Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
У старажытнарускім перакладзе з’яўляецца тлумачэнне Іаанам сну Філіпа з прадказаннем хуткай смерці тэтрарха і будучага граху яго жонкі Ірадыяды (Іосіф жа нідзе не гаворыць аб гэтым сне). Зразумела, прадказанне здзяйсняецца ў самы кароткі тэрмін. Далей інтэрпалятар карыстаўся тэкстамі Евангелляў у даволі вольнай іх інтэрпрэтацыі. Ён шчыра называе Іаана «Крестнтелем Господннм» (чаго не было і не магло быць у Іосіфа Флавія), укладае ў яго вусны гнеўнае і эмацыянальнае выкрыванне [радаАнтыпы («зачем жену брата взял, беззаконннк?»). Разгневаны Антыпа загадвае збіць і прагнаць Іаана, але арыштоўвае і саджае яго ў «темннцу» не адразу, а пазней, паколькі Іаан не спыняў свае выкрыванні. Можна адзначыць і ўсходнеславянскую рысу ў характарыстыцы Іаана з тагачаснай штодзённасці. У адрозненне ад Евангелляў перакладчык не характарызуе Іаана як пустэльніка з пустыні праціўнікі абвінавачваюць Іаана ў тым, што ён «ныне вышел нз леса как зверь».
Візантыйскія храністы ў сваіх кароткіх апавяданнях аб праўленнях рымскіх імператараў асаблівую ўвагу надаюць барацьбе артадаксальнай царквы з ерэтыкамі. 3 аднаго боку, гэта прытрымліванне традыцыі царкоўнай гісторыі, што ідзе ад Яўсевія Кесарыйскага, але з другога — яўнае імкненне падкрэсліць артадаксальнасць, прававернасць візантыйскай царквы. Храністы не заўсёды нават узгадвалі галоўныя падзеі ў гісторыі антычнага хрысціянства (найбольш паказальная адсутнасць усякіх упамінанняў аб крывавым агульнаімперскім ганенні на хрысціян імператара Валерыяна). Істотна, што павышанай увагі да барацьбы з ерасямі ў старажытнарускіх крыніцах няма, дадзеная тэндэнцыя з візантыйскіх прац не знайшла свайго адлюстравання ў старажытнарускіх.
Нядаўняе прыняцце Руссю хрысціянства, іншыя сацыяльныя ўмовы, значна ніжэйшы ўзровень пісьменнасці, чым у Візантыі, зразумела, не рабілі актуальнай праблему барацьбы з ерасямі. Падобная сітуацыя была і ў Заходняй Еўропе ў Раннім Сярэднявеччы. Аб ерасях (і не толькі эпохі Антычнасці) у «Аповесці мінулых часоў», напрыклад, гаворыцца толькі ў падрабязным выкладзе Сімвала Веры князю Уладзіміру, прычым ужо пасля яго хрышчэння: «Верую н в семь соборов святых отцов, нз которых первый был в Ннкен 318 отцов, проклявшнх Арня н проповедовавшнх непорочную н правую веру.
61
Второй собор в Константннополе 150 святых отцов, проклявшнх духоборца Македоніія, проповедовавшего еднносуіцную Тромцу. Третнй же собор в Эфесе, 200 святых отцов протнв Несторня, прокляв которого, проповедалн святую Богороднцу. Четвертый собор в Халкндоне 630 святых отцов протнв Евтуха н Дноскора, которых н проклялн святые отцы, провозгласнв Господа нашего Нйсуса Хрнста совершенным Богом м совершенным человеком, Пятый собор в Царыраде 165 святых отцов протнв учення Орнгена н протнв Евагрня, которых н проклялн святые отцы. Шестой собор в Царьграде 170 святых отцов протнв Сергня н Кура, проклятых святымн отцамн. Седьмой собор в Някее 350 святых отцов, проклявшнх тех, кто не поклоняется святым нконам»'. «Візантыйскі каларыт» яўна адчуваецца ў пераказе галоўных вынікаў апошніх усяленскіх сабораў. Першыя ўсяленскія саборы ўзгадваюцца і ў тэксце, дзе князя Уладзіміра перасцерагаюць прымаць вучэнне ад лацінян. Там разам з пералікам недахопаў веры католікаў паведамляецца, што яны прызналі рашэнні ўсіх сямі першых усяленскіх сабораў, і называюцца імёны прадстаўнікоў Рыма на кожным з іх (побач з прадстаўнікамі цэркваў Александрыі, Антыёхіі, Іерусаліма)2.
Малодшы сучаснік аўтара «Аповесці мінулых часоў» беларускі асветнік Кірыла Тураўскі ў XII ст. напісаў унікальны твор, прысвечаны першаму ўсяленскаму сабору ў Нікеі, «Слова на сабор 318 святых айцоў». Як слушна адзначыў даследчык і перакладчык гэтага твора на сучасную беларускую мову I. В. Саверчанка, Кірыла Тураўскі «паказаў сябе як бліскучы майстар гістарычных сцэнаў» і «вельмі яскрава перадаў драматычную сцэну дыскусій на Нікейскім саборы 325 г., падчас якога было асуджана вучэнне Арыя»3. У гэтым творы ў дакладнай адпаведнасці з гістарычнымі рэаліямі паказана значэнне імператара Канстанціна ў скліканні сабору і асаблівая яго роля ў ім. I. В. Саверчанка звяртае ўвагу на тое, што Кірыла Тураўскі ўпершыню ў беларускай літаратуры «намаляваў містычныя сцэны», а менавіта відовішча агню, які пачаў зыходзіць з вуснаў епіскапа Спірыдона падчас яго палымянай прамовы супраць прыхільнікаў Арыя4. Даследчык адзначыў таксама і станоўчую ацэнку ў «Слове на сабор 318 святых айцоў» рымскага папы Сільвестра за яго лекаванне імператара Канстанціна ад праказы5. Трэба заўважыць, што Кірыле Тураўскаму быў вядомы змест гэтай легенды з візантыйскіх крыніц. Яна была выкарыстана ў курыі рымскіх пап для апраўдання падаравання франкскім каралём Піпінам Кароткім за сваю каранацыю Сярэдняй Італіі, якая юры
'http://oldrussian.narod.ru/povest02.htm.
2 Там жа.
3 Саверчанка I. В. Кірыла Тураўскі // Старажы гная беларуская літаратура (ХПXVII стст.). Мінск : Кнігазбор, 2007. С. 46.
4Там жа.
5Там жа.
62
дычна належала візантыйскім імператарам. Па так званым «Канстанцінавым дары» папы быццам бы атрымалі за лекаванне і хрышчэнне Канстанціна Сільвестрам уладу над усёй хрысціянскай царквой і заходнюю палову Рымскай імперыі. Да гэтага сфабрыкаванага эдыкта мы яшчэ вернемся, а пакуль трэба зазначыць, што як праваслаўны вернік Кірыла Тураўскі ведае аб лекаванні Сільвестрам Канстанціна ад праказы «праз святое хрышчэнне» і нічога не гаворыць аб нейкім «Канстанцінавым дары»1. Хутчэй за ўсё, ён проста не ведаў пра рымскую падробку, якой маглі давяраць толькі ў раннесярэднявечнай Заходняй Еўропе з яе заняпадам культуры, але ніяк не ў Візантыі. Візантыйскія гісторыкі нават не ўспрымалі ўсур’ёз несапраўдны «эдыкт» Канстанціна Сільвестру, каб спрачацца з яго палажэннямі. А вось спецыфіку ментальнасці сярэднявечнага чалавека можна пабачыць у наступных радках твора Кірылы Тураўскага: «У працы Нікейскага сабора бралі ўдзел найвышэйшыя духоўныя асобы, святыя мужыцудатворцы: папа рымскі Сільвестр, які праз святое хрышчэнне ачысціў імператара Канстанціна ад праказы, учыніў шмат розных цудаў; канстанцінопальскі патрыярх Мітрафан, які сляпому даў зрок, а нямому, з дапамогай малітваў, вярнуў голас; александрыйскі архіепіскап Аляксандр, адораны прарочым талентам»2. Тут цудатворац не толькі Сільвестр (прычым зрабіў «шмат розных цудаў»), а і вышэйшыя іерархі праваслаўнай царквы.
У «Аповесці мінулых часоў» у апавяданні аб выбары веры князем Уладзімірам гаворыцца аб Пілату, які загадаў распяць Хрыста. Пры гэтым дакладна паказана падпарадкаванасць Пілата рымскаму імператару. Выкарыстана версія Евангелля ад Іаана: на адмову Пілата прызнаць Ісуса вінаватым «архнерен н кннжннкн» заявілі яму: «Еслн отпустншь этого, то не будешь другом Цезарю»3. Пілат узгадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» яшчэ раз у даволі нязвычным кантэксце у аповедзе аб вынаходніцтве славянскай азбукі братамі Кірылам і Мяфодзіем: «Когда же (братья этн) прншлн, началн онн составлять славянскую азбуку н перевелн Апостол н Евангелне. й рады былн славяне, что услышалм онн о велнчнн Божьем на своем языке. Затем перевелн Псалтырь н Октонх н другне кннгн. Некне же сталн хулнть славянскне кннгн, говоря, что “нн одному народу не следует нметь свою азбуку, кроме евреев, греков н латннян, согласно надпнсн Пнлата, который на кресте Господнем напнсал (только на этнх языках)”. Услышав об этом, папа рнмскнй осуднл тех, кто хулнт славянскне кннгн, сказав так: “Да нсполннтся слово Пнсання: “Пусть восхвалят Бога все народы”, н другое: “Пусть все народы восхвалят велнчне Божме, поскольку дух святой дал нм говорнть”. Еслм же кто браннт
’Кірыла Тураўскі. Слова на сабор 318 святых айцоў // Старажытная беларуская літаратура (XIIXVII стст.). С. 55.
2Там жа.
3 http://oldrussian.narod.ru/povest02.htm.
63
славянскую грамоту, да будет отлучен от церквн, пока не нсправнтся; это волкн, а не овцы, нх следует узнавать по поступкам нх н беречься пх. Вы же, чада, послушайте божественного учення н не отвергннте церковного поученмя, которое дал вам наставнпк ваш Мефоднй»1.
Да рымскіх часоў адносіцца падарожжа апостала Андрэя з Сінопа ў Корсунь і далей да варагаў, а потым у Рым (з відавочнай мадэрнізацыяй шлях «з варагаў у грэкі», толькі з поўдня на поўнач) з наведваннем месцаў будучых Кіева і Ноўгарада2.
АНТЫЧНАЕ ЯЗЫЧНІЦТВА Ў КАНТЭКСЦЕ ХРЫСЦІЯНІЗАЦЫІ СТАРАЖЫТНАЙ РУСІ Ў СТАРАЖЫТНАРУСКІХ ГІСТАРЫЧНЫХ ТВОРАХ
Калі ў перакладных візантыйскіх гістарычных (і ў шэрагу літаратурных) творах (хроніках Іаана Малалы, Георгія Амартола, «Аповесці аб Варлааме і Іаасафе», «Сказанні аб Яўстафію Плакіду», пасіёнах раннехрысціянскіх пакутнікаў) вялікая ўвага нададзена крытыцы старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай язычніцкіх рэлігій, то ў арыгінальных старажытнарускіх гістарычных творах гэта тэматыка не выступае ў якасці актуальнай і асабліва значнай. Хрысціянізацыя Старажытнай Русі ў сярэдзіне эпохі Сярэднявечча, зразумела, высоўвала на першы план барацьбу з усходнеславянскім язычніцтвам. Спробы выкарыстаць крытыку антычнага язычніцтва візантыйскімі хрысціянскімі аўтарамі можна назіраць у старажытнарускіх перакладах «Хронікі» Іаана Малалы і ў «Аповесці мінулых часоў».
Вельмі неадназначным і загадкавым выглядае перайменаванне старажытнарускім летапісцам, аўтарам «Аповесці мінулых часоў», Феоста (Гефеста) і яго сына ў Сварога і Дажбога адпаведна. У апавяданні аб падзеях пад 1114 (6622) годам пасля сюжэтаў аб падзенні з неба пшаніцы і сярэбраных драбінак пры рымскіх імператарах Пробу і Аўрэліяну без усякага пераходу ідзе экскурс у больш раннія часы, прычым у Егіпце (цытаты летапісец дае, па яго словах, з «Хранографа»): «й после потопа н после разделення языков “начал царствовать сначала Местром, нз рода Хама, после него йеремня, затем Феоста”, которого н Сварогом называлн егнптяне. “В царствованне этого Феоста в Егнпте упалн клеіцн с неба, н началп людн ковать оружне, а до того палнцамн н камнямн бнлнсь. Тот же Феоста закон нздал о том, чтобы женіцнны выходнлн замуж за одного мужчнну н велн воздержный образ жнзнн, а кто впадет в прелюбодеянне, тех казнмть повелел.
1 http://oldrussian.narod.ru/povest01 .htm.