Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
Візантыйскія катастрофы адбіліся і на лёсах антычнай спадчыны на Беларусі. Калі раней сюды траплялі пераклады з грэчаскіх арыгіналаў, то пасля пачалі з’яўляцца перапрацоўкі, кампіляцыі антычных твораў з Захаду. Яны былі намнога ніжэйшай якасці ўжо таму, што перакладаліся з вядомай на Захадзе лацінскай мовы, а не з грэчаскіх арыгіналаў. Пры гэтым адбываўся часта і двайны, і трайны пераклад (праз тагачасныя еўрапейскія мовы). Грэчаская мова на Захадзе была забыта настолькі, што на рубяжы ўжо VVI стст. яе не ведаў нават папа рымскі Грыгорый Вялікі, які шэсць гадоў пражыў у Канстанцінопалі і быў адным з найбольш адукаваных людзей у Заходняй Еўропе'. Так замест «Іўдзейскай вайны» Іосіфа Флавія на Беларусі распаўсюдзіўся «Іасіпон», твор яўрэйскага кампілятара ІХХ стст. з Італіі2. Такі ж прьгкладна лёс быў і асабліва папулярных «Александрыі» і «Троі», першапачатковай асновай для шматлікіх «пасрэдніцкіх» перакладаў якіх быў не грэчаскі арыгінал, а яго лацінскі заходнееўрапейскі пераклад’.
1ЛінчД. Середньовічна церква. Кні'в : Основн, 1994. С. 47.
2Рэвяка К., Фядосік В. Старажытная Грэцыя і Беларусь // Беларус. гіст. часоп. 2001. № І.С. 11.
2 Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна : Друк. Сакалоўскага і Лана, 1926. С. 188 ; Тронскйй М. М. Нсторня антнчной лнтерагуры. М. : Высш. шк., 1986. С. 251 ; Хрэстаматыя па гісторыі старажытнай беларускай літаратуры. Мінск : Дзярж. вучэб.пед. выдва, 1959. С. 426, 446 ; Чамярыцкі В. А. Троя // Францыск Скарына і яго час. С. 519.
92
На адным з гэтых твораў, а менавіта «Троі», хацелася б засяродзіць асаблівую ўвагу. Што адразу падаецца ў гэтым творы незвычайным? Перш за ўсё, незразумелае і ненатуральнае для нас спалучэнне антычных і сярэднявечных рэалій. Але не трэба ганьбіць аўтара «Троі», бо, як гэта ні дзіўна гучыць, абсалютная большасць нашых сучаснікаў, якія лічаць сябе знаўцамі гісторыі і заяўляюць, што гісторыю можна «перапісваць», зыходзяць з тых жа пасылак, што і сярэднявечны аўтар «Троі». Гэта погляд на гісторыю, які можна назваць «мы у мінулым», калі чалавека мінулых эпох лічаць падобным на нашых сучаснікаў, з нашым светаўспрыманнем. мысленнем, арыентацыяй у космасе, навакольным асяроддзі, у адносінах паміж людзьмі, з нашымі пачуццямі, каштоўнасцямі і г. д. Толькі гісторык арыенталіст, антыказнаўца, медыявіст разумее, што перад намі «Іншы», толькі знешне падобны на нас. Яго гісторыя гэта не наша адаптацыя яе да сябе (адсюль і невуцкае: «Кожнае пакаленне стварае сваю гісторыю»), а гісторыя «Іншага» чалавека. Вывучаць яе трэба не па сучасных сацыялагічных мадэлях, а, так бы мовіць, «з нуля», пачынаючы з самых простых характарыстык тагачаснага чалавека: як ён уяўляў сабе свет, прастору, час, яго адносіны з іншымі людзьмі і г. д. Гэтыя характарыстыкі немагчыма «перапісаць» іх можна толькі дапаўняць і пашыраць у працэсе навуковых даследаванняў. На жаль, і ў пачатку XXI ст. масавы погляд на гісторыю амаль не змяніўся ў параўнанні з Сярэднявеччам. Так што ў «Троі» мы маем не проста пераказ падзей антычнай гісторыі, a свайго роду «прымерванне» гэтых падзей на чалавека Сярэднявечча.
У аснове старабеларускага перакладу зусім не «Іліяда» Гамера, хоць у канцы «Троі» пазначана: «Омнр автор тон тропскон повестн»'. Храналагічны ахоп яе намнога больш шырокі, а змест непараўнальна меншы, свайго роду сціслы канспект. Але канспект чаго? Сама «Іліяда» Гамера ў арыгінале аўтару невядома, інакш наўрад ці ён стаў бы рабіць такую «рызыкоўную» заяву, пры гэтым (заўважце) сам застаючыся ананімным.
«Троя» стала папулярнай на Беларусі ўжо ў канцы XVXVI ст., аб чым сведчыць адпаведная заўвага Францыска Скарыны ў яго прадмове да Бібліі. Лічыцца, што старабеларускі пераклад быў зроблены ці то з сербскага або балгарскага перакладу «Хронікі» Канстанціна Манасіі (сярэдзіна XII ст., Візантыя), ці то з лацінамоўнай «Гісторыі разбурэння Троі» сіцылійца Гвіда дэле Калонэ (1287)2. Што тычыцца магчымасці выкарыстання для старабеларускага перакладу даволі літаратурна вытанчанага твора Канстанціна Манасіі, то адразу трэба заўважыць, што ў такім выпадку ад яго амаль нічога не засталося сярэднявечныя рыцарскія рэаліі беларускага перакладу ніякім
1 Аповесць аб Троі // Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. С. 454.
2Там жа. С. 446 ; Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Мінск : Выдва АН БССР, 1961. Ч. 1. С. 371372 ; ЧамярыцкіВ. А. Троя. С. 519.
93
чынам не стасуюцца з візантыйскімі рэаліямі, бо яны заходнееўрапейскія. Значыць, беларускі перакладчык мог працаваць з нейкім заходнееўрапейкім перакладам Манасіі, дзе твор быў скажоны да непазнавальнасці. Але ўлічваючы той факт, што нам вядомы нават у Познім Сярэднявеччы фактычна ўсе заходнееўрапейскія інтэлектуалы, якія ведалі грэчаскую мову, і асабліва кола іх інтарэсаў, гэта ўяўляецца неверагодным.
Застаецца твор Гвіда дэле Калонэ, які даўно не прызнаецца даследчыкамі арыгінальным. У аснове яго не «Іліяда» Гамера, а «Эфемерыды» нейкага Дыктыса з Крыта і «Гісторыя разбурэння Троі» Дарэса Фрыгійца. Гэта містыфікацыі: Дыктыс выдаецца за ўдзельніка паходу на Трою, а яго твор за дзённік відавочцы падзей, а Дарэс наогул за траянца1. Для пераканаўчасці абодва творы забяспечаны прадмовамі такой жа выдуманай перапіскай рымлян, якая павінна засведчыць сапраўднасць гэтых падробак2. Менавіта твор Гвіда дэле Калонэ стаў самым папулярным у Еўропе сярэднявечным творам аб Траянскай вайне. Доўгі час лічылася, у тым ліку і беларускімі даследчыкамі, што аўтар самастойна сабраў сваю кампіляцыю з «Дыктыса» і «Дарэса» (галоўным чынам з апошняга). Але высветлілася, што Гвіда зусім не кампілятар, а толькі перакладчык з французскай мовы. Ён літаральна пераклаў французскі «Раман аб Троі» Бенуа дэ СэнМора (каля 1160), нават з усімі яго памылкамі ў імёнах герояў3. А да таго лічылася, што, наадварот, Бенуа «спісаў» твор у Гвіда, які на той час яшчэ нават не нарадзіўся.
Арыгінал «Дыктыса» не захаваўся, але вядома, напрыклад, што апавяданне пачыналася з выкрадання Алены4. Змест «Дарэса» добра вядомы: тэкст пачынаўся аж з паходу арганаўтаў за залатым руном5. Завязку складалі скандальнае знаходжанне арганаўтаў у Троі, карная экспедыцыя грэкаў і знішчэнне Троі. Пасля гэтага апавядалася аб рэстаўрацыі Троі, аб сварцы траянцаў і грэкаў вакол траянкі Гесіёны і толькі потым аб Парысу і яго арбітражы ў спрэчцы багінь. Сінхранізацыя падзей з Гамерам адбываецца толькі каля сярэдзіны аповесці «Дарэса», далей ідзе па сутнасці пераказ «Іліяды». Праўда, пераказваецца толькі тая яе частка, якую можна было б назваць «гісторыяй людзей», а вось «гісторыя багоў» (а гэта фактычна палова «Іліяды», і надзвычай істотная для старажытных грэкаў) амаль адсутнічае.
1 Тронскйй Н. М. Нсторня антнчной лнтературы. С. 251.
2Parada С. Dares’ account of the destruction of Troy. P. 2 ; Edwards R. R. Troy Book: Introduction. URL : www.lib.rochester.edu/camelot/teams/troyint.html. P. 2 ; Troy and Troad // Encyclopedia Britannica URL: http://89.191 l.encyclopedia.org/T/TR/TROY_I_F_DE.html
2 Parada C. Dares’ account of the destruction of Troy. P. 2 ; Troy and Troad // Encyclopedia Britannica.
4Troy and Troad // Encyclopedia Britannica.
5Там жа; Parada C. Dares’ account of the destruction of Troy. C. 210.
94
Чаму сярэднявечныя аўтары ўзялі за аснову менавіта гэтыя містыфікацыі, а не саму «Іліяду»? Папершае, яны не ведалі грэчаскай мовы. Падругое, твор Гамера ў поўным варыянце выклікаў бы ў іх адчужэнне язычніцкай «гісторыяй багоў». Патрэцяе, як трапна заўважыў Р. Эдвардс, сярэднявечныя заходнееўрапейцы выхоўваліся на сучасных ім творах, напісаных удзельнікамі і сведкамі падзей (напрыклад, крыжовых паходаў)1. Так што сярэднявечны менталітэт гісторый пра Трою выступае ўжо тут. Пераклады на лацінскую мову абедзвюх фальшывак былі зроблены ў IVVI стст.2
Твор Бенуа Гвіда ўяўляў сабой сціслы (з 35 невялікіх глаў) канспект «Дыктыса» і «Дарэса». Ці мог ён быць асновай старабеларускага перакладу? Гэта нельга выключаць, але ў такім выпадку трэба гаварыць аб істотнай перапрацоўцы зыходнага матэрыялу перш за ўсё ў бок значнага скарачэння, а таксама ў бок дабаўлення мясцовых рэалій Вялікага Княства Літоўскага.
У «Троі» Антычнасць дзіўным чынам пераплятаецца з сярэднявечнымі рэаліямі. Галоўная з іх тыповыя адносіны сюзерэнітэту васалітэту. Пастаянна фігуруюць «тройское рнцерство», «рнцерство грецкое». Выкрадае Фарыж (Парьгс) Алену падчас сваёй «службы» ў «царя грецкого» Менелая, на якую ён падаўся ў якасці васала «з множством богатства н слуг». Няверны васал выкрадае жонку сеньёра, адмовіўшыся ісці ў ваенны паход у войску Менелая і прыкінуўшыся хворым. Зразумела, парушэнне васалам клятвы заслугоўвае пакарання, і Менелай на чале астатніх сваіх васалаў і разам з братам Агамемнанам і іншымі раз’юшанымі няўдзячным учынкам васала сеньёрамі рушыць на Трою, дзе схаваўся ў бацькі Фарыж. У сваю чаргу, цар Троі Прыам (Прням) збірае сваіх васалаў, і пачынаецца вайна. Мясцовыя рэаліі, дададзеныя беларускім перакладчыкам. бачны ў тэрмінах «сыны баярскія» (у траянцаў), у выразе, што «Ахнллея, Евфнянского царя» абралі «всему рыцарству гетманом»’.
Завязка «Іліяды» з гневам Ахіла выкладзена ў сярэднявечных уяўленнях. У нормы рыцарскіх паводзін ніяк не ўпісвалася прычына гневу Ахіла зза таго, што Агамемнан адабраў у яго наложніцупаланянку, бо была яна толькі «попа дочка»4. «Гетман» і «папова дачка» звычайная для Сярэднявечча пазашлюбная сувязь, бастардамі (і не толькі ад феадалаў) у тыя часы былі перапоўнены і гарады, і вёскі. Культ Прыгожай Дамы гэта зусім іншае, што мела мала агульнага з нашымі сучаснымі ўяўленнямі аб каханні, як і сексуальнае жыццё, дзе шлюб успрымаўся зусім не ў яго царкоўным варыянце5. Ці можна было
1 Edwards R. R. Troy Book: Introduction. P. 2.
2 Troy and Troad // Encyclopedia Britannica; The Columbia Encyclopedia. 2001. URL: www.bartleby.com/65/da/Dares Phr.html
’Аповесць об Tpoi. C. 448—450.
4Там жа. С. 451.
5 РйерЯ. Г. Нсторня средневековых цнвнлнзацнй. Могнлев : МГУ нм. A. А. Кулешова, 2005. Ч. 4 : Нсторня средневековой культуры. С. 127131, 185188.
95
«гетману» рыцараў пасварыцца з падобнымі яму высакароднымі людзьмі і адмовіцца ўдзельнічаць у «законнай» вайне (паводле феадальных норм) зза нейкай «паповай дачкі»? I аўтар «Троі» выкладае версію, наогул невядомую ні ў адным з міфаў грэкаў: Ахіл пакрыўдзіўся за забойства свайго сябра Паламіда, якога ілжыва абвінавацілі ў сімпатыях да траянцаў1.