• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    Аднак самае галоўнае тое, што адразу пасля нязвыклага пераліку «чатырох царстваў» (з Эфіопскім, Македонскім, Рымскім і Грэчаскім), упамінання аб прароцтве Данііла, рознымі варыянтамі з падзеламі дзяржавы Аляксандра тут абгрунтоўваецца канцэпцыя Канстанцінопаля як другога Рыма, прычым абсалютна неверагоднымі аргументамі для сучаснага гісторыка ці любога
    ’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 173.
    2Там жа. С. 213.
    3Там жа. С. 213214.
    4 Матвеенко В., ІЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнм, указателн. С. 54.
    138
    чалавека, знаёмага з гісторыяй Антычнасці. Вось для чаго спатрэбілася «змяшэнне» чатырох царстваў са спасылкай на чатыры вятры ва ўяўленні прарока Данііла: «Вузь же царь сотворн Внзантію, ндеже последн создань бысть Царьградь, н посла кь Фолоу, царю Ефнопску, н поять діцерь его Алнмпіаду, матерь Александровоу, н родн оть неа діцерь н назва Внзантна. Бе же добра взором, н поать ю царь Рымскій Армія н за вено дасть ей Рпмь н того радн боляре Рымстін гневахоуся нань. Родн же Внзантіа трн сыны: 1 по отчю лменн Ермнла, 2 Оурваніе, 3 Клавдіе, н по отце царствова: Ермнлай в Рнме, Оурваніа вь Внзантін, вь матерне граде, а Клавдіе вь Александрін. Царство же Еллннское, рекше Греческое, хоіцеть бытн ото Алнмпіады, дшере Фола, царя Ефяопьскаго, еюже поять Воузь царь, нже созда Вмзантію, нже бысть матн градовомь Греческаго царьства. Последн же вь той Внзантін создань бысть Царьградь н наречень Новый Рнмь. Н яко оть Ефнопіа пріать начало Греческое царство, снречь ото Алнмпіады, сего радн блаженный Давндь прорече о немь: “Ефнопіа, предварнть рука еа кь Богоу”»'.
    Такім чынам, маем зусім фантастычную гісторыю з «эфіопскім» паходжаннем маці Аляксандра Алімпіяды (якая належала да царскага роду суседняга з Македоніяй Эпіра) і з выдуманым яшчэ адным яе шлюбам з нейкім «Воузом». I яўна наўмысна ў «Рускім хранографе» выкінуты эпізод (дарзчы, таксама ілжывы) аб тым, што Паўсаній (які быў забойцам Філіпа) сілай прымусіў Алімпіяду стаць яго жонкай2,  у хранографе ёй «прыгатаваны» іншы муж. А праз не існаваўшую ніколі дачку Алімпіяды з дзіўным імем «Візантыя» цесна звязанымі між сабой праз генеалогію неіснаваўшых «царскіх» родаў аказаліся Македонія (Грэчаскае царства), Рым (Рымскае царства) і Візантый (Канстанцінопаль). Адсюль і Канстанцінопаль выступае як Новы Рым. Прычым, што істотна: сама Візантыя падаецца расійскаму храністу (ці храністам) не проста як частка падзеленага пазней Рымскага царства, а пачатак яе ўзводзіцца да таго самага «царства Еллннского», царом якога выступае Аляксандр Македонскі.
    Хто такі цар «Воуз», са зместу «Рускага хранографа» зразумець немагчыма. Хутчэй за ўсё, гэты вобраз быў створаны шляхам свайго роду этымалагічных вышукаў з выкарыстаннем рымскага звычаю даваць дачкам імя, якое выводзілася ад імя бацькі (нешта накшталт «Воузантіа»). Прынамсі, мы маем справу з эпонімам: назва горада выводзіцца з імён «Воуз»  «Внзантіа» ад імя нейкага продка. Такая практыка была даволі распаўсюджанай яшчэ ў Старажытнай Русі і наогул у індаеўрапейскай міфалогіі, як гэта паказаў беларускі даследчык A. А. Прохараў на прыкладзе легенды аб князю Туру3. Можна, канешне, паразважаць аб магчымасці
    1 Русскнй хронограф. Ч, 1. С. 214.
    2 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 42.
    3 Прохоров A. А. Князь Тур: нсторня легенды. Сакралнзацня княжеской власта у славян. Мннск : БГУ, 2005. С. 4054, 228230.
    139
    выкарыстання сувязі слоў Італ, Італія, vitulus з грэчаскім Pov^, але лепш пакінуць гэта спецыялістам, для якіх знойдзецца цікавы матэрыял і ў далейшых сюжэтах па рымскай гісторыі.
    Гісторыя эліністычных дзяржаў, якія ўзніклі пасля распаду дзяржавы Аляксандра, выкладзена ў «Рускім хранографе» ў значнай ступені ў адпаведнасці з канцэпцыяй, уласцівай візантыйскім хронікам. Галоўная ўвага надаецца адной з гэтых дзяржаў  дзяржаве Селеўкідаў. Так, Іаан Малала выкладае гісторыю эліністычных дзяржаў выключна скрозь прызму гісторыі Селеўкідаў: і барацьбу дыядохаў, і знешнепалітычныя падзеі ва ўсходнім Міжземнамор’і, і заваяванне гэтых дзяржаў Рымам. Найбольш падрабязна ён апісвае праўленне заснавальніка дзяржавы Сялеўка Нікатара і Антыёха IV Эпіфана. Апошняе звязана з аповедам пра паўстанне Макавеяў ва Іўдзеі, зрэшты, і адносіны з пталемееўскім Егіптам звязваюцца Малалай з іўдзейскімі сюжэтамі'. Гэта можна растлумачыць хрысціянскай ментальнасцю аўтара ён выбірае сюжэты, звязаныя з біблейскай свяшчэннай гісторыяй. Яшчэ большы акцэнт на гісторыі дзяржавы Селеўкідаў з цэнтральным сюжэтам аб Макавейскім паўстанні мы назіраем у «Хроніцы» Георгія Амартола. Сёмая кніга яго працы мае загаловак «Антыёхі», але гаворка ў ёй ідзе, па сутнасці, толькі аб адным з іх — Антыёху IV Эпіфану і толькі таму, што галоўны сюжэт тут — паўстанне Макавеяў, для тлумачэння прычын якога селеўкідскі манарх проста неабходны2. I толькі напрыканцы ўзгадваецца Антыёх V Еўпатар, але выключна для таго, каб паведаміць, што пры ім «ІІуда Маккавейскнй... победнл»3. Больш Грыгорый Амартол ні аб якіх эліністычных дзяржавах не пісаў, акрамя паведамлення аб частках падзеленай дзяржавы Аляксандра.
    У «Рускім хранографе» апавяданне аб паўстанні Макавеяў таксама выступае цэнтральным сюжэтам «нарства ў Сірыі». Твор паказвае яўнае карыстанне аўтарам «Хронікай» Георгія Амартола, але выкарыстаны і біблейскія тэксты Першай кнігі Макавейскай (з іх узята больш падрабязнасцей для сюжэта па Амартолу). Тыя ж два Антыёхі («Явленый» і «Невпаторь»), тая ж перарваная на перамозе Іуды канцоўка апавядання аб Макавеях. Але ў адрозненне ад «Хронікі» Георгія Амартола ў «Рускім хранографе» пасля гэтага коратка паведамляецца, што ў Сірыі царствавалі яшчэ «Антмохь Нзекрый», пры якім нарадзіўся рымлянін Юлій Цэзар, а затым «ннехь 6 до Антноха Доннка», пасля якога ўся Сірыя была заваявана Юліем Цэзарам4.
    Тым не менш у «Рускім хранографе» маецца і істотнае адрозненне ад візантыйскай традыцыі  выкладаецца гісторыя не толькі Селеўкідаў, але і
    'Johannes Malalas. Book 8. URL : http://www.attalus.org/translate/chronicles.html
    ~ Матвеенко B., ВЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хронпка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнп, указателн. С. 169—173.
    3Там жа. С. 172.
    4Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 215217.
    140
    Егіпта Пталемеяў, прычым гісторыя г.этых частак былой дзяржавы Аляксандра пачынаецца менавіта з Егіпта. Паведамляецца, што цароў Пталемеяў у Егіпце было 12, названы імёны першых пяці з іх, аднак пры гэтым гаворыцца, што 13м быў бацька Клеапатры «Птоломей Днонусій» (відаць, блытаніна не толькі з імем, але і з паўторным заняццем прастола бацькам Клеапатры VII Пталемеем XII Аўлетам)1. Акрамя імён і працягласці гадоў праўлення, аб большасці Пталемеяў нічога не сказана. Распавядаецца аб дзейнасці толькі траіх з іх і ў сувязі з іўдзейскай гісторыяй. Аб Пталемею I «Лагоосе» паведамляецца, што ён «лестью» ўзяў Іерусалім і многіх іўдзеяў перасяліў у Егіпет. Яшчэ аб адным з Пталемеяў («Птоломей Юнейшн») гаворыцца, што пасля няўдалых спроб затаптаць палонных іўдзеяў у Егіпце сланамі (тых напаілі віном, але яны затапталі егіпцян) гэты цар адпусціў іх дадому2. Але самае вялікае апавяданне — аб Пталемею II Філадэльфу. Зразумела, яно прысвечана выключна перакладу па яго загадзе Бібліі на грэчаскую мову 72 перакладчыкамі з Іўдзеі. «Птоломей Братолюбнвый» (хоць на самай справе ён «сёстралюбівы», бо аднавіў звычай фараонаў жаніцца з уласнымі сёстрамі) у тэксце хранографа характарызуецца выключна са станоўчаі'а боку: «Собра кннгь двесте тысяіць», паслаў падарункі іерусалімскаму першасвяшчэнніку, шчодра ўзнагародзіў перакладчыкаў з Іўдзеі і нават «облобыза нхь н ядоша с ннмь на еднной трапезе»3. Апошняе было вельмі істотным для чалавека саслоўнага сярэднявечнага і'рамадства.
    Адступленне ў «Рускім хранографе» ад ранневізантыйскай традыцыі храністаў з усіх частак падзеленай дзяржавы Аляксандра Вялікага выкладаць толькі гісторыю дзяржавы Селеўкідаў, мяркуючы па ўсім, абумоўлена павышанай увагай яго аўтараў (ці аўтара) да рэлігійнай гісторыі — біблейскіх сюжэтаў і гісторыі самой Бібліі. Апошняе і прысутнічае ў тэксце хранографа. Сюжэтны рад эліністычнай гісторыі пашыраны за кошт пталемееўскага Егіпта, але гэта біблейская гісторыя. У параўнанні з тым жа Іаанам Малалай тут амаль нічога няма з палітычнай гісторыі эліністычных дзяржаў.
    ГІСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАГА РЫМА
    Для сучаснага гісторыка сюжэт аб Траянскай вайне, які ў «Рускім хранографе» ўстаўлены паміж апісаннем падпарадкавання Рыму эліністычных дзяржаў Селеўкідаў і Пталемеяў і заснавання Рыма, здаецца нелагічным, нсчым накшталт прыкрай сінхраністычнай памылкі. Але калі зыходзіць з канцэпцыі біблейскіх (па кнізе Данііла) царстваў і сюжэта аб «новым Рыме», якія выкладзены ў «Рускім хранографе», то такая кампазіцыя мае там свой
    1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 215.
    2Там жа. С. 214—215.
    3 Там жа.
    141
    вызначаны сэнс, асабліва з улікам апавядання аб траянскім паходжанні рымлян, якое ідзе адразу пасля асвятлення падзей Траянскай вайны. Характэрная назва гэтай главы: «Царство вечерннхь Еллннь, нже в Рнме, н чего радн йталіа нарнцашеся Рнмьская страна н жнвушін в ней Латынн нареченнн»1. Пры гэтым адразу ж аўтар хранографа шчыра паведамляе, што будзе апісваць «крепкую Рнмьскую снлу, откуду начася н землм оудержася вся»2. Аповед аб паходжанні рымлян і аб пачатку Рыма ў «Рускім хранографе» пабудаваны, як паказала A. М. Салміна, у значнай меры на выкарыстанні тэксту візантыйскай хронікі Манасіі3. Ды і на само з’яўленне ў хранографе дадзенага сюжэта значна паўплывала менавіта хроніка Манасіі.
    Характэрна, што ў больш ранняй візантыйскай хроніцы Георгія Амартола няма гісторыі аб паходжанні рымлян і заснаванні Рыма пры сюжэтным пераходзе ад выкладання гісторыі Селеўкідаў (з паўстаннем Макавеяў). Там адразу ідзе пераход ад падзей ва Іўдзеі пры Іудзе Макавею да гісторыі Рыма (аб Юлію Цэзару). 3 Юлія Цэзара пачынаецца і глава «Начало рнмскнх царств», у якой адразу ж паведамляецца аб царстваванні «его племянннка» «Августа Кесаря», які «разрушнл царство Птолемеев», і потым ідзе пераход да прароцтваў аб нараджэнні Ісуса Хрыста з важнай заўвагай: «Потому Август, понстнне бывшнй самым велнкнм, знаменнтым н снльным царем, завладел всемн отдельнымн царствамн, потому что в днн его роднлся Царь всех н Господь, по йсанному пророчеству»4. Пры гэтым, гаворачы аб праўленні Аўгуста, Георгій Амартол сцвярджаў: «йтак, отсюда начннается четвертое царство, которое Данннл в внденмн четырех зверей образно называет четвертым зверем, отлнчным от прочнх»5. Гэта значыць, што канцэпцыя «чатырох царстваў» выкарыстоўвалася ранневізантыйскімі храністамі, аднак у таго ж Георгія Амартола адсутнічала тэндэнцыя выводзіць дынастычную сувязь Рыма і заснавальніка Візантыя ад маці Аляксандра Македонскага, стваральніка «Еллннского царства», і лагічная, відаць, з пункту гледжання стваральнікаў «Рускага хранографа» прыдумка аб дары рымлянамі Аляксандру зброі траянскага царэвіча Парыса. Відавочна, такога кшталту новаўвядзенні патрабаваліся для падкрэслівання значнасці і велічы «Рнмского царства» і будучай яго ўсходняй часткі (Візантыі).