Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
У абодвух вышэйразгледжаных сюжэтах адлюстраваны хрысціянскі правідэнцыялізм. У першым ён адчуваецца яшчэ ледзь заўважна, але ў другім набірае поўную моц і глыбока абгрунтоўваецца не толькі тэалагічнымі аргументамі, але і адпаведнай інтэрпрэтацыяй яркага прыкладу з антычнай гісторыі. Перамога над полаўцамі пададзена як трыумф хрысціянства над язычніцтвам.
Але, бадай што, найбольш дзіўным выглядае зварот аўтара летапісу да апісання цудаў, якія рабіў Апалоній Тыянскі. Аўтарманах пад годам 1012/6420 у якасці пацверджання чарадзейства вешчуна ў смерці Алега ад яго каня дае некалькі прыкладаў чараўніцтваў «волхва» з «нменем Аполлонню Тнанскнй», які «в царствованне Домнцнана... творнл всюду бесовскне
'http://oldrussian.narod.ru/povest04.htm.
2Там жа.
68
чудеса». Коратка апісаны цудоўныя збаўленні жыхароў Візантыя (яшчэ не Канстанцінопаля) і Антыёхіі ад змей, скарпіёнаў і камароў. Аўтар не сумняваецца ў рэальнаспі «волхвствовання» Апалонія, але адносіць яго да «слуг зла» зза яго язычніцкай веры'. Гэты сюжэт аб Апалонію аўтар «Аповесці мінулых часоў» узяў яўна не з твора Філастрата аб Апалонію Тыянскім (III ст.), бо спасылаецца на нейкага Анастасія. Але і без Анастасія ланцужок часу такога доўгага захоўвання памяці аб папулярным філосафенеапіфагарэйцу I ст. у хрысціян выявіць магчыма: Філастрат Гіерокл Яўсевій Кесарыйскі больш познія хрысціянскія аўтары. Апалоній Тыянскі быў рэальнай гістарычнай асобай, паходзіў з Кападокіі, жыў у I ст. н. э., належаў да неапіфагарэйцаў. Падобна да Піфагора, праславіўся цудамі, якія яму прыпісваліся (выгнанне дэманаў, вылячэнне сляпога, знікненне падчас суда і да т. п.). Апалоній вёў жыццё аскета, не прызнаваў грошай, адвяргаў ахвярапрынашэнні жывёл і замяняў іх малітвай. Яго жыццё апісаў Флавій Філастрат каля 217 г. н. э. на заказ удавы імператара Септымія Севера:. Дынастыя Севераў сваю рэлігійную палітыку будавала ў асноўным на сінкрэтызме3.
Можна вызначыць непасрэдную крыніцу сюжэта аб Апалонію Тыянскім у «Аповесці мінулых часоў». Гэта «Хроннка» Георгія Амартола, сюжэт аб Апалонію з якой старажытнарускі летапісец пераказаў амаль даслоўна4. Разам з тым рэдкія скарачэнні і змяненні ў тэксце, зробленыя аўтарам «Аповесці мінулых часоў», дазваляюць да канца зразумець нам, людзям іншага часу, галоўную яго думку. Так. здаецца зразумелым тлумачэнне: «Всемн подобнымн деламн нспытывается наша православная вера, что тверда она н крепка пребывая подле Господа н не увлекаема дьяволом, его прнзрачнымн чудесамн н сатанннскнмн деламн, творнмымн врагамн рода человеческого н слугамн зла. Бывает же, что некоторые н нменем Господа пророчествуют, как Валаам, н Саул, н Каяафа, н бесов даже нзгоняют, как йуда н сыны Скевавелн. Потому что н на недостойных многократно действует благодать, как многне свндетельствуют: нбо Валаам всего был чужд н правсдного жнтня н веры, но тем не менее явнлась в нем благодать для убеждення другнх». Але што азначае канцоўка сюжэта з абарванай цытатай? У «Аповесці» даецца так: «й Фараон такой же был, но н ему было раскрыто будухцее. й Навуходоносор был законопреступен, но н ему также было открыто будуіцее многах поколеннй, тем свндетельствуя, что многне, нмеюшне превратные понятня, еіце до прншествня Хрнста творят знамення не по собственной воле на прелыценне людей,
1 http://oldrussian.narod.ru/povest01 .htm.
2 Ferguson Е. Backgrounds of Early Christianity. P. 361362; Musurillo H. A. Acts of the Pagan Martyrs. Oxford : Clarendon Press, 2000. P. 242.
3 Федосйк B. A. Церковь n государство. Мвнск : Наука n технпка, 1988. C. 54.
* Матвеенко B., [Цеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнп, указателн. С. 241243.
69
не знаюіцнх доброго. Таков был н Снмон Волхв, м Менандр, н другне такне же, нзза которых н было по нстнне сказано: “He чудесамн прелыцать...”». А ў «Хроніцы» Георгія Амартола цытата перакладзена цалкам: «Такнм был Снмон волхв н после него Менандр, н другме такне же, о которых справедлнво сказано: “Надо не прелыцаться чудесамн н пустымн обетаннямн, а проверять нстннность сказанного”»1. Аўтару летапісу неабходна было растлумачыць, чаму «неудавнтельно, что от волхвовання сбывается чародейство», і ён выбраў для прыкладу «волхва» Апалонія Тыянскага, але, заўважце, не Сімона, аб цудах і «поедннке чудес» з апосталам Пятром якога так падрабязна і з захапленнем пісаў Георгій Амартол. Цуды Апалонія выглядалі не такімі ўражлівымі, як Сімона, і, магчыма, летапісец не хацеў прыцягваць празмерную ўвагу да «волхвствовання», калі барацьба з язычніцтвам у Старажытнай Русі была востраакгуальнай (напрыклад, паўстанне ў Растоўскай зямлі на чале з вешчунамі ў 1071 г.). Аднак шырокавядомы ўражлівы выпадак са смерцю Алега ён не мог абысці. У сюжэце ж Георгія Амартола (што вельмі важна) утрымлівалася гатовае асуджэнне чарадзейскай практыкі, прычым у асобных выпадках з тлумачэннем яе эфектыўнасці. У Георгія рэзка асуджаецца практыка магічных дзеянняў (антыяхійцы закапваюць медных скарпіёнаў, ходзяць, трасучы палкамі); «...ведь ему подобало бы... словом только совершать то, что он хотел, а не творнть это с помоіцью действнй». А словы, як вынікае з цытаты ў канцы, трэба правяраць на сапраўднасць. У выпадку ж з Алегам прадказанне вешчуна аб яго лёсе спраўдзілася. Значыць, тэст на «нстннность» язычніцкай практыкі даў не адмоўны, а станоўчы вынік. Можа, менавіта таму летапісец і абарваў цытату ўсяго толькі пасля двух слоў з яе?
УСПРЫНЯЦЦЕ ШТОДЗЁННЫХ РЭАЛІЙ АНТЫЧНАСЦІ Ў ПІСЬМОВЫХ КРЫНІЦАХ СТАРАЖЫТНАЙ РУСІ ХІХІІІ стст.
Цікавая адаптацыя рымскіх рэалій штодзённасці да візантыйскіх змяшчаецца ў апавяданні Георгія Амартола аб заснаванні Рыма. Пасля забойства Рэма Ромул пабудаваў свяцілішча ў гонар Сонца і чатырох стыхій (зямлі, паветра, агню і вады), вызначыўшы каляровыя сімвалы стыхій: зялёны, белы, чырвоны, сіні адпаведна. На такія часткі (па колерах), маўляў, падзяліліся рымляне і пачалі варагаваць паміж сабой2. Аднак гэта штодзённасць самой Візантыі: саперніцтва груп заўзятараў па колерах чатырох каманд на іпадроме. Такія групоўкі былі актыўнымі і ў палітычным жыцці ранняй Візантыі. Гэта было спецыфікай Візантыі. 3. У. Удальцова, напрыклад, характарызавала
1 Матвеенко В., ІЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй тексі, комментарнп, указателн. С. 243.
2Там жа. С. 46.
70
канстанцінопальскія «цнрковые партнн» (рымляне называлі іпадром цыркам) як «полнтнческне обьедннення городскнх днмов с определеннымн офнцнально предоставленнымн днмам полнтнческнмн правамн н с обязанностямн по обороне столнцы»1. У 532 г. менавіта цыркавыя партыі (асабліва «венеты» сінія і «прасіны» зялёныя) узнялі магутнае паўстанне ў Канстанцінопалі («Ніка»), якое ледзь не прывяло да звяржэння самага магутнага ў гісторыі Візантыі імператара Юсцініяна. Важную ролю адыгралі гэтыя партыі і ў паўстанні Факі ў 602 г., а пасля пачалі губляць свой уплыў2. Цалкам магчыма, што Георгій Амартол у агульным рэчышчы афіцыйнай візантыйскай ідэалогіі свайго часу, асуджаючы мяцежнасць «цыркавых партый», выводзіць іх пачатак з рымскага язычніцтва, паказвае як з’яву, неўласцівую хрысціянству. Аднак трэба заўважыць, што нават у яго час на канстанцінопальскім іпадроме адзначаліся важныя дзяржаўныя святы і Вялікдзень3. Тым не менш Георгій Амартол пасвойму тлумачыў у звычных для яго візантыйскіх рэаліях незразумелыя яму прычыны барацьбы ў Рыме паміж патрыцыямі і плебеямі.
У славянскім перакладзе «Хронікі» Георгія Амартола з’яўляюцца і тыповыя старажытнарускія дэталі штодзённасці Ромул абвяшчае: «Царю должно кормнть свонх бояр по честн знмой, когда онм свободны от войны»4. Падобныя «адаптацыі» ў шэрагу выпадкаў прыводзілі да поўнага скажэння штодзённасці рымскай цывітас. Характэрны ў гэтым плане эпізод апавядання са славянскага перакладу хранографа Георгія Амартола аб узяцці Рыма галамі ў 390 г. да н. э. Раптоўны захоп галамі ўначы Рыма тлумачыцца выгнаннем «стратмга» Малія (Каміла) рымскімі «боярамн», якіх падгаварыў на гэта нейкі «боярнн Февруарнй». Галы захапілі горад, а «бояре, узнав о захвате города, бежалн н проснлн стратнга Маллня о помошн». Ніякай аблогі Капітолія наогул няма, як і рашэння сената (які знаходзіўся ў аблозе на Капітоліі) аб прызначэнні Каміла дыктатарам (экстраардынарная магістратура). Проста адзначана: «...тот, собрав большое войско н захватнв галлов, всех посек»5. Калі ў грэчаскім тэксце яшчэ прысутнічаюць тэрміны «іпаты» і «страцігі» (консулы і прэтары) і яны калькіруюцца ў славянскі пераклад у прэамбуле да дадзенага эпізоду («А после Ромула город Рнм нпатамн м стратагамн обустранвался н сохранялся»), то хто такія «бояре» ў рымскім грамадстве, зразумець нам ужо немагчыма. Ва ўяўленні Амартола рымскае войска не магло быць апалчэннем усіх грамадзян (квірытаў) Рыма, армія для яго і славянскага перакладчыка гэта нейкая асобная ад народа сіла. У кароткім асвятленні рымскай гісторыі
1 Удальцова 3. В. Внзантнйская культура. М. : Наука, 1988. С. 3031.
2Там жа. С. 3233.
3 Чекалова A. А. Быт н нравы // Культура Внзантнн. Вторая половнна VIIXII в. М. : Наука, 1989. С. 611.
4 Матвеенко В., ІДеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 46.
5Там жа. С. 47.
71
перыяду цароў і Ранняй рэспублікі адсутнічаюць і народныя сходы (каміцыі), і сенат, няма барацьбы патрыцыяў і плебеяў ёсць толькі іпаты і страцігі (якія замянілі цароў). Каміл, паводле Ціта Лівія, быў выгнаны па працэсе зза ваеннай здабычы, які ініцыяваў супраць яго народны трыбун Луцый Апулей (V, 32)', і гэта было добра вядома яшчэ познім рымскім гісторыкам (Аўрэлій Віктар. Аб знакамітых людзях, XXIII)2. Але пры адсутнасці разумення барацьбы патрыцыяў і плебеяў у рымскай супольнасці грамадзян у візантыйскага храніста не можа быць і ніякіх народных трыбунаў.
Разам з тым варта адзначыць, што рэаліі рымскай цывітас як Іаанам Малалай, так і Георгіем Амартолам нашмат лепш асветлены ў іх апавяданнях аб Юлію Цэзару і Актавіяну Аўгусту ў сувязі з устанаўленнем у Рыме манархічнага праўлення. Георгій Амартол характарызуе Цэзара як «днктатора», што «означает еднновластный властелнн» (8, 1), а аб Аўгусту піша: «А после Юлня Кесаря царствовал Август Кесарь, племянннк его Октавнев сын, который Севаст, то есть свяіценный, 56 лет. От него Севастамн, то есть свяіценнымн, м Августам» сталн называться рнмскне царн» (8, 2)3. Іаан Малала больш дакладны і больш дасведчаны ў сацыяльнай штодзённасці рымскай цывітас. У яго гаворыцца і аб рымскім сенаце, і аб консулах (кніга 8), а на пачатку дзявятай кнігі сказана, што кіраванне Рымам здзяйснялася консуламі да дыктатара Цэзара, потым распавядаецца аб двух трыумвіратах (прычым адзначана, што другі быў «прызначаны сенатам»), Аб Актавіяну Малала піша: «Боскі Аўгуст быў першым адзіным імператарам і вярхоўным жрацом рымлян»4. Наогул, Малала даволі падрабязна выкладае барацьбу Юлія Цэзара і Актавіяна Аўгуста за ўстанаўленне аднаўладства ў Рымскай дзяржаве.