Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
126
Ёсць і канкрэтныя даследаванні па вызначэнні сюжэтаў з хронік візантыйскіх аўтараў, выкарыстаных у «Рускім хранографе» 1512 г. У значнай ступені ў гэтым плане прапрацавана «Хроніка» Манасіі. Яшчэ A. М. Салміна высветліла, што з гэтага твора ў «Рускім хранографе» амаль не выкарыстоўваліся матэрыялы аб першых рымскіх імператарах, з лакунамі ўвайшоў урывак аб Ромулу, затое значна запазычаны ўрыўкі з апавяданняў аб імператарах Позняй Рымскай імперыі1. Гэта даволі істотныя дэталі для аналізу гістарычнай крыніцы. Нямала было зроблена і Я. Г. Вадалазкіным2. Менавіта ён слушна даказаў, што галоўнай крыніцай для «Рускага хранографа» была «Хроніка» Георгія Амартола3. I наш аналіз тэкстаў цалкам пацвярджае гэты вывад. «Хроніка» Георгія Амартола, напісаная каля сярэдзіны IX ст., а на стараславянскую перакладзеная ў XI ст. у Старажытнай Русі або ў Балгарыі, была добра вядома старажытнарускім летапісцам. А вось з «Хронікі» Іаана Малалы (VI ст.), таксама добра вядомай у Старажытнай Русі ў перакладзе, калі што і выкарыстоўвалася, дык толькі тое, што з яе ўзяў Георгій Амартол.
Але больш важным уяўляецца вывучэнне адбору сюжэтаў як старажытнарымскай, так і старажытнагрэчаскай і эліністычнай гісторыі аўтарамі «Рускага хранографа» з пазіцыі ўспрыняцця антычнай гісторыі людзьмі сярэднявечнага феадальнага грамадства, якія мелі прынцыпова іншыя, чым людзі Антычнасці, духоўныя і жыццёвыя каштоўнасці, ідэалы, ментальныя ўстаноўкі і стэрэатыпы. Гэта тое, што да сёння заставалася паза ўвагай даследчыкаў, апроч некаторай цікавасці да выкарыстання антычных міфалагічных сюжэтаў у рускіх гістарычных творах Сярэднявечча і пачатку Новага часу4.
СТАРАЖЫТНАГРЭЧАСКАЯ ГІСТОРЫЯ
Сучаснага гісторыка, безумоўна, уражвае амаль поўная адсутнасць старажытнагрэчаскай гісторыі ў «Рускім хранографе» 1512 г. Для яго аўтара (ці аўтараў) гісторыя «грэчаскага царства» пачынаецца з Аляксандра Македонскага, прычым з тлумачэннем: «Александрь оубо Макндонскій Еллннь, еже есть Гречннь, Греческій бо родь оть Еллннь н языкомь Еллннскымь
1 Салмйна A. М. Хроннка Константвна Манассян как нсточннк Русского хронографа.С. 281282, 287.
2 Водолазкйн Е. Г. К вопросу об нсточннках Русского хронографа // Труды отдела древнерусской лнтературы. Академня наук СССР. Ннстятут русской лнтературы. СПб. : Дмнтрнй Буланнн, 1993. Т. 47. С. 200—214.
3Тамжа. С. 200,212214.
АСалмйна A. М. Антнчные мнфы в хронографе 1617 г. // Труды отдела древнерусской лмтературы / Академня наук СССР. йнстнтут русской лнтературы. Т. 37. С. 311317.
127
глаголють»1. Здавалася б, гэта можна растлумачыць сюжэтнай лініяй хранографа ў асвятленні старажытнай гісторыі чалавецтва. Яна выкладаецца ў біблейскім варыянце, г. зн. як свяшчэнная, у якой галоўная ўвага надаецца гісторыі старажытнага Ізраіля, Іўдзеі. Астатнія народы і краіны трапляюць у такі кантэкст у сувязі з рознага кшталту кантактамі народа, які вызнае монатэізм (Егіпет, Асірыя, Вавілон, Персія і інш.). Грэкам да заваявання Палесціны Аляксандрам Македонскім у гэтым кантэксце месца няма. Нават у аповедзе аб царах Персіі храніст «прапускае» грэкаперсідскія войны.
Сюжэтна першы змястоўны (і даволі нечаканы) зварот да старажытнагрэчаскай гісторыі з’яўляецца ў хранографе адразу ж пасля заканчэння апавядання аб «персідскім царстве» і перад самым пачаткам фантастычнай гісторыі аб нараджэнні Аляксандра Алімпіядай, жонкай Філіпа Македонскага. Нечаканасць у тым, што гэты кароткі зварот да грэчаскай гісторыі выкладаецца як «О Еллннскыхь мудрецехь н зодеяхь»2. Распавядаецца, што «в та лета» (відавочна, ідзе сінхранізацыя з персідскімі царамі да Дарыя III) былі сярод грэкаў «фнлософнн творцы», да якіх аднесены «Сфеклнсь, Нратьклось н Европндь, Нродоть н Сократь н велнкій Пмфагорь». Да трох філосафаў тут далучаны драматургі Сафокл і Эўрыпід, а таксама гісторык Герадот. Далей з сінхранізацыяй па іерусалімскім «архнерею» Эліякіму распавядаецца аб «зодее» Папасію, які вынайшаў «круг нябесны» ў вобразах 12 жывёл і плаванне па арыенцірах якога вяло да патаплення карабля. Далей як «настаўнікі элінаў» называюцца Сакрат, Перыкл, Фукідыд, «Стахорь» і «Вакхулнднсь» і адзначаецца, што пасля іх тварылі Дэмасфен і Арыстафан«песнотворець». Такім чынам, сярод выдатных элінаў у хранографе ўзгаданы, па сутнасці, толькі мысліцелі: філосафы, драматургі ды «бацька гісторыі» Герадот, а з вялікіх палітычных дзеячаў названы толькі два: Перыкл і Дэмасфен, прычым без усялякіх характарыстык.
У хранографе ёсць яшчэ адзін істотны і даволі дзіўны зварот да старажытнагрэчаскай гісторыі. Храналагічна ён выглядае аўтарскім адступленнем, бо прысвечаны Траянскай вайне сюжэту, які ўстаўлены ў апавяданне аб Аляксандру Македонскім. Але логіка там іншая: Аляксандр пасля пакарэння Афін адпраўляецца на заваяванне Рыма, а далей сюжэтная лінія ў сваёй фантастычнасці яўна адыходзіць нават ад найбольш распаўсюджаных тэкстаў сярэднявечных «Александрый». Рымляне тады свайго цара не мелі, «но самн власть правляху». Яны сустрэлі Аляксандра і яго «четыреста тысяіць» воінаў урачыста і шчодра абдарылі (нават конь атрымаў сядло з кракадзілавай скуры — фантазія яўна сярэднявечная ў частцы самога сядла, у тыя часы проста невядомага). Але галоўнымі дарамі былі наступныя (увага, гэта ўжо зусім не
1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 222.
2Там жа. С. 185.
128
з «Александрый» і, вядома, не з рэальнасці): шчыт рымскага цара Тарквінія (якога не сказана) і зброя «Фарнжа, сына Пріема, царя Тройска, еже Агемень, царь Греческій, взяль вь Тром»1. Далей пасля паведамлення аб многіх заваяваных краінах распавядаецца аб паходзе Аляксандра ў Трою, дзе ён атрымлівае зброю самога Ахіла на шчыце Аякса, а пасля прачытання паднесенай яму кнігі «Омнра» (Гамера) наведвае магілы Ахіла і Гектара, Аякса і Нестара2.
Яшчэ адно храналагічнае «вяртанне» да Троі ўтрымліваецца ў «Рускім хранографе» 1512 г. унутры апавядання аб паўстанні Макавеяў супраць селеўкідскага панавання з яго вельмі кароткай канцоўкай аб захопе дзяржавы Селеўкідаў Рымам і пакарэнні Егіпта Аўгустам. Гэта ўжо падрабязнае апавяданне аб Траянскай вайне3, якое ўяўляе сабой пераказ сюжэта шматлікіх сярэднявечных аповесцей аб Троі. Нелагічная храналагічна, устаўка, аднак, зроблена даволі абгрунтавана далей адразу пасля апісання разбурэння Троі ідзе апавяданне аб Энею і траянскім паходжанні рымлян. Можна выказаць меркаванне, што храналагічныя адступленні ў грэчаскую гісторыю, якія нам здаюцца нечаканымі, для храніста былі патрэбнымі для абгрунтавання асаблівай велічы рымскай гісторыі. «Македонскі элін» Аляксандр Македонскі заснавальнік «грэчаскага царства», які атрымлівае асаблівыя воінскія рэгаліі герояў менавіта Траянскай вайны, а з той жа Троі паходзіць рымскі народ. Воінская доблесць, «вайна як свята» ідэалы сярэднявечнага рыцарства, воінскага саслоўя4. Тое, што нам уяўляецца жудасным і непрымальным, у ментальнасці людзей Сярэднявечча мела іншы змест. Гісторыя Рыма атрымала асаблівае «дачыненне» да найбольш «праслаўленай» вайны, да найбольш вядомага палкаводца старажытнасці.
Цікава параўнаць тэкст «Рускага хранографа» аб Траянскай вайне з тэкстам «Аповесці аб Троі», апублікаваным А. Ф. Коршунавым5. Пры гэтым трэба ўлічваць, што A. М. Салміна, якая даследавала запазычанні з «Хронікі» Манасіі ў «Рускім хранографе». адзначае, што апавяданне аб Траянскай вайне ў хранографе з’яўляецца кампіляцыяй тэкстаў Манасіі аб Троі з узятымі таксама ў яго вытрымкамі з «Прытчы аб кралех», якая ўваходзіць толькі ў Ватыканскі спіс Манасіі6. Пачатак абодвух апавяданняў у «Аповесці аб Троі» і «Рускім хранографе» сюжэтна ідэнтычны: легендарнае заснаванне Троі «царем Прндешем», нараджэнне Фарыжа (Парыса) ад цара Троі Прыяма і яго жонкі Якамы з прарочым сном царыцы, што дзіця прынясе
1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 189—190.
2Там жа. C.190.
’Там жа. С. 218224.
4Федосйк В. А. Семь чудес света. Мннск : Беларусь, 2002. С. 389.
5 Аповесць аб Троі // Хрэстаматыя па старажытнабеларускай літаратуры. С. 447454.
6Салмйна A. М. Хроннка Константнна Манасснн как нсточннк Русского хронографа. С. 281.
129
пагібель Троі, выратаванне Якамай нованароджанага ад расправы мужа, знаходка пастухом кінутага немаўляці і яго выхаванне ў сям’і выратавальніка. Істотныя адрозненні можна заўважыць толькі ў адаптацыі сацыяльных рэалій перапісчыкамі (або перакладчыкамі) да сваіх умоў. У расійскім тэксце фігуруюць «детн боярскне», «вптезн», «боляре» н «болярынн»1, а ў беларускім «сыны боярскне», «рнцерство», «княжн», «паны н дворяны»2.
Сюжэтна агульным з’яўляецца спрэчка багінь аб залатым яблыку, падкінутым чацвёртай багіняй, не запрошанай на вяселле «Велеша» («царя» ў рускім тэксце, «княжа» у беларускім). Але маецца істотнае разыходжанне ў характарыстыцы багінь, бо іх прызнанне ў сярэднявечнай еўрапейскай ментальнасці было немагчымым. I завязка траянскага канфлікту павінна была быць выкладзенай у хрысціянскім успрыняцці. Адсюль язычніцкія багіні старажытнагрэчаскіх міфаў ператвараюцца ў тэксце «Рускага хранографа» ў «трн жены, нхь же н пророчнца нарнцаху»3, а «Венуша» (Венера) названа яшчэ і «госпожей»4. У беларускім жа варыянце «Аповесці аб Троі» іх характарыстыка іншая: «Былн теж на оной учте трн невесты вешькн, которых еллннн за богннн мелн»5. Больш за тое, далей гаворыцца: «А Фарнж прнзнал Елнушу межн онын богннн оздобнейшою»6 («Елнуша» гэта Венера). Такім чынам, у старабеларускім перакладзеным і адаптаваным да мясцовых рэалій тэксце ўпамінаюцца язычніцкія ўяўленні аб божаствах, у рускім жа тэксце яны цалкам «вычышчаны». Агульнае ж звядзенне персон трох спрачальніц да ролі «пророчнц», «вешуннй», што ўсё ж такі захоўвае пэўны язычніцкі «след». Але ў старабеларускім тэксце характарыстыка антычных рэлігійных уяўленняў не замыкаецца на ўсходнеславянскіх характарыстыках язычніцтва яна бліжэй да рэалій Антычнасці.
Амаль не адрозніваюцца ў абодвух тэкстах сюжэты аб подлым парушэнні васальнай прысягі Парысам і выкраданні ім Алены, жонкі яго сеньёра Менелая. Матыў вайны супраць Троі, куды збег Парыс з Аленай, сярэднявечнаму чытачу рабіўся цалкам зразумелым, як і велізарныя памеры грэчаскага войска, якое далучылася да воінаў пакрыўджанага Менелая. Супадаюць нават лічбы грэчаскіх караблёў пад Трояй («1170» і «1100 н 70»)7. У першапачатковай арыгінальнай крыніцы абодвух тэкстаў, відаць, былі выкарыстаны падлікі грэчаскага флоту па «Іліядзе» (бо ў саміх тэкстах такіх падрабязнасцей па колькасці ўдзельнікаў паходу няма). Беларускі антыказнаўца прафесар