Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
У перакладных візантыйскіх хроніках надзвычай слаба асвятляецца штодзённы побыт грэкаў і рымлян. Нашмат больш дэталей даецца ў тых месцах тэкстаў, дзе гаворыцца аб жыцці і дзейнасці Ісуса і апосталаў, але гэта рэаліі толькі аднаго рэгіёна — Палесціны (іх нашмат больш можна знайсці ў перакладзе «Іўдзейскай вайны» Іосіфа Флавія).
Больш дэталей з рымскай штодзённасці змяшчаецца ў апакрыфічным творы «Сказанне аб Яўстафію Плакіду», які трэба аднесці да пасіёнаў хрысціянскіх пакутнікаў. Яўна не аўтэнтычны, верагодна, ён ствараўся як сімбіёз візантыйскага рамана і пасіёна5. Твору ўласцівы тыповыя для ра
’Тнт Лнвнй. Нсторня от основання города. М. : Наука, 1989. Т. I. С. 262.
2Рнмскне нсторнкн IV века. М. : РОССПЭН, 1997. С. 191.
‘Матвеенко В., ІЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 174.
4Тэкст з англійскага перакладу «Хронікі» Малалы. URL : http://www.attalus.org/ translate/chronicles.html
5Лйхачева О. П. Комментарнн. Сказанне об Евстафнн Плакнде // Памятннкн лнтературы Древней Русн. XII век. С. 654655.
72
мана апісанні ліхтугі галоўнага героя і яго сям’і і характэрнае для многіх пасіёнаў «састарванне» часу пакутніцтва адданага сваёй веры хрысціяніна. «Сказанне» разам з тым даволі дакладна паказвала сярэднявечнаму чытачу бытавыя рэаліі рымскага жыцця часоў імператараў Траяна і Адрыяна: воінскую службу, язычніцкія ахвярапрынашэнні, «рабм» н «слугн» ў знатнага рымляніна, паляванне на аленяў, марское падарожжа на прыватным караблі, працу падзёншчыка і г. д. Узгадваецца «сннклнт» (сенат) пры імператарах («царях» у старажытнарускім перакладзе). Неаднаразова ўпамінаюцца «варвары». А вось, дарэчы, пераклад са старажытнарускай на сучасную рускую мову тэрмінаў «эллнн», «эллннскнй» прынцыпова хібны: чамусьці на пачатку перакладу тэксту яны зменены на «язычннк» і «языческнй». Больш таго, «царь» Адрыян, якога характарызуюць як «эллнна», у сучасным перакладзе стаў «язычннком», хоць у самім старажытнарускім тэксце ёсць трапны тэрмін для язычнікаў — «поганнм»1. Наогул адаптацыя старажытнарымскіх рэалій да візантыйскіх мінімальная, што выступае кантрастам радыкальнай пераробцы антычных сюжэтаў для заходнееўрапейскіх чытачоў перыяду развітых феадальных адносін (якія ў Візантыі так і не сфарміраваліся).
У «Аповесці мінулых часоў» антычная штодзённасць прадстаўлена пераважна зваротамі да апісанняў візантыйскімі храністамі якіхнебудзь незвычайных з’яў у старажытныя часы, якія трактуюцца як знакі («знаменья»). Як правіла, такое апісанне ідзе за канстатацыяй нейкай незвычайнай з’явы на Русі і адсылка да Антычнасці выступае свайго роду спасылкай на аўтарытэт. Напрыклад: «В год 6573 (1065). В те же времена было знаменье на западе, звезда велнкая, с лучамн как бы кровавымн; с вечера всходнла она на небо после захода солнца, н так было 7 дней. Знаменне это было не к добру, после того былн усобнцы многне н нашествне поганых на Русскую землю, нбо эта звезда была как бы кровавая, предветая кровн пролнтье. В те же времена ребенок был брошен в Сетомль; этого ребенка выташнлн рыбакн в неводе, н рассматрнвалн мы его до вечера н опять броснлн в воду. Был же он такой: на лнце у него былн срамные частн, а нного нельзя н сказать срама радн. Перед тем временем м солнце нзменнлось н не стало светлым, но было как месяц, о таком солнце невежды говорят, что оно обьедено. Знамення эта бывают не к добру. Мы потому так думаем, что нменно так случнлось в древностн, прм Антнохе, в Нерусалнме: внезапно по всему городу в теченне сорока дней сталн являться в воздухе всадннкн скачуіцне, с оружнем, в золотых одеждах, полкн обенх сторон являлнсь, потрясая оружнем: н это предвеіцало нападенме Антноха, нашествне ратн на Нерусалнм. Потом прн Нероне цесаре в том же Нерусалнме над городом воссняла звезда в внде копья; это предвешало нашествне рнмского войска»2.
1 Сказанне об Евстафнн Плаквде // Памятннкн лнтературы Древней Русн. XII век. С. 226245.
2 http://oldrussian.narod.ru/povest03 .htm.
73
Такога ж кшталту інфармацыя падаецца і ў раней разгледжаным апавяданні аб падзенні з неба пшаніцы з вадой пры імператару Пробу і сярэбраных драбінак пры Аўрэліяну. Гэтай «спасылцы» папярэднічае наступнае апавяданне самога летапісца: «Когда я прншел в Ладогу, поведалн мне ладожане, что “здесь, когда бывает туча велнкая, находят детн нашн глазкн стеклянные, н маленькне н крупные, проверченные, а другне подле Волхова собнрают, которые выплескпвает вода”. Этнх я взял более ста, все разлнчные. Когда я днвнлся этому, онн сказалн мне: “Это неуднвнтельно; жнвы еіце многне старые, которые ходалн за Югру н за Самоядь н внделн самн в северных странах, как спустнтся туча, н нз той тучн выпадут белкн молоденькне, будто только что роднвшнеся, н, выросшн, расходятся по земле, а в другой раз бывает другая туча, н нз нее выпадают оленьцы маленькне н, выросшн, расходятся по земле”. Этому у меня есть свндетель посадннк Павел ладожскнй, н все ладожане. Еслн же кто этому не повермт, пусть почнтает Хронограф»1.
У «Аповесці мінулых часоў» нямала згадак аб «волхвах» старажытнасці Сімонумагу (пад 912, 1071), Менандру, Анію і Мамврыю і інш. Такая асаблівая ўвага да «цудоўнага», загадкавага, незвычайнага была агульнай для людзей як Антычнасці, так і Сярэднявечча. Нягледзячы на хрысціянізацыю, магічнае «мысленне» было ўласцівым і візантыйцам, і жыхарам Старажытнай Русі. Адсюль і асаблівы інтарэс да такога кшталту матэрыялу ў гістарычных крыніцах.
1 http://oldrussian.narod.ru/povest04.htm.
АНТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ I МІФАЛОГІЯ У ХРОНІКАХ, ЛЕТАПІСАХ, ГІСТАРЫЧНАЙ ЛІТАРАТУРЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
ТРАДЫЦЫІI ЎПЛЫВЫ
Перыяд XIVXVI стст. час Адраджэння і гуманізму ў Еўропе. У большасці заходнееўрапейскіх краін склалася познефеадальнае грамадства1. Гэта палажэнне сфармулявана вядучымі замежнымі медыявістамі. Выключную ролю ў гэтым адьпрала «школа Аналаў» і яе паслядоўнікі. Замест грувасткага вызначэння феадалізму ў савецкай марксісцкай навуцы (з акцэнтам на сялянскую гаспадарку і становішча сялян відаць, каб у рамках тэорыі фармацый адзначыць розніцу ў становішчы прыгнечаных класаў рабоў і залежных сялян) з’явілася простае і дакладнае яго азначэнне. У Жака Ле Гофа зыходнік такі: феадалізм гэта сістэма асабістай і пазямельнай залежнасці, у цэнтры якой феод2. Сувязі асабістай і пазямельнай залежнасці дзейнічаюць сярод феадалаў (сеньёр васал) і паміж феадаламі і сялянамі. Гэтыя сувязі галоўныя і вызначальныя ў феадальным грамадстве, час іх росквіту ў Заходняй Еўропе Высокае Сярэднявечча (ХХШ стст.). У Познім Сярэднявеччы адбылася істотная трансфармацыя былі ліквідаваны феадальная іерархія (адзіным сеньёрам для ўсіх феадалаў стаў кароль) і асабістая залежнасць
1 Еўтухоў I. А. Заходнееўрапейскае грамадства Позняга сярэдневякоўя // Гісторыя сярэдніх вякоў. Заходняя Еўропа і Візантьы : у 2 ч. Мінск : БДУ, 2003. Ч. 2. С. 5, 8; Еўтухоў I., Фядосік В. Заходняя Еўропа ў Познім сярэдневякоўі: адмена асабістай залежнасці сялянства // Беларус. гіст. часоп. 2011. № 10. С. 56.
2Ле Гофф Ж. Цнвнлнзацня средневекового Запада. М. : ПрогрессАкадемня, 1992. С. 8889.
75
сялян ад феадалаў. Таму і грамадства Заходняй Еўропы прынята вызначаць як познефеадальнае.
На ўсходзе Еўропы, у тым ліку і ў Вялікім Княстве Літоўскім, гэты працэс адбываўся на некалькі стагоддзяў пазней. Грамадства тут заставалася феадальным. Адпаведна, іншымі былі тут час і шляхі Адраджэння, гуманізму, адносіны да гістарычнай спадчыны Антычнасці. Гэта ў Італіі, Францыі, Англіі, дзе рваліся феадальныя адносіны, для тагачасных мысліцеляў найбольш актуальным быў пошук новых сувязей паміж людзьмі. I гуманісты знаходзілі ўзор іншых адносін у Антычнасці супольнасцях грамадзян грэчаскіх полісаў і рымскай цывітас. Каб пазнаць, зразумець гэтыя адносіны, яны імкнуліся вывучаць класічную латынь, старажытнагрэчаскую мову, творы антычных філосафаў, гісторыкаў, рытараў, пісьменнікаў і паэтаў. Там яны знаходзілі зусім іншыя, чым феадальныя, духоўныя і грамадскія каштоўнасці, нормы паводзін людзей, ідэалы прыгажосці, патрыятызму. На ўсходзе ж Еўропы грамадства было кансерватыўнафеадальным, адпаведна і запатрабаванасць антычнай спадчыны была не такой. У сярэдзіне XV ст. канчаткова знікае Візантыя — магутная сярэднявечная «матрыца» Антычнасці для паўднёвых і ўсходніх славян.
Візантыйскія антычныя традыцыі захоўваюцца на Беларусі, а з самага канца Сярэднявечча дадаецца яшчэ адзін моцны ўплыў антычнай спадчыны з захаду Еўропы з яго Адраджэннем. У гэтым пэўная ўнікальнасць беларускай культуры Позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу. Якой была роля антычнай гісторыі ў хроніках, летапісах, гістарычнай літаратуры Вялікага Княства Літоўскага? Трэба адразу заўважыць, што прадмет гэтага даследавання менавіта антычная гісторыя ў гістарычных творах ВКЛ. Антычнасць наогул у літаратуры, грамадскай думцы ВКЛ гэта праблематыка іншых даследаванняў, якімі зараз паспяхова займаецца шэраг беларускіх даследчыкаў. Кола першакрыніц дадзенага даследавання гістарычныя творы з тэматыкай антычнай гісторыі ў ВКЛ Позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу.
Аб найбольш папулярных і захапляльных творах па антычнай гісторыі мы можам даведацца нават у Францыска Скарыны з яго прадмовы да Бібліі: «Аіце же коханне нмашн ведатн о военных а о богатырскнх делех, чтн кннгн Судей шін кннгн Махавеев, более м справедлнвее в ннх знойдеш, нежелн во Александрнн нлн во Тройн»1. Праўда, як правільна зазначыў Скарына, «Троя» і «Александрыя» мелі мала падабенства з антычнымі рэаліямі. Але для сучаснага даследчыка якраз адным з галоўных і з’яўляецца пытанне, чаму так адбылося і як сярэднявечныя беларусы (што жылі ў сістэме феадальных сувязей) успрымалі матывы паводзін, учынкі, каштоўнасці людзей далёкай ад іх старажытнасці. «Масавая» гістарычная літаратура
1 Францыск Скарына і яго час. Мінск : Беларус. сав. энцыкл., 1988. С. 11.
76
такога кшталту дае выдатную магчымасць зразумець, як і навошта «перараблялася» антычная гісторыя ў Сярэднявеччы. Да «Троі» і «Александрыі» прымыкае «Рымскі летапісец», які дае магчымасць даследаваць і пэўныя палітычныя мэты выкарыстання антычнай гісторыі. Яшчэ больш цікавая ў гэтым плане летапісная легенда аб Палемону, пры аналізе якой сярод іншага яскрава выяўляюцца два ўплывы антычнай спадчыны з Візантыі і з захаду. Аднак трэба зазначыць, што ў гістарычных творах цікавасць да антычнай гісторыі заставалася невялікай і кола непасрэдных крыніц адносна вузкае. Тым больш цікава высветліць, чаму тут назіраецца такі кантраст з тагачаснымі заходнееўрапейскімі творамі ці палемічнай, мастацкай, рэлігійнай літаратурай тагачаснай Беларусі.