• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    3	больш ранняй гісторыі Рыма ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» даецца кароценькі аповед аб заснавальніках Рыма (блізняты «Ромуль» і «Румулюс»), якія нарадзіліся ад «девкн королевской, мнншкн» Сілвіі (Рэі Сільвіі) і якіх
    1 Летапіс Рачынскага // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 281.
    2Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 178, 202, 232, 281,323,405.
    3 Федосйк В. А. Мать Нерона // Женшннылегенды. Мннск : Беларусь, 1993. С. 212227.
    4Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 202, 405.
    5Там жа. С. 405.
    6Там жа. С. 232.
    7Там жа. С. 406.
    122
    «Емелюс, кроль албанскнй» (цар Альба Лонгі Амулій) загадаў утапіць у Тыбры, але іх выратаваў пастух «Фавстнн» (Фаўстын)1. Трэба адзначыць, што гэты аповед храніста вельмі блізкі да арыгінала (у прыватнасці, у Ціта Лівія), прынамсі, яму нідзе не супярэчыць.
    Шэраг звестак з антычнай гісторыі трапіў у беларускалітоўскае летапісанне па пераемнасці са старажытнарускага. I тут адбывалася не проста ўключэнне частак старых летапісаў, а іх перапісванне, якое паказвала іншы час і іншыя інтарэсы, у тым ліку ў адносінах да Антычнасці. Так, у гісторыі аб смерці князя Алега ад каня няма далейшых прыкладаў аб сапраўднасці шэрагу прадказанняў і дзівосах язычніцкіх магаў і прарокаў.
    Можна заключыць, што ў беларускалітоўскіх летапісах і хроніках выкарыстоўваліся звесткі з антычнай гісторыі часоў элінізму і імператарскага Рыма, прычым пераважна аб асобах манархаў, галоўным чынам ваяўнічых. Класічная полісная Грэцыя і рэспубліканскі Рым з іх супольнасцямі і сувязямі грамадзян аўтараў летапісаў не цікавілі, як і антычная культура наогул. Ідэі і каштоўнасці гуманізму і Адраджэння (як еўрапейскай з’явы XIVXVI стст.) не былі ўласцівы тагачаснаму беларускалітоўскаму летапісанню з яскрава праяўленай сярэднявечнай ментальнасцю яго аўтараў. Яны праяўляліся і развіваліся ў шматлікіх іншых жанрах тагачаснай літаратуры, летапісанне ж заставалася кансерватыўным асяродкам гістарычных ведаў і думкі, бо служыла патрэбам вышэйшых слаёў феадальнага грамадства, якое ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай у адрозненне ад Заходняй Еўропы трансфармавалася ў познефеадальнае (з яго разрывам сувязей сеньёр  васал і адменай асабістай залежнасці сялян ад феадала) не ў XIVXV стст., як на захадзе Еўропы, а на некалькі стагоддзяў пазней (а у Расійскай імперыі прыгоннае права адмянілі аж у 1861 г.):. Гуманістычныя погляды на чалавека і грамадства (Джаноца Манэці: «Чалавек  жывёла грамадзянская і сацыяльная») былі пакуль яшчэ не запатрабаванымі летапісцамі і незразумелымі для іх.
    1 Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 442.
    2ЕўтухоўІ., ФядосікВ. ЗаходняяЕўропаўПознімсярэдневякоўі: адмена асабістай залежнасці сялянства С. 3.
    АНТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ I МІФАЛОГІЯ Ў «РУСКІМ ХРАНОГРАФЕ» 1512 г.
    «РУСКІ ХРАНОГРАФ» 1512 г. I «ЛЕТАПІСЕЦ ЕЛІНСКІI РЫМСКІ»
    Асноўнымі расійскімі сярэднявечнымі працамі па антычнай гісторыі з’яўляюцца «Летапісец Елінскі і Рымскі» (XV ст.) і «Рускі хранограф» 1512 г. Творы, як паказвае аналіз іх зместу, маюць аднолькавыя крыніцы, тэкст у большай частцы ідэнтычны, падобная і кампазіцыя. Абедзве гістарычныя працы ўяўляюць сабой хронікі з выкладам сусветнай гісторыі, але ў «Летапісцу Елінскім і Рымскім» гэта гісторыя асвятляецца толькі да захопу крыжакамі Канстанцінопаля ў 1204 г., а «Рускі хранограф» ахоплівае храналагічна больш доўгі перыяд. У «Летапісцу Елінскім і Рымскім» адсутнічае апісаннне гісторыі Заходняй Рымскай імперыі з 395 па 476 г., выкладаецца толькі візантыйская гісторыя. Зрэшты, і Сярэднявечча асвятляецца адкрыта з «візантыйскацэнтрычных» пазіцый (напрыклад, паходы Аскольда і Дзіра, а потым Алега на Канстанцінопаль падаюцца як знешнепалітычны фактар для Візантыі'), у адрозненне ад «Рускага хранографа». Апошні дае нашмат больш шырокую гістарычную палітру, з IX ст. яе асвятленне набывае «рускацэнтрычны» характар, калі стрыжнем становіцца гісторыя Старажытнай Русі, затым Маскоўскага княства, а паралельна айчыннай даецца апісанне замежнай гісторыі, перш за ўсё бліжэйшых дзяржаў. Стваральнікі «Рускага хранографа», відавочна, імкнуліся асэнсаваць месца Расіі ў сусветным гістарычным працэсе, і ўжо гэта абумоўлівае значнасць дадзенай крыніцы.
    Крыніцамі «Летапісца Елінскага і Рымскага» паслужылі візантыйскія хронікі Іаана Малалы, Георгія Амартола, «Іасіпон», сярэднявечныя
    1	Летопнсец Еллннскнй н Рнмскнй. Т. 1. С. 455, 473474.
    124
    «Александрыі» (адпаведныя тэксты прыведзены даволі поўна), біблейскія кнігі, жыціі святых'. Галоўнай з іх была «Хроніка» Георгія Амартола, якая шмат у чым паслужыла асновай і для «Рускага хранографа», аднак у «Летапісцу» яе тэкст выкарыстаны намнога больш. Можа нават скласціся ўражанне, што тут мы маем справу з простай «калькай» хронікі Амартола. Але ў адрозненне ад «Рускага хранографа» ў тэкст «Летапісца Елінскага і Рымскага» ўстаўлена мноства матэрыялу з жыцій святых, шмат жыццяпісаў першых манахаў, апісанняў цудаў і цудоўных знакаў, уключаны шэраг малітваў і тэкстаў з твораў айцоў царквы. Стваральнікі «Рускага хранографа» з тэксту «Хронікі» Георгія Амартола, наадварот, выключылі шмат гісторый аб цудах, павучальных апавяданняў, паведамленняў аб разбурэннях язычніцкіх святынь хрысціянамі і г. д. Затое ў «Летапісцу» яны не толькі захаваліся, але і пашырыліся яго стваральнікамікампілятарамі за кошт вялікага новага матэрыялу такога кшталту, прычым на шкоду галоўнай лініі  гістарычнай. «Летапісец Елінскі і Рымскі» больш нагадвае павучальную чытанку па старажытнай гісторыі для сярэднявечнага хрысціяніна, а ў «Рускім хранографе» дакладна выкладзена пэўная канцэпцыя сусветнай гісторыі, у цэнтры якой з цягам часу апынуліся Старажытная Русь і Маскоўскае княства. Таму ў гэтым даследаванні яму будзе нададзена асноўная ўвага, тым больш што шэраг важных сюжэтаў, якія ўвайшлі ў «Летапісец Елінскі і Рымскі», ужо быў даследаваны пры вывучэнні гістарычных твораў Старажытнай Русі і Вялікага Княства Літоўскага.
    «Рускі хранограф» 1512 г. з’яўляецца буйнейшай расійскай гістарычнай крыніцай XVI ст., у якой выкладаюцца падзеі сусветнай гісторыі ад пачатку чалавецтва да ўзяцця туркамі Канстанцінопаля. У ім у кантэкст сусветнай гісторыі была арганічна ўключана гісторыя Русі, г. зн. айчынная гісторыя разглядалася як частка сусветнай гісторыі, вядомай стваральнікам гэтага пісьмовага помніка. Даследчыкі ўжо звярталі ўвагу на тое, іпто канцэпцыя «Рускага хранографа» знаходзілася ў рэчышчы тэорыі «Масква  трэці Рым», якая тады распрацоўвалася (адсюль выводзілася і верагоднасць аўтарства Філафея)2. Старажытнарымскія сюжэты ў «Рускім хранографе» (іх адбор, інтэрпрэтацыя і г. д.) выклікаюць, такім чынам, асаблівую цікавасць. Але значнасць помніка заключаецца не толькі ў вывучэнні гэтага палітычнага і ідэалагічнага яго элемента. Вельмі важна высветліць, што ведалі аб гісторыі старажытнага Рыма расійскія інтэлектуалы ў XVI ст., якія перыяды яго гісторыі іх найбольш прыцягвалі (і чаму адны больш, а іншыя  менш), як рэаліі антычнага грамадства (а яны
    1 Летопнсец Еллннскнй н Рнмскнй. Т. 1. С. 1.
    2 Творогов О. В. Хронограф Русскнй. URL: http://russo.com.ua/slovar_knijnikov_i_ knijnosti_drevney_rusi/page/hronograf_russkiy.568 ; Творогов О. В. Лнтература Древней Русн. URL : http://oldru.ru/articles/art_47_5.htm
    125
    кардынальна трансфарміраваліся на працягу шматвекавой гісторыі Рыма) успрымаліся ў феадальнай Расіі XVI ст. Трэба зазначыць, што нават для стварэння канцэпцыі «трэцяга Рыма» выявілася патрэба ў ведах не толькі па рымскай, але і па грэчаскай і старажытнаўсходняй гісторыі. Што з гэтых раздзелаў старажытнай гісторыі трапіла ў «Рускі хранограф» (і чаму), ці разумелі яго аўтары адрозненні людзей Антычнасці ад «варвараў» Старажытнага Усходу і ад саміх сябе  людзей Сярэднявечча?
    Зразумела, важнай з’яўляецца праблема крыніц, якія выкарыстоўваліся пры стварэнні «Рускага хранографа», бо, як і для абсалютнай большасці сярэднявечных гістарычных прац па сусветнай гісторыі, гэтаму помніку таксама ўласцівы кампілятыўны характар. У немалой ступені выбар тых ці іншых сюжэтаў старажытнай гісторыі быў абумоўлены наборам гістарычных твораў, які быў у аўтараў. A. В. Творагавым і A. М. Салмінай было вызначана, што крыніцамі для «Рускага хранографа» з’яўляліся перш за ўсё Біблія (адсюль слабае выкарыстанне іншых пісьмовых крыніц па сюжэтах, што адлюстраваны ў ёй, хоць выкарыстоўваўся і старажытнарускі пераклад «Іўдзейскай вайны» Іосіфа Флавія), «Александрыя», «Летапісец Елінскі і Рымскі», візантыйская «Хроніка» Занары і асабліва «Хроніка» Манасіі'. Візантыйскі гісторык Канстанцін Манасія (Манасі), мітрапаліт Наўпакта, у XII ст. стварыў сусветную хроніку для імператрыцы ў вершах2. Натуральна, той варыянт яго хронікі (хутчэй за ўсё, балгарскі), што трапіў у Расію, меў некалькі зменены стыль, хоць яго ўзнёсласць і паўплывала на адпаведныя фрагменты «Рускага хранографа» і нават шэрагу іншых расійскіх гістарычных твораў’. Істотнай асаблівасцю «Хронікі» Занары, як адзначае Д. А. Чарнаглазаў, з’яўляецца шырокі зварот аўтара наўпрост да прац антычных гісторыкаў (а не да іх наступных пераказаў і скарочаных варыянтаў«выняткаў»), а менавіта Герадота, Плутарха, Дыёна Касія, Яўсевія Кесарыйскага, Феадарыта Кірскага, хоць працамі Іосіфа Флавія ён усё ж карыстаўся ў варыянце іх эпітомы4.
    1 Творогов О. В. Хронограф Русскнй. URL : http://russo.com.ua/slovar_knijnikov_i_ knijnosti_drevney_rusi/page/hronograf_russkiy.568 ; Салмйна A. М. Хроннка Константнна Манасснн как нсточннк Русского хронографа // Труды отдела древнерусской лнтературы / Академня наук СССР. Ннстнтут русской лнтературы. Л. : Наука, 1978. Т. 35. С. 279287.
    2Бйбйков М. В. Развнтне нсторнческой мыслн // Культура Внзантнн. Вторая половнна VII—XII в. М. : Наука, 1989. С. 117118.
    3 Салмйна A. М. Хроннка Константнна Манасснн как нсточннк Русского хронографа. С. 278, 287.
    4 Черноглазов Д. А. Хроннка Ноанна Зонары н ее нсточннкн. Методы работы Зонарынсторнографа : автореф. днсс. ... канд. фнлол. наук. СПб., 2014. URL : http://cheloveknauka.com/filologiya/klassicheskayafilologiyavizantiyskayainovogrecheskayafilologiya?page=2