• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    Эпізод «падвойнага» арышту Ісуса (таксама цалкам неверагодны для раннехрысціянскіх першакрыніц) мог быць створаны перакладчыкам пад уплывам Евангелля ад Лукі, бо толькі ў гэтым Евангеллі распавядаецца аб допыце Ісуса Понціем Пілатам і тэтрархам Галілеі Антыпай (ІрадамАнтыпай). Па паведамленні Лукі, пасля таго як арыштаваны Ісус на пасяджэнні іерусалімскага сінедрыёна быў абвінавачаны ў тым, што ён называе сябе Месіем (Хрыстом) і Сынам Божым, яго прывялі да Пілата. А перад Пілатам члены сінедрыёна абвінавацілі Ісуса ўжо не ў ерэтычных поглядах, а ў тым, што ён «разбэшчвае народ наш і забараняе даваць падатак кесару, называючы сябя Хрыстом Царом» (Лук. 22:67—71; 23:1—2). Пілат, спытаўшы Ісуса: «Ты  цар Іудзейскі?»  і атрымаўшы адмоўны па сэнсе адказ, абвяшчае «першасвятарам і народу», што не знаходзіць ніякай віны на гэтым чалавеку. Аднак абвінаваўцы патрабавалі расправы над Ісусам і крычалі, што ён падбухторваў народ ад Галілеі да Іерусаліма. Пачуўшы пра Галілею, Понцій высветліў, што абвінавачваны  галілеянін, a значыць, з’яўляецца не жыхаром падначаленай яму рымскай правінцыі Іўдзея, а падданым галілейскага правіцеля Антыпы. Лука вядомы не толькі як майстар высокага літаратурнага стылю, але і тым, што жыццё і дзеянні Ісуса і апосталаў цесна звязвае з навакольнымі гістарычнымі рэаліямі, дае храналагічныя
    46
    арыенціры са свецкай гісторыі1. Адзіны з евангелістаў, ён звярнуў увагу на тое, што хоць Ісус быў арыштаваны мясцовымі іўдзейскімі ўладамі ў Іерусаліме, там жа быў абвінавачаны і прыведзены на суд да намесніка рымскай правінцыі Іўдзея (у склад якой уваходзіў Іерусалім), каб дамагчыся пакарання яго смерцю, усё ж абвінавачваны юрыдычна быў падданым тэтрарха ІрадаАнтыпы, які правіў Галілеяй. Паколькі надыходзіла Пасха, то з Галілеі (што знаходзілася на поўнач) у Іерусалім прыбыло мноства паломнікаў. I не была чымсьці незвычайным прысутнасць у тыя дні ў Іерусаліме як Ісуса, так і Антыпы. Пілат жа прыбыў да Іерусаліма са сваёй рэзідэнцыі ў прыморскай Кесарыі для забеспячэння парадку і спынення хваляванняў, якія нярэдка адбываліся ў дні іўдзейскіх свят пры рымскім панаванні.
    Лука даволі дакладна ўяўляў сабе тагачасны адміністратыўны падзел Палесціны, што, дарэчы, з’яўляецца няпростай справай для сучасных гісторыкаў, асабліва з улікам дынамікі статусу розных яе частак на працягу даволі кароткага часу. Па рымскіх крыніцах (перш за ўсё па працах Іосіфа Флавія) можна аднавіць адміністратыўную карту гэтага рэгіёна часоў Ісуса і апосталаў.
    Іўдзея, у якой ад паўстання Макавеяў (167142 гг. да н. э.) правіла дынастыя Хасманеяў (да 104 г. да н. э.  першасвяшчэннікі, потым  цары), згубіла сваю незалежнасць яшчэ ў 63 г. да н. э., калі Пампей узяў у палон цара Арыстабула II і захапіў Іерусалім. Канкурэнта Арыстабула II у барацьбе за прастол Гіркана II Пампей пакінуў у Іерусаліме ў якасці першасвяшчэнніка, але без царскага тытула. Першая спроба ператварэння Іўдзеі ў рымскую правінцыю была здзейснена ў 57 г. да н. э. рымскім намеснікам правінцыі Сірыя Аўлам Габініем, які падзяліў Іўдзею на пяць адміністратыўнападатковых акруг з сінедрыёнам у кожнай з іх (замест аднаго Іерусалімскага)2. Але гэта рэформа не была завершана зза грамадзянскіх войнаў у Рыме, у якія былі ўцягнуты і ўсходнія тэрыторыі Рымскай дзяржавы. У 47 г. да н. э. за дапамогу ў Александрыйскай вайне Юлій Цэзар даў тытул этнарха Гіркану II, а яго радніку Антыпатру  званне пракуратара Іўдзеі і правы рымскага грамадзянства (Іос. Фл., Іўдз. вайна, I, 10, 3; Іўдз. стараж., XIV, 8, 5). Фактычна гэта было ператварэннем Іўдзеі ў саюзнае з Рымам царства над кіраваннем дынастыі Ірадаў. Тытул саюзнага цара (rex socius), залежнага ад Рыма, Ірад атрымаў ад рымскага сената ў 40 г. да н. э., але ў тым жа годзе парфяне захапілі Іерусалім і абвясцілі царом Антыгона Хасманея. А ў 37 г. да н. э. Ірад расправіўся з ім і ўсталяваў свой кантроль над Іўдзеяй’.
    ' Козаржевскйй А. Ч. Нсточннковедческне проблемы раннехрнстнанской лнтературы. С. 51.
    2Лйвшйц Г. М. Классовая борьба в Нудее н восстання протнв Рмма. С. 126.
    3 Перзашкевйч О. В., Федосйк В. А. Древннй мнр. Культура, нскусство, нсторня. М. : Эксмо, 2008. С. 164.
    47
    Падобна да іншых саюзных цароў, Ірад і яго пераемнікі зацвярджаліся рымскім сенатам, не мелі права самастойна весці войны, заключаць саюзы з іншымі дзяржавамі, чаканіць залатыя (а часта і сярэбраныя) манеты. Статус такога залежнага ад Рыма саюзнага царства лёгка мог быць зменены на статус правінцыі, калі гэтага патрабавалі рымскія інтарэсы. 3 Іўдзеяй гэта адбылося ў 6 г. н. э., калі расчараваны нраўленнем цара Архелая (якое выклікала масавае незадавальненне насельніцтва Іўдзеі) Актавіян Аўгуст ліквідаваў там царскую ўладу і прызначыў кіраваць ёю рымскага намесніка Капонія (Іос. Фл., Іўдз. вайна, II, 7, 3; 8, 1; Іўдз. стараж., XVII, 13, 2; XVIII, 1,1).
    Крыніцы (перш за ўсё  працы Іосіфа Флавія і Тацыта) не даюць адназначнага адказу на пытанне аб правінцыяльным статусе Іўдзеі і службовым рангу яе намеснікаў. Іосіф Флавій неаднаразова называе Іўдзею правінцыяй (eparchia), але двойчы паведамляе, што яна была «далучана» (prostheken) да Сірыі (Bell, iud., II, 12, 1; Antiq. iud., XVII, 13, 5; XVIII, 1,1; XVIII, 2, 1'). Званнем «пракуратар» (epitropos) ён прама тытулуе трох намеснікаў Іўдзеі (Капонія, Понція Пілата, Фелікса) ва «Іўдзейскай вайне» (Bell, iud., II, 8, 1; II, 9, 2; II, 12, 8) і фактычна  Тыберыя Аляксандра (4748) і Вснтыдзія Кумана (4852) у фразе аб перайманні пасады пракуратара Куманам ад Аляксандра: «...eparchias diadechetai ten epitropen apo Alexandrou Koumanos» (Bell, iud., II, 12, 1). Аднак y больш позніх «Іўдзейскіх старажытнасцях» Іосіф Флавій пазбягае вызначэнняў тытулатуры рымскіх намеснікаў, выкарыстоўвае агульныя невыразныя тэрміны hegemon, diadochos, гаворачы дакладна толькі аб «пракуратарстве» Куспія Фада (4447) (Antiq. iud., XX, 5, 1). Філон Александрыйскі гаворыць аб Понцію Пілату як аб «пракуратару» (epitropos) Іўдзеі (Аб пасольстве да Гая, 38)2. Тацыт першым (каля 110 г.) абазначае лацінскім тэрмінам procurator пасаду Пілата ва Іўдзеі, таксама як і Куспія Фада і Вентыдзія Кумана (4852) (Аналы, XII, 54; XV, 44). Ён жа заяўляе, што «Клавднй превратнл Нудею в провннцню» (Гісторыя, V, 9). А ў знойдзеным у 1961 г. на стэле ў Кесарыі надпісе ў гонар Тыберыя Понцій Пілат тытулуе сябе як «прэфект Іўдзеі» (praefectus Judaeae)3. Менавіта гэтаму найбольш ранняму і аўтэнтычнаму сведчанню і трэба давяраць  першыя рымскія намеснікі Іўдзеі атрымлівалі ранг прэфекта. У Евангеллях жа Пілат (як Антоній Фелікс і Порцый Фест у Дзеяннях апосталаў) тытулуецца як hegemon4, што бліжэй да сучаснага «начальнік».
    1 Грэчаскі тзкст твораў Іосіфа Флавія даецца па іх выданні Б. Нізэ: Flavii Josephi opera. Berlin : Apud Weidmannos, 18921895.
    2Грэчаскі тэкст даецца па берлінскім выданні прац Філона 1915 г., размешчаным на сайце: http://khazarzar.skeptik.net/books/philo/legatiog.htm.
    3 Bond Н. К. Pontius Pilate in History and Interpretation. Cambridge : Univ. Press, 2004. P. 1112; Ferguson E. Backgrounds of Early Christianity. P. 42; Vermes G. Kto by! kim w czasach Jezusa. S. 195—196.
    4 Bond H. K. Pontius Pilate in History and Interpretation. P. 135.
    48
    Тэрыторыя Іўдзеі як рымскай правінцыі шматразова змянялася. Спачатку яна не ахоплівала ўсё вялікае царства Ірада I. Па яго завяшчанні, якое было зацверджана ў Рыме, яно ператварылася ў тэтрархію  было падзелена паміж чатырма нашчадкамі. Архелай як галоўны нашчадак атрымаў палову (Іўдзею, Самарыю і Ідумею), з поўначы і ўсходу да гэтай тэрыторыі прылягалі ўладанні іншых сыноў Ірада I  Антыпы (Галілея і Перэя) і Філіпа (Батанея, Траханея і Гаўлан). Першыя рымскія намеснікі кіравалі толькі былымі ўладаннямі Архелая, ад тэрыторыі правінцыі Сірыя рымская Іўдзея адсякалася ўладаннямі тэтрархаў (Іос. Фл., Іўдз. вайна, II, 6, 3).
    Пасля смерці сястры Ірада I Саламеі некалькі гарадоў, якія ёй належалі (гэта была чацвёртая частка тэтрархіі), адышлі да рымлян. Пасля скону ІрадаФіліпа ў 34 г. яго ўладанні былі ўключаны ў склад правінцыі Сірыя, але ўжо ў 37 г. Гай Калігула аддаў іх свайму сябру  Агрыпе, унуку Ірада I, прычым з царскім тытулам. Спроба ІрадаАнтыпы дамагчыся ад Калігулы такога ж тытула скончылася ссылкай Антыпы і перадачай яго тэтрархіі Агрыпе1. За дапамогу Клаўдзію ў прывядзенні яго да ўлады імператар аддаў Агрыпе I Іўдзею, Самарыю і іншыя тэрыторыі, так што ў 41 г. рымскай правінцыі Іўдзея не стала, а зноў з’явілася залежнае ад Рыма царства Агрыпы I у памерах былога царства Ірада I (Іос. Фл., Іўдз. вайна, II, 11, 5). Праўда, за празмерную самастойнасць Агрыпа быў атручаны ўжо ў 44 г., і тады Клаўдзій зноў ператварыў Іўдзею ў правінцыю. Але ўжо ў 53 г. паміж Сірыяй і Іўдзеяй адрадзілася «буферная зона»  царства Агрыпы II (сына Агрыпы I), якое складалася з Батанеі, Траханеі і Гаўлана (г. зн. з былых уладанняў ІрадаФіліпа)2.
    Рымскія намеснікі Іўдзеі да 41 г. мелі паўнамоцтвы прэфектаў, а пачынаючы з 44 г. (пры імператару Клаўдзію)  пракуратараў (менавіта гэта сітуацыя зафіксавана Іосіфам Флавіем, Тацытам і Філонам, пляменнік якога Тыберый Аляксандр быў пракуратарам Іўдзеі ў 4748 гг.)3. Пасада прэфекта першых сямі рымскіх намеснікаў Іўдзеі (ад Капонія да Марула) у 641 гг. азначала іх большыя паўнамоцтвы не толькі ў адміністрацыйных, але і ў ваенных справах, бо тры (а потым чытыры) рымскія легіёны знаходзіліся ў Сірыі4, за ўладаннямі Антыпы і Філіпа. Такім чынам, прэфекты Іўдзеі валодалі фактычнай самастойнасцю ў кіраванні Іўдзеяй, але пасля 44 г., калі тэрыторыі Сірыі і Іўдзеі апынуліся побач (без «буфернай зоны» тэтрархій), галоўнай задачай
    'Лйвшйц Г. М. Классовая борьба в Нудее н восстання протнв Рнма. С. 216217; Перзашкевйч О. В., Федосйк В. А. Древннй мнр. Культура, нскусство, нсторня. С. 165.
    2Лйвшйц Г. М. Классовая борьба в Нудее н восстання протнв Рнма. С. 228; Перзашкевнч О. В., Федосйк В. А. Древннй мнр. Культура, нскусство, псторня. С. 165; Bond Н. К. Pontius Pilate in History and Interpretation. P. 6.
    3 Перзашкевйч O. B., Федосйк B. A. Древннй мнр. Культура, нскусство, нстормя. С. 165.
    4Bond Н. К. Pontius Pilate in History and Interpretation. P. 5.