Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
Асаблівую цяжкасць для сярэднявечных аўтараў гісторый аб Троі ўяўляла «язычніцкая» абалонка «Іліяды» і грэчаскіх міфаў. Адсюль у «Троі» ў эпізодзе арбітражу Парыса вымушана гаворыцца аб «трох нявестах», якіх «еллннн за богмнн мелн»2. А далей фігуруюць «чаровннк», «поп». У прыватнасці, папом абазваны жрэц Калхас (Колкош)3. Пачынаецца «Троя» не з гневу Ахіла (як «Іліяда»), не з паходу арганаўтаў (як «Дарэс») і не з выкрадання Алены (як «Дыктыс»), a з заснавання Троі, пачатак якому паклаў нейкі грэчаскі цар «Прндеш», які жыў у часы цара «Давыда, сына йесеова»4. Хрысціянскі каларыт твору так і не быў нададзены, але была створана хоць якая прывязка да біблейскай гісторыі.
Сярэднявечныя матывы гучаць і ў падкрэсліванні, што «Троя бовем оплывала велнкнмн богатствы н скарбы»5, у матывацыях паходу грэкаў і асабліва ў сцэнах узяцця Троі. У грэчаскім эпасе Менелай пасля захопу Троі даруе Алене яе здраду з Парысам, і прыгажуня застаецца жонкай спартанскага цара. У «Троі» ж такі варыянт катэгарычна выключаецца. Нават Парыса (Фарыжа) пакідаюць у жывых дзеля здзяйснення помсты над няверным васалам: «Поймавшн же АлександраФарыжа м Елену царнцу, прмвелн нх до царя Менелая, которым зараз велелн головы пооттннатн казал»6.
У нашай літаратуры, на жаль, існуе меркаванне, што падзеі ў Троі асвятляіопца з гуманістычных пазіцый. На самай справе падзеі, учынкі герояў твора падаюцца з пункту гледжання тыповай сярэднявечнай рыцарскай маралі, дзе вайна не асуджалася, а ўспрымалася як высакародная справа, рытуал, а смерці і беды простых людзей паказаны толькі фонам. Вось што распавядаецца аб узяцці Троі: «Деточек маленькнх о мур розбняно, а болшнх мечем стннано. Паненок те ж порнвано несчадно, нншнх в морн топлено. Н не было жадного дому, которнй не был кровню облнтый»7. Ці не падобнае мы сустракаем у апісаннях захопу Іерусаліма ці Канстанцінопаля ў Фульхерыя Шартрскага, Вільгельма Цірскага, Жафруа Вілардуэна?
У Еўропе існавала шмат перакладаўперапрацовак твора Бенуа Гвіда аб падзенні Троі. Напрыклад, выдатны варыянт на стараанглійскай мове зрабіў
1 Аповесць об Троі. С. 451.
2Там жа. С. 448.
3 Там жа. С. 450.
4Там жа. С.447.
5Там жа. С. 450.
6Там жа. С. 453.
7Там жа.
96
Джон Лідгэйт у 1420 г. Гэты манах працаваў па даручэнні будучага караля Генрыха V, з якім пазнаёміўся падчас вучобы апоіпняга ў Оксфардскім універсітзце. Лідгэйт не скараціў твор Бенуа Гвіда, а значна пашырыў яго за кошт шырокіх уласных ведаў з прац Авідыя, Ісідара Севільскага, Хрысціны Пізанскай і іншых вучоных і пісьменнікаў. Твор гэты быў дыдактычным для караля і арыстакратыі Англіі: у ім асвятляліся пытанні ролі манарха ў грамадстве, дзяржаўнай мудрасці, умення кантраляваць гнеў, слухаць дарадцаў і г. д. Яго добра ахарактарызаваў Р. Эдвардс: «Люстэрка для каралёў і знаці»1.
Гаварыць такое пра старабеларускі пераклад «Троі» не выпадае. Найбольш слушную ацэнку яму даў сучаснік Францыск Скарына, які ў сваёй прадмове да Бібліі раіў чытаць не «Трою», а біблейскія кнігі Макавейскія. He пра крывавыя «подзвігі» «рыцараў грэцкіх», якія ваявалі за захоп чужых зямель і даброт, заклікаў чытаць Скарына, а пра нацыянальнавызваленчую Макавейскую вайну (167142 гг. да н. э.) супраць іншаземных захопнікаў і прыгнятальнікаў. Гэта і ёсць сапраўды гуманістычная ацэнка «Троі».
ГЭТАДЗІЎНАЯ «АЛЕКСАНДРЫЯ»:
ЭЛІНІЗМ ПРАЗ СЯРЭДНЯВЕЧНУЮ МЕНТАЛЬНАСЦЬ
У прадмове «во всю Бнблню рускаго языка» Францыска Скарыны ўтрымліваецца надзвычай рэдкае ўпамінанне твораў свецкай літаратуры, якія, зразумела, чытаў і сам беларускі асветнік. Натуральна, выдадзены ім тэкст Бібліі не месца для аўтарскай палемікі з літаратурнымі густамі сучаснікаў, але ўсё ж усходнеславянскі першадрукар адважыўся на даволі рэзкую негатыўную ацэнку двух твораў гістарычнага жанру ужо разгледжанай намі «Троі» і «Александрыі»2. Відавочна, гэта было абумоўлена, з аднаго боку, іх значнай папулярнасцю сярод сучаснікаў Скарыны, з другога — імкненнем асветніка паказаць нізкую дакладнасць выкладання гістарычных падзей у гэтых творах. Тыя біблейскія кнігі з гістарычнымі сюжэтамі, якія раіць чытаць Ф. Скарына, зусім не аб узяцці грэкамі Троі і не аб жыцці, паходах і прыгодах Аляксандра Македонскага. «Кніга суддзяў Ізраілевых» распавядае аб станаўленні старажытнай Ізраільскай дзяржавы, а кнігі Макавейскія (якіх у праваслаўнай Бібліі больш, чым у каталіцкай) строга храналагічна выкладаюць падзеі нацыянальнавызваленчага паўстання 167—142 гг. да н. э. на чале з братамі Макавеямі, якое скончылася набыццём Іўдзеяй незалежнасці ад Селеўкідаў. Цалкам верагодна, што Ф. Скарыну асабліва абурьша менавіта непраўдзівасць выкладання падзей антычнай гісторыі ў адаптаваных для сярэднявечнага чытача перакладах дзвюх створаных яшчэ напрыканцы Антычнасці прыгодніцкіх «гісторый»
' Edwards R. R. Troy Book: Introduction. P. 23.
2Францыск Скарына i яго час. С. 11.
97
аб падзенні Троі і жыцці Аляксандра Македонскага. Сам беларускі першадрукар быў вельмі дасведчаны ў пытаннях антычнай гісторыі, аб чым кажунь, у прыватнасці, яго тлумачэнні па антычнай геаграфіі і гісторыі, асабліва да пасланняў апостала Паўла.
У кароткай па змесце «Троі» скажэнне даных першасных крыніц, якія былі выкарыстаны пры стварэнні гэтай познеантычнай кампіляцыі, у абсалютнай большасці эпізодаў было абумоўлена «адаптацыяй» антычных сюжэтаў да светаўспрымання і ментальнасці чалавека сярэднявечнаіа еўрапейскага грамадства. А вось змест «Александрыі» можа вельмі моцна здзівіць любога, нават ледзь знаёмага з антычнай гісторыяй, чытача. Тут рэальныя падзеі гісторыі не проста прынесены ў ахвяру захапляльнаму прыгодніцкаму сюжэту невядомы аўтар і яго пазнейшыя перакладчыкі і перапісчыкі дадалі ад сябе такія падзеі і «факты», якіх наогул не было і быць не магло. Напрыклад, палкаводчыя дзеянні Аляксандра пачынаюць выкладацца не з бітвы пры Херанеі, дзе 18гадовы юнак камандаваў пад кіраўніцтвам свайго бацькі Філіпа конніцай на адным з флангаў македонскай фалангі і адыграў важную ролю ў рашаючай перамозе над антымакедонскай кааліцыяй грэкаў. У «Александрыі» за яго першы буйны поспех выдаецца перамога над нейкім «Мнколаем», «царем» нейкага горада з дзіўнай назвай «Пелепонт». Гэты «Мнколай» абразіў юнага Аляксандра, выкарыстаўшы слова «сченя» і плюнуўшы на сына македонскаіа цара. Царэвіч вярнуўся да бацькі, сабраў войска і рушыў на крыўдзіцеля. У бітве Аляксандр адсек галаву цару Пелепонта. Аўтар «Александрыі» выдае гэту фіктыўную бітву за «велнкое звнтежство»1. Наступнае дзеянне наогул неверагоднае, бо «в той час поведано царевн Фнлнповн, нж Армення протнв ему се бурлмла, которая ему была поддана», і цар «згоговавшн войско, послал там Александра, абы воевал з ннмн а мжбы под свое панство подбнл». Мала таго, менавіта падчас гэтага паходу, па паведамленні аўтара «Александрыі», быццам і быў забіты змоўшчыкам «Павсоном» Філіп! Аляксандр жа вярнуўся ў Македонію пазней, «звнтяжнвшн армены»2. Зразумела, ніякага паходу ў Арменію не было, аўтар яўна вельмі кепска арыентаваўся нават у геаграфіі і не ўяўляў, якім шляхам і праз тэрыторыю якой дзяржавы туды можна было патрапіць.
Наступная гісторыя яшчэ больш фантастычная. У свой першы самастойны буйны паход Аляксандр рушыць на... Рым! Па тэксце «Александрыі» сын забітага Філіпа дасягае тых месцаў, дзе ніколі не быў за ўсё сваё кароткае жыццё, прыплыўшы па моры ў Італію («до Влохь»), «абы там ускромнл пыху рнмляном»’. Перапужаныя «рнмскне райцы», «згромаднвшн людь», выплацілі
1 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского // Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан. Перакладная белетрыстыка Беларусі XVXVII стст. Мінск : Беларус. навука, 2009. С. 40—41.
2Там жа. С. 42.
3Там жа. С. 43.
98
яму даніну ў памеры «шестдесят тнсеч фунтовь золота н сто золотых корон». Задаволены Аляксандр не стаў захопліваць Рым і адбыў «аж до моря Заходнего до кранны, которую зовут Европнею»1. 3 гэтай нікому не вядомай краіны македонскі заваёўнік морам прыбыў у Афрыку, «в которой мало нашел своволныхь, бо се ему доброволне поддавалн»2. Пасля гэтага Аляксандр, які насамрэч ніколі не быў ні ў Рыме, ні ў Афрыцы на захад ад Егіпта, прыняў вярхоўную ўладу ў Егіпце, дзе атрымаў прароцтва аб смерці ад атруты ад самога бога Серапіса. Гэтага бога і быць тады не магло, бо ўяўленні аб богу Серапісу з’явіліся толькі ў эліністычным пталемееўскім Егіпце (сінкрэтызм уяўленняў аб Зеўсу, Асірысу, Апісу). I толькі скарыўшы адразу пасля гэтага Сірыю і Палесціну, Аляксандр нарэшце пачынае вайну з персідскім царом Дарыем, быццам ні Егіпет, ні Сірыя, ні Палесціна не з’яўляліся часткамі вялізнай Персідскай дзяржавы3. Рушыўшы з Іерусаліма, каб прыняць капітуляцыю суседніх гарадоў, Аляксандр пачынае абмен пасланнямі з Дарыем, але адкладае вайну з царом Персіі зза неабходнасці наведаць хворую маці ў Македоніі. Потым Аляксандр з войскам разбівае Дарыевага «князя» аж у Аравіі, затым заваёўвае Кілікію, пераадольвае горы Таўра і з’яўляецца ў «Азнн», дзе захоплівае Фрыгію, а пасля гэтага бярэ Персеполь. Маршрут Аляксандра ў «Александрыі» абсалютна супрацьлеглы рэальнаму наступленню македонскага цара на пачатку яго вайны з Персіяй. Зрэшты, аўтару яўна невядома, што Персеполь быў адной са сталіц Персідскай дзяржавы'.
Далей ананімны аўтар быццам паварочвае назад не толькі прастору, але і час. Аляксандр, які не вярнуўся на радзіму пасля пачатку свайго персідскага паходу нават у труне, у «Александрыі» наведвае сваю маці Алімпіяду, якая ўжо паправілася пасля хваробы, і толькі тады пачынае барацьбу з узняўшымі паўстанне грэкамі. Ён душыць мяцеж у Фівах (якія ўзбунтаваліся неўзабаве пасля смерці Філіпа і абвяшчэння 20гадовага Аляксандра царом Македоніі) і прымае ад афінян «корону золотую, которая важнла полтораста фунтов» у знак прызнання яго ўлады над Афінамі (і такое афіняне, быццам бы, зрабілі па парадзе «Демостенамудрьца»!)5. У рэальнасці Фівы былі сцёрты з твару зямлі яшчэ да персідскага находу Аляксандра частка грэчаскіх полісаў, вымушаных прызнаць новага цара Македоніі «гегемонам элінаў» (а раней такім з’яўляўся Філіп па рашэннях усягрэчаскага Карынфскага кангрэса), у 335 г. да н. э. паўстала пасля пагалоскі пра пагібель Аляксандра ў вайне з ілірыйцамі (ініцыятарам пагалоскі быў якраз Дэмасфен, які яшчэ раней абазваў юна