Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 218.
2 Аповесць аб Троі. С. 447448.
3Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 218.
4Там жа. С. 219.
5 Аповесць аб Троі. С. 448.
6Там жа.
’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 220; Аповесць аб Троі. С. 450.
130
Ф. М. Нячай займаўся гэтым «каталогам караблёў», які выклікаў немалую цікавасць у многіх даследчыкаў, і налічыў 1186 грэчаскіх караблёў пад Трояй, а колькасць воінаў вызначыў як крыху больш за 100 тысяч’.
Адрозненні зноў з’яўляюцца ў апавяданнях аб тым, як багіня Артэміда (менавіта яна фігуравала ў старажытнагрэчаскіх міфах) наслала на грэчаскі флот «волненіе» («хвнлю»), У «Рускім хранографе» яна ахарактарызавана як «некая жена, нменем Велеша, волхьвуюцн, еяже пророчнцю нарнцаху»2. У беларускім тэксце «Велеша» Артэміда паказана паіншаму: «Жена некоторая, нменем Велеша, которую в месте Трон мелп за богнню»’. Далей гаворыцца аб гневе гэтай «богннн», што з’яўляецца адзіным следам ад «вайны багоў», якая ў «Іліядзе» разварочваецца паралельна з вайной людзей за Трою. Язычніцкай «вайне багоў», зразумела, не магло быць месца ў творах для сярэднявечнага хрысціянскага чытача. Аднак спосабы ўхілення ад яе паказу (але пры захаванні сюжэтнай лініі «Іліяды») у двух тэкстах адрозніваюцца: больш жорсткі ў «Рускім хранографе» і з некаторымі «ўкрапінамі», але з тлумачэннямі для хрысціянскага чытача у старабеларускай перакладзенай «Аповесці аб Троі».
Для апошняга тэксту тыповыя тэрміны «тройское рнцерство», «рнцерство грецкое», «гетман» (аб Ахілу)4. У «Рускім хранографе» «Ахнллей» — «ратн начальннк», які пастаўлены, замест «рыцараў» «боляре»5. У апісанні баявых подзвігаў Гектара ў «Рускім хранографе» падрабязнасцей больш (у прыватнасці, падчас паведамлення аб тым, што «Екторь царь» пускаў стралу «со огнемь» і спаліў такім чынам тры караблі грэкаў, а «Аякшь Соломоннчевь» сваім шчытом засланіў 17 караблёў). У абодвух тэкстах прычына гневу Ахіла даецца не па «Іліядзе», хоць гісторыя з палонам «дачкі папа» (жраца) і ўзяццем яе (у тэкстах у жонкі) Агамемнанам прысутнічае. Але гэты незразумелы для саслоўнага феадальнага соцыуму матыў гневу Ахіла цалкам перароблены ў ілжывае абвінавачванне ў сімпатыях да траянцаў нейкага «Паламнда» і пабіццё таго камянямі. Паколькі Паламід быў сябрам Ахіла (а гэты матыў падрабязна выкладзены ў хранографе, у адрозненне ад аповесці), то такая несправядлівая расправа і выклікала адмову Ахіла ваяваць. Прычым, як падкрэсліваецца, паклёп быў зроблены траянцамі. Такая прычына адмовы цалкам адпавядала сярэднявечнай рыцарскай ментальнасці, яна была зразумела і ў Беларусі, і ў Расіі (у хранографе ў сувязі з гэтым прысутнічае і такі
1 Нечай Ф. М. Соцнальный статус греков эпохн Троянской войны н колнчество греческнх войск под Троей // Вопросы нсторнн древнего мнра н средннх веков. Мннск : БГУ, 1977. С. 3536.
2 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 220.
’ Аповесць аб Троі. С. 450.
4Там жа. С. 450—463; Рэвяка К., Фядосік В. Старажытная Грэцыя і Беларусь С. 11.
’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 220.
131
каментарый: «О rope, какова творншн завнстн»)1. Цікава, што далей (калі Ахіл зноў пачынае ваяваць) у расійскім тэксце гаворыцца аб «амазонах», a ў старабеларускім аб «амазоннтах»2. Відаць, сярэднявечныя стваральнікі тэкстаў наўрад ці ўяўлялі, што гэта былі жанчынывоіны.
Аб свяце для «еллннов н варваров» гаворыцца ў абодвух тэкстах, прычым відавочна, што варварамі з’яўляюцца траянцы3. Крытэрыі такога падзелу невыразныя, хутчэй за ўсё, проста першапачатковыя моўныя (ад «барбар»),
Паводле абедзвюх крыніц цар Прыям ідзе ў грэчаскі лагер у жабрацкай вопратцы, узяўшы з сабой «гуслн», на якіх іграў «жалосно»4. У абодвух тэкстах гаворыцца аб клятве Прыяма і Ахіла ў «царкве» Апалона5. Але ёсць вельмі важнае адрозненне у старабеларускім тэксце клятва даецца ў «церквн бога Аполона», а ў «Рускім хранографе» зноў бачна катэгарычнае нежаданне называць язычніцкіх «ідалаў» багамі («вь церковь Аполона»). Такая ўпартая адмова ад упамінанняў язычніцкіх багоў (і нават ад магчымых каментарыяў, што такімі іх лічылі язычнікі) можа даць падставу для аргумента, што «Рускі хранограф» ствараўся ў царкоўным асяроддзі, хутчэй за ўсё, прадстаўнікамі манаства.
У абодвух тэкстах апавяданне аб забойстве Ахіла «атрутнай» стралой у пятку таксама з’яўляецца своеасаблівай хрысціянскай адаптацыяй язычніцкіх уяўленняў аб багах і героях. У грэчаскіх міфах Ахіл выступае як герой (народжаны ад чалавека і бажаства), бо бацькам яго быў Пелей, а маці марская багіня Фетыда. Маці хацела даць сыну тое, чаго не было ў людзей і герояў, бессмяротнасць. Таму яна і купала яго ў водах Стыкса, разлічваючы зрабіць дзіця бессмяротным, якімі былі багі і багіні. Але пятка, за якую яна трымала маленькага Ахіла пры купанні, засталася прыступнай для смерці6. У многіх міфах распавядалася і аб тым, што смяротную для Ахіла стралу Парыса накіроўваў сам бог Апалон (які належаў да лагера апекуноў траянцаў у «вайне багоў»)7. Усе гэтыя язычніцкія «сляды» былі прыбраны з сярэднявечных тэкстаў аб Траянскай вайне, а страла з атрутай стала заменай, зразумелай для сярэднявечнага чытача з яго хрысціянскай ментальнасцю.
Незразумелым быў бы для сярэднявечнага хрысціяніна і язычніцкі сэнс «траянскага каня» (як дар багіні Афіны і яе ж хітрасць, рэалізаваная Адысеем)8. Таму ў абодвух разглядаемых тэкстах «след» язычніцтва бачны
'Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 221.
2Там жа; Аповесць аб Троі. С. 451.
’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 221; Аповесць аб Троі. С. 451.
’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 222; Аповесць аб Троі. С. 452.
’Русскйй хронограф. Ч. 1. С. 223; Аповесць аб Троі. С. 452.
' Грешіс А. Мнфы древней Грецнн. М. : Прогресс, 1992. С. 477.
7Там жа. С. 503.
8Там жа. С. 513514.
132
толькі ў тым, што аб узяцці Троі выключна з дапамогай хітрасці прарочылі «вольхвы» («веіцкн»)1.
У духу сярэднявечных жудасных распраў у тэкстах паказаны захоп грэкамі Троі: масавыя забойствы, палон і смяротныя пакаранні правячай траянскай вярхушкі, у тым ліку Алены з Парысам, спецыяльна пакінутых для пакарання смерцю аўтарам крыніцы, выкарыстанай складальнікамі «Аповесці аб Троі» і «Рускага хранографа».
Такім чынам, гісторыя Старажытнай Грэцыі ў «Рускім хранографе» пададзена выключна скупа і фрагментарна. Па сутнасці, апісваецца толькі паход грэкаў на Трою і даецца кароткі пералік грэчаскіх «мудрацоў» класічнага перыяду старажытнагрэчаскай гісторыі (нават без тлумачэнняў аб сферах іх дзейнасці), відавочна, з мэтай звязаць іх з веліччу Аляксандра Македонскага як «еллнна». Цалкам адсутнічае гісторыя старажытнагрэчаекіх полісаў. Сярэднявечнаму чытачу, які існаваў у сістэме сувязей феадальнага грамадства (з гэтых сувязей галоўнай была асабістая і пазямельная залежнасць), была зусім не зразумелай іншая сістэма сувязей паміж людзьмі ў соцыуме адносіны роўных у правах і перад законам грамадзян. У полісе не было сеньёраў і васалаў, феадальна залежных земляробаў, цароў, каралёў, князёў і чыноўнікаў. Рабамі былі іншаземцы, сваіх грамадзян нельга было ператвараць у рабоў. Прадстаўнікі ўлады былі выбарнымі (тэрмін паўнамоцтваў звычайна складаў адзін год, ніякага ўзнагароджання за выкананне дзяржаўных абавязкаў не было), справаздачнымі перад выбіраўшым іх сходам грамадзян. Законы прымаліся не манархам, а сходам тых жа грамадзян. Гэта было прамое народапраўства, нязвыклае для чалавека феадальнага соцыуму. He было асобнай ад народа ўлады і ўзброенай сілы. Армію поліса складала апалчэнне ўсіх яго грамадзян (адсюль і такая ўвага грамадзян да фізічнай падрыхтоўкі). He было саслоўяў рыцарства, дваранства, дружыннікаў, а воінам з’яўляўся кожны. Як гэта можна было нават уявіць чалавеку феадальнага грамадства?
Гісторыя старажытнагрэчаскіх полісаў была не проста нецікавай сярэднявечнаму чытачу ці пісьменніку, а цалкам незразумелай. У Расіі XVIXVII стст. (як і ў іншых рэгіёнах Усходняй Еўропы) феадальныя адносіны яшчэ працягвалі сваё фарміраванне, у той час як на захадзе Еўропы яны ўжо завяршалі існаванне2. Таму і няма ў «Рускім хранографе» 1512 г. гісторыі старажытнагрэчаскіх полісаў. 1 наўрад ці было магчыма растлумачыць тагачаснаму чьгтачу, у чым канкрэтна праяўлялася «мудрасць» Перыкла ці Дэмасфена. Затое зусім зразумелай была гісторыя «царстваў», у рамках якой «грэчаскае царства» пачыналася з Аляксандра Македонскага.
1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 223; Аповесць аб Троі. С. 453.
2ЕўтухоўІ., Фядосік В. Заходняя Еўропа ў Познім сярэдневякоўі: адмена асабістай залежнасці сялянства. С. 38.
133
Відаць, менавіта канцэпцыя чатырох царстваў у выкладзе біблейскай кнігі прарока Данііла і была выкарыстана ў «Рускім хранографе» пры асвятленні падзей гісторыі старажытнасці чалавецтва. Гэта была не канцэпцыя «шасці эпох», створаная Аўгусцінам, з яе адлікам ад стварэння Адама, храналагічнымі рубяжамі па часах патопу, жыцця Аўраама, праўлення Давіда, вавілонскага палону і нараджэння Хрыста'. I не распрацаваная яшчэ на пачатку III ст. Юліянам Афрыканскім канцэпцыя «шасці вякоў» па шасці днях стварэння2. У самім хранографе прароцтва Данііла аб чатырох звярах вельмі падрабязна і ясна пракаментавана: першы звер Вавілонскае царства, другі «Перськое царство», трэці — «Еллннское царство... нмже владе Александрь Македонскій», чацвёрты «Рнмскос царство», «н потом соудь будеть п царство дано будеть святымь от небеснаго»’. Даніілава канцэпцыя «чатырох царстваў» была прынята айцамі царквы (выдатнымі хрысціянскімі мысліцелямі Антычнасці). Напрыклад, яна выкладзена Кіпрыянам у трактаце Quod idola dii non sunt*. Уяўляецца даволі верагодным, што якраз біблейская канцэпцыя чатырох царстваў у яе хрысціянскай інтэрпрэтацыі з непазбежным канцом свету, Страшным Судом і Царствам Божым (якое завяршае лінейны працяг зямнога часу чалавецтва праз пераход яго ў вечнасць часу боскага) і стала асновай для тэорый аб «другім» і «трэцім» Рыме, бо менавіта «Рымскае царства» павінна было стаць аношнім у зямной гісторыі чалавецтва. Пасля Рыма іншых царстваў на зямлі не будзе, таму з’явіліся «другі» і «трэці» Рым для пазначэння наступных царстваў.
Аб тым, што ў «Рускім хранографе» была выкарыстана менавіта Даніілава тэорыя «чатырох царстваў», прынятая хрысціянскімі айцамі царквы, сведчыць і само выкладанне старажытнай гісторыі — вельмі падрабязнае якраз па гісторыі Вавілоніі, Персіі, дзяржавы Аляксандра Македонскага і «Рымскага царства». Астатнія дзяржавы старажытнасці ўпамінаюцца толькі ў кантэксце іх кантактаў з вышэйназванымі, апроч, канешне, гісторыі Ізраіля і Іўдзеі, але яна (прынамсі, да вавілонскага палону) выкладаецца як частка сакральнай гісторыі. Пры гэтым сама канцэпцыя «царстваў» звяртала ўвагу менавіта на манархіі, старажытнагрэчаскі поліс, рэспубліканскі Рым і сучасны яму Карфаген сюды яўна не ўпісваліся ды і не былі зразумелымі сярэднявечнаму розуму. Таму старажытнагрэчаская гісторыя паўстае толькі ў вобразах ахейскіх «цароў» пад Трояй, а «сапраўдная» гісторыя Грэцыі для стваральнікаў хранографа пачынаецца зусім з іншай эпохі.