад. Але ініцыятыва была ў руках паўстанцаў, і нам давялося адступаць»* .
У сапраўднасьці ўсё было ня так. Уночы з 14 на 15 сакавіка чатыры ўзводы паўстанцаў пад агульным камандаваньнем Мячыслава Валністага авалодалі Нясьвіжам зьнянацку для пракапчукоўцаў, якія пасьля кароткае бязладнае страляніны бадай у аднэй бялізьне ўцяклі з гораду ў кірунку да Менску, пакінуўшы тутэйшых камуністаў на ласку паўстанцаў.
Застаўшыся бяз войска, мясцовыя бальшавікі спрабавалі ўсё ж змагацца, аднак у часе бітвы загінулі старшыня выканкаму Файнбэрг, камісары Розэнблюм і Грынблат ды старшыня ЧК Татур. У той час, калі іхнія аднамысьнікі гінулі, пракапчукоўцы, затрымаўшыся ў двух кілямэтрах ад Нясьвіжу ў Рудаўцы—панскім двары зь вялікім мураваным домам, — чакалі вялікі атрад, які абяцаў даслаць павядомлены імі па тэлефоне губэрнскі камісар Крывашэін177.1 толькі ўвечары 16 сакавіка, калі на шляху паказалася рота, дасланая зь Менску, пракапчукоўцы разам зь ёю рушылі наНясьвіж178.
Камісар Крывашэін, той самы, які ў лістападзе 1917 г. разагнаў штыхамі сібіракоў Першы Усебеларускі Кангрэс, у сваёй справаздачы 19 сакавіка на паседжаньні Менскага губрэўкаму заў-
* Пракапчук А. 3 перажытага. Б. 164.
важыў: «Досыць было мець 30 добра ўзброеных камуністаў, каб прагнаць банды зь Нясьвіжу»*.
А ў сапраўднасьці паўстанцы, узброеныя старымі вінтоўкамі розных сыстэмаў, да апошняга патрона змагаліся некалькі гадзінаў супраць блізу сотні чырвонаармейцаў, якія, апрача вінтовак і гранатаў, мелі два кулямёты. Толькі пад аховай цемры яны пакінулі Нясьвіж, адышоўшы да бліжэйшага мястэчка Альбы, аднак балыпыня зь іх падалася да Баранавічаў, дзе далучылася да батальёну маёра Дамброўскага179.
На другі дзень пракапчукоўцы схапілі чаловых паўстанцаў у Альбе і пасьля катаваньняў у Бэнэдыктынскіх мурох расстралялі ў Крыжацкім Лесе. Г эта былі: Мячыслаў Валністы, Палікарп Каляда, Станіслаў Іваноўскі, Аляксандар Шыдлоўскі, Нічыпар Янушкевіч.
За часоў Польшчы іх, закапаных бяз трунаў, перанесьлі на Нясьвіжскі могільнік пры Клецкім гасьцінцы, паставіўшы на іхняй брацкай магіле вялікі крыж з чырвонага граніту.
Сярод іншых галоўных паўстанцаў, закатаваных пракапчукоўцамі, згадваюцца Касыцокевіч і Корбут. Маці выратавала ад варожае кулі начальніка паліцыі пры паўстанцах Міхася Красьніцкага, перахоўваючы яго да прыйсьця легіянэраў, як кажуць, у падзямельлі паміж замкам і Міхайлаўскай гарой, аднак, захварэўшы там на сухоты, ён пражыў пасьля гэтага нядоўга — за ягонай труной ішоў увесь Нясьвіж.
Да верасьня 1939 году ў акгавай залі Нясьвіжскае гімназіі імя Уладыслава Сыракомлі180 вісеў вялікі партрэт Мячыслава Валні-
* «Гэта аказалася рота, пасланая Крывашэіным. Рота мела два кулямёты, так што нам было чым пужануць мяцежнікаў. Мы падзяліліся на дзьве групы і атакавалі Нясьвіж з розных бакоў, а тут якраз падасьпеў бронецягнік і даў некалькі артылерыйскіх стрэлаў. Контррэвалюцыянэры ў паніцы пакінулі горад» {Пракапчук А. 3 перажытага. Б. 164). Здаецца, Пракапчук думае, быццам ніхто зь ягоных гарапашных чытачоў ня ведае, пгто ад Нясьвіжу да бліжэйшае чыгуначнае станцыі Гарадзеі аж 14 кілямэтраў.
стага. Да таго ж часу на рынку супраць ратушы стаяў адмысловы помнік з імёнамі ўсіх тых герояў паўстаньня, што загінулі ў змаганьні або па ім у савецкіх засьценках.
СЛУЦКІ ФРОНТ БНР (СЛУЦКДЕ ПАЎСТДНЬНЕ)
В. 3.
беларус, настаўнік, удзельнік Слуцкага змаганьня, меў у той час 19 гадоў (1901 году нар.)
А. Д.
беларус, сьвятар, у мінулым афіцэр Слуцкай Дывізіі, меў у той час 24 гады (1896 году нар.)
Г. К.
беларус, паэта, сьведка Слуцкіх падзеяў, меў у той час 13 гадоў (1907 году нар.)
Ёсьць паміж адвечных сузор’яў зоры-альфы, зоры найбольш вялікія, зоры найбліскучыя і найяскравыя, па якіх калісьці навукоўцы вызначалі лёс народаў і краінаў, зоры, якімі кіраваліся падарожнікі ў акіянах і пустынях у пошуках зямлі й вады. Нам заўсёды прыгадваюцца гэтыя зоры пры ўспаміне аб Слуцкім паўстаньні. Паміж шматлікіх антыбальшавіцкіх паўстаньняў на Беларусі яно зьяўляецца паўстаньнем-альфай. Меліся ў нас паўстаньні і болып колькасныя па ліку змагароў, як Вяліскае, і ня горш арганізаваныя, як Гомельскае, і ня менш зацятыя, як Парэцкае, Барысаўскае, Івянецкае, Койданаўскае, Мірскае, Рагачоўскае, Панькоўска-Будаўскае, Бешанковіцкае і шмат іншых. Аднак ні адно з гэтых паўстаньняў не адбіла ў такой ступені наш нацыянальны супраціў расейскаму акупанту, як Слуцкае, што пакінула найболыпы, найбліскучы і найяскравы сьлед у гісторыі беларускага вызвольнага змаганьня. Таму нездарма ні адно з нашых паў-
станьняў не сустрэла такога хуткага супрацьдзеяньня з бальшавіцкага боку, як Слуцкае. Бальшавікі з самага пачатку хацелі зьліквідаваць яго праз сваю агентуру знутры, яны потым абвалілі на яго ўсю сваю рэпрэсіўную сілу, яны, нарэшце, дагэтуль прабуюць у сваёй літаратуры ўсяляк зганьбіць яго.
Случчына знаходзіцца ў цэнтры этнаграфічнай Беларусі і амаль поўнасьцю ахоплівае былы Слуцкі павет Менскай губэрні. Яна ляжыць на ўзвышаным водападзеле басэйнаў Балтыйскага й Чорнага мораў — паўночную частку яе амывае апеты ў беларускім фальклёры й мастацкай літаратуры гістарычны Нёман, на поўдзень цякуць маляўнічыя рэкі Лань і Случ, левыя прытокі Прыпяці. Глеба тут найбольш урадлівая з усёй Беларусі. Гліністая, яна вельмі цяжкая для апрацоўкі, аднак, адначасна, аддзячвае земляроба багатым плёнам.
Маючы такія ўраджаі, ня ведаючы да таго ж засух і паводак, Случчына вызначалася вялікім працэнтам заможных сялян181. Нездарма ёсьць і прыказка: «У Слуцку ўсё па-людзку», супрацьлеглая другой, ня менш характэрнай: «Кепска каля Віцебску, а ля Воршы ‘шчэ горша».
Заможная Случчына амаль уся была пісьменная. Паказальна, што мястэчка Семежава, дзе ў далейшым канцэнтраваліся галоўныя сілы паўстанцаў, ужо ў 1868 г. мела народнае вучылішча, a значна раней — царкоўна-прыходзкую школу*. I ні адна вобласьць Беларусі не дала столькі пісьменьнікаў, як Случчына. Адсюль паходзяць: аўтар першага беларускага раману Цішка Гартны182, пісьменьнікі-нашаніўцы Хведар Чарнышэвіч, Алесь Гурло183, Лявон Лобік184 і іншыя. Тут нарадзіўся й быў у 1920 годзе расстраляны бальшавікамі Фабіян Шантыр185 — аўтар кнігі на беларускай мове «Патрэбнасьць нацыянальнага жыцьця для беларусаў і Самаадзначэньня народу» (Слуцак, 1918). Адсюль выйшлі больш позьнія пакаленьні пісьменьнікаў: Адам Бабарэка186, Кузьма Чорны187, Максім Лужанін188, Рыгор Мурашка189, Паўлюк
* Семёнов В. П. Россня. Т. IX. С. 530.
Шукайла190, Юрка Гаўрук191, Алесь Вечар192, Рыгор Крушына193, Міхась Кавыль194, Уладзімер Клішэвіч195, Лявон Случчанін196, ЯнкаЗолак197 і многія, многія іншыя. Зразумела цяпер, чаму Случчына з такім патрыятычным уздымам сустрэла Акт 25 сакавіка 1918 году, які абвясьціў незалежнасьць Беларускай Рэспублікі. Зразумела таксама, чаму яна са зброяй у руках змагалася за яго ажыцьцяўленьне*.
Яшчэ ў 1918 годзе, пад нямецкай акупацыяй, у Слуцку быў арганізаваны Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале з старшынём Паўлам Жаўрыдам198, які адразу прыступіў да ўстанаўленьня беларускай дзяржаўнасьці на мясцох**199. Г эты Камітэт у цесным кантакце з патрыётамі мястэчка Вызна стварыў у кожным населеным пункце мясцовыя рады*** . Адначасна сярод местачкоўцаў і вяскоўцаў вялася настойлівая агітацыйная работа, заклікаючы ўсіх стаць пад сьцягі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і даць адпор яе ворагам. Гэтыя захады не прапалі марна.
У сьнежні 1918 г. Случчыну занялі бальшавікі. Першы ж дзень свайго прыходу яны адзначылі ліквідацыяй Беларускага Нацыянальнага Камітэту і арыштам ягонага старшыні. Варта прыгадаць, што значная частка зямлі на Случчыне належала магнатам, такім, як князь Радзівіл, княгіня Гогенлоэ, князь Вітгенштэйн і іншыя200 , аднак бальшавіцкі лёзунг «Зямля — сялянам!» не сустрэў на мясцох гарачай падтрымкі. Верагодна, случчакам быў ведамы іншы, больш дэмакратычны мэтад вырашэньня аграрнай праблемы, які карэнным чынам адрозьніваўся ад савецкага, аднак яны ў той час ня мелі трывалага грунту пад нагамі. Імкнучыся замацаваць за сабою ўладу, бальшавікі арганізавалі на добраахвотных пачатках