• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    ' Гуревйч А. Я. Категорнн средневековой культуры. М. : йскусство, 1984. С. 132; Еўтухоў 1. А. Успрыняцце прасторы і часу ў познаантычным менталітэце. Мінск : БДУ, 1999. С. 5961.
    2Барг М. А. Эпохн н нден: становленне нсторнзма. М. : Мысль, 1987. С. 102.
    ’Руссклй хронограф. Ч. 1. С. 173.
    4Thasci Caecili Cypriani opera omnia//Corpus scriptorum ecclesiasticorum latinorum. V. III. Pars I. P. 22.
    134
    ЭЛІНІСТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ
    Гэту частку гісторыі Антычнасці даследчыкі ў першай палове XIX ст. назавуць эпохай элінізму. У выніку заваяванняў войскам усягрэчаскага саюза пад камандаваннем яго гегемона Аляксандра Македонскага велізарных персідскіх уладанняў у Азіі і Афрыцы сфарміраваўся новы соцыум з сінтэзам грэчаскіх і ўсходніх элементаў практычна ва ўсіх сферах жыцця грамадства і чалавека.
    Аповед аб гэтай эпосе ў «Рускім хранографе» будуецца ў поўнай адпаведнасці з каментаром да прароцтва Данііла аб трэцім зверы з чатырма галовамі. Апроч таго, што гэта «Еллннское царство», заснавальнікам якога выступае Аляксандр Македонскі, там указваецца, што чатыры галавы seepa азначаюць тое, што Аляксандр падзеліць гэта царства на чатыры часткі, аддаўшы іх Селеўку, Дэметрыю, Пталемею і Філіпу'. Сюжэт разварочваецца ад цудоўнага нараджэння Аляксандра, затым даецца гісторыя яго прыходу да ўлады пасля забойства Філіпа, распавядаецца аб яго паходах, сярод якіх неверагодна вялікае па аб’ёме месца займае паход у Індыю. Пасля апісання смерці Аляксандра Вялікага ў хранографе выкладаецца гісторыя кожнай з чатырох частак, на якія падзялілася яго царства.
    У гэтым апавяданні аб жыцці і дзейнасці Аляксандра яскрава бачна выкарыстанне тэкстаў перакладаў сярэднявечных «Александрый». Той жа сюжэт аб нараджэнні Аляксандра ад «Нектанова Егнпетскаго царя» і Алімпіяды (а не ад яе мужа цара Македоніі Філіпа)2. Тая ж гісторыя забойства Філіпа Паўсаніем (але ў хранографе ён названы «воеводой» з «Фессалоннкн»’), які хацеў прымусіць Алімпіяду выйсці за яго замуж. Толькі ў варыянце расійскага хранографа Аляксандр не сам забівае Паўсанія, а раніць яго дзідай, а пасля цягне да паміраючага бацькі, і ўжо Філіп, атрымаўшы ад сына нож, уласнаручна забівае Паўсанія і адразу ж памірае сам. У старабеларускім тэксце «Александрыі» Аляксандр адразу сам знішчае забойцу бацькі («забнл его свонм мечем»)4. Аднак у «Рускім хранографе» адсутнічаюць апавяданні аб сварцы Філіпа з Алімпіядай, аб яго новым шлюбе з Клеапатрай і сварцы Аляксандра на гэтым вяселлі з п’яным бацькам (даволі папулярны ў антычных гісторыкаў і маляўніча пададзены ў старабеларускім перакладзе «Александрыі» сюжэт, прычым з вельмі яўнай адаптацыяй да рэалій сярэднявечнага соцыуму).
    1 Русскнй хронограф. Ч, 1. С. 173.
    2Там жа. С. 185187; Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 3339.
    3Русскнй хронограф. Ч. І.С. 188.
    4 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 43.
    135
    Гісторыя рэальных і выдуманых паходаў Аляксандра ў хранографе выкладаецца блізка да зместу «Александрыі», з той жа поўнай блытанінай паслядоўнасці сапраўдных яго паходаў. Паколькі аналіз такой фальсіфікацыі гістарычных рэалій быў зроблены ў папярэдняй главе, то лепш тут будзе разгледзець вынік «паходаў» Аляксандра (прычым яшчэ да вырашальнай вайны з Дарыем III) па тэксце «Рускага хранографа»: «Начен воеватн Александрь ото Асіа н Памфліа н Вретаніа до Снкнліа велнкаго острова н Рнма н Калавріа даждь н до Внзантіа, акм левь оустремляася, посажаа намесннкн по градомь н дань берый»1. Відавочна, гэта фраза (з улікам наступнага заваявання царства Дарыя) павінна была прадэманстраваць веліч «Еллннского царства», яшчэ больш магутнага, чым «Перськое царство». Яна лагічна адпавядае канцэпцыі «чатырох царстваў». Пры гэтым маштабы заваяванняў Аляксандра ў «Рускім хранографе» значна перабольшаны нават у параўнанні з сярэднявечнымі тэкстамі «Александрый».
    Але першы паход Аляксандра на «йлнрнкію», аб якім распавядаецца ў хранографе,  рэальнасць, як і наступны паход на Фівы, якія паўсталі. Аднак стваральнік (ці стваральнікі) хранографа дрэнна ўяўляў геаграфію антычнай Грэцыі (зрэшты, гэта ідзе ад першакрыніцы  адзінай для хранографа і «Александрый»): пасля Фіваў на Балканскім паўвостраве Аляксандр захоплівае малаазійскі Эфес, затым, «попленнв всю Асію», вяртаецца ў Еўропу і заваёўвае Фракію, а пасля зноў з’яўляецца ў Малой Азіі ўжо на рацэ Гранік. У гэтым эпізодзе даволі цікава выглядае спроба вызначыць для расійскага чытача памер кантрыбуцыі, узятай з Фіваў і Фракіі. Яна даецца ў талантах «злата», але ў «Рускім хранографе» яшчэ і пераводзіцца ў рублі: «Едннь талант пять соть рублевь напшхь Рузскнхь, а на еднномь таланте злата пятьнадесять тысяшь сребра рублевь Рузскнхь»2.
    Наведванне Аляксандрам Македонскім Іерусаліма (без бітвы, з урачыстай сустрэчай яго жыхарамі, на чале якіх «архнерей же н прочнн нерен») і ў «Рускім храноірафе», і ў тэкстах «Александрый» выкладзена па антычнай першакрыніцы  «Іўдзейскіх старажытнасцях» Іосіфа Флавія’. Галоўны тут эпізод пакланення Аляксандра іерусалімскаму першасвяшчэнніку з тлумачэннем, што гэта пакланенне не святару, а Богу, які прадказаў перамогу над персамі, цалкам лагічна ўпісваецца ў канцэпцыю «чатырох царстваў» і стаў неад’емным звяном яе раскрыцця ў «Рускім хранографе». Тым больш, што і ў хранографе, і ў «Александрыі» распавядаецца аб тым, што ў Іерусаліме Аляксандру была паказана кніга прарока Данііла з прароцтвам аб знішчэнні Персіі, узятым з працы Іосіфа Флавія. Праўда, калі ў Іосіфа Флавія і ў старабеларускім перакладзе «Александрыі» гаварылася, што яе разбурыць «адзін з грэкаў»4,
    1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 194.
    2Там жа. С. 188.
    3 йоснф Флавай. йудейскне древностн. Т. 2. С. 8890.
    4 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 48; йоснф Флавнй. йудейскне древностн. Т. 2. С. 89.
    136
    то ў «Рускім хранографе» гэтай фразы няма. Там распавядаецца аб тым, што Аляксандру растлумачылі прароцтва «еже прінде козель кь овну н сьшнбе ему рога»1, прыведзенае ў тэксце хранографа раней. Аляксандр прыняў гэта прароцтва на свой конт і «радь бысть»2. Прарок Данііл упамінаецца ў «Рускім хранографе» і пры апісанні Вавілона, захопленага Аляксандрам'.
    Падзел царства Аляксандра ў «Рускім хранографе» выкладзены даволі супярэчліва. Калі яшчэ да пачатку апавядання аб Аляксандру Македонскім у тлумачэнні ўяўлення прарока Данііла аб чатырох звярах гаворыцца аб тым, што царства Аляксандра будзе падзелена на чатыры часткі (Сялеўка, Дэметрыя, Пталемея і Філіпа)4, то ў эпізодзе смерці Аляксандра ўзгадваецца яго завяшчанне з наказам падзяліць царства на чатыры часткі, але ўжо на чале з Філонам, Сялеўкам, Антыёхам і Пталемеем5. Аб неіснуючым завяшчанні Аляксандра Македонскага гаворыцца і ў старабеларускім тэксце «Александрыі», але там прыведзены цалкам фантастычны падзел царства на 11 частак, сярод якіх «йндея», «Угорское царство», «Мурннское панство», Арменія, «Далмацня н Снкнлея»6.
    Цікава, што ў візантыйскай «Хроніцы» Малалы (добра вядомай яшчэ ў Старажытнай Русі) без фантазій аб завяшчанні Аляксандра распавядаецца, што яго ўладанні былі падзелены на чатыры «тапархіі»: яго «старэйшы брат» Філіп (пасля яго  Касандр) атрымаў Македонію і ўсю Еўропу, Пталемей, сын Лага,  Егіпет і Афрыку, Антыгон, якога звалі «Паліаркет»,  Азію да ракі Аронт, Сялеўк Нікатар —Сірыю, Вавілонію і Палесціну7. У візантыйскай «Хроніцы» Георгія Амартола гэты падзел быў пададзены наступным чынам: «йтак, мужн н вельможн Александровы царство его разделнлм: в Егнпте царствовал Птолемей Лагоевнч, то есть Заячнч... Асней же всей Антнгон владел, а в Снрнн, н Вавнлоннн, н Палестнне царствовал Селевк, он же Ннкатор»8. У апошняй з гэтых раннесярэднявечных крыніц падзел царства не звязваецца з прароцтвам Данііла. Такога няма і ў Малалы, хоць у яго і гаворыцца аб чатырох частках, а не трох (як у Георгія Амартола).
    У «Рускім хранографе» ледзь заканчваецца аповед аб смерці Аляксандра (канцоўкай «повесть же сотворн об Александре Арнан». тыповай для тэкстаў сярэднявечных «Александрый»), адразу ж даецца ўжо новая версія падзелу царства Аляксандра. Спачатку гаворыцца аб прароцтве Данііла аб чатырох вятрах, якія папярэднічалі з’яўлснню чатырох звяроў. Але ў прыведзеным раней
    ’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 194.
    2Там жа.
    ’Тамжа. С. 199.
    “Там жа. С. 173.
    5Там жа. С. 213.
    6 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 111.
    7 Johannes Malalas. Book 8. URL : http://www.attalus.org/translate/chronicles.html
    ^ Матвеенко B., ІЦеголева Л. Временннк Георгмя Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. C.169.
    137
    апісанні гэтага ўяўлення Данііла аб вяграх было сказана толькі тое, што «4 же ветры небесныа  4 конца земленыа», а мора, над якім яны дзьмуць,  «весь мнр нарнчеть»1. Больш ніякіх каментароў да прароцтва няма. А вось у главе 102й «Рускага хранографа» са спасылкай на чатыры вятры гэтага ўяўлення Данііла сцвярджаецца: «Повестн оуба нынешняа достонть послушатн, яко нстанна зело, како оуба смешншяся 4 царства: 1е Ефнопское, 2е Македонское, 3е Рнмлянское, 4е Греческое, яже соуть 4 ветрн подь небесемь, еже внде Данннль»2. Гэта сентэнцыя здаецца незразумелай, асабліва таму, што далей адзначаецца: «Оумерьшоу же Александроу, на десять частей оубо разделнся царство его н по нем царствоваша четыре рабн его: Фнлнппь вь Македоннн, Антнохь же вь Европін, во Егнпте же Птоломей Заяклнвый, Снрнею же н Фнннкнею Селевкь, ннехь шесть  ннемн странамн»3.
    Такім чынам, царства Аляксандра аказваецца падзеленым на дзесяць частак, а не на чатыры, як указвалася некалькімі радкамі вышэй. Праўда, вышэйназваныя чатыры дыядохі (цяпер яны ўжо «рабы» Аляксандра) усё ж выдзелены з дзесяці. Гэта чацвёрка зноў не супадае з раней названай чацвёркай дыядохаў з тлумачэння прароцтва Данііла ў тым жа хранографе. Але чаму дзесяць? Пры тым, што дзесяць частак (так і не названых цалкам), як можна меркаваць, не звязаны наўпрост з тэкстам «Александрыі» з яго 11 часткамі былога царства Аляксандра. Разгадка, магчыма, даволі простая  дзесяць частак былога царства Аляксандра ў «Рускім хранографе» былі ўзяты з перакладу хранографа Георгія Амартола, на пачатку якога (у «Кратком временнмке») прыведзены больш дэтальны (чым у асноўным тэксце) падзел дзяржавы Аляксандра менавіта на такую іх колькасць. Там акрамя трох з чатырох дыядохаў, названых пайменна ў «Рускім хранографе», пералічаны таксама ўладанні Антыпатра, Філоты, Антыгона, Касандра, Леаната, Яўмена, Лісімаха4. А вось Сялеўка ў перакладзе Амартола чамусьці няма. Але імёны дыядохаў у гэтым варыянце «Рускага хранографа» супадаюць з варыянтам у асноўным тэксце «Хронікі» Георгія Амартола. Відаць, у дадзеным выпадку мы назіраем вынікі кампілятыўнай працы складальнікаў «Рускага хранографа»: два вырыянты Георгія аб’яднаны ў адзін.