Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
АНТЫЧНЫЯ КРЫНІЦЫ Ў ЛЕГЕНДЗЕ АБ ПАЛЕМОНУ I РЫМСКІМ ПАХОДЖАННІ ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ У ЛЕТАПІСАННІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Імя Палемона, знатнага рымскага ўцекача і заснавальніка вялікакняжацкай літоўскай дынастыі, упершыню згадваецца ў другім зводзе беларускалітоўскага летапісання — «Хроніцы Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», створанай у152ОЗОя гг. Легенда аб яго ўцёках ад імператара Нерона разам з некалькімі сотнямі рымскай знаці, марскім падарожжы да вусця Нёмана, валадаранні яго і нашчадкаў на новых землях выкладзена ў летапісах Красінскага, Рачынскага, Альшэўскім, Румянцаўскім, Еўраінаўскім'. Легенда аб Палемону змешчана і ў больш позніх «Хроніцы Быхаўца» і «Хроніцы літоўскай і жамойцкай». Даследчыкі разглядаюць гэту легенду як штучны этнагенетычны міф аб паходжанні літоўцаў і дынастыйны міф аб паходжанні вялікакняжацкай улады Гедзімінавічаў. Галоўная дыскусія паміж імі датычыцца ідэалагічнага, палітычнага (як знешняга, так і ўнутранага) сэнсу легенды, таго, у якіх колах грамадства яна стваралася і навошта. Асаблівая ўвага надаецца палітычным інтарэсам правячых колаў ВКЛ.
Але, як ні дзіўна, доўгі час цікавасць даследчыкаў не выклікала персона самога легендарнага Палемона, а дакладней яе антычны прататып. Чаму менавіта Палемон? Ці гэта цалкам фантастычная персона, персанаж старажытных міфаў або нейкі малавядомы рэальны рымлянін? Толькі нядаўна беларуская даследчыца A. А. Любая слушна паставіла пытанне аб магчымасці выкарыстання рэальнага гістарычнага кантэксту пры стварэнні летапіснага
'Варонін В. Прадмова // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. Мінск : ARCHEПачатак, 2010. С. 4; Семянчук A. А. Беларускалітоўскія летапісы і польскія хронікі. Гродна : ГрДУ, 2000. С. 38.
77
міфа аб Палемону1. Можна пагадзіцца з ёю ў тым, што станоўчы адказ дасць новыя аргументы для асэнсавання ідэалагічнага, палітычнага прызначэння легенды аб Палемону. Даследчыца прапанавала і ўласную гіпотэзу аб рэальным прататыпе летапіснага Палемона. На яе думку, найбольш верагодным прататыпам легендарнага Палемона мог быць Палемон I, цар Понта, які меў рымскае грамадзянства, быў прызначаны на сваю пасаду трыумвірам Маркам Антоніем, а пасля разгрому апошняга Актавіянам захаваў сваю пасаду «саюзнага цара». Другім шлюбам Палемон ажаніўся з унучкай Марка Антонія, якая і правіла Понтам пасля забойства Палемона паўстанцамі2. Гэты гістарычны кантэкст A. А. Любая даволі лагічна звязвае з падзеямі грамадзянскіх войнаў у Рымскай дзяржаве I ст. да н. э. (канфлікты паміж суланцамі і марыянцамі, Цэзарам і Пампеем і іх «наступнікамі»), аб якіх распавядаў польскі храніст Ян Длугаш (14151480), які першым выводзіў паходжанне літоўцаў ад рымлян. Па Яну Длугашу, пасля разгрому і забойства Пампея частка яго родных і набліжаных уцяклі з Італіі ў 714 г. ад заснавання Рыма (значыць, у 39 г. да н. э.) і пасяліліся на землях, якія назвалі Litali (ад «Італія»), прычым ад рымлян паходзяць толькі літоўцы (балты)3. Праўда, нідзе Ян Длугаш не ўзгадвае імя Палемона. Яно з’яўляецца толькі ў 1520я гг. у «Хроніцы Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», але ў іншым гістарычным кантэксце Палемон уцякае ад імператара Нерона. На думку A. А. Любай, не Ян Длугаш быў стваральнікам легенды аб паходжанні літоўцаў ад рымлян, а, хутчэй за ўсё, Калімах (Філіп Буанакорсі), які прыбыў з Італіі і выхоўваў дзяцей Казіміра Ягелончыка. Калімах першым у Польшчы ваказваў гуманістычныя ідэі і мог стварыць легенду, што адпавядала рэнесансным тэндэнцыям, якія набіралі моц у Заходняй Еўропе4. Для беларускага ж летапісання, цесна звязанага «з агульнымі тэндэнцыямі ўсходнеславянскага летапісання», не былі характэрны антычныя сюжэты, калі яны не з Бібліі ці з агіяграфічных твораў5.
3 апошнім сцверджаннем можна часткова пагадзіцца, аднак трэба ўлічваць, што такія сюжэты (не звязаныя з хрысціянствам) усё ж выкарыстоўваліся, як мы бачылі, і ў «Аповесці мінулых часоў», і ў іншых творах. Існавала шмат перакладной літаратуры (з пераробкамі адаптацыямі да сучаснасці) аб падзеях антычнай гісторыі, сярод якой былі вельмі папу
'Любая A. А. Антычнасць у сістэме гістарычных і ідэалагічных уяўленняў Вялікага княства Літоўскага (сярэдзіна XV першая палова XVI ст.) // Studia Historica Europae Orientalis. йсследовання no нсторнн Восточной Европы. Мннск : РНВШ, 2009. Вып. 2. С. 217.
2Там жа. С. 219220.
3Там жа. С. 213214.
4Там жа. С. 220221.
5Там жа. С. 215.
78
лярныя (напрыклад, «Троя» і «Александрыя», узгаданыя Францыскам Скарынай у негатыўным святле зза іх далёкасці ад рэальнай гісторыі). Самае ж галоўнае тое, што з прыняццем хрысціянства з Візантыі Старажытная Русь далучылася да антычнай культурнай спадчыны. Візантыя гэта ацалелая ўсходняя частка Рымскай імперыі, дата 476 г. умоўная дата канца эпохі старажытнасці і Антычнасці. Загінула Заходняя Рымская імперыя, на яе тэрыторыі стварылі свае дзяржавы варварскія народы. Страшэнны культурны заняпад назіраўся ў Заходняй Еўропе, дзе фарміравалася новая сярэднявечная цывілізацыя. Усходняя ж Рымская імперыя праіснавала амаль усё Сярэднявечча, у Візантыі не трэба было адраджаць антычную спадчыну, якая сама была базісам візантыйскай культуры. Толькі саміх сябе візантыйцы называлі «рамеямі», але ніяк не заходніх варвараў «франкаў» ці «лацінян». На жаль, візантыйская культурная матрыца неўзабаве сама прыйшла ў заняпад (у XIII ст. Візантыя ледзь здолела аднавіць сваё існаванне), аднак яе ўплыў на ўсходнеславянскую культуру нельга недаацэньваць. I менавіта з Візантыі, з паўднёваславянскіх праваслаўных дзяржаў ішла плынь антычнай культурнай спадчыны ва ўсходнеславянскія землі, уплыў Адраджэння з захаду адбываўся значна пазней. Зразумела, у Сярэднія вякі галоўным феноменам эпохі Антычнасці ў гісторыі чалавецтва выступала хрысціянства, a грэкарымскія язычніцтва, міфалогія «адсякаліся» ці «перапрацоўваліся» для ўспрыняцця хрысціянамі. Аднак не толькі гэта абумоўлівала неабходнасць адаптацыі антычных рэалій, падзей для чалавека Сярэднявечча, але і іншая ментальнасць, жыццёвыя каштоўнасці, іншыя адносіны паміж людзьмі ў грамадстве дзвюх розных гістарычных эпох. Таму і ў Візантыі з гісторыяй Антычнасці знаёміліся пераважна па кароткіх ці займальных творах познеантычных гісторыкаў, а яшчэ ў большай ступені — па кампіляцыях з іх, створаных візантыйскімі гісторыкамі. Арыгіналы класікі (Герадот, Фукідыд, Ксенафонт, Ціт Лівій, Тацыт і інш.) былі вялікай рэдкасцю і не цікавілі шырокія колы адукаваных людзей, за выключэннем, бадай што, «Іўдзейскай вайны» Іосіфа Флавія, бо нідзе больш не было такіх падрабязных звестак аб людзях, падзеях, якія атачалі дзейнасць Ісуса, апосталаў, і толькі там можна было знайсці інфармацыю для разумення шмат чаго, аб чым у кнігах Новага Запавету толькі ўпаміналася. Трэба разумець, што рымскія гісторыкі IVV стст. жылі ў зусім іншых сацыяльных рэаліях, чым антычныя гісторыкі поліснай Грэцыі ці Рыма перыяду рэспублікі і нават прынцыпату. Познеантычныя гісторыкі ўжо самі «адаптавалі» гісторыю полісаў і цывітас пад сучасныя ім сацыяльныя адносіны дамінату, якія былі прынцыпова іншымі, чым полісныя, але сталі блізкімі для візантыйцаў.
3 Візантыі на ўсходнеславянскія землі трапілі хронікі Іаана Малалы (VI ст., перакладзена на стараславянскую мову ў X ці XI ст.) і Георгія Амаргола
79
(IX ст., перакладзена на старажытнаславянскую мову ў XI ст.)1. Менавіта з іх і браліся антычныя сюжэты для «Аповесці мінулых часоў» (іншы раз без хрысціянскага кантэксту і нават у сувязі з прароцтвам аб смерці князя Алега ад свайго каня). Змест абедзвюх хронік паказвае, што ў якасці крыніц для іх выкарыстоўваліся «Аўтары жыццеапісанняў Аўгустаў», Аўрэлій Віктар (і псеўдаВіктар), Яўтропій, Павел Арозій, Яўсевій Кесарыйскі і Лактанцый, магчыма, Герадыян (хутчэй за ўсё, у позніх яго спісах). Гэта гісторыкі часоў Позняй Рымскай імперыі. Іаан Малала і Георгій Амартол надзвычай мала пісалі аб гісторыі грэчаскіх полісаў і рымскай цывітас (рэспублікі), асноўную ўвагу яны надавалі гісторыі Рымскай імперыі. Гэта цалкам зразумела, бо ні ім, ні іх сярэднявечным чытачам ужо незразумелай была сістэма адносін паміж грамадзянамі грэчаскіх полісаў ці Рыма, яны жылі ў прынцыпова іншай сістэме адносін панавання падпарадкавання, якая паступова зацвярджалася ў Рымскай дзяржаве з часоў прынцыпату Актавіяна Аўгуста. Адсюль і ў грэчаскай гісторыі іх увагу прыцягвалі вайна з Трояй, заваяванні Аляксандра Македонскага ды яшчэ эліністычныя царствы. Візантыйскіх гісторыкаў і іх чытачоў цікавіла перш за ўсё гісторыя рымскіх імператараў. 3 рымскіх гісторыкаў I ст. ва ўсходнеславянскіх землях у Сярэднія вякі найбольш вядомым быў Іосіф Флавій. Пераклад яго «Іўдзейскай вайны» на старажытнарускую мову быў адным з самых ранніх (не пазней за XII ст.). Галоўны змест гэтай працы Іосіфа таксама рымская гісторыя часоў імперыі, прычым не толькі блізкаўсходняга рэгіёна.
Вышэйназваныя крыніцы выкарыстоўваліся старажытнарускімі летапісцамі, яны былі добра вядомымі ў тагачасных інтэлектуальных колах. Беларускалітоўскае летапісанне абапіралася на традыцыі старажытнарускага. Таму лагічна ў пошуку антычнага прататыпа легендарнага Палемона звярнуцца не толькі да антычных крыніц, якія былі вядомымі ў Італіі XV ст. (як з гіпотэзай пра Калімаха), a nepiu за ўсё да антычных першакрыніц візантьгйскай матрыцы, пгго ўплывала на ўсходнеславянскае летапісанне. Тым больш, што Длугаш нідзе не ўзгадвае імя Палемона, а самае цікавае можна назіраць у творы Мацея Стрыйкоўскага «Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага», дзе польскі гісторык ужо праз стагоддзе пасля Длугаша выкладае некалькі версій уцёкаў Палемона і паходжання літоўцаў ад рымлян2.
1 Удальцова 3. В. Развнтне нсторнческой мыслн. С. 246247 ; Чернышева М. Н О соотношеннн славянского перевода «Хроннкн Ноанна Малалы» н ее греческого текста. С. 222 ; Бйбйков М. В. Развнтне нсторнческой мыслн С. 92—94 ; Матвеенко В., ІЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскмй текст, комментарнн, указателн. С. 6.
2 Стрыйкоўскі М. Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага (пераклад А. Бразгунова). URL: http://www.prajdzisvet.org/text/1050prapachatakpakhodzhannieadvahurytsarskijaidamovyjadzieislaunahanarodulitouskahazhamojtskahairuskaha.html