Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
Вельмі паказальная для сярэднявечнага менталітэту пераробка сцэны сваркі юнага Аляксандра з яго бацькам Філіпам на вяселлі апошняга з Клеапатрай, калі адносіны Філіпа і Алімпіяды разладзіліся. У Плутарха гэта сцэна падаецца наступным чынам: «Однако непрнятностн в царской семье, вы.званные бракамн н любовнымн похожденнямн Фмлмппа, перешагнулн за пределы женской половнны его дома н сталн влнять на положенне дел в государстве; это порождало многочнсленные жалобы н жестокне раздоры, которые усугублялнсь тяжестью нрава ревннвой н скорой на гнев Олнмпнады, постоянно восстанавлнвавшей Александра протнв отца. Самая снльная ссора между ннмн пронзошла по внне Аттала на свадьбе Клеопатры, молодой девушкн, с которой Фнлнпп вступал в брак. Аттал, дядя невесты, опьянев во время пнршества, стал прнзывать македонян молпть богов, чтобы у Фнлнппа н Клеопатры роднлся законный наследннк престола. Взбешенный этнм Александр вскрнчал: “Так что же, негодяй, я потвоему незаконнорожденный, что лп?” н швырнул в Атгала чашу. Фнлнпп броснлся на сына, обнажнв меч, но по счастью для обонх гнев н внно сделалн свое дело: царь споткнулся н упал. Александр, мздеваясь над отцом, сказал: “Смотрнте, людн! Этот человек, который собнрается переправнться нз Европы в Азню, растянулся, переправляясь от ложа к ложу”. После этой пьяной ссоры Александр забрал Олммпнаду н, устронв ее жнть в Эпнре, сам поселнлся в Нллнрнн» (Плутарх. Александр, 9)'.
1 Плутарх. Сравннтельные жнзнеопнсання. URL : http://www.100bestbooks.ru/ item_info. php? id=6143
107
У старабеларускай жа «Александрыі»1 сэнсавыя акцэнты іншыя. Падчас адсутнасці па баявых справах Аляксандра Філіп «уже был выгнал Алнмпняду а прнлучнл собе некоторого человека дочку нменем Клеопатру». Аляксандр, калі прыйшоў на вяселле бацькі з простай жанчынай, адразу ж прыгразіў яму выдаць маці замуж за іншага цара і не паклікаць бацьку на гэта новае вяселле. У адказ нейкі Лісій абвясціў Філіпу, што Клеапатра народзіць яму сына, які і стане наследнікам Македонскага царства. Аляксандр адразу забіў Лісія. Філіп кінуўся на сына, але ўпаў «якобы громом поражоный». I кожны раз, імкнучыся ўстаць, зноў падаў. А «Александер потом всехь седячнхь з столы выгнал. Оная теж Клеопатра соромотне с полаты выбеіла, а царь Фнлнпь захорал». Затым, наведаўшы бездапаможнага хворага бацьку, Аляксандр прымусіў яго зноў прыняць выгнаную Алімпіяду. Сувязь феадала з жанчынай простага паходжання ў Сярэднявеччы была звычайнай справай, аднак шлюб з ёю парушаў саслоўныя нормы. Адсюль і паказ такога шаленства Аляксандра. I ён не пакідае вяселле (як у Плутарха), а забівае языкастага крыўдзіцеля, нейкімі чарамі ператварае ў хворага чалавека ўласнага бацьку, які парушыў саслоўныя нормы шлюбу, і прымушае яго пакаяцца і зноў узяць у жонкі царыцу Алімпіяду, маці Аляксандра, які з’яўляецца безумоўным наследнікам прастола.
АНТЫЧНЫЯ РЭАЛІІI РЫМСКАЯ МІФАЛОГІЯ
Ў СТАРАБЕЛАРУСКІМ ПЕРАКЛАДЗЕ «РЫМСКАГА ЛЕТАПІСЦА»
Творы антычных гісторыкаў (ды і наогул падзеі антычнай гісторыі) мала цікавілі сярэднявечных еўрапейцаў да часоў Адраджэння. У пэўнай ступені выключэнне складала Візантыя, але і там, як зазначыў вядомы даследчык візантыйскай літаратуры Карл Крумбахер, працы антычных гісторыкаў ці візантыйскіх аўтараў, якія бралі за ўзор Герадота, Фукідзіда, Палібія, па сутнасці, прызначаліся для імператарскага двара, вышэйшага духавенства і чыноўніцтва2. Сярод больш простага адукаванага люду папулярнасцю карысталіся творы храністаў з іх займальным апісаннем падзей ад стварэння свету. Наратыўнасць і займальнасць у іх ставіліся на галоўнае месца, адсюль бессістэмнасць (нават са шкодай для галоўнага сюжэта) і празмерная цікавасць да характарыстык некаторых гістарычных ці легендарных асоб. Канец Сярэднявечча патрабаваў перакладу на новую, сучасную мову з малазразумелай мовы старых першакрыніц. Храністыкампілятары ў сваіх «перакладах» настолькі перапрацоўвалі крыніцы, што часта з’яўляўся фактычна
1 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 4142.
2Krumbacher К. The history of byzantine literature: from Justinian to the end of the Eastern Roman Empire (5271453). Paris : Univ, of Notre Dame, 2001. P. 219.
108
новы твор'. Апошняе можна сказаць і пра заходнееўрапейскіх сярэднявечных гісторыкаў, але трэба дадаць, што грэчаскай мовы яны не ведалі наогул, працавалі з лацінскімі тэкстамі або перакладамі, прычым не класікаў антычнай гістарыяграфіі, а спрошчаных познеантычных кампіляцый. Пашырэнне кола чытачоў за кошт гараджан і рыцараў ужо ў Высокім Сярэднявеччы выклікала неабходнасць перакладаў папулярных гістарычных твораў на нацыянальныя мовы.
Пераклады на старабеларускую мову з’явіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім, праўда ў сваёй большасці пазней у Познім Сярэднявеччы і ў XVIXVII стст. Калі ў ХХІІІ стст. на Беларусі існавалі пераклады твораў візантыйскіх гісторыкаў (Іаана Малалы, Георгія Амартола), а таксама Іосіфа Флавія (звычайна яны траплялі праз паўднёваславянскіх пасрэднікаў)2, то потым пераважалі творы, якія прыходзілі з Заходняй Еўропы (перш за ўсё, «Троя»). Найбольш папулярнымі і захапляльнымі былі «Троя» і «Александрыя», якія, наогул, маюць мала падабенства з антычнымі рэаліямі.
Але трэба ўлічваць і такі істотны бок сярэднявечных гістарычных кампіляцый і перакладаў антычных твораў, як пэўная палітычная накіраванасць. Ва ўмовах феадальных адносін гэта, між іншым, і імкненне «абгрунтаваць» легітымнасць правячых дынастый асаблівасцямі іх паходжання ад аўтарытэтных асоб старажытнасці. Вядома, што такім чынам вялікія князі літоўскія даволі «сціпла» выводзілі сваё паходжанне ад нейкага Палемона, «рымскага князя», сваяка імператара Нерона, які, дарэчы, меў надзвычай дрэнную рэпутацыю ў хрысціянскіх колах. А вось каралі і імператары франкаў куды больш амбіцыйна ўзводзілі сваю радаслоўную да траянцаў, як калісьці рымляне да Энея. Да траянскіх каранёў узводзілі сваё паходжанне і германскія каралі. Гэта прапагандавалася як афіцыйнымі каралеўскімі дакументамі (напрыклад, хартыямі Дагаберта і Карла Лысага), так і аўтарамі гістарычных твораў. У Англіі, у прыватнасці, яшчэ ад Ненія (IX ст.) распрацоўвалася канцэпцыя аб «этнічным заснавальніку» Брытаніі з чамусьці рымскім імем Брут, які даводзіўся ўнукам (ці праўнукам) траянцу Энею (продку Ромула і Рэма)3.
1 Krumbacher К. The history of byzantine literature: from Justinian to the end of the Eastern Roman Empire (5271453). P. 220221.
2Культура Внзантнн. IV первая половнна VII века. М. : Наука, 1984. С. 246— 249 ; Культура Внзантнн. Вторая половнна VIIXII вв. М. : Наука, 1989. С. 92 ; Ластоўскі В. А. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 86 ; Меіцерскйй Н. А. Нсторня Нудейской войны Носнфа Флавня в древнерусском переводе. С. 15 ; ФядосікВ. А., Рэвяка К. А., Нічыпаровіч В. У. Іосіф Флавій і ўсходнеславянская хрысціянская традыцыя. С. 188190.
3 Troy and Troad // Encyclopedia Britannica. URL : http://89.1911 .encyclopedia.org/T/ TROY_J_F_DE.html
109
Велізарная папулярнасць на Захадзе твора «Гісторыя разбурэння Троі» (які, верагодна, і з’яўляецца разам з «Дыктысам» глыбіннай асновай старабеларускага тэксту «Троі») нейкага Дарэса Фрыгійца ў пэўнай ступені можна растлумачыць і тым, што на яго спасылаліся прапагандысты траянскага паходжання манархаў Заходняй Еўропы. Менавіта там называецца быццам «дакладная» вялікая колькасць траянцаў, якія адплылі разам з Энеем з Троі, 3400 на 22 караблях. I ўжо ў VII ст. Фрэдэгарый Схаластык сцвярджаў, што частка траянцаў асела ў Італіі, а другая рассялілася паміж Рэйнам і Дунаем1. Між іншым, вялікія князі літоўскія мапіі б скарыстацца таксама гэтай штучна створанай «традыцыяй», але яна ўжо трывала замацавалася за нямецкім і англасаксонскімі народамі. Адносіны ж іх з нямецкім Тэўтонскім ордэнам былі варожымі.
Менавіта з пункту гледжання палітычных рэалій Сярэднявечча і прыцягвае ўвагу літаральна з першага позірку малавядомы старабеларускі пераклад гістарычнага твора, які выдавец двух яго фрагментаў A. I. Жураўскі ўжо болей як паўстагоддзя таму ўмоўна пазначыў як «Рымскі летапісец»2. Як зазначыў A. I. Жураўскі, гісторыя гэтага твора «яшчэ не вызначана ў беларускім літаратуразнаўстве». Аднак гэта крыніца ўяўляе цікавасць не толькі для філолагаў. Сам твор невялікі, змешчаны ў вядомым спісе пачатку XVII ст., які захоўваецца ў Пеіхярбургу ў бібліятэцы імя М. Я. СалтыковаШчадрына. У гэтым жа спісе змешчаны і тэксты «Александрыі» і «Троі». Наўрад ці «Рымскі летапісец» меў на ўвазе В. Ластоўскі, калі даваў кароткае апісанне рукапісу XVII ст. «Рымскія дзеянні» (Gestae Romanorum). Ён ахарактарызаваў яго як «аграмадны зборнік» сярэднявечных твораў, пераклад якіх «мог быць зроблены толькі ў Масковіі»3. Прынамсі, В. Ластоўскі ўказвае толькі на пэўныя беларусізмы ў тэксце гэтага перакладу, а «Рымскі летапісец» пададзены цалкам на беларускай мове. Вялізным зборнікамкампіляцыяй з’яўляецца расійскі «Летопнсец Еллмнскнй н Рпмскнй», але адпаведны тэкст яго аб пачатках Рыма зусім іншы, чым старабеларускі пераклад «Рымскага летапісца».
Пачатковы сюжэт «Рымскага летапісца» адплыццё Энея «зо вснм свонм домовством» з Троі, высадка яго ў Італіі і кароткае апісанне дзеянняў шэрагу яго нашчадкаў, якое, зразумела, даводзіцца да Ромула і Рэма і заснавання Рыма. Любому антыказнаўцу адразу б’е па вачах пастаяннае і назойлівае напамінанне аб тым, што Эней «здрайца тройскі» (аж шэсць разоў у кароткім фрагменце!), і канцоўка эпізоду заснавання Рыма, дзе абыгрываецца братазабойства Ромулам Рэма і заснаванне горада на крыві. Нідзе, ні ў якім антычным гістарычным творы нічога падобнага не сустракаецца. Так
1 Troy and Troad // Encyclopedia Britannica. URL : http://89.1911 .encyclopedia.org/T/ TROY_J_F_DE.html
2 Рымскі летапісец // Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Мінск : Выдва АН БССР, 1961. Ч. 1. С. 380387.
ЗЛастоўскі В. А. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 581.
110
што калі даваць умоўную назву гістарычнаму твору, то лепш было б назваць яго не «Рымскім», а «Антырымскім летапісцам». Хто і навошта надаў такую нечаканую накіраванасць традыцыі аб заснаванні Рыма? Наўрад ці ўдасца хутка адказаць на гэтыя пытанні. Але можна паспрабаваць звузіць кола пошуку, абапіраючыся на антыказнаўства і медыявістыку.