Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
Легенда аб заснаванні Рыма патомкамі Энея ў 16м калене была адным са стаўпоў «рымскага міфа». Гэта была афіцыйная ідэалогія Рымскай імперыі перыяду прынцыпату, калі існаваў рэжым манархіі прынцэпсаімператара пад шыльдай рэспублікі. Актавіян Аўгуст заснавальнік гэтага рэжыму усяляк падкрэсліваў, што ён аднавіў веліч Рымскай рэспублікі. А на справе рымляне ператварыліся ў падданых манарха. Яны паранейшаму называліся грамадзянамі (на пачатку III ст. Каракала надаў такі статус ужо амаль усяму свабоднаму мужчынскаму насельніцтву імперыі), але рэальна грамадзянскіх праў былі пазбаўлены. Народныя сходы не склікаліся. He імі, а сенатам выбіраліся магістраты і прымаліся законы па ўказцы таго, хто меў права першага голасу ў сенаце, прынцэпса. За прынцэпсамімператарам стаяла армія (а яна ўжо не была апалчэннем грамадзян), ён меў уласную казну (фіск), хоць кантраляваў і дзяржаўную (эрарый), кіраваў лепшымі правінцыямі з дапамогай уласнай адміністрацыі чыноўнікаў, якіх ніхто не выбіраў, нават сенат. Сам сенат фарміраваўся з былых магістратаў, якія выбіраліся па ўказцы імператара. Канец крывавых грамадзянскіх войнаў, усталяванне манархічнага ладу патрабавалі ідэалагічнага забеспячэння ўпэўненасці ў стабільнасці і асаблівай велічы Рыма. Тады і заззяў «рымскі міф». Сутнасць яго наступная: Рым абраны багамі для ўсталявання свайго панавання на свеце, таму ён падпарадкаваў сабе ў вялікай дзяржаве шматлікія народы, якія раней пакутавалі ад узаемнай варожасці, а зараз набылі «мір і бяспеку» і расквітаюць пад яго ўладай і кіраўніцтвам імператараў, якія маюць боскае паходжанне ці заслугоўваюць быць абагаўлёнымі рашэннямі сената.
Істотнай часткай ідэі багаабранасці Рыма была легенда аб яго заснаванні патомкамі траянца Энея, сына Венеры (Афрадыты). У грэчаскай міфалогіі ўсе значныя грэчаскія ўдзельнікі Траянскай вайны ўжо былі разабраны паміж грэчаскімі полісамі, найбольш вядомыя траянцы загінулі ў вайне, застаўся толькі ўцякач Эней — большменш вядомы персанаж Траянскай вайны. Але ён меў выдатную радаслоўную, у аснове якой каханне шчырага на гэту справу Зеўса (Юпітэра) не да якойнебудзь зямной жанчыны ці німфы і нават не да багіні алімпійскага пантэона, а да тытаніды Дыёны, багіні першага пакалення багоў. Сам жа Зеўс належаў да другога пакалення багоўалімпійцаў. Ад гэтага кахання нарадзілася Венера багіня, маці Энея. Менавіта Зеўс наслаў на сваю дачку Венеру каханне да знатнага траянца Анхіса. Ад сувязі Венеры з Анхісам нарадзіўся Эней. Адным з сыноў Энея быў Юл. Да яго і ўзводзіў сваю радаслоўную род Юліяў, да якога належалі Юлій Цэзар і ўсыноўлены ім унучаты пляменнік Актавій, які і стаў Гаем Юліем Цэзарам
111
Актавіянам. Менавіта пры ім пачалася інтзнсіўная распрацоўка і прапаганда «рымскага міфа». Найбольш вядомымі яго прапагандыстамі пры жыцці самога Актавіяна былі гісторык Ціт Лівій і паэт Вергілій, які ў гэтых мэтах стварыў сваю «Энеіду».
«Рымскі міф» праіснаваў доўга, нягледзячы на тое, што вера ў яго была моцна падарвана цяжкімі падзеямі крызісу 111 ст. Канчаткова быў разбураны ўжо хрысціянскімі ідэолагамі ў хрысціянскай Позняй Рымскай імперыі. Легенда аб траянскім паходжанні рымлян, яскрава пададзеная Лівіем і Вергіліем, не ставілася пад сумненне ніводным з антычных гісторыкаў, хрысціяне проста «адсеклі» яе язычніцкую частку. Устойлівасць гэтай легенды нават у часы Сярэднявечча дэманструе вышэйзгаданае імкненне заходнееўрапейцаў выводзіць сваё паходжанне ад Троі, надаўшы сабе пэўную высакароднасць як у вачах падпарадкаваных рымлян, так і асабліва перад візантыйцамі, якія сябе называлі «рамеямі», а заходнееўрапейцаў лічылі «франкскімі варварамі».
Якія ж антычныя тэксты былі выкарыстаны аўтарам (дакладней сказаць кампілятарам) «Рымскага летапісца», а магчыма, і дадаткова прьшягнуты перакладчыкам на старабеларускую мову? Супастаўленне паказвае, што гэта не мог быць Breviarium Яўтропія (познеантычны твор IV ст., вядомы ў Сярэднявеччы) ён надта лаканічны. Наўрад ці выкарыстоўваўся і непасрэдна тэкст Ціта Лівія. Папершае, у Лівія няма такіх падрабязных дэталей аб падзеях у Троі, падругое, у «Рымскім летапісцу» радаслоўная Ромула і Рэма да Энея даецца фрагментарна (ды і з памылкамі), а ў Лівія яна поўная. Нарэшце, нідзе не ўзгадваецца Юл — гэта вельмі важная асоба для Лівія і Вергілія. Дарэчы, аўтару «Рымскага летапісца» «Энеіда» была невядома, ён яе яўна не чытаў, інакш бы, напрыклад, толькі прыгоды Энея ў Карфагене маглі б даць падставу для стварэння такога твора, які б у Сярэднявеччы меў незвычайную папулярнасць. Ды і які ж Эней «здрайца» ў «Энеідзе»?
Застаецца Дыён Касій з яго «Рымскай гісторыяй», які жыў у II—ІП стст. Аднак першыя кнігі яго капітальнай працы не захаваліся, а якраз у іх і выкладалася паходжанне Рыма1. Зараз даследчыкі ўжо зрабілі спробу аднавіць тэкст першых кніг Касія па ўрыўках з сярэднявечных візантыйскіх аўтараў Іаана Занары і Іаана Цэца (XII ст.)2. Дыён Касій быў папулярны ў Візантыі, яго твор быў напісаны на грэчаскай мовс.
Разам з тым, калі б аўтар «Рымскага летапісца» быў заходнееўрапейцам, ён бы выкарыстаў нейкі лацінскі тэкст. Калі гэта не Ціт Лівій, то такім вядомым у Сярэднявеччы творам было б «Паходжанне рымскага народа», аўтарам якога, хутчэй за ўсё, быў рымскі гісторык Секст Аўрэлій Віктар (IV ст.)’.
1 Бокіцанйн A. Г. йсточннковеденне древнего Рнма. С. 103.
2 Cassius Dio. Roman History. Fragments of Book I. URL : www.ukansas.edu.history/ index/europe/ancient_rome/E/Roman/T
}Донченко A. H., Высоцкйй M. Ф., Хорьков M. Л. Последнне нсторнкн велнкой нмпернн // Рнмскне нсторнкн IV века. М. : Росспэн, 1997. С. 311.
112
Hi ў Дыёна Касія (паводле Занары і Цэца), ні ў Аўрэлія Віктара няма ніякіх падрабязнасцей пра падзеі ў Троі напярэдадні ўцёкаў Энея. Ёсць толькі пра ўцёкі ў Аўрэлія Віктара: «Пасля таго як Іліён быў адданы ахейцам Антэнорам і іншымі правадырамі, Эней, несучы перад сабой сваіх багоўпенатаў, a на плячах састарэлага бацьку Анхіса... ноччу выйшаў з горада; на світанку ён быў апазнаны ворагамі... але яго ніхто не спыніў» (IX)1. Эней тут зусім не здраднік, хутчэй Аўрэлій Віктар зыходзіў з Вергілія, які пафасна апісвае самаадданае ратаванне Энеем сваіх родных і сяброў у палаючай Троі. Больш таго, Аўрэлій Віктар апавядае, як Эней хаваўся ад ворагаў ужо на зямлі Італіі. А ворагамі былі аргівяне на чале з Улісам (Адысеем), караблі якіх падышлі да берага (XII). Праўда, Аўрэлій Віктар адразу пасля апісання ўцёкаў Энея з Троі заўважае, што адзін з малавядомых нам аўтараў, нейкі Лутацый (прыкладна ІІІ стст. да н. э.), сцвярджаў, што «здраднікам Радзімы быў не толькі Антэнор, але і сам Эней» (IX)2. Але сам Аўрэлій Віктар не палічыў магчымым давяраць звесткам нейкага вольнаадпушчаніка3 (нават не рымляніна па паходжанні).
Далей і ў «Рымскім летапісцу», і ў Аўрэлія Віктара, і ў Дыёна Касія (у абодвух варыянтах яго рэстаўрацыі) распавядаецца аб высадцы Энея ў Італіі, заснаванні ім першага горада, даецца пералік правіцеляў нашчадкаў Энея з фрагментарнымі звесткамі аб дзейнасці некаторых з іх (галоўны эпізод тут заснаванне Асканіем Альбы Лонгі), апісваецца канфлікт паміж дзядамі Ромула і Рэма Амуліем і Нумітарам. Пасля гэтага распавядаецца аб нараджэнні блізнят дачкой Нумітара Рэяй, якая была аддадзена ў весталкі, спробе ўтапіць Ромула і Рэма па загадзе Амулія, іх цудоўным выратаванні, помсце Амулію і заснаванні самога Рыма.
Юл як продак роду Юліяў фігуруе ў Аўрэлія Віктара і Дыёна Касія ў версіі Цэца. Цікава, што ў лацінамоўнага Аўрэлія Віктара даказваецца, што «Юл» — гэта мянушка Асканія, сына Энея ад траянскай жонкі (якую ён з Троі не ўзяў з сабой зза ўмовы Агамемнана), і паходзіць слова «Юл» ад імя самога бога Юпітэра (IX, XV)4. Згодна з думкай Дыёна Касія (у версіі Цзца), Асканій таксама з’яўляецца Юлам і ён сын ад Крэусы, жонкі Энея, якую яму не ўдалося вызваліць з захопленай Троі. Але Юла Цэц называе Ілам5, што пазбаўляе род Юліяў такой боскай велічы, якая ёсць у Аўрэлія Віктара, а больш адпавядае афіцыйнай версіі самога роду Юліяў, якія выводзілі імя свайго продка ад слова «Іліён» (Троя). У версіі Занары сярод дзяцей Энея
1 Аврелнй Внктор. Пронсхожденне рнмского народа // Рнмскне нсторнкн IV века. С. 168.
2Там жа. С. 169.
}Донченко A. М., Высоцкйй М. Ф., Хорьков М. Л. Последнне нсторнкн велнкой нмпернн. С. 361.
4 Аврелнй Внктор. Пронсхожденне рнмского народа. С. 168169, 173.
5Dio’s Roman history. London, New York : William Heinemann, the Macmillan C., MCMXIV. P. 4.
113
Юл не называецца, а гаворыцца аб Сільвіі дзіцяці ад Лавініі, другой жонкі Энея1. Пытанне аб Юлу, дарэчы, было не такім простым у часы Актавіяна Аўгуста, калі фарміраваўся «рымскі міф». I гэта можна заўважыць у Ціта Лівія (I, 3), які проста адмаўляецца ад дыскусіі наконт таго, ад якой жонкі Энея нарадзіўся Юл і ці быў Асканій Юлам або гэта былі два браты2. А вось у «Рымскім летапісцу» Юл наогул адсутнічае, Асканій (Ашканій) ёсць (як сын «здрайцы тройскага» Энея), але аўтар чамусьці абмяжоўваецца толькі кароткай рэплікай аб тым, колькі гадоў ён «царстваваў», і нават адмаўляе яму ў гонары заснавання Альбы Лонгі, з якой і выйдуць потым Ромул і Рэм. Заснаванне Альбы Лонгі ў «Рымскім летапісцу» аддаецца, відаць, Алве (Альбе), які названы пятым патомкам Энея3.
Цікава, што Альба ўзгадваецца толькі Цітам Лівіем (I, 3), і там ён сапраўды пяты патомак Энея. Hi ў Аўрэлія Віктара, ні ў Дыёна Касія гэтага персанажа няма. Да таго ж у гэтых аўтараў Ромул і Рэм з’яўляюцца нашчадкамі Энея ў сёмым і дзявятымдзясятым пакаленнях і іх лініі не супадаюць ні адна з адной, ні з Цітам Лівіем4. А ў «Рымскім летапісцу» амаль поўная дакладнасць з класічнай канцэпцыяй Лівія ў тым, што Нумітар названы 14м патомкам «здрайцы тройскага» Энея (і ў Лівія 16е пакаленне гэта Ромул і Рэм)5. Але калі б аўтар разглядаемага твора чытаў Лівія, то ён не стаў бы сцвярджаць, што Эней збудаваў «место на свое нмя Энеяду»6. Гэта абсалютны нонсэнс для антычнай гістарыяграфіі. «Апраўдаць» аўтара «Летапісца» можна хіба што толькі тым, што ён няўважліва чытаў візантыйца Цэца, у якога ёсць фраза, што Эней высадзіўся каля Лаўрэнта, які называецца таксама Трояй7. А горад, які заснаваў Эней, Лавіній, гэта аднадушна сцвярджаюць усе антычныя аўтары8. У «Рымскім летапісцу» іэтага няма. Няма і апавядання аб заснаванні Альбы Лонгі сынам Энея сюжэта, які з’яўляецца адным з самых істотных у антычных аўтараў, бо тады губляе змест сама ідэя заснавання Рыма патомкамі правіцеляў АльбыЛонгі. А ў «Рымскім летапісцу» аўтар як бы зыходзіць з рэалій сярэднявечнага грамадства ад Альбы «празваліся кролеве албанскіе»9. Далей: калі Ромул і Рэм аднавілі на