Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
* ЧарвякоўА. За Савецкую Беларусь. Б. 126, 129.
** ЗюзькоўА. Крывавы шлях... Б. 74.
рамі. Камандзіры партызанскіх атрадаў Наддзьвіньня, якія дагэтуль дзейнічалі ў Вокаўскім Лесе, трымалі кантакт з Булак-Балаховічам. Вокамгненныя рэйды «Барона Кіша», Нілёнка, Фульгура, Грамабоя, Музыкантава, Воранава і іншых славутых вяліскіх партызанаў уяўляюць па сваёй тактыцы просты адбітак рэйдаў Булака-Балаховіча. I цяпер у родным маляўнічым Наддзьвіньні, у часе рабінавых ночаў, калі амаль безь пярэрвы бліскаюць маланкі, асьвятляючы тысячы азёраў і курганоў, а пяруны зьліваюцца ў адзін суцэльны рык, тады хрысьцяцца пабожна сялянкі й шэпчуць:
— Божа Міласьцівы! Ці не Булак гэта ідзе, каб выратаваць нас, гаротных? Пашлі яго нам, Божа!
Ой жа, і сынкі былі ў Бацькі Булака!
Ой жа, і коні былі ў Бацькі Булака!
Там, дзе праляталі тыя птахі-коні, тры гады трава не расла. Іхнія падковы выбівалі з бруку полымя, а па палёх пачыналі біць з-пад зямлі, абуджаныятупатам, сьцюдзёныя крыніцы. I пыл узьнімаўся хмарай, засланяючы ўдзень сонца, а ўначы месяц.
А сынкі, прапахлыя да касьцей конскім потам і порахам, пакрытыя з галавы да ног нязьлічонымі рубцамі ад ранейшых ранаў, імчаліся за сваім Бацькам празь дзень і ноч, праз агонь і ваду. У хвіліны кароткага адпачынку зухавата скакалі яны лявоніху і сьпявалі пра ціхі Сож і хуткую свавольную Дзьвіну. У часе ж зацятае бойкі бліскалі іхнія шаблі, нібы тыя маланкі, ня ведалі пудла іхнія карабіны і ў кулямётах іхніх кіпела вада. А калі спатыкалі сынкі сьмяротную кулю, дык перш чым выпасьці зь сёдлаў, яшчэ праляталі колькі крокаў упярод і яшчэ пасьпявалі крыкнуць у вочы ворагу:
Жыве Беларусь!
РУСКЙЯ (БЕЛЙРУСКЙЯ) ДЙБРЙВаЛЬНЙЯ ЙРМІЯ
У чэрвені 1920 г. М. М. Тухачэўскі295 выдаў загад, у якім зазначыў, што на Захадзе рашаецца лёс усясьветнае рэвалюцыі. Дарога ўсясьветнага пажару ляжыць праз труп Польшчы. Улетку пачаўся пад ягонай камандаю ўпорысты наступ Чырвонай арміі на захад, які ішоў пад клічам: «Даёшь Варшаву!».
15 жніўня, у дзень сьвята Ўсьпеньня Божай Маці, блізка перад Варшавай, каля мястэчка Радзімін, пасьля даволі кароткага, аднак крывавага бою Чырвоная армія пацярпела гюўную паразу.
Значную ролю ў гэтай перамозе адыгралі зброя і правіянт Антанты296 , аднак нават найлепшая зброя сама па сабе яшчэ не забясьпечвае перамогі. Ня меншую ролю адыграла польскае духавенства, якое сваімі патрыятычнымі дзеямі дало прыклад гераічнага змаганьня за Бацькаўшчыну, сваімі палымянымі прамовамі падняло народны дух і волю да супраціву. Калі пад Сяданам297 перамог настаўнік, то пад Радзімінам — ксёндз.
Пачалося імклівае адступленьне ўшчэнт разьбітай Чырвонай арміі. Яно было такое хуткае, што між адступаючымі і наступаючымі франтамі ўтварылася паласа «нічыйнай» зямлі шырынёю ад 50 да 200 км. Саветы ня думалі пра рэванш, тым болыл што на поўдні пачаў свой наступ, зьмяніўшы Дзянікіна, Врангель298. Аднак і самім пераможцам гэтая перамога, якую яны зусім не выпадкова назвалі «Цудам на Вісьле», каштавала вельмі дорага, таму яны ня мелі сілы прадаўжаць змаганьне. Тым больш што падчас свайго першага наступу ў 1919 г. ім давялося сутыкнуцца ня толькі з супрацівам Чырвонай арміі, аднак і з супрацівам беларускага сялянства, якое мела з польскімі панамі даўнюю варожасьць — нацыянальную, сацыяльную, рэлігійную, — што ўкаранілася ў душу народу.
20 кастрычніка 1920 г. між палякамі і бальшавікамі настала замірэньне299 , аднак яшчэ да таго пачаўся рэйд Булака-Балаховіча ў глыбокі савецкі тыл. У гэтых падзеях сьведама ці нясьведама блытае даты Алесь Чарвякоў: «Пасьля падпісаньня савецка-
польскага дагавору аб сканчэньні ваенных боек Польшча выпусьціла супраць Беларусі Булак-Балаховіча, які разам з Савінкавым і Аляксюком300 пайшлі вызваляць Беларусь ад бальшавікоў»* .
Калі пад Радзімінам галоўную ролю адыграла ня зброя, дык і ў паходзе Булака-Балаховіча яна таксама ня мела вырашальнага значэньня, і зусім невыпадкова Булак-Балаховіч стаў галавою паходу, узначаліў яго.
Неабходны для паходу аддзел Булака-Балаховіча пачаў арганізоўвацца яшчэ ў жніўні 1920 г. у Любліне**. У пераважнай большасьці ён складаўся з былых жоўтааколышнікаў-балахоўцаў, якія ўваходзілі ў ранейшы Асобны Дабравольны Народны Аддзел БНР.
Аднак гэты наваствораны аддзел ня мае нічога супольнага з Радай БНР, што бачна з пастаноў Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарады, якая адбылася 25—28 верасьня 1921 г. у Празе Чэшскай***301. Палітычны твар гэтага аддзелу вызначаўся, з аднаго боку, Рускім Нацыянальным Камітэтам302 і Саюзам Абароны Бацькаўшчыны і Свабоды на чале з Барысам Савінкавым, а з другога боку — Беларускім Палітычным Камітэтам, у склад якога ўваходзілі Аляксюк, Дзяргач-Адамовіч303 , Сянькевіч304 і іншыя.
Асновай супольнай палітычнай дзейнасьці была ўмова, падпісаная Савінкавым, Алексюком, Булаком-Балаховічам і Дзяргачом-Адамовічам, якая пачыналася запэўненьнем:
§ 1.	Беларускі палітычны камітэт і Руская дабраахвотніцкая народная армія, выходзячы з прызнаньня пра-
* ЧарвякоўА. За Савецкую Беларусь. Б. 131.
** «Калі Польшча пачала перагаворы аб перамір’і з Савецкімі рэспублікамі, яна адначасна з гэтым падтрымала фармаваньне Балаховічам добраахвотніцкае арміі для працягу змаганьня. Фармаваньне пачалося ў пачатку жніўня 1920 г. у мястэчку Любліне з розных добраахвотнікаў і, галоўным чынам, з ваеннапалонных. Палітычнае афармленьне даў “русскнй нацнональный комлтет” на чале з Савінкавым». (Баравы М. Па крывавых сьлядох. Б. 35).
*** ЗюзькоўА. Крывавы шлях... Б. 43.
ва на самавызначэньне народаў, прызнаюць факт незалежнасьці беларускай дзяржавы. Канчатковая форма ўзаемаадносін паміж Расіяй і Беларусіяй будзе ўстанаўляцца згодай паміж Устаноўчымі соймамі рускім і беларускім, ці ўрадамі, гэтымі Устаноўчымі соймамі назначанымі*.
Савінкаў у жніўні 1924 г. у Рэвалюцыйным трыбунале гаварыў, што спачатку, яшчэ перад фармаваньнем Дабравольнай Арміі, ягоны выбар спыняўся на старых царскіх генэралах: Перамыкіне305 , Махрове306 і іншых. Аднак, улічваючы непашану царскіх генэралаў на Беларусі, убачьгўшы развал царскага фронту, перажыўшы сьмерць Духоніна307 , ён быў прымушаны ад іх адмовіцца. Магчыма, апошняе слова тут належала ня Савінкаву, бо далей ён тлумачыць:
«Не было ніякага выбару: або залагапагонныя генэралы, або проста бандыты. Некалькі слоў пра бандытаў. Я зьвярнуўся тады да Пілсудзкага, і Пілсудзкі задаў мне такое пытаньне: “Чаму Вы ня маеце справы з Балаховічам?” Я сказаў яму тое, што думаў пра Балаховіча. Я яму сказаў, што Балаховіч — бандыт. Помню, ён расьсьмяяўся і адказаў: “Так, бандыт, аднак ня толькі бандыт, a чалавек, які сёньня — рускі, заўтра паляк, пасьлязаўтра беларус, а яшчэ празь дзень — нэгр”. Потым Пілсудзкі дадаў: “Няхай ён бандыт, аднак, раз няма ніякага іншага выбару (а выбару зусім не было), то лепш, мабыць, мець справу з Балаховічам, чым з залатапагоннымі генэраламі. Таму што гэтых матываў, матываў залатапагонных, у Балаховіча няма”.
<...> Я пазнаёміўся з Балаховічам і пачаў фармаваць балаховіцкія часткі. Яго аддзел яшчэ біўся на фронце, а ў тыле, у Любліне, фармаваліся запасныя часткі. Яны былі розныя. Ня трэба думаць—гэта будзе несправядліва,—што ўсе гэтыя запасныя часткі былі залатапагонныя. Розныя элемэнты туды ўвайшлі, аднак былі
* ЗюзькоўА. Крывавы шлях... Б. 41.
часткі, што да пэўнай ступені адпавядалі майму жаданьню стварыць народную армію, аднак не залатапагонную і, безумоўна, не бандыцкую»*.
Магчыма, Пілсудзкі не дагаварыў да канца: калі Пятлюра быў патрэбны палякам, каб стварыць украінскі буфер, залежны ад Польшчы, то можна думаць, што нехта павінен быў стварыць беларускі буфер. Ім і павінен быў стаць Булак-Балаховіч.
Наваствораны аддзел Булака-Балахавіча — Дабравольная Армія, нягледзячы на жаданьне Пілсудзкага, ня быў непасрэдна падпарадкаваны Польшчы і спачатку называўся Рускай Дабравольнай Арміяй. Пра гэта сьведчыць Зінаіда Гіпіўс308 :
«Тут раптам тэлефон Балаховіча—да мяне: ён хоча далучыць свой атрад да рускай арміі. Як гэта зрабіць? Я, памятаючы непрыхільнае стаўленьне Дзімы (Дз. Ф. Філасофава309) да гэтага “зялёнага” генэрала падчас нашае першае сустрэчы, адказваю няпэўна, хаця прычыны адкінуць яго ня бачу. Празь дзень, здаецца, або два, убачыўшы Дзіму, гавару яму пра званок Балаховіча і ягонае жаданьне, заўважаю, што гэта, безумоўна, іхняя справа, аднак, што я ня бачу, уласна кажучы, падстаў, каб не далучыць ягоны атрад... He пасьпела я дагаварыць, як Дз. Ф. перабіў мяне з раздражненьнем (ён інакш цяпер не гаварыў), сказаўшы, што справа ўжо зроблена, што Балаховіч прыняты імі разам зь ягоным атрадам»**.
Няведама калі дакладна, аднак падчас паходу армія зьмяніла свой назоў. М. Баравы сьцьвярджае: «А тым часам балахоўцы і тады, калі яны называліся “расійскаю народнаю арміяй”, і тады, калі яны перафарбаваліся ў “беларускую народную армію”, заставаліся ў беспасрэднай сувязі з Польшчаю, і тое, што яны на-
* Борнс Савннков перед военной коллегней Верховного Суда СССР. Полный отчёт по стенограмме суда с прнмечаннямн. Под обіц. ред. П. Шубнна (Самарнна). М., 1924. С. 103.
** Гйппйус 3. Польша 20-го года. (Запнсн нз дневнвка) II Возрожденне. Лнтературно-полнтнческне тетрадн. Тетрадь 13 (Январь — февраль 1951). Парнж. С. 138.
тварылі на абшарах Беларусі, павінна быць далучана да іншых “неаплачаных рахункаў” ад рабоча-сялянскае Беларусі да панскае Польшчы»*.
7 кастрычніка 1920 г. Дабравольная Армія ў колькасьці дзьвюхтрох тысяч пяхоты і коньніцы ўступіла ў бой з бальшавікамі і прарвала савецкі фронт. 27 кастрычніка яна ўзяла Пінск, 2 лістапада — Тураў, 10 лістапада — Мазыр і Петрыкаў.
М. Баравы адзначае: «7-га кастрычніка атрымаўся загад аб выхадзе ў паход, і пасьля 12-дзённага затрыманьня ў ваколіцах Пінску, 27 кастрычніка 1920 году “армія” ў ліку каля 16.000 чалавек рознага зброду рушыла зь Пінску, а 2-га лістапада сканцэнтравалася ў м. Тураве, дзе прастаяла каля тыдня»** .
Такія доўгія перапынкі ў руху арміі стратэгічна памылковыя, бо давалі балыпавіком час арганізаваць супраціў. Гэтых затрымак ня бачыць Савінкаў, ён гаворыць на судзе: «Што да Балаховіча, то вы ведаеце пра ягоны паход, ведаеце, што ён узяў Мазыр і нават прасунуўся аднойчы за Мазыр. <.„> Я помню, мы ішлі, ішлі спачатку вельмі пасьпяхова. Баёў было шмат. Мы ўвесь час ішлі з баямі. Увесь час баі, баі, баі — і для нас спрыяльныя. Вашыя часткі здаваліся...»***.