• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    ! Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 44.
    2 Там жа.
    3Там жа. С. 4452.
    “Тамжа.С. 4853.
    5Там жа. С. 5457.
    99
    га Аляксандра «дурненькім»)1. Падобнага кшталту ілжывай інфармацыі ў «Александрыі» ўтрымліваецца шмат. Асабліва фантастычна «апісваецца» паход Аляксандра ў малавядомую еўрапейцам Індыю: нябачаныя чалавекападобныя істоты, птушка Фенікс, не існуючыя ў прыродзе жывёлы і г. д. Канешне, з пункту гледжання вывучэння міфалогіі, фальклору, літаратурных сюжэтаў гэты матэрыял мае пэўную каштоўнасць, але ці варта гісторыку выкарыстоўваць наскрозь ілжывую ў падачы гістарычных фактаў «Александрыю» ў якасці періпакрыніцы?
    1 ўсё ж адказ уяўляецца станоўчым. Аднак «Александрыя» з’яўляецца гістарычнай крыніцай зусім не для рэканструкцыі падзей антычнай гісторыі яны або сфальсіфікаваны, або самым бессэнсоўным чынам заблытаны парадак падзей, якія рэальна адбыліся. Але каштоўнасць «Александрыі» заключаецца ў тым, што ў ёй адлюстравана ўспрыманне дзеянняў Аляксандра людзьмі розных гістарычных эпох. Гэта адзін з даволі нешматлікіх твораў, які быў створаны ў Позняй Антычнасці з выкарыстаннем (прычым своеасаблівым) крыніц эпохі элінізму, а затым у Сярэднія вякі стаў папулярным у многіх краінах (і не толькі Еўропы) і шматразова перакладаўся і падвяргаўся пераробкам мноствам сярэднявечных перапісчыкаў. Гэта была і крыніца ведаў аб Антычнасці для людзей Сярэднявечча, хоць у абсалютнай большасці ведаў непраўдзівых. Дзеячы Адраджэння выявілі несапраўднасць гэтых ведаў, адсюль і выцякала іх вострая крытыка негістарычнасці «Александрыі», у тым ліку і Францыскам Скарынай. Але для сучаснага гісторыка надзвычай важна ў дадзеным выпадку тое, што адносіцца да сферы ментальнасці, а менавіта: чаму людзі Сярэднявечча ўспрымалі антычную гісторыю так, як яна пададзена ў «Александрыі», чаму і якім чынам «перапрацоўваліся» сюжэты для таго, каб стаць зразумелымі і захапляльнымі для сярэднявечных чытачоў? Матэрыял гэтага твора важны і тым, што мы можам прасачыць успрыманне заваяванняў Аляксандра Македонскага (па сутнасці, тады гэта было сутыкненне двух светаў  Захаду і Усходу  з іх двума кардынальна адрознымі адзін ад другога тыпамі адносін паміж людзьмі ў грамадствах) у часы элінізму, Позняй Антычнасці, Сярэднявечча. Гэта значыць, прасачыць успрыняцце сюжэтаў «Александрыі» праз прызму ментальнасці іншых, чым мы, людзей далёкіх эпох. Такія магчымасці дае, у прыватнасці, старабеларускі пераклад гэтага твора, які дазваляе зазірнуць і ў ментальнасць беларусаў Сярэднявечча.
    У аснове сярэднявечных версій «Александрыі» (ці «Рамана аб Аляксандру»  існавалі розныя назвы) знаходзіцца старажытнагрэчаскі тэкст (арыгінал яго не захаваўся), створаны ў егіпецкай Александрыі ананімным аўтарам, які схаваўся за імем Калісфена, прыкадна ў ІІІІІ стст. да н. э., хоць
    1 Фролов Э. Д. Панэллнннзм в полнтнке IV в. до н. э. // Антвчная Грецня : в 2 т. М. : Наука, 1983. Т. 2. С. 200; Шахермаіір Ф. Александр Македонскнй. М. : Наука, 1984. С. 6672.
    100
    некаторыя даследчыкі гавораць аб яго стварэнні ў рымскі перыяд (аж да III ст. н. э.)'. Калісфен, унучаты пляменнік Арыстоцеля, гістарыёграф Аляксандра Македонскага, не мог быць аўтарам, бо не мог апісаць паход у Індыю (якому і прысвечана большая частка «Александрыі»), таму што яшчэ да паходу быў закаваны ў кайданы за адмову ўкленчыць «паварварску» перад царом і пакараны смерцю на пачатку індыйскага паходу’. Зрэшты, у шэрагу рукапісаў за аўтараў выдаюцца Эзоп3 і Арыян, у тым ліку і ў разглядаемай намі версіі ў старабеларускім перакладзе. I гэта «аўтарства» абгрунтоўваецца даволі заблытана: «Авторь тоен повестн Александровы, нменем Арпян, ученнкь был Епнктнтафнлософа за часов Нерона, цесаря рнмского, которпй, подобно, також перекладал з повестей з нншнхь, абовемь было уже по летах многнх»4. Нерон, як вядома, загінуў у выніку змовы ў чэрвені 68 г. н. э., Эпіктэту ж на той момант ледзь споўнілася 18 гадоў, а Арыяну (сапраўды вучню ўжо састарэлага Эпіктэта) толькі яшчэ было наканавана нарадзіцца праз 27 гадоў. Але галоўнае не ў гэтым, а ў тым, што змест «Александрыі» мае выключна мала агульнага з «Анабасісам Аляксандра» рымскага гісторыка Арыяна, які напісаў сваю працу ў II ст. н. э. Твор Арыяна разам з «Гісторыяй Аляксандра Македонскага» іншага рымскага гісторыка Курцыя Руфа з’яўляецца асноўнай (з дайшоўшых да нас) антычнай крыніцай аб жыцці і дзейнасці Аляксандра Македонскага. Да іх па значнасці далучаецца біяграфія Аляксандра, напісаная Плутархам, і мала яшчэ ацэнены яго ж трактат «Аб шчасці і доблесці Аляксандра» (так даволі аргументавана пераклаў са старажытнагрэчаскай назву гэтага трактата яго перакладчык на польскую мову прафссар Вроцлаўскага ўніверсітэта К. Навотка5). Шэраг антыказнаўцаў вядуць сур’ёзныя даследаванні і дыскусіі аб крыніцах твора «псеўдаКалісфена» аб Аляксандру. Часткова гэта зводзіцца да высвятлення не дайшоўшых да нас крыніц, якія выкарыстоўваліся Арыянам, Курцыем Руфам, Плутархам (гэтыя сувязі даволі выразна акрэсліў яшчэ Ф. Шахермайр6). 1 тут хацела
    ' Лебядзевіч Д. «Александрыя» ў замежнай беларускай літаратуры // Славянскія мовы, літаратуры і культуры: этнас у свягле культуры і сучаснасці. Гродна : ГрДУ, 2003. С. 10 ; Archibald Е. Ancient romance // A companion to romance. Oxford : Blackwell Publishing Ltd, 2004. P. 17 ; Kazis I. J. The book of the gests of Alexander of Macedon. Cambridge : The Mediaeval Academy of America, 1962. P. 12.
    2 Шахермайр Ф. Александр Македонскнй. C. 234—235.
    ’Alexander the Great  the Romance of Alexander. URL : http://gluedideas.com/ EncyclopediaBritannicaVolume01AAnno/AlexanderIAleksanderPavlovichtoAlicante.html
    4 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 112.
    5Nawotka К. Plutarch і jego dzielo // Plutarch. О szcz^sciu czy dzielnosci Aleksandra. Wroclaw : Wyd. unta Wrociawskiego, 2003. S. 911.
    6 Шахермайр Ф. Александр Македонскнй. C. 9399.
    101
    ся б звярнуць увагу на твор (які не захаваўся) удзельніка паходу Аляксандра ў Індыю Анесікрыта, дзе якраз і было шмат выдумкі аб Індыі. Разам з тым сур’ёзная праца ідзе і па рэканструкцыі першапачатковага тэксту твора «псеўдаКалісфена». Самыя старажытныя яго манускрыпты (Парыжскія) адносяцца да III ст. н. э. (іх прынята пазначаць лацінскімі літарамі A, В, С)1. Яны на старажытнагрэчаскай мове, і да гэтых тэкстаў трэба звяртацца для выяўлення сярэднявечных «пераробак». Бадай што, мае рацыю Элізабет Арчыбалд, калі сцвярджае, што твор «псеўдаКалісфена» «фактычна не праца аднаго аўтара, а гібрыд гісторыі і легенды, які акумуліраваўся на працягу многіх стагоддзяў»2. Напрыканцы III  пачатку IV ст. н. э. быў зроблены пераклад з грэчаскай на лацінскую мову Юліем Валерыем3, а пасля з’явілася мноства перакладаў і пераробак у розных краінах сярэднявечнага свету.
    Яшчэ I. М. Тронскі пісаў аб надзвычайным росце ў Сярэднявеччы папулярнасці «псеўдагісторыі Аляксандра» і адзначаў, што на пачатку XVI ст. налічвалася звыш 90 яе апрацовак на 24 мовах, еўрапейскіх і ўсходніх, a з XIII ст. яна была добра вядома і ў Старажытнай Русі4. Пераклады з адпаведнымі пераробкамі (аж да «рыцарскага рамана») былі зроблены на тагачасныя французскую, англійскую, шатландскую, нямецкую, італьянскую і іншыя заходнееўрапейскія мовы, на славянскія мовы і нават на арабскую, армянскую, мангольскую, старажытнаяўрэйскую, эфіопскую, турэцкую, персідскую5. На Русі папулярнымі былі «Александрыя Хранаграфічная», перакладзеная з грэчаскага варыянта (з Візантыі) не пазней за сярэдзіну XIII ст., і «Александрыя Сербская», перакладзеная на сербскую ў XIV ст.6 У XV ст. другая была перакладзена на рускую мову з істотнай перапрацоўкай7. В. Ластоўскі налічваў пяць добра захаваных спісаў «Александрыі» на старабеларускай мове (на «крыўскай мове»), праўда, адзін з іх утрымліваў толькі канчатак гэтага твора8. А. Бразгуноў адзначае, што пяць беларускіх спісаў і адзін урывак (што захаваліся) належаць як да лацінскіх, так і да сербскіх
    1 Archibald Е. Ancient romance. Р. 17 ; Kazis 1. J. The book of the gests of Alexander of Macedon. P. 23.
    2Archibald E. Ancient romance. P. 17.
    3 Там жа.
    4 Тронскйй H. M. Нсторня антнчной лнтературы. С. 252.
    5 Alexander the Greatthe Romance of Alexander. URL : http://gluedideas.com/EncyclopediaBritannicaVolume01AAnno/AlexanderIAleksanderPavlovichtoAlicante. html; Archibald E. Ancient romance. P. 17 ; Kazis I. J. The book of the gests of Alexander of Macedon. P. IX.
    6 Ванеева E. H. Александрня Сербская. URL : http://www.oim.ru//; http://krotov. info/spravki/help/alfabet/01_a_tem.html ; Творогов O. B. Александрня Хроноірафнческая. URL : http://www.oim.ru//; http://krotov.info/spravki/help/alfabet/01_a_tem.html
    1 Лебядзевіч Д. «Александрыя» ў замежнай беларускай літаратуры. С. 12.
    *Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 183184.
    102
    рэдакцый'. Лацінская ж рэдакцыя з’явілася ў Беларусі ў выніку перакладу з польскай сярэднявечнай лацінамоўнай версіі «псеўдаКалісфена», створанай у X ст. Львом з Неапаля2. Гэта версія, якая была асновай для многіх заходнееўрапейскіх рыцарскіх раманаў аб Аляксандру, у яе старабеларускім псракладзе і аналізуецца ў дадзенай рабоце.
    Бадай што, найбольш істотнае, што вынікае з параўнання старабеларускага перакладу лацінскай версіі з творамі аб Аляксандру Македонскім антычных гісторыкаў,  гэта знікненне ў «Александрыі» паняццяў «варвары», «варварскі» (дакладней, іх падмена паняццямі «язычнікі», «язычніцкія», «язычніцтва» («поганн», «поганскнн», «поганство»)). Здавалася б, у такім выпадку павінна была лагічна з’явіцца спроба «хрысціянізацыі» галоўнага героя. Аднак Аляксандр Македонскі паказаны чалавекам, які шчыра верыць у грэчаскіх багоў. Праўда, імёны ім у тэксце дадзены лацінскія («Епнтор», «Енона», «Мннерва», «Марс», «Бахус», «Меркурнй» і інш.3). Больш за тое, ён выступае сынам егіпецкага бога Амона не толькі ў апавяданні аб яго цудоўным зачацці, але і ў урыўку, калі, скарыўшы Персідскую дзяржаву, сам афіцыйна абвяшчае сябе ўжо не «сыном Фнлнппа н царнцы Олнмпнады», а «Сыном бога Амона п царнцы Олнмпнады»4. Аляксандр без сумневу верыць прароцтву егіпецкага бога Серапіса (уяўленняў аб якім, праўда, пры яго жыцці яшчэ не існавала) аб сваёй будучай смерці ад атруты5. Наогул, у «Александрыі» рэлігійныя вераванні і пачуцці галоўнага героя не выходзяць за рамкі звестак з праўдзівых антычных крыніц  Аляксандр імкнецца дэманстраваць сваё шанаванне багоў усякіх народаў і выкарыстоўвае гэта ў сваіх дыпламатычных мэтах. Між тым у «Александрыі» ён у лісце да цара язычнікаўперсаў яшчэ і растлумачвае адрозненне паміж бессмяротнымі багамі і смертнымі людзьмі, адносячы самога сябе да апошніх6. 3 агульнага кантэксту не выдзяляецца і наведванне Аляксандрам Македонскім храма ў Іерусаліме — ён прыносіць там ахвяры іўдзейскаму богу. Толькі вызваленне Аляксандрам іўдзеяў ад падаткаў на кожны сёмы год падаецца як вынік задавальнення заваёўніка прароцтвам з кнігі прарока Данііла аб тым, што Персію знішчыць адзін з грэкаў7. Уласна кажучы, упамінанне кнігі прарока Данііла і «повестн Езекенляпророка» з цытатай аб «царях» Гогу і Магогу напрыканцы свету (у «Александрыі» сцвярджаецца, што Аляксандр замкнуў іх паміж гарамі разам з іншымі 22