• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    ’Бнблня. Брюссель, 1989. С. 1650.
    53
    евангеллі Нікадзіма менавіта аргумент абвінаваўцаў Ісуса, што Пілат хоча зрабіць Ісуса царом замест кесара, разам з доказам, што Ісус і ёсць тое царскае немаўля, якое хацеў забіць Ірад, уносіць пералом у рашэнне Понція Пілата. Пры гэтым у апокрыфе матыў з Евангелля Іаана значна ўзмоцнены: «Ты не друг кесарю, еслн ты освободншь Того, Кто говорнт про себя, что Он  царь н Сын Божнй, н не хочешь лн ты, быть может, чтобы Он был царем вместо кесаря?»1
    Можна меркаваць, што смяротнае пакаранне Ісуса Пілатам было прадвызначана і хісткім становішчам другога на пасадзе прэфекта Іўдзеі, паколькі ён быў прызначаны пры ўсемагутным прэфекце прэторыя Сеяну, які якраз у 26 г. угаварыў Тыберыя назаўсёды выехаць з Рыма на Капры і фактычна быў друтой асобай у дзяржаве пасля імператара (хоць і паходзіў з вершнікаў). Цалкам верагодна, што прызнач інне Пілата (таксама з саслоўя вершнікаў) не абышлося без удзелу гэтай асобы. Раскрыццё змовы Сеяна, які паспрабаваў заняць першую ролю ў дзяржаве, выклікала страшэнны гнеў Тыберыя. Расправы ў 31 г. з рэальнымі і ўяўнымі змоўшчыкамі не былі кароткачасовым парывам. Тацыт у «Аналах» неаднаразова дае звесткі, што Тыберый і шмат часу пасля ўспамінаў аб змове Сеяна распраўляўся з усё новымі і новымі людзьмі. Пілат ведаў пра гэта, востра адчуваў небяспеку і пасля гнеўнага пісьма Тыберыя баяўся хоць чымнебудзь выклікаць яго новы гнеў, асабліва праз падазрэнні ў недастатковай лаяльнасці. Магчыма, таму Пілат учыніў масавае забойства самаран, якія сабраліся каля свяшчэннай гары Гарызім, дзе нейкі прарок абяцаў паказаць ім закапаныя там пасудзіны Маісея (праўда, паводе паведамлення Іосіфа Флавія, самаране былі ўзброены). Пасля расправы Пілат арыштаваў і многіх з уплывовых і багатых жыхароў Самарыі, загадаўшы іх забіць. I тады знаць Самарыі накіравала скаргу сірыйскаму намесніку Вітэлію, у якой сцвярджалася, што паход да гары Гарызім меў на мэце вызваленне не ад рымлян, а ад здзекаў самога Пілата. Луцый Вітэлій, які праславіўся выключнай угодлівасцю перад імператарамі і іх фаварытамі, уменнем лавіраваць і выходзіць з выгадай з розных, нават смертаносных для яго інтрыг, і тут праявіў сваё чуццё  адхіліў Пілата ад пасады і адправіў яго на суд да Тыберыя. А далей Іосіф паведамляе: «Але раней, чым ён паспеў прыбыць туды, Тыберый памёр» (Іўдз. стараж., XVIII, 4, 12). Далейшы лёс Понція Пілата застаецца невядомым, хоць у шматлікіх хрысціянскіх апокрыфах даюцца розныя яго варыянты. Аднак найбольш верагоднай падаецца інфармацыя Яўсевія Кесарыйскага аб тым, што Пілат «впал, по преданню, прн нмператоре Гае, в такне беды, что вынужден был покончнть с собой н собственной рукой наказать себя» (Церковная нсторня, II, 7)2.
    1 Евангелне от Ннкоднма // Кннга апокрнфов. С. 335336.
    2 Евсевнй Памфнл. Церковная нсторня. С. 6364.
    54
    Пры наяўнасці агульных рыс у характарыстьшы Понція Пілата ў Іосіфа Флавія і Філона Александрыйскага (бязлітаснасць, знявага да рэлігійных пачуццяў іўдзеяў, смяротныя пакаранні без суда, ліслівасць перад імператарам Тыберыем), трэба адзначыць, што аб хабарніцтве і карыслівасці Пілата прама гаварыў толькі Філон Александрыйскі. У Іосіфа Флавія такога няма, але ва «Іўдзейскіх старажытнасцях» (XVIII, 6, 5) можна знайсці сур’ёзны намёк на гэта ў яго харакзарыстыцы праўлення Тыберыя, калі гісторык перадае словы імператара аб тым, чаму ён нячаста мяняе сваіх чыноўнікаў. Тыберый быў перакананы, што «ў аснове ўсякай службовай асобы... ляжыць імкненне да хцівасці», кожны чыноўнік імкнецца ўзбагаціцца несумленным шляхам, аднак прызначаны на доўгі тэрмін, калі разбагацее, будзе пасля менш «абдзіраць» людзей, чым некалькі чыноўнікаў, якія прызначаюцца на кароткія тэрміны. Наўрад ці старажытнарускі перакладчык быў знаёмы з працамі рымскага іўдзейскага тэолага Філона з Александрыі  хутчэй за ўсё, эпізод з хабарам ад «законнікаў» у 30 талантаў Пілату за смяротны вырак Ісусу мог з’явіцца ў яго ў выніку знаёмства з самай вялікай гістарычнай працай перакладзенага ім антычнага аўтара. Тым больш, што там наўпрост паведамляецца і аб хабары, які далі пракуратару Вентыдзію Куману самаране для таго, каб той не судзіў забойцаў галілейскіх паломнікаў у Іерусалім, якія ішлі праз Самарыю (Іўдз. стараж., XX, 6,13). Бяздзейнасць пракуратара прывяла да масавых крывавых сутычак паміж іўдзеямі і самаранамі, і тады Кумана спасціг той жа лёс, што і Пілата  адхіленне ад пасады намесніка Сірыі і адпраўка на суд імператара ў Рыме.
    Магчыма, і наступны інтэрпаліраваны сюжэт у старажытнарускім перакладзе «Іўдзейскай вайны» аб тым, што Пілат за хабар «выдаў» Ісуса «законнікам» і менавіта яны распялі Ісуса і здзекаваліся з яго, меў нейкую аснову ў гісторыі аб Куману, якую распавёў Іосіф Флавій. Ва «Іўдзейскай вайне» (II, 12, 7) гаворыцца аб тым, што на судзе над Куманам разжалаваны пракуратар быў прыгавораны імператарам Клаўдзіем да ссылкі, а трыбун Цэлер, вінаваты ў крывавай разні, па прысудзе імператара быў дастаўлены ў Іерусалім. I Клаўдзій «дазволіў іўдзеям катаваць яго, цягнуць па горадзе і пасля адсекчы яму галаву». He выключана, што адсюль перакладчык зрабіў выснову, што смяротныя пакаранні ва Іўдзеі ўчыняліся не толькі пракуратарамі, але і іўдзеямі. Хоць ва «Іўдзейскіх старажытнасцях» той жа Іосіф Флавій ужо больш дакладна піша, што пакаранне Цэлера ў Іерусаліме адбылося па прыгаворы імператара, дзе трыбуна з ганьбой правялі па горадзе, а потым забілі (і нічога пра нейкую ролю іўдзеяў у смяротным пакаранні ці катаваннях).
    Зразумела, інтэрпаляцыі перакладчыка ў старажытнарускім перакладзе «Іўдзейскай вайны» яўна накіраваны на тое, каб перакласці віну ў пакаранні Ісуса з Пілата на «властателей нудейскнх», безыменных першасвяшчэннікаў і «законнікаў» (хутчэй за ўсё, так пазначаны фарысеі). Аднак гэта не выходзіць
    55
    за рамкі падобнай тэндэнцыі ў шэрагу новазапаветных Евангелляў, бо тут ёсць агульнае: Пілат не жадае караць смерцю Ісуса, таму што не знайшоў доказаў абвінавачванням яго ў самазванстве на ролю цара Іўдзеі. Адрозненне ж старажытнарускага перакладу, якое збліжае яго з пэўнымі апокрыфамі,  у істотным акцэнце на тым, што Пілат пабачыў перад сабой цудатворца, чалавека, які творыць толькі дабро. Але разам з тым у старажытнарускіх інтэрпаляцыях прысутнічаюць усе тыя характарыстыкі, якія Понцій Пілат атрымаў у нехрысціянскіх антычных аўтараў: бязлітаснасць, грэбаванне рэлігійнымі пачуццямі іўдзеяў, смяротныя пакаранні без суда, верная служба імператару, хабарніцтва. Апошняя характарыстыка (у адрозненне ад іншых крыніц) старажытнарускім перакладчыкам наўпрост звязваецца з пакараннем смерцю Ісуса. Поўнай рэабілітацьгі Пілата ў старажытнарускім перакладзе няма, усе яго негатыўныя рысы прысутнічаюць. I сцвярджаць, што ў старажытнарускім перакладзе «Іўдзейскай вайны» рымскі намеснік «совершенно устраняется от казнн Сына Божьего», неправамерна, бо ў тэксце ясна сказана: «Н далн трмдцать талантов Пнлату, чтобы убнл Его. й тот взял н дал нм волю самнм свое желанне нсполннть». I менавіта Пілат «выдал нм Нмсуса». Гэта значыць, што Пілат мае непасрэднае дачыненне да пакарання смерцю Ісуса  хоць ён і не выносіць асабіста яму смяротны прыгавор, але свядома аддае Ісуса на смерць, прычым за хабар. Уражанне ж «рэабілітацыйнага» эфекту ў перакладзе ў значнай меры ствараецца інтэрпаляцыяй аб апраўданні Пілатам Ісуса пасля яго арышту і допыту намеснікам. Трэба адзначыць і тое, што ў адрозненне ад многіх апокрыфаў аб Пілату старажытнарускі перакладчык зусім не схільны пераконваць, што той у рэшце рэшт прыме веру ў Хрыста. Пілат паказаны ў яго рымскім чыноўнікам з усімі яго адмоўнымі якасцямі і менавіта тым чалавекам, ад якога залежыць жыццё ці смерць Ісуса.
    Мы можам толькі меркаваць, якія першакрыніцы выкарыстоўваліся як аснова ці далі матывацыю старажытнарускаму перакладчыку для стварэння яго шмат у чым незвычайных уласных уставак у тэкст Флавія. Аднак здаецца, што такую аснову маглі скласці тэксты кананічных Евангелляў ад Лукі, Іаана, Матфея, прычым з двух першых у большай ступені. Магло быць выкарыстана і апакрыфічнае евангелле Нікадзіма (асабліва з прычыны паралелей шэрагу яго сюжэтаў з Евангеллем ад Іаана). Але галоўны матэрыял перакладчык браў з прац самога Іосіфа Флавія, складаючы кампіляцыі з храналагічна іншых сюжэтаў «Іўдзейскай вайны» і асабліва з яго «Іўдзейскіх старажытнасцей», з тэкстам якіх ён быў, без сумневаў, добра знаёмы.
    У старажытнарускім перакладзе «Іўдзейскай вайны» ёсць яшчэ адна інтэрпаляцыя, якая мае дачыненне да пачаткаў хрысціянства. Гэта ўстаўка аб Іаану Хрысціцелю, якога Іосіф Флавій наогул не ўзгадвае ў тэксце «Іўдзейскай вайны». Аднак аб Іаану распавядаецца ва «Іўдзейскіх старажытнасцях» (XVIII, 5, 2). Там Іосіф ніяк не звязвае яго дзейнасць з Ісусам. У яго апісанні
    56
    Іаан быў «праведным чалавекам», які пераконваў «іўдзеяў весці дабрадзейны лад жыцця, быць справядлівымі адзін да аднаго», шанаваць Бога і рабіць абмыванні для ачышчэння душы. У новазапаветных жа Евангеллях акцэнт у пропаведзях Іаана зроблены на эсхаталагічныя і месіянскія матывы яго вучэння (а гэта цалкам адсутнічае ў тэксце Флавія). У евангелістаў Іаан заклікае да пакаяння зза хуткага надыходу канца свету, Божага Суда і Царства Нябеснага (Мат. 3, 112; Map. 1,4—8; Лук. 3, 118; Іаан. 1, 628). Пры гэтым канец свету, паводле вучэння Іаана, адбудзецца ўжо неўзабаве: «Ужо і сякера ля каранёў дрэў ляжыць: усякае дрэва, якое не прыносіць добры плод, ссякаюць і кідаюць у агонь» (Лук. 3, 10). Паводле Евангелляў, Іаан катэгарычна адмаўляўся ад прызнання яго Месіем (Хрыстом) і абвясціў, што Ісус з’яўляецца Сынам Божым, Хрыстом (Іаан. 1, 2034; Мат. 11, 23).
    Цалкам парознаму выглядаюць прычыны арышту Іаана ІрадамАнтыпай у кананічных Евангеллях і ва «Іўдзейскіх старажытнасцях» Іосіфа Флавія. У Евангеллях Іаан падвяргаецца арышту ІрадамАнтыпай не за свае пропаведзі, якія прываблівалі мноства людзей, сярод якіх былі нават і садукеі, фарысеі, збіральнікі падаткаў і воіны, а за выкрыванне незаконнага па іўдзейскіх звычаях шлюбу тэтрарха з удавой свайго брата Філіпа Ірадыядай (Мат. 14, 3). Ірадыяда, якая ненавідзела Іаана, падчас святкавання дня нараджэння свайго новага мужа падгаварыла сваю дачку папрасіць ойчыма ў якасці ўзнагароды за танец адсечаную галаву прарока, што і было адразу выканана (Мат. 14, 611). Ва «Іўдзейскіх старажытнасцях» ІрадАнтьша зза боязі празмернай папулярнасці Іаана сярод падуладнага тэтрарху насельніцтва саджае Іаана ў далёкую крэпасць Махерон, дзе вязень быў забіты. Матыў бяды ад незаконнага шлюбу Антьты і Ірадыяды ў Іосіфа таксама прысутнічае, але ён зусім іншы. Бяда звязана з разгромам войска Антыпы яго былым цесцем Арэтай, набацейскім царом, дачка якога была замужам за Антыпай і кінула таго, калі даведалася аб намеры мужа незаконна ўзяць новую жонку. Помсту Арэты, як паведамляе Флавій, «некаторыя іўдзеі» палічылі не помстай суседняга цара за пакрыўджаную дачку, а Божым пакараннем за расправу над Іаанам (XVIII, 5, 2).