Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
1 Летапіс Рачынскага // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 289.
2 Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 184185,239, 268, 330, 689.
3Там жа. С. 405407.
4Там жа. С. 250.
118
Еўраінаўскім замест аднаго Антыёха называюцца два: «Антнох снрскнн» і «Улнян законопреступннк»'. Вядома, што рымскі імператар Юліян II ніякіх крывавых рэпрэсій супраць хрысціян не рабіў перайшоўшы з хрысціянства ў язычніцтва, ён забараніў хрысціянам выкладаць, а царкву пазбавіў дзяржаўных субсідый, уведзеных Канстанцінам2. Юліян нават не адносіўся царкоўнымі гісторыкамі да ганіцеляў хрысціян, таму «тытулаваўся» толькі «Адступнікам» («Апостатам»). Але паколькі ён быў праціўнікам хрысціянскай веры, то ў Сярэднявеччы і Юліян атрымаў самую дрэнную характарыстыку, якая на доўгі час зрабілася штампам у ліку фальсіфікацый гісторыі.
Іншы вобраз іншых Антыёхаў выкарыстаны ў «Пахвале князю Канстанціну Астрожскаму». Гэты выдатны эпічны твор (па вызначэнні I. В. Саверчанкі) быў створаны ў першай палове XV ст. пасля бітвы пад Оршай3. Ён змешчаны і ў «Валынскім кароткім летапісе»4. Наўрад ці правільна датаваць твор 1514 годам (годам бітвы пад Оршай)5, бо мужнасць беларускага палкаводца параўноўваецца з адвагай і мужнасцю рыцараў Радоса, «якія сваёй мужнасцю баранілі ад рук паганскіх хрысціянскія замкі»6. Справа ў тым, што на Радосе з 1308 г. існавала дзяржава рыцараўманахаў ордэна іаанітаў (шпітальераў), а ў 1522 г. велізарная армія турэцкага султана Сулеймана Раскошнага ўзяла ў аблогу іх умацаванні на востраве. Пяць месяцаў турэцкая армія не магла захапіць Радос. Нават жанчыныхрысціянкі адважна змагаліся з захопнікамі, ахвяравалі свае косы для балістаў і катапульт. Шпітальеры здаліся мусульманам на ганаровых умовах пакінулі востраў з усімі і ўсім, што здолелі ўзяць на свае караблі7. Таму можна меркаваць, што «Пахвала» была створана яўна пасля 1522 г.
I. В. Саверчанка трапна заўважае, што аўтар твора «прыдумаў, зусім штучна, нібыта Канстанцін Астрожскі накіраваў на бессэнсоўную смерць частку свайго войска пры пераправе Дняпра», параўноўваючы хітрасць Канстанціна з адпаведным прыкладам хітрасці Антыёха8. У «Пахвале» тэкст такі: «I ўспомніў справу і смеласць храбрага Антыёха і вялікага палкаводца
1 Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 300, 341342.
1 Казаков М. М. Хрнстнаннзацня Рнмской нмпернн в IV веке. Смоленск : Уннверсум, 2002. С. 174179.
’Старажытная беларуская літаратура (XIIXVII стст.). Мінск : Кнігазбор, 2007. С. 110.
4Там жа. С. 110113; Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 372375.
5 Саверчанка I. В. Пахвала князю Канстанціну Астрожскаму / Прадмова // Старажытная беларуская літаратура (XIIXVII стст.). С. 110114.
6Тамжа. С. 113.
7 Фядосік В. А. Каталіцкая царква // Гісторыя сярэдніх вякоў. Заходняя Еўропа і Візантыя (VXIII ст.). Мінск : БДУ, 2002. С. 289290.
8 Саверчанка I. В. Пахвала князю Канстанціну Астрожскаму / Прадмова. С. 111.
119
цара Аляксандра Македонскага, як той загадаў персідскаму войску перайсці раку Арсынарскую. Персы патанулі, а войска Македонскага пераадолела раку, нібы па сухім прайшло. Гэтак жа і князь Астрожскі загадаў першым людзям плысці, а наступныя перайшлі, нібы праз брод»1. У «Валынскім кароткім летапісе» чытаем: «й вьспомяну справу н смелость храброго Антноха н велнкого гетмана царя Александра Македонского, како он вонску персвдскому реку Арсннарскую прентн повеле, прьвнн сквасншяся, а последннн яко по суху прендоша, так теж п он передннм людем плытн повеле, а последнмм вже яко броду прендоша»2. Сам «факт» з Антыёхам таксама непраўдзівы. Самае галоўнае, што ніякі Антыёх не мог быць «гетманам вялікім» ці палкаводцам Аляксандра Македонскага. Імя «Антыёх» мелі амаль што ўсе цары дзяржавы Селеўкідаў, якая ўтварылася ў выніку распаду вялізнай дзяржавы Аляксандра. Заснавальнікам першай быў Сялеўк Нікатар, і менавіта ён быў адным з галоўных палкаводцаў самога Аляксандра. А сын Сялеўка Антыёх I Сотэр нарадзіўся за некалькі месяцаў да смерці Аляксандра і, зразумела, ніяк не мог быць палкаводцам македонскага цара. Ніякіх палкаводцаў з імем «Антыёх» у атачэнні Аляксандра не было. Словы аб «персідскім войску» моі'уць сведчыць аб больш познім часе, калі Селеўкіды змагаліся за захаванне сваёй спачатку самай вялікай дзяржавы, тэрыторыя якой няўмольна скарачалася. Але мы не знойдзем «ракі Арсінарскай» і, адпаведна, факта пераправы праз яе ў антычных гісторыкаў. Магчыма, ён узяты аўтарам «Пахвалы» з нейкага невядомага нам спісу «Александрыі» (бо там Антыёх фігуруе разам з Аляксандрам насуперак гістарычным звесткам), а можа, аўтар няправільна інтэрпрэтаваў атрыманую інфармацыю з Палібія аб бліскучай перамозе Антыёха III над царом Бактрыі Эўтыдэмам у 208 г. пры пераправе праз раку Арый. Але і Палібій не распавядае аб наўмысным загадзе воінам тапіцца рымскі гісторык акцэнтуе ўвагу на тым, што Антыёх з невялікім атрадам абараняў пераправу астатняга войска і, нягледзячы на вялікія страты свайго атрада, вытрымаў навалу і потым перайшоў у наступ з усім сваім войскам'.
У «Пахвале» ёсць яшчэ адзін сумніўны і дзіўны (тым, што падаецца як цытата) фрагмент: «Твая храбрасць падобная храбрасці Тыгранаса, цара армянскага, пра якога прамудры філосаф Фролас, паводле Лівія, піша: “Прыйшоў Тыгранас, цар армянскі, і секся з Антыёхам, і перамог яго войска, і самога з горада выгнаў. Збег Антыёх у Перскую зямлю”»4. Тэкст «Валынскага летапісу» такі ж па змесце5. Адпаведная кніга Ціта Лівія, як вядома,
1 Саверчанка I. В. Пахвала князю Канстанціну Астрожскаму / Прадмова // Старажытная беларуская літаратура (XIIXVII стст.). С. Ш.
2Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 373.
’Полнбнй. Всеобшая нсторня. X, 49. URL : www.iu.ru\biblio
4Пахвала князю Канстанціну Астрожскаму. С. 113.
5Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 374.
120
не захавалася. Аўтарам «Пахвалы» даецца спасылка на Луцыя Анея Флора («Фрол» у тэкстах летапісаў і «Пахвалы»), рымскага гісторыка пачатку II ст., які пакінуў нам так званыя «Эпітомы» Лівія, дзе галоўны сюжэт войны Рыма, а іх кароткі нарыс заснаваны на пераказе Ціта Лівія і некаторых іншых гісторыкаў. Там (у прыватнасці, у главе XXXII «Армянская вайна») няма адпаведнага эпізоду'. Але галоўнае нават не ў гэтым — загадка палягае ў тым, што ніякай бітвы цара Вялікай Арменіі Тыграна II з Антыёхам XII пры захопе дзяржавы Селеўкідаў армянскім царом і быць не магло. Антыёх XII загінуў у баі з набатэямі (аб чым падрабязна паведамляе Іосіф Флавій у сваіх творах «Іўдзейская вайна» і «Іўдзейскія старажытнасці»2), і пасля гэтага вярхушка сірыйскай дзяржавы Селеўкідаў сама запрасіла Тыграна на царства3. Такім быў канец дзяржавы Селеўкідаў, што правільна пачало падавацца толькі ў апошніх постсавецкіх падручніках4 (у адрозненне ад папярэдняй думкі, быццам канец дзяржаве Селеўкідаў паклаў Рым). Дык што ж такое цытавалі аўтары «Пахвалы» і летапісу? Няўжо і тут «містыфікацыя»?
3 дзеячаў эліністычнага свету аўтараў беларускалітоўскіх летапісаў цікавілі перш за ўсё ваяўнічыя цары. А вось увага да часоў класічнай Грэцыі з яе полісным грамадствам, роўнасцю грамадзян у правах і перад законам, выбарнасцю ўладаў, войскам з усіх грамадзян поліса з іх боку адсутнічае. Таму гаварыць нешта аб гуманізме, нейкім уплыве Адраджэння на беларускалітоўскае летапісанне не выпадае. Трэба заўважыць, што дзеячы антычнай культуры ў летапісах узгадваюцца вельмі рэдка. Ёсць упамінанні пра Сенеку (як ахвяру жорсткасці Нерона), Лівія, «Фрола» (Флора) з іх неіснуючымі тэкстамі (і то ў творы іншага жанру), аднак няма, напрыклад, добра вядомага ў Сярэднявеччы Арыстоцеля, не кажучы ўжо пра Платона, Сакрата, Гамера і г. д. Ды і ваенныя прыклады не нясуць у сабе яскравых узораў патрыятызму, характэрнага для грамадзян полісаў і рымскай цывітас (спартанскі архагет Леанід, Муцый Сцэвала, Марк Манлій Капіталійскі і г. д.), бо адкуль яму сфарміравацца ва ўмовах жорсткіх феадальных сувязей панавання падпарадкавання (феадал сяляне, сеньёр васал), перад якімі даволі часта адступалі нават рэлігійныя сувязі паміж людзьмі, не гаворачы ўжо пра іншыя? А вось кароль з замежжа ці сеньёріншаземец — зусім звычайная з’ява феадальнага Сярэднявечча.
Адна з самых папулярных персон з Антычнасці ў беларускалітоўскім летапісанні рымскі імператар Нерон, які ўзгадваецца ў паданні аб Палемону
'Луцнй Анней Флор. Эпнтомы. XXXII. URL : http://ancientrome.rU/antlitr/t. htm?a=l 366220000
2 Поснф Флавнй. Пудейская война. С. 46; Носнф Флавнй. Нудейскне древностн. Т. 2. С. 200201.
^Манандян Я. А. Тагран Второй й Рнм в новом освевденнн по первонсточннкам. Ереван : АРМФАН, 1943. С. 4950.
4Нсторня древнего Рнма. М. : Высш. шк., 2001. С. 152.
121
(падрабязна разгледжана вышэй). Паза межамі гэтага летапіснага падання Нерон амаль не заўважаны аўтарамі летапісаў. Як адзначалася вышэй, Нерон у літоўскабеларускім летапісанні атрымаў выключна негатыўную характарыстыку менавіта зза яго рэпрэсій («втнскн велнкне») супраць «княжат н панов рымскнх, шляхты» адбыліся ўцёкі Палемона з яго роднымі і спадарожнікамі1. Ва ўсіх летапісах з легендай аб Палемону ўступ да яе пачынаецца з паведамлення аб рымскім «цэсару» Аўгусту, які панаваў не толькі над Рымам, але і над усім светам. Праўленне Аўгуста сінхранізуецца з нараджэннем Ісуса Хрыста, яго пакаранне смерцю на крыжы і ўваскрэсенне адносяцца да праўлення імператара Тыберыя. Потым гіера.іічваюцца наступныя імператары да Нерона: Гай (Гай Калігула), Клаўдзій2. Ніякіх характарыстык ці дэталей праўлення гэтых імператараў не даецца, толькі падкрэсліваецца, што Нерон быў сынам Клаўдзія (на самай справе Гнея Даміцыя Агенабарба, а Клаўдзій Нерона ўсынавіў пасля шлюбу з яго маці Агрыпінай’). У Альшэўскім летапісе Гай пазначаны на грэчаскі манер як Agyus (цікава, ці ведаў аўтар летапісу штонебудзь пра спартанскага архагетарэфарматара Arica?), а ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» называецца «Гайя»4. У гэтай жа хроніцы Тыберый чамусьці называецца «Кірам»5 (прычым падкрэсліваецца, што менавіта гэты «Кір» быў другім пасля Аўгуста цэсарам). У сувязі з Неронам (як ахвяры яго забойстваў) упамінаюцца яго маці (але імя Агрыпіны нідзе не ўзгадваецца) і Сенека, які называецца то яго доктарам, то настаўнікам (у «Хроніцы літоўскай і жамойцкай»), Хоць нідзе не і аворыцца аб буйнейшым у Рыме пажары 64 г. і расправе Нерона з хрысціянамі, сцвярджаецца, што Нерон «неколко крат место Рнмское казал запалнтн»6. У «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» вобраз Нерона найбольш жорсткі і агідны: Сенеку «у ванне зарезал», «матку же свою власную распорол, хотячн ведатн, где лежал»7. Аўтар хронікі яўна даліў «чорнай фарбы» ў вядомыя яму звесткі з позніх рымскіх аўтараў і не карыстаўся арыгіналам — творам Тацыта.