Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі  Юрка Віцьбіч

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Юрка Віцьбіч
Памер: 308с.
Смаленск 2007
74.93 МБ
Іншае бачаньне гэтых падзей у Баравога, які спыняе ўвагу на тым, што пад Пінскам Дабравольная Армія мела ўжо 16 тысяч чалавек, а як выходзіла з Полыпчы, — усяго 2—3 тысячы. Магчыма, што затрымкі ў наступе былі патрэбныя для арганізацыі новых вайсковых аддзелаў
3 усіх бакоў да Булака-Балаховіча зьбягаліся беларускія сяляне, называючы яго не інакш, як Бацька Булак. Іх прымалі ў аддзел згодна са старадаўнімі звычаямі ўсякай «вольніцы»:
«Пры сваім штабе Бацька арганізаваў вярбовачны пункт, дзе прымалі дабравольных навабранцаў на ўмовах, вельмі падобных даўмоў Запарожскай Сечы. У кандыдата, праўда, не пыталіся, як
* Баравы М. Па крывавых сьлядох. Б. 36.
** Тамсама. Б. 35.
*** Борнс Савннков перед военной коллегней... С. 106—107.
на Сечы: “У Хрыста верыш? I ў Троіцу Сьвятую верыш? I ў царкву ходзіш? А ну, перахрысьціся!”.
У нашага Бацькі было прасьцей — без асаблівых рэлігійных пытаньняў, бо само сабой разумелася, што балаховец нехрысьцем быць ня можа. Бацькатолькі пытаўся:
— Балыпавікоў ня любіш?
— He, — адказваў коратка навабранец, — інакш не прыйшоў бы сюды.
— За нацыянальную Русь змагацца пры ўсякіх абставінах згодзен?
— Згодзен...
— Ну, тады запаўняй анкету і кіруйся ў казарму!
Вось і ўся цырымонія!»*
Баравы называе балахоўцаў «розным збродам». Ягоная варожасьць зразумелая, бо сяляне, далучаючыся да Булака-Балаховіча, былі самыя заўзятыя ворагі бальшавікоў. Гэтых сялянаў, напэўна, задавальняла тое, што ў абозе Дабравольнай Арміі яны ня бачылі ні ранейшых паноў, ні прэтэндэнтаў на двары й маёнткі, як было заўсёды, калі наступала царская ці польская армія. Іх падбадзёрвалі адозвы на беларускай мове, якія распаўсюджваліся і ў Дабравольнай Арміі, і сярод насельніцтва, заклікаючы да змаганьня за адбудову Незалежнай Беларусі.
Праўда, шляхі да незалежнасьці былі няпростыя. Пра некаторыя складанасьці гаворыць Савінкаў: «Прыехалі зь Віньніцы беларускія міністры ў Мазыр — чорт іх ведае, якія міністры! На падводах. Прыехалі й заявілі, што яны — міністры, што яны прадстаўляюць беларускі народ. Грошай, безумоўна, папрасілі адразу. Ну, добра, якая мне справа да іх? Аднак аказалася, што была справа, і вось якая: Балаховіч на наступны дзень гаворыць мне: “Ведаеце, беларускі народ прапануе мне стаць кіраўніком беларускай дзяржавы”. Гэта — у Мазыры, а беларускі народ — гэта шаноўныя спадары, што грошай прасілі ды яшчэ п’янымі
* Нео-Сйльвестр Г. Батько Булак-Балаховнч. С. 122.
ўшчэнт напіліся! Міністры! Павінен сказаць, што я прадбачыў: Балаховіч можа выкінуць такую штуку. I помню, што, ідучы ў паход, сказаў пра гэта Пілсудзкаму. Пілсудзкі на гэта: “Перадайце яму, што тады я яго вышпурну”. I вось, калі Балаховіч сказаў мне, што беларускі народ у асобе гэтых міністраў выбірае яго, я заўважыў: “Добра, аднак заўтра вас выставіць Пілсудзкі”. I ён супакоіўся»*.
Зразумела, у гэтых словах Савінкава выявіліся ягоныя адносіны і да «гэтых беларускіх міністраў», і да беларускай нацыянальнай справы. I гэта ня дзіва, бо Савінкаў быў расейскім эсэрам па сваім сьветапаглядзе. Аднак ён многа аб чым прамаўчаў на судзе, між іншым, і аб дагаворы зь Беларускім Палітычным Камітэтам. I ў гэтым таксама няма нічога дзіўнага: Савінкаў быў ня толькі расейскім эсэрам, аднак і старым, дасьведчаным палітыкам. Ён ні ў якім разе не паўтарыў бы памылку генэрала Дзянікіна, які на прапанову прадстаўніка Азэрбайджану прыслаць на дапамогу 35-тысячную армію сказаў, што ніякага Азэрбайджану ён ня ведае, а знае толькі Бакінскую, Эрыванскую і Елізаветпольскую расейскія губэрні...
Напалохаўшы Булака-Балаховіча Пілсудзкім, Савінкаў пасьля шчыра і адкрыта сказаў: «Паслухайце. Вось яны, усе гэтыя ЛлойдДжорджы310, Пілсудзкія, выкарыстаюць вас, а пасьля выкінуць, як непатрэбную рэч. Мы ім не партнёры, ня ўдзельнікі ў агульнай справе, а толькі вінцікі ў іхняй машыне, кіраўніцтва якой поўнасьцю ў іхніх руках. Ня будзем ім патрэбныя — і...»**
Барыс Савінкаў добра разумеў, на чым грунтуецца зацікаўленасьць замежных палітыкаў у справах былой Расейскай імпэрыі: «...па ваенных пытаньнях са мною не гаварылі; са мною як ваенным спэцам не лічыліся. Чэрчыль3" паказаў мне карту поўдню Расеі, дзе сьцяжкамі былі адначаны дзянікінскія і чырвоныя
* Борнс Савннков перед военной коллегней... С. 112.
** Кускова Е. Неотвязное Н Новое Русское Слово. 1950. 22 октября; Алферов. Упуіценные возможностн П Обіцеказачнй журнал. 1952. №13.С. 32.
войскі. Помню сваё ашаламленьне, калі я падышоў зь ім да гэтае карты і ён, паказаўшы мне дзянікінскія сьцяжкі, раптам сказаў: “Вось гэта мая армія!”. Я памятаю, у мяне ногі прырасьлі да зямлі...
Вельмі настойліва, вельмі многа гаварылі англічане са мною пра тое, што пажадана ўтварыць незалежны Паўднёва-Усходні Саюз з Паўночнага Каўказу і Закаўказьзя, а таксама з суседніх зь імі тэрыторыяў. Гаварылі пра тое, што гэты Саюз павінен быць толькі пачаткам, што потым зь ім павінны аб’яднацца Азэрбайджан і Грузія. Я ў гэтым адчуваў пах нафты»*.
«Беларускія ж міністры», якіх прыгадвае Савінкаў, менавіта Аляксюк і Дзяргач-Адамовіч, міністрамі не былі. Першы зь іх быў выкінуты з Рады БНР** , а пасьля арганізаваў у Варшаве Беларускі Палітычны Камітэт. 3 гэтым Камітэтам Савінкаў быў у цеснай лучнасьці перад і падчас паходу Дабравольнай Арміі. Аляксюк і Дзяркач-Адамовіч пісалі й выдавалі патрыятычныя адозвы, у якіх зьвярталіся да байцоў Дабравольнай Арміі і беларускага сялянства. I тут, згодна з дагаворам, Савінкаў аказваў ім усялякую падтрымку.
Фабіян Акінчыц ганіць Савінкава, які раней разам з «бандытам Балаховічам» быццам «вызваляў» Беларусь, а цяпер, пасьля падзелу Беларусі, радуецца гэтаму падзелу й выхваляе палякаў. А яшчэ ня так даўно гэты воўк — Савінкаў — пісаў, што прызнае Незалежную Беларусь, і плакаў воўчымі сьлязьмі, што трэба вызваліць беларускі народ ад бальшавікоў***. А шараговыя байцы Дабравольнай Арміі, чытаючы беларускія адозвы, ня ведалі, хто і зь якой мэтай іх пісаў. Адозвы былі асобна, а іхнія аўтары — асобна.
* Борнс Савннков перед военной коллегней... С. 88, 92.
** ЕзавітаўК. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада (25 лістапада 1917 — 25 лістапада 1924) // Крывіч. 1924. № 1 (7). Б. 37—45; 1925. № 1 (9). Б. 80—93.
*** Акінчыц Ф. Спэкулянты беларускай душой. Прага, 1921. Б. 15—16.
Тымчасам Дабравольная Армія ішла з баямі ад Мазыра да Рэчыцы. Яна мелаўжо 20 тысяч байцоў. Бальшавікі пакінулі Рэчыцу й пачалі выходзіць з Гомелю, аднак яны сабралі значныя сілы каля Рэчыцы, адцягнуўшы іх, галоўным чынам, са Слуцкага адрэзку савецка-польскага фронту. (I ўсё ж Дабравольная Армія не адыграла ў адносінах да Слуцкага фронту БНР той ролі, ведамай у ваеннай стратэгіі як «адцягваючае сілы», што былатакой дзейснай падчас Першай сусьветнай вайны. Перад тым як пачаў дзейнічаць Слуцкі фронт БНР, Дабравольная Армія спыніла сваё існаваньне.)
Цяжкія баі каля Рэчыцы былі чутныя ня толькі ў самой Рэчыцы, аднак і ў Гомелі. Часам здавалася, што шчасьце хіліцца на бок балахоўцаў, перамаглі ўсё ж бальшавікі. Аднак і бяз гэтага бою лёс Дабравольнай Арміі быў вырашаны. Наступаючы, яна ўсё больш і болып выцягвалася ў той стратэгічна небясьпечны доўгі й вузкі клін, які нагадвала занятая Дабравольнай Арміяй тэрыторыя. Гэты клін у любы час мог быць перарэзаны з флангаў чырвонымі. Да таго ж — прайшоў ужо тыдзень, як палякі падпісалі пагадненьне з бальшавікамі, і тыя атрымалі магчымасьць свабодна перакідаць свае сілы. Пачалося няспыннае адступленьне Дабравольнай Арміі.
Ёсьць цёмныя, ці, лепш сказаць, брудныя плямы ў гісторыі Дабравольнай Арміі, гэта — гебрайскія пагромы. У той час усе без выключэньня збройныя сілы выяўлялі зьвярыную варожасьць да мірнага гебрайскага насельніцтва. Ведама, што чэкіст, матрос Балтыйскага флоту адбіў у Украінскай Рады горад Глухаў Чарнігаўскай губэрні і выразаў пагалоўна ня толькі ўсіх гебраяў, «багацеяў», сьвятароў і афіцэраў аднак загадаў таксама зьнішчыць усіх без перабору мясцовых гімназістаў, як «будучых багацеяў»* .
* Могйлянскйй Н. М. Трагедня Укранны (йз пережнтого в Кневе в 1918 году). Архнв Русской Революцнн, том XI. Цытуецца па кнізе: Головйн Н. Н. Росснйская контр-революцня в 1917—1918 годах. Прнложенне к «Нллюстрнрованной Росснн» на 1937 год. Эстоння. Ч. II. Кн.4. С. 13.
Польская рэгулярная армія падчас свайго першага і другога наступу ўчыніла дзікія гебрайскія пагромы ў Вільні, Менску, Бабруйску, Барысаве, Пінску і ў іншых беларускіх гарадох і мястэчках. Асабліва страшны пагром быў у Лідзе — загінула 150 чалавек*.
* Белорусы н полякн. Документы н факты нз нсторнн оккупацнн Белорусснн полякамв в 1918 н 1919 гг. Ковно, 1919. С. 42. Цытуецца па кнізе: Лочмель М. Очерк нсторнн борьбы... С. 92, 100—101.
Тое, што аддзелы Балаховіча дапушчалі эксцэсы ў дачыненьні да гебрайскага насельніцтва, пацьвярджае сам генэрал:
«Загад. Пасьля захопу гораду Пінску пачалі паўтарацца факты забойстваў, гвалтаваньняў і рабункаў як у самым Пінску, так і ў навакольлі. Забойствы, гвалты і рабункі закранулі, галоўным чынам, гебрайскае насельніцтва.
Жаўнеры Народнай Дабравольнай Арміі нясуць мір і волю для ўсіх. Забойствы, гвалты і рабункі пакрываюць добраахвотніка ганьбаю і пагардаю. Імі не ўмацоўваецца сьвятая справа вызваленьня Расеі, наадварот, нішчыцца, як зьнішчылася ў Дзянікіна, Калчака і Юдзеніча. Рабункі й пагромы зьмяншаюць нашую баявую славу і брудзяць нашае добрае імя. Буду бязь літасьці караць добраахвотнікаў, што падбухторваюць і спрычыняюцца да гебрайскіх пагромаў, тым больш што найчасьцей гэта справа правакатараў.
Даказана, што вельмі рэдка добры жаўнер дае ўцягнуць сябе ў такую справу. Гэта або галаварэзы, празь якіх гіне ўжо тры гады нашая Бацькаўшчына, або прадажныя нягоднікі.
Загадваю: камандзіраў, чые жаўнеры займаюцца пагромамі й рабункамі, зьняць з камандаваньня, паставіць перад трыбуналам і судзіць адпаведна законам ваеннага часу, бо менавіта камандзір адказвае за свой аддзел.
Загадваю: жаўнераў, вінных у пагромах і рабунках, таксама паставіць перад трыбуналам і судзіць адпаведна законам ваеннага часу, а злоўленых на гарачым учынку, як жаўнераў, так і афіцэраў, расстрэльваць на месцы. Пагромаў не павінна быць, і яны ня будуць мець болып месца.