• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    80
    М. Стрыйкоўскі адразу згадвае, што «італійскі народ» прыбыў «на чале з Палемонам ці, дакладней, Публіем Лібонам». У першай версіі «рымскі князь Палемон, Публіем названы» з 500 «італійцаў, кожны ў стане панскім ці сенатар, што мае стан патрыцыянскі» адплылі з Італіі, ратуючыся ад жудаснай засухі і голаду. Ніякай прывязкі да пэўнай даты няма. Месца адплыцця не пазначана, уцекачы пачалі плаванне адразу па Міжземным моры «з Айчыны»  відаць, з Італіі ў яе сярэднявечным разуменні аўтарам. У апісанні незвычайных прыгод падарожнікаў (з узгаданнем сярэднявечных геаграфічных тэрмінаў) на іх шляху ўздоўж берага лузітанскага, потым іспанскага, фландрскага і потым да вусця Нёмана неаднаразова даюцца спасылкі на падарожжа Энея з Троі да Рыма. У гэтай версіі выкарыстоўваецца кампіляцыя звестак з Длугаша (этымалогія назвы «Літва») і з беларускалітоўскіх летапісаў (гербы шляхты ВКЛ, «астраном», які вёў уцекачоў). Аднак няма ніякіх спасылак на антычных аўтараў, якіх шмат дае М. Стрыйкоўскі раней, распавядаючы аб гісторыі насельніцтва Літвы з біблейскіх часоў (Л. Аней Флор, Арозій, Велей Патэркул, Плутарх, Пталемей). Няма іх і ў другой версіі, якую М. Стрыйкоўскі выкладае кантрасна сцісла ў параўнанні з іншымі,  а гэта версія якраз з беларускалітоўскага летапісання аб уцёках Палемона (яго тут М. Стрыйкоўскі называе «Лібонам, звычайна Палемонам званым») ад «тырана» Нерона, прычым гаворыцца, што гэта магло адбыцца і пазней, пры нашэсці Атылы. Трэцяя версія — якраз пра бегства Палемона зза Атылы, якую без сур’ёзнага даверу М. Стрыйкоўскі выкладае па старых літоўскіх «байкахлетапісцах». Пятая версія  аб выгнанні рымлян з радзімы як кары за злачынствы (з вялікай храналогіяй прыкладаў — ад Каміла да Авідзія) не падмацавана някімі «канкрэтнымі» спасылкамі на крыніцы ці іншага аўтара. А шостая  аб тым, што Палемон атрымаў Літву як узнагароду палкаводцу і яго легіёнам,  выглядае як непрыхаваная спроба ўразумець падзеі Антычнасці ў катэгорыях феадальнага Сярэднявечча.
    Чацвёртая версія выкладзена М. Стрыйкоўскім вельмі падрабязна і аргументавана (спасылкамі на антычнага гісторыка Л. Анея Флора) і ўяўляе сабой развіццё версіі Яна Длугаша (аб чым піша і сам М. Стрыйкоўскі, спасылаючыся таксама на М. Кромера). У паэтычным уступе да гэтай версіі («прычыны») М. Стрыйкоўскі распавядае аб грамадзянскай вайне ў Рыме паміж Цэзарам і Пампеем, яго забойстве ў сенаце, наступнай барацьбе Актавіяна, Антонія, Лепіда, Брута, Касія (гэта кароткі агляд Флора, аб чым гавораць дробныя дэталі накшталт 23 ран, нанесеных Цэзару) і завяршае яго фразай аб тым, што «шмат з Італіі збегла, спуджаных вайною, аж сюды, аж на поўнач, сцежкаю лясною (заўважце, не марскім шляхам.  В. Ф.), дзе Жамойць сёння, Прусы, Латвія з Літвою». У празаічным тэксце храніст піша, што падчас вайны паміж Цэзарам і Пампеем «зборышча італійцаў» на чале з правадыром Лібонам пакінула «італійскую зямлю» і пасля доўгага плавання асела на
    81
    берагах Прускага мора. Менавіта, быццам, ад Лібона і пайшла назва «Лібонія» або «Літванія». Ніякі Палемон у гэтай версіі наогул не згадваецца. А Лібона М. Стрыйкоўскі знаходзіць у «Эпітомах» Л. Анея Флора (рымскага гісторыка першай паловы II ст.), у кароткім выкладзе вайны Цэзара з Пампеем у другой кнізе гэтага твора. У цытаце, якую прыводзіць М. Стрыйкоўскі, гаворыцца аб тым, што Далабела і Антоній, ваяваўшыя на баку Цэзара, на ілірыйскім узбярэжжы і востраве Керкіра былі блакіраваны магутным флотам «легата Пампея Актавіяна і Лібона». Цікава, што М. Стрыйкоўскі дае лацінскі тэкст Флора без традыцыйнай памылкі legatus Ротреі Octavianus Libo, якую перакладчык Флора A. I. Неміроўскі лічыў памылкай самога рымскага гісторыка, які «аб’яднаў» дзве асобы ў адну1. Пры гэтым польскі храніст не заўважае яўную недакладнасць — circumvenit («акружыў»), ужытае ў дачыненні да дзеянняў не адной, а дзвюх асоб. A. I. Неміроўскі спасылаўся на падобны тэкст у Паўла Арозія, рымскага гісторыка пачатку V ст., дзе Актавій і Лібон  дзве розныя персоны. Можна дадаць, што ў тэксце Арозія Лібон і Актавій называюцца па тры разы кожны і зблытаць іх немагчыма2. Аднак М. Стрыйкоўскі не спасылаўся на вядомага ў заходнееўрапейскім Сярэднявеччы (і ў Польшчы)3 Арозія. У Арозія, як і ў традыцыйным тэксце Флора, разам з Лібонам называецца Актавій, а не Актавіян (як у М. Стрыйкоўскага, які дапускае памылку па аналогіі з будучым усынаўленнем Актавія Юліем Цэзарам). У Флора імя Лібона сустракаецца яшчэ раз — крыху раней, дзе ўзгадваецца, што Цэзар прагнаў Лібона з Этрурыі. Аднак нідзе (ні ў Флора, ні ў Арозія) няма ніякага Публія Лібона, а менавіта так, па словах М. Стрыйкоўскага, называў яго Флор. Абодва антычныя аўтары даюць толькі адно імя гэтага палкаводца Пампея.
    Чаму польскі храніст не назваў яго Актавіем Лібонам, як гэта было памылкова зроблена ў традыцыйным тэксце Флора? Можна меркаваць, што ён меў крыху іншы варыянт тэксту, але зноў жа, у яго цытатах Публія Лібона няма, ёсць проста Лібон, які як флотаводзец потым, ужо пасля разгрому Пампея, здолеў уцячы. Магчыма, усё значна прасцей  М. Стрыйкоўскі імкнуўся неяк падагнаць пэўную сугучнасць (хоць аддаленую і прымітыўна штучную) слоў «Палемон» і «Публій Лібон» і такі.м чынам неяк спалучыць канцэпцыі Длугаша і «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага» з яе Палемонам часоў Нерона. Пісаў жа ён, выкладаючы другую з вядомых яму версій («прычын»), аб «Лібону, звычайна Палемонам званым», што ўцёк ад «тырана» Нерона. А гістарычнай асобы з імем Палемон часоў грамадзянскіх войнаў
    ' Луцнй Аней Флор. Эпнтомы. URL: http://www.sulla.k21vek.eom/litra/flor/flor2.htm#13
    2Pauli Orosii Historia adversus paganos. Liber sextus, 15, 8. URL : http://www.
    attalus.org/latin/orosius6A.html
    Спесйвцева B. A. Начальные века нсторнн человечества в нсторнческнх пронзведеннях польскнх авторов конца XVXVI вв. : автореф. днсс. ... канд. нст. наук. Новоснбнрск, 2010. С. 13.
    82
    у Рыме I ст. да н. э. М. Стрыйкоўскі проста не знайшоў у даступных яму крыніцах. Такой асобай якраз і мог стаць Палемон I, якога ўзгадвае A. А. Любая. Аднак Палемон I Яўсевій (Набожны) правіў у Понце (378 гг. да н. э)1 на далёкай чарнаморскай перыферыі пасля канфлікту Цэзара з Пампеем. Гэты рымскі стаўленік быў забіты на Тамані мясцовымі жыхарамі, якіх ён імкнуўся падпарадкаваць, у 8 г. да н. э. А з’явіўся ён у тых краях, бо з 14 г. да н. э. па волі Актавіяна Аўгуста стаў яшчэ і баспорскім царом. Больш за ўсё аб Палемону I, тагачаснай гісторыі Пантыйскага і Баспорскага царстваў з антычных аўтараў пісалі Дыён Касій і Страбон, некаторыя звесткі аб ім як саюзніку Антонія маюцца ў Плутарха (у біяграфіі Антонія). Аднак сучасныя даследчыкі не менш важнымі матэрыяламі па тагачаснай гісторыі гэтых рэгіёнаў лічаць эпіграфічныя і нумізматычныя крыніцы, невядомыя гісторыкам Сярэднявечча і пачатку Новага часу. Праца рымскага гісторыка Дыёна Касія (прыкладна 155229 гг. н. э.) па рымскай гісторыі была напісана на грэчаскай мове, значная частка яе вядома толькі ў пераказах сярэднявечных візантыйскіх гісторыкаў. Фактычна невядомая была ў Заходняй Еўропе ў Сярэднія вякі і «Геаграфія» Страбона, напісаная гэтым рымскім географам і гісторыкам (64 г. да н. э. — 24 г. н. э.) таксама на грэчаскай мове, але, зноў жа, яна была вядомая ў сярэднявечнай Візантыі. Звесткі ж Плутарха аб Палемону фрагментарныя і сярод іншых каларытных персон у біяграфіі Антонія маглі прыцягнуць увагу чытача, бадай што, толькі ў вьшадку, калі ён шукаў іх мэтанакіравана. Але калі нават і ўявіць сабе, што храністам Польшчы ці ВКЛ у XVXVI ст. былі даступны звесткі з вышэйзгаданых антычных крыніц, то гэта азначала, што яны павінны былі ведаць аб забойстве Палемона на чарнаморскім узбярэжжы. Як жа тады яго можна «адпраўляць» у далёкую Прыбалтыку?
    Такім чынам, можна канстатаваць, што ў версіі Длугаша, развітай Стрыйкоўскім, імя гістарычнага Палемона наогул адсутнічае і яна абапіраецца зусім не на часы імператара Нерона, а на падзеі ўсталявання пажыццёвай дыктатуры Юлія Цэзара ў рэспубліканскім Рыме, што адбываліся прыкладна за стагоддзе да праўлення Нерона. Заўважым пры гэтым, што якраз гісторыя рымскай цывітас (ці рымская гісторыя перыяду рэспублікі, як умоўна пазначаюць гэты час гісторыкі) непараўнальна менш, чым дзейнасць імператараў, цікавіла візантыйскіх даследчыкаў, чые працы па антычнай гісторыі былі асноўнымі крыніцамі ведаў па Антычнасці на ўсходнеславянскіх землях. Цікавасць да грэчаскага поліса, рымскай цывітас  галоўная рыса заходнееўрапейскага Адраджэння, калі мысліцелі ва ўмовах разрыву феадальных сувязей у сучасным ім грамадстве шукалі іншыя мадэлі адносін паміж людзьмі і знаходзілі іх
    1 Сапрыкйн С. Ю. Понтнйское царство. Государство греков н варваров в Прнчерноморье. М.: Наука, 1996. С. 303319; Ostrowski J. A. Mi^dzy Bosforem a Eufratem. Wroclaw : Ossolineum, 2005. S. 46, 49.
    83
    у антычных супольнасцях грамадзян поліса і цывітас. Але для гэтага феадальныя сувязі павінны былі пастуіюва знікаць. Позняе Сярэднявечча ў Заходняй Еўропе — гэта ліквідацыя асабістай залежнасці сялян ад феадалаў, феадальнай іерархіі (адзін сеньёр для ўсіх  кароль). На ўсходзе ж Еўропы такія працэсы ў грамадстве адбываліся значна пазней, чым у XIVXV стст. Відаць, версія Длугаша  Стрыйкоўскага аб паходжанні літоўскіх князёў ад уцекачоў з Рыма зза грамадзянскіх войнаў I ст. да н. э. не стала асновай для легенды аб Палемону як уцекачу ад Нерона ў беларускалітоўскім летапісанні. Яна існавала, але паралельна як створаная ў Польшчы, а ў Вялікім Княстве Літоўскім была прынцыпова іншая «гісторыя» на базе ўласнай традыцыі летапісання і ўласнай спадчыны Антычнасці, атрыманай ад Візантыі.
    Карані легенды аб Палемону трэба шукаць праз візантыйскія крыніцы. I мы іх знаходзім. Візантыйская спадчына, тэрытарыяльны рост Вялікага Княства Літоўскага на пачатку XV ст. павялічваюць цікавасць да чарнаморскага рэгіёна. Можна дадаць і праваслаўную традыцыю  з паўночнага ўзбярэжжа Малой Азіі, па паданні ў «Аповесці мінулых часоў», здзейсніў сваё падарожжа ва ўсходнеславянскія землі апостал Андрэй фактычна маршрутам «з грэкаў у варагі». Менавіта «неронаўскага» (а не «пампееўскага») Палемона можна знайсці ў стараславянскім перакладзе хронікі Іаана Малалы (8я глава X кнігі), рэканструяваным В. М. Істрыным: «Прнял же см Нерон царь в царство свое страну нную на Понте послав Полемона, стратнга своего. й сотворн ю епархню прозва ю Понть Полемонскын»1. Гэты тэкст з’яўляецца дакладным перакладам з грэчаскай мовы (адтуль і ятратрубі;, і knap/ia — правінцыя)2. Інфармацыя аб стварэнні новай рымскай правінцыі, названай па імені Палемона «Понтам Палемонскім», даволі прыметная ў апавяданні Малалы аб праўленні Нерона, бо яна  адна з нямногіх, што не належыць да асноўнага сюжэта візантыйскага храніста аб Нерону і хрысціянах (дзе галоўнае месца займае спаборніцтва ў цудатворстве паміж апосталам Пятром і магам Сімонам).