• Часопісы
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

    Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

    Юрка Віцьбіч

    Памер: 308с.
    Смаленск 2007
    74.93 МБ
    * Шпілеўскі I. Т, Бабровіч Л. А. Мястэчка Койданава. Б. 40.
    ** Тамсама. Б. 41.
    Кіраўнік партызанаў Койданаўшчыны Паўлюк Калечыц абвясьціў мястэчка Койданава і ягоную ваколіцу Койданаўскай Незалежнай Рэспублікай*. На вуліцах былі расклееныя адпаведныя адозвы да насельніцтва. На жаль, гэтыя адозвы не дайшлі да нас, аднак ведама, што ў іх насельніцтва заклікалася да змаганьня за Вольную і Незалежную Беларусь. Адначасна Рэспубліка была абвешчана на ваенным становішчы, і паўсюдна былі расстаўленыя варгавыя. У гэты час паблізу ад Койданава, на левым беразе ракі Вусы, стаялі чырвонаармейскія часткі, штаб якіх знаходзіўся ў мястэчку Самахвалавічы, што на рацэ Пцічы. Бальшавікі, відаць, адчувалі моц паўстаньня, бо для разгрому яго паслалі з самахвалавіцкага штабу бранявік. Але яшчэ перад Койданавым гэты бранявік сустрэў такі моцны агонь, што прымушаны быў вярнуцца назад.
    Адбіўшы першы бальшавіцкі напад, партызаны пачалі арыштоўваць койданаўскіх камуністаў. Адначасна за подпісам Паўлюка Калечыца выйшаў загад аб мабілізацыі ўсіх мужчынаў, здатных на тое, каб трымаць зброю. Трэба адзначыць, што на гэты раз дэзэртыраў не было, хаця ніхто і не пагражаў за невыкананьне загаду расстрэлам. I. Шпілеўскі і Л. Бабровіч сьцьвярджаюць, нібы «каля кажнага тутэйшага мабілізаванага вартавога стаяў бандыт із зброяй»*. Гэтае недарэчнае сьцьверджаньне ня толькі не адпавядае рэчаіснасьці, аднак увогуле пярэчыць цьвярозаму розуму. Сапраўды — адзін па сваёй ініцыятыве ўзбройвае другога, каб увесь час сачыць за ім, як за ворагам, і гэтым сам сябе скоўвае.
    Койданаўская Незалежная Рэспубліка праіснавала 4 дні. Партызаны, нягледзячы на ўпартае змаганьне, ня ў стане былі перамагчы 12-ы чырвонаармейскі стралковы полк 2-е брыгады. Яны адышлі зноў да вёскі Дзягільня. Разам зь імі пайшлі ўсе тыя койданаўцы, якія ўдзельнічалі ў паўстаньні. Адсюль партызаны спрабавалі зноў перайсьці ў наступ, аднак беспасьпяхова.
    Койданаўская Незалежная Рэспубліка да некаторае ступені нагадвае адначасную сабе Сочынскую Сялянскую Рэспубліку249 ,
    * Шпілеўскі I. Т„ Бабровіч Л. А. Мястэчка Койданава. Б. 42.
    што праіснавала амаль месяц. Першая і другая стварыліся ў «нэўтральнай зоне» — адна паміж Польшчай і Саветамі, другая — паміж Грузіяй і Саветамі. Аднак між імі ёсьць і значная розьніца. Сочынская Сялянская Рэспубліка, створаная расейскімі эсэрамі на чужаземным для іх грунце, зусім ігнаравала нацыянальны мамэнт, у той час як ён выразна адбіўся ў Койданаўскай Незалежнай Рэспубліцы. Другое істотнае адрозьненьне гэтых дзьвюх рэспублік палягае на тым, што койданаўцы змагаліся вылучна з бальшавікамі, а сочынцы — з антыбалыпавікамі, рэшткамі расейскае Белае арміі, і гэтым факгычна падтрымлівалі расейскую Чырвоную армію.
    Трэба прыгадаць тут з пашанай імёны найбольш актыўных койданаўскіх партызанаў. Г эта Паўлюк Калечыц, Баравік, Тодар Куль, Скуратовіч, Язэп Пятухоўскі, Сікорскі, браты Міхал250 , Янка і Казімір Доўнары, Уладзімер Вашкевіч, Кастусь і Зенька Лабачы, Янка Тарнагурскі, Паўлюк Бабраўніцкі, Варатніцкі, Янка Грушэўскі, Алесь Кавалеўскі, Андрэй Мялешка251, Драздоўскі, Міхал Мазуркевіч, Тоўсьцік, Янка Быкоўскі, Сачко, Паўлюк Шот, Дудкоўскі і шмат іншых. Г эты сьпіс узяты з савецкіх першакрыніц*. Усе яны загінулі — хто ў часе зацятага бою, хто ў балыііавіцкіх засьценках. Такі ж лёс спасьцігнуў усіх іхніх блізкіх і дальшых сваякоў, што заўчасна скончылі сваё жыцьцё ў савецкіх канцэнтрацыйных лягерох.
    Пасьля разгрому Койданаўскай Незалежнай Рэспублікі паўстанцы яшчэ доўгі час змагаліся, гуртуючыся пераважна вакол паселішчаў Дзягільня, Янава й Касьцевічы252 . «Нельга было, — прыгадваюць з абурэньнем I. Шпілеўскі і Л. Бабровіч, — зрабіць выбары ў мясцовую ўладу нават за дзьве вярсты ад мястэчка, бо ўсе баяліся помсты бандытаў»* . I толькі калі яны ўсе да аднаго загінулі, адказаўшы нам сваю помсту, толькі тады іхняе роднае Койданава агрымалатымчасовае і чарговае імя крамлёўскага бандыта Дзяржынскага. Цяжкай бронзавай ступою ўзышоў ён па касьцях нашых братоў на пастамэнт пасярэдзіне беларускага мястэч-
    * Шпілеўскі I. Т, Бабровіч Л. А. Мястэчка Койданава. Б. 42.
    ка. Мы ўжо аднойчы скідалі яго адтуль253 . Прыйдзе час — скінем назаўсёды. I тады ўзыдзе на пастамэнт Паўлюк Калечыц разам із сваімі сябрамі, а ўнізе пад імі, трымаючы ў руках вяроўку, застыгне на варце верны званар Беларускае Народнае Рэспублікі юнак Скуратовіч.
    ЯСОБНЬІ ДАБРАВПЛЬНЫ НЙРОДНЫ АДДЗЕЛ БНР
    Камандаваў Асобным Дабравольным Народным Аддзелам, у якім было каля сотні шабляў і пяці соцень штыкоў*, Станіслаў Булак-Балаховіч. У той час ён называў сябе, у залежнасьці ад акружэньня, зь якім меў дачыненьні, — генэрал-маёрам, бацькам і атаманам, аднак сутнасьць не ў найменьні. Булак-Балаховіч, разам з Барысам Савінкавым, аказаў значны (хоць некалькі й перабольшаны погаласкай) уплыў на антыбальшавіцкія выступленьні і партызанскую барацьбу на Беларусі. Ва ўсякім разе, сьцьверджаньне савецкага гісторыка М. Баравога, што «ўсе бандыцкія арганізацыі на абшарах БССР і за рубяжом былі аб’яднаны Савінкаўскім “союзом заіднты роднны н свободы”254 , зь якім у цесным кантакце працавалі Балаховіч і “Беларускі палітычны камітэт»255**; цалкам не адПавядае сапраўднасьці. Аднак нават тая нязначная ступень верагоднасьці, што зь вялікай цяжкасьцю паддаецца дакладнаму акрэсьленьню, усё ж павінна быць прынята пад увагу, хаця ацэнка такой адыёзнай асобы, як Булак-Балаховіч, вымагае ад дасьледчыка-гісторыка пераадоленьня шматлікіх складанасьцяў.
    Па-рознаму запомніўся сваім сучасьнікам Станіслаў БулакБалаховіч.
    «Нявысокі, малады, чарнявенькі, хударлявы й вельмі нэрвовы. Увесь час гаворыць, гадзіны чатыры, калі ня больш. Падхопліваецца, зноў садзіцца.
    * Октябрьское наступленне на Петроград н прнчнны неудачн похода. Запнскн белого офнцера. Фннляндня, 1920. С. 18.
    ** Баравы М. С. Па крывавых сьлядох. Б. 38.
    — Я ня белы генэрал. Я зялёны генэрал. Кажуць — авантурыст? Аднак жа барацьба з бальшавікамі — па сваёй сутнасьці авантура. У мяне свае спосабы...
    I ягоныя спосабы, чым даўжэй ён гаварыў, здаваліся мне някепскімі, бадай, і дзейснымі, бо таксама — балыпавіцкія.
    — Толькі адзін мой атрад Эстонія выпусьціла ўзброеным. Mae людзі адмовіліся здаць зброю. У красавіку я зноў зь імі іду на бальшавікоў. Мне ўсё роўна, хоць адзін, — аднак на іх. Палякі возьмуць мяне. Атрад ужо ў Брэсьце-Літоўскім, я пабачуся зь Пілсудзкім і адразу паеду ў атрад. Потым зноў вярнуся. Я беларус, каталік, аднак я змагаўся за Расею і я буду рабіць расейскую справу.
    Так, ён можа быць патрэбным, хоць і можа аказацца страшным, калі яму даверыцца й дазволіць яму распараджацца. Ён — сродак, ён, можа, добра прыстасаваны да бальшавізму й бальшавіцкіх галоў, аднак якая моцная рука зможа ўтрымаць гэты молат, дзе яна?
    Балаховіч — інтуіт, дзікун і свавольнік. Нянавісьць да бальшавікоў— гэта ягонае ўсеахопнае пачуцьцё. Аднак пры тым ён яшчэ і хітры, самаўпэўнены і сябелюбны. Зусім не “разумны”, аднак у ім ёсьць іскрынкі нейкай інтуіцыі. Ён, безумоўна, разбойнік і забойца, аднак цяпер, па часе, пасьля гэтых гадоў страшэннай крыві, ці ня болып страшны, ці ня больш грэшны Сярожа Папоў256 , пакорліва-пяшчотны талстовец? Ва ўсякім разе, Балаховіч — генэрал “з сакрэтам”.
    Доўга і блытана расказваў, як ён арыштоўваў Юдзеніча. Зразумець у гэтым гістэрычным аповядзе — я нічога не зразумела або мала, аднак прызнаюся, што была на баку Балаховіча, а не Юдзеніча...»*
    * Гйппйус 3. Полыпа 20-го года (Запнскн нз дневннка) // Возрожденне. Лнтературно-полнтнческне тетрадн. Тетрадь 12 (Ноябрь — декабрь 1950). Парнж. С. 129—130.
    «Камандзір палка Булак-Балаховіч быў прыгожы мужчына гадоў сарака трох, сярэднага росту, шыракаплечы, з чорнымі, як смоль, вусікамі, якія ён, седзячы на кані, любіў падкручваць праваю рукою, а леваю браўся ў бокі, як і належала хвацкаму кавалерысту.
    Паяўляўся ён у нас на галоўнай вуліцы Лугі257 ў акружэньні сьвіты зь пяці-шасьці афіцэраў, сярод якіх асабліва вылучаўся цыбаты і худы брат Балаховіча — Юзік258 і ад’ютант камандзіра —ротмістр Аксакаў259 з дагледжанай чорнай бародкай і бліскучымі белымі зубамі. <.„>
    Усе балахоўцы звалі свайго камандзіра Бацькам. Як я потым даведаўся, так звалі салдаты Булака-Балаховіча, па-першае, таму, што яны любілі яго, як бацьку роднага, а па-другое, таму, што камандзір цярпець ня мог, калі да яго зьвярталіся “таварыш камандзір”, як гэтага патрабавала новае вайсковае камандаваньне. А зрэшты, цяжка было разабраць, хто быў непасрэдным начальнікам Бацькі-Балаховіча»*.
    Вострую ацэнку Булаку-Балаховічу даў былы старшыня Дзяржаўнай Думы М. Радзянка260 , які напісаў яму ў прыватным лісьце: «3 фальшываманетчыкамі і м... нічога агульнага ня маю...».
    Беларускі нацыянал-фашыст Фабіян Акінчыц261 у сваёй брашуры з характэрнай назвай «Спэкулянты беларускай душою» так адзываецца пра Булака-Балаховіча: «Быў час, калі паявіўся на Беларусі самазваны беларускі генэрал Булак-Балаховіч, набраў сабе ў хаўрус падобных да сябе прайдзісьветаў і бандытаў і давай зазываць беларускіх сялянаў пад беларускі сьцяг. Ня зналі тады сяляне, хто такі гэты Балаховіч, аднак чулі заклік: “За Незалежную Беларусь!” і адважна ішлі на сьмерць»**.
    * Нео-Сйльвестр Г. Батько Булак-Балаховнч (Рассказ судебного следователя) II Возрожденне. Лнтературно-полнтнческне тетрадн. Тетрадь 16 (Нюль — август 1951). Парнж. С. 117.
    ** Акінчыц Фабіян. Спэкулянты беларускай душой. Прага, 1921. Б. 14.
    Больш асьцярожна характарызуе Булака-Балаховіча ў сваёй капітальнай працы генэрал М. Галавін262 : «У сярэдзіне кастрычніка 1918 г. да яшчэ не сфармаванай поўнасьцю Паўночнай Арміі перайшоў ад бальшавікоў партызанскі аддзел Булака-Балаховіча. Апошні, па сваім маральным абліччы, больш падыходзіў да тыпу “сялянскага атамана”, або, як ён сам сябе называў, “бацькі”, чым да тыпу афіцэра рэгулярнага войска»* .
    Рабіць вывад з усіх гэтых характарыстык дачасна, бо ўсе яны ў большай ці меншай ступені суб’ектыўныя. Калі ж дапусьціць, што Булак-Балаховіч быў фальшываманетчыкам, то справядлівасьць патрабуе напомніць: у той час амаль кожны вялікі горад ці вялікая вайсковая частка выпускала боны, г. зн. эрзац грашовых асігнацыяў, якія замянілі грашовыя білеты бязьдзейнага на той час Дзяржаўнага Манетнага Двара. Паўсюдна гэтыя боны каціраваліся на мясцовых рынках вышэй, чым «думскія» асігнацыі — грашовыя білеты Дзяржаўнай Думы з малюнкам Таўрычнага палацу, і непараўнальна вышэй, чым «керанкі» — асігнацыі Часовага Ўраду.