Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!
Ці знала ў той час Эўропа, што ўзброеныя слуцкія сяляне самаахвярна паміралі за сваю Бацькаўшчыну — Беларусь, а значыць, і за яе?! Выконваючы наказ сваіх матак: «Трымайцеся, хлопцы!» — і свайго ўраду — Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, яны стаялі на запаветных рубяжох і паміралі, сьцякаючы крывёю.
Калі бальшавікі падкінулі на фронт інтэрнацыянальныя атрады, што складаліся выключна зь небеларусаў, і тыя пачалі абыходзіць беларусаў з флангаў, Слуцкая Дывізія, каб пазьбегнуць
* Хроніка асноўных падзей Слуцкага паўстаньня.
** Я. А. Слуцкае паўстаньне. Б. 8.
*** ВіцінаЖ. Збройны пачын. Б. 8.
акружэньня, адышла на другі бераг Лані. Адсюль зь нявыказным болем паўстанцы бачылі, як гараць іхнія родныя вёскі й мястэчкі, падпаленыя чырвонымі карнымі атрадамі. Ужо адсюль паўстанцы некалькі разоў ішлі ў контратаку, аднак стрымаць балыпавіцкі фронт не маглі. «Нічыйная зямля» распасьціралася цяпер толькі на некалькі тысячаў крокаў.
28 сьнежня 1920 году Першая Беларуская Слуцкая Дывізія, празь месяц пасьля пачатку ўзброенага паўстаньня, вымушаная была перайсьці польскую граніцу220 . Ня месяц, a 30 добаў221, ня 30 добаў, a 720 гадзінаў, не 720 гадзінаў, a 43 200 хвілінаў насьпех сфармаваная і кепска ўзброеная дывізія, сьцякаючы крывёю ў няроўным змаганьні, стрымлівала націск усяе 16-е Чырвонае арміі. Калі ў пачатку змаганьня «нічыйная зямля» паміж дзьвюма зонамі, дзе яно выбухнула, мела ўшыркі сто дваццаць кілямэтраў, дык у канцы яго «нічыйная зямля», а для слуцкіх паўстанцаў сьвятая зямля, за якую варта сто разоў памерці, — Незалежная Беларусь — мералася тысячай крокаў. I хай сабе тысяча крокаў—яны стаялі й паміралі. Нарэшце пасьля няўдалых лобавых атакаў бальшавікі падкінулі на фронт інтэрнацыянальныя атрады. Яны пачалі абыходзіць беларусаў з флангаў, і Дывізія, каб пазьбегнуць акружэньня, пакінула апошнюю цалю свае зямлі.
Першая Беларуская Слуцкая Дывізія была занадта беларуская, каб аўтаматычна ўвайсьці ў склад польскае арміі. Нарэшце, і самыя палякі засьцерагаліся, каб полымя Слуцкага паўстаньня не ахапіла сабою кагадзе захопленую імі Заходнюю Беларусь. Каля вёскі Сіняўка палякі абяззброілі і інтэрнавалі Слуцкую Дывізію, а потым перавялі яе ў Беласток* 222. Аднак ня ўсе паўстанцы склалі зброю. Частка зь іх, амінуўшы варожыя флангі, адразу падалася ў лясы бліжэйшага бальшавіцкага тылу і распачала партызанскае змаганьне, якое мела актыўны характар. Толькі адным зь яго эпізодаў была пагібель на Мікалаеўскіх хутарох Цароўскае воласьці бальшавіцкага камісара Цыганкова разам з усім сваім атрадам**.
* НайдзюкЯзэп. Беларусь учора й сяньня. Б. 181.
** Я. А. Слуцкае паўстаньне. Б. 8.
А тыя, што спачатку трапілі ў акупаваную палякамі Заходнюю Беларусь, празь некаторы час вярнуліся, аднак не дзеля таго, каб скарыстаць з савецкае амністыі, а каб далей працягваць узброенае змаганьне, далучаючыся да тых беларускіх партызанаў, пра якіх афіцыйная савецкая зводка паведамляла:
Ha 1 -е мая 1921 г. на абіпарах тагачаснае БССР (у той час 6 паветаў Менскай губэрні. — Ю. В.) было зарэестравана прыблізна каля 1000 бандытаў (гэтак бальшавікі называлі антыбальшавіцкіх партызанаў. —Ю. В.), к палове мая гэтая лічба падвоілася, а к 1-му чэрвеня лічба іх дасягнула трох з паловаю тысяч, прычым каля трох соцень коньнікаў*.
Другая частка слуцкіх паваротнікаў не пайшла ў лес. Яна ўвайшла ў гісторыю пад назовам лістападаўцаў, працэс якіх адбудзецца ў 1926 г. у Менску.
Звычайна прынята лічыць лістападаўцаў і працэс Юрыя Лістапада апошняй завяршальнай старонкай Слуцкага паўстаньня**, што не адпавядае сапраўднасьці. Шэсьць збыткоўных падзеямі гадоўляжаць паміж Слуцкім паўстаньнем і працэсам Лістапада. За гэты час у краіне, пасьля шэрагу іншых няўдалых паўстаньняў і няроўнага, часам самазабойчага партызанскага змаганьня, антыбальшавіцкі рух набыў іншую, болып адпаведную для часу форму. Ён пайшоў, галоўным чынам, у напрамку стварэньня нелегальных арганізацыяў, групаў, гурткоў, і лістападаўцы аднымі зь першых прыстасавалі ў змаганьні з бальшавікамі гэтую новую такгыку. Менавіта таму яны зьяўляюцца не апошняй старонкай адкрытага ўзброенага Слуцкага паўстаньня, а першай старонкай у гісторыі падпольнага нацыянальнага руху. Лістападаўцы — аван-
* Баравы М. С. Па крывавых сьлядох. Зборнік дакумэнтаў аб расстрэлах, катаваньнях і гвалтах над беларускім насельніцтвам у часы белапольскай акупацыі. 1919—1920 гг. Менск, 1927. Б. 38.
** Хроніка асноўных падзей Слуцкага паўстаньня.
гард нацдэмаў і сталіся гістарычнай повязьзю паміж паўстанцамі і нацдэмамі.
Праз год пасьля Слуцкага паўстаньня, 25—28 верасьня 1921 г. у Празе адбылася скліканая Радай БНР Першая Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада. На старшыню яе быў абраны А. Цьвікевіч223 , на віцэ-старшыню — В. Захарка224 , на сакратара — С. Баран225. Дзейнасьць гэтае нарады досыць трапна ахарактарызаваў пазьней шматгадовы старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў, зазначыўшы, што «яна зьявілася сыгналам для далейшай барацьбы супраць Саветаў»*. У пратаколе трэцяга паседжаньня гэтае гістарычнае Нарады ад 28 верасьня 1921 году засьведчана:
...На галасаваньне ставіцца рэзалюцыя аб Слуцкім паўстаньні. Рэзалюцыя зазначае, што найяскраўшым момантам у чатырохгадовым змаганьні беларускага народу за сваю вольнасьць зьяўляецца Слуцкае паўстаньне, дзе паўстаўшыя за сваю незалежнасьць беларусы з лёзунгам «Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў» былі пераможаны пераважаючымі сіламі абодвух бакоў226.
Далей у гэтым самым пратаколе зазначаецца, што «Доктар Паўлюкевіч <„.> пратэстуе проціў прыведзенага ў рэзалюцыі лёзунгу і, зазначыўшы, што паўстанцы ўвесь час атрымоўвалі аружную дапамогу зброяй ад палякаў, просіць выкінуць словы “Hi польскіх паноў”»** 227.
Пэўне ж Паўлюкевічу здавалася, што і Рада БНР, і сябры Першае Нарады згубілі ўсялякую лучнасьць з Бацькаўшчынай і ня ведаюць, што ўяўляла сабою польская дапамога. Пэўне ж Паўлюкевічу таксама здавалася, што ніхто з прысутных ня ведае, як яшчэ перад паўстаньнем 14 лістапада 1920 г. Першы Беларускі
* ЧарвякоўА. За Савецкую Беларусь. Б. 133.
** Зюзькоў А. Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі. Менск, 1931. Б. 87.
Зьезд Случчыны выказаў яму свой недавер і нават выдаліў з таго самага паседжаньня, на якім трымаў прамову камісар Рады БНР Павал Жаўрыд. Пэўне ж Паўлюкевіч ніколі б не адважыўся выказаць свой пратэст у часе паўстаньня, бо рызыкаваў бы дастаць на месцы кулю ад тых, хто ўвачавідкі бачыў дапамогу Польшчы. Нарада ў самы рашучы спосаб адхіліла пратэст Паўлюкевіча. Можа, каму-небудзь зь ейных сяброў гэты пратэст Паўлюкевіча здаваўся ў той час толькі і вылучна прапольскім. Аднак ён таксама цалкам пацьвярджаў савецкія абвінавачваньні ў тым, што слуцкія паўстанцы ёсьць «агентура польскага імпэрыялізму». Нарэіпце ў 1928 годзе палёнафіл Паўлюкевіч атрымлівае ад польскага вайсковага суда 12 гадоў катаргі. Ён будзе выкрыты ў падвойнай гульні. Зьяўляючыся агентам польскага контрвыведу, ён адначасна быў і агентам савецкага контрвыведу228 . Тады толькі стануцца канчаткова зразумелымі сталыя спробы Паўлюкевіча падмінаваць беларускі вызвольны рух мінамі часам польскага, часам расейска-савецкага паходжаньня. I хаця ён сам падарваўся на аднэй з гэтых мінаў, аднак савецкія абвінавачваньні слуцкім паўстанцам, нібы тыя зьяўляюцца польскімі наймітамі, патрабуюць падрабязнага разгляду.
Як сьведчыць А. Зюзькоў, у пратаколе пленарнага паседжаньня Рады Случчыны ад 30 сьнежня 1920 г. адзначана: «...за ўвесь гэты час [з пачатку “паўстаньня”] ізьнемагаўшым у барацьбе зь пераважнымі сіламі савецкіх акупантаў, галодным, неадзетым, узброеным толькі трафеямі, здабытымі ў бойках, войскам беларускім было атрымана ад Польшчы: 100 пудоў збожжа ад цывільнай улады і 300 карабінаўз патронамі і 3 кухні ад вайсковых часьцей»* . Калі ўлічыць, што Слуцкая Дывізія налічвала дзесяць тысяч змагароў, дык адразу кінецца ў вочы ўся беспадстаўнасьць пратэсту Паўлюкевіча й сугучных зь ім бальшавіцкіх абвінавачваньняў. Кожны былы ўдзельнік Слуцкага паўстаньня пацьвердзіць, што з 300 карабінаў 200 мелі пашкоджаныя мушкі, a
* ЗюзькоўА. Крывавы шлях... Б. 43.
100 зусім іх ня мелі: гэта была вайсковая непатрэбшчына, небясьпечная толькі для таго, хто яе ўжывае229. А хіба не зьяўляліся таксама 100 пудоў хлеба на дзесяць тысяч чалавек зьдзекам з сыноў беларускае жытніцы Случчыны, гарады якой перад гэтым цалкам апаражнілі палякі? Аднак нават за гэтую дробязь Беларусь нічым не забавязаная Польшчы, бо ў той час Слуцкая Дывізія да некаторае ступені засланяла сабою пэўную частку польскага фронту ад бальшавіцкага, хаця й дамагалася зусім іншае мэты230.1 нарэшце, трэба адзначыць, што ў прапарцыянальных адносінах слуцкія паўстанцы атрымалі ад Польшчы непараўнальна менш, чым тая ж Польшча — ад Антанты.
Сёньня ўжо ўсяму сьвету настолькі ведама бальшавіцкая беспрынцыповасьць, што няварта зьвяртаць увагу на іхнія абвінавачваньні случчакоў у адсутнасьці прынцыповасьці. Безумоўна, у «Кароткім курсе гісторыі ВКП(б)» не прыгадваюцца 207 тысяч марак, атрыманых Леніным, і 400 тысяч кронаў, атрыманых ТроцкімаднямецкагагенэралаЛюдэндорфа231 ўверасьні 1917 г. перад агульнавядомым іхнім падарожжам у плёмбіраваным вагоне ў Расею*. Няма таксама ў бальшавіцкіх гісторыкаў з БССР і прыпаміну аб умове Гомельскага рэўкаму ў 1918 г. зь немцамі, што спалілі горад, паводле якое:
Гомельскі Нямецкі Камітэт забавязваецца прадаць савецкаму ўраду: 12 палявых гаўбіцаў, 6 баявых гарматаў з адным артылерыйскім паркам, 50 кулямётаў, 16 мінамётаў, 400 вінтовак, каля 4 мільёнаў нямецкіх патронаў, 500 тысяч ангельскіх патронаў, 12 тысяч артылерыйскіх снарадаў**.
* МйлюковП. Н. йсторня второй русской революцвн. Т. I. Вып. 3. Агоння властн. Софня, 1923. С. 188.
** Тэкст дагавору надрукаваны поўнасьцю ў зборніку гістарычных матэрыялаў: Революцнонная борьба в Гомельской губерннн. Гомель, 1921. С. 150—151. Скарочаны тэкст у кнізе: Агурскі С. Кастрычнік на Беларусі. Б. 257.
He дапамагла Гомельскаму рэўкаму зброя нямецкіх акупантаў. Менш чым праз год — вясной 1919 г. — гомельскія паўстанцы зьнішчылі гэты рэўкам. Аднак прыгаданыя намі факты красамоўна сьведчаць аб «прынцыповасьці» бальшавіцкіх «судзьдзяў» слуцкіх паўстанцаў.