• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    Можна зразумець, чаму Іаан Малала адабраў менавіта звесткі аб Понту (і Палемону) з вялікай колькасці інфармацыі аб дзейнасці Нерона ў антычных першакрыніцах (асабліва ў Тацыта, Святонія, Іосіфа Флавія). Папершае, як візантыйца яго асабліва цікавіла гісторыя ўсходняй часткі Рымскай імперыі (можна звярнуць увагу на тое, як шмат ён піша аб роднай яму Антыёхіі), падругое, гэта было абумоўлена зместам тых першакрыніц, якімі ён карыстаўся. Для яго апавядання пра Нерона такімі былі перш за ўсё «Царкоўная Гісторыя» Яўсевія Кесарыйскага і творы рымскіх гісторыкаў перыяду Позняй імперыі. Прынамсі, «слядоў» звестак з Тацыта ці Святонія няма, за адным выклю
    ' Пстрйн В. М. Хроннка йоанна Малалы в славянском переводе. М. : Джон Уайлн энд Санз, 1994. С. 280.
    2 Ioannis Malala Chronographia // Corpus scriptorium historiae Byzantinae. Bonnae : Impensis Ed. Weberi, MDCCCXXXI. T. 32. P. 257.
    84
    чэннем  фразы Святонія з біяграфіі Нерона (18ы раздзел): «Толькі Пантыйскае царства са згоды Палемона ды Альпійскае пасля смерці Котыя ён ператварыў у правінцыі»1. Тацыт жа і Іосіф Флавій аб гэтай падзеі не паведамляюць нічога. Аднак ці можна лічыць, што Малала мог скарыстацца менавіта звесткамі Святонія, які нарадзіўся ўсяго праз некалькі гадоў пасля смерці Нерона? Наўрад ці, бо для візантыйскіх хранографаў было тыповым выкарыстанне прац рымскіх гісторыкаў перыяду Позняй імперыі, таго перыяду, калі можна з упэўненасцю гаварыць аб крызісе антычнай гістарычнай навукі. Лягчэй за ўсё было карыстацца брэвіярыямі, эпітомамі з іх надзвычай кароткім канспектыўным асвятленнем падзей мінуўшчыны і вытрымкамі з аўтарытэтных гісторыкаў больш ранняга часу. Фразу Святонія аб Палемону і новай рымскай панційскай правінцыі пры Нерону мы сустракаем у рымскіх гісторыкаў IV ст. Яўтропія, Аўрэлія Віктара і псеўдаАўрэлія Віктара. У «Брэвіярыі» (VII, 14) Яўтропія чытаем: «Аднак пры ім з’явіліся дзве новыя правінцыі: Понт Палеманійскі (Pontus Polemoniacus), саступлены царом Палемонам (rege Роіетопе), і Котыйскія Альпы, па смерці цара Котыя»2, У творы Аўрэлія Віктара «Аб цэзарах» (V) адзначана: «За гэты час ён ператварыў у правінцыі Понт са згоды Палемона, зза чаго пачаў называцца Палемонавым Понтам (Polemaniacus Pontus appellatur), а таксама i Котыйскія Альпы пасля смерці цара Котыя»3. Аналагічая фраза ёсць і ў «Вытрымках аб жыцці і норавах рымскіх імператараў» (V), што прыпісваюцца Аўрэлію Віктару4.
    Можна адзначыць, што Іаан Малала яўна наблытаў з персонай Палемона, пазначыўшы яго «стратэгам» Нерона, які далучыў да Рыма Понт, а не царом Понта, у якога імператар Нерон адабраў дзяржаву, ператварыўшы яе ў рымскую правінцыю. Прынамсі, Палемон вымушаны быў яе аддаць, бо гэта адбылося не пасля яго смерці, як з Котыем. Справа ў тым, што Палемон для рымлян быў rex socius (саюзны цар), а такі цар не меў права весці знешнюю палітыку без згоды Рыма, самавольна перадаваць сваю ўладу, бо гэта пытанне вырашалася ў Рыме. Такімі ж царамі, напрыклад, былі рымскія марыянеткі ва Іўдзеі з дынастыі Ірадаў (Ірад I, Агрыпа I, Агрыпа II). Палемон, які з’яўляўся царом Понта пры Нерону і быў пазбаўлены імператарам свайго царства, даводзіўся ўнукам Палемону 1 часоў Юлія Цэзара і Марка Антонія. Палемона II часта называюць сынам Палемона I (бо так яго называў Дыён Касій),
    1 Светонйй Г. Т. Жнзнь двенадцатн цезарей. М. : Худож. лнт., 1990. C.157.
    2 Евтропнй. Краткая нсторня от основання Города // Рнмскне нсторнкн IV в. М. : РОССПЭН, 1997. С. 47; Eutropii Breviarim historiae romanae ab Urbe condita ad annum ejusdem Urbis DCCCL. Londinium : Pote et Williams, 1809. P. 7374.
    3 Секст Аврелмй Внктор. O цезарях // Рнмскне нсторнкн IV в. С. 82; Sexti Aurelii Victoris De Caesaribus Liber. Monachium : F. Straub, 1892. P. 7.
    4Секст Аврелнй Внктор. Нзвлечення о жнзнн н нравах рпмскнх нмператоров // Рнмскне нсторнкн IV в. С. 129.
    85
    але дзякуючы працы шэрагу даследчыкаў з шырокім колам разнастайных першакрыніц (эпіграфічных, нумізматычных, заканадаўчых) можна лічыць даказаным, што ён з’яўляўся менавіта ўнукам. Цар Понта (з 38 па 63/64 г. н. э.) Палемон II быў сынам дачкі Палемона I і фракійскага цара Котыса III1. Найбольш істотныя звесткі аб Палемону II дае рымскі гісторык Дыён Касій, цікавая інфармацыя маецца ў Іосіфа Флавія. Карыснымі будуць і дадзеныя Тацыта, каб разабрацца ў адносінах шматлікіх «саюзных цароў» у кантэксце знешняй палітыкі Рыма на ўсходзе. Але дакладна аднавіць тагачасныя падзеі магчыма толькі з шырокім колам іншых разнастайных крыніц.
    Палемон II атрымаў Понт па волі імператара Калігулы (з якім разам выхоўваўся ў Рыме), але спачатку правіў разам з маці Антоніяй Трыфенай (праўнучкай Марка Антонія). Пасля яе смерці ў 49 г. ён стаў аднаўладцам Понта, а таксама часткі Кілікіі, якую атрымаў ужо ад імператара Клаўдзія замест Баспора, аддадзенага яму Калігулай (аднак Палемон II не здолеў усталяваць сваю ўладу на Баспоры). Палемон II афіцыйна называўся Юліем Палемонам да 49 г., а потым  Маркам Антоніем Палемонам, праводзіў (як, дарэчы, і ўся яго радня) прарымскую палітыку, інтарэсы якой на ўсходзе прывялі пры Нерону да стварэння ў Понце рымскай правінцыі. Палемон адправіўся дажываць свой век у Кілікію, і больш аб ім нічога невядома (нават калі і дзе памёр)2. Такім чынам, Палемон II быў куды больш прыдатнай персонай для легенд пра далёкія ўцёкі, чым Палемон I, аб смерці якога ў Прычарнамор’і (з усімі абставінамі) распавядалася ў першакрыніцах. ІДікава, што візіт Палемона II да «саюзнага цара» Іўдзеі Агрыпы I разам з такімі ж царамі Камагены, Эмесы, Халкіды выклікаў сур’ёзныя падазрэнні ў намесніка Сірыі Вібія Марса ў змове супраць Рыма. Легат загадаў усім царам раз’ехацца па сваіх уладаннях, а арганізатар сустрэчы ўнук Ірада Вялікага Агрыпа I неўзабаве раптам памёр ад атруты. Аб гэтым паведамляе Іосіф Флавій (Іўдз. стараж., XIX, 8)3. Ен жа піша і аб тым, што Палемон (яго аўтар тытулуе «цар кілікійскі») узяў шлюб з Беранікай, праўнучкай Ірада Вялікага, прыгажуняй, якая ўжо тады мела скандальную рэпутацыю, бо хадзілі плёткі, што яна пасля смерці мужа жыве са сваім родным братам царом Іўдзеі Агрыпай II (гэта пара ўдзельнічала ў допыце апостала Паўла ў Кесарыі Палесцінскай пракуратарам Порцыем Фестам, аб чым падрабязна распавядаецца ў «Дзеяннях святых апосталаў»), Іосіф Флавій дадае, што Бераніка шлюбам хацела спыніць плёткі, а Палемон
    1 Сапрыкйн С. Ю. Понтнйское царство. Государство греков н варваров в Прнчерноморье. С. 328; Вйноградов Ю. Г. Полемон, Херсонес н Рнм // Вестн. древней нсторнн. 1992. № 3. С. 132.
    2 Сапрыкйн С. Ю. Понтнйское царство. Государство греков н варваров в Прпчерноморье. С. 330—339; Вйноградов Ю. Г. Полемон, Херсонес н Рнм. С. 130139; Dio’s Roman History. V. VII. London : William Heinemann Ltd., MCMLV. P. 294296, 386.
    ’Носнф Флавнй. Нудейскне древноста. Т. 2. С. 524626.
    86
    спакусіўся не столькі на яе прыгажосць (як потым імператар Ціт), колькі на багацце і нават прыняў іўдзейскую рэлігію. Аднак і ў шлюбе Бераніка паводзіла сябе вельмі вольна, і неўзабаве Палемон з ёю развёўся і адмовіўся ад іўдаізму (XX, 7, 3)'.
    Зразумела, што такіх падрабязнасцей аб Палемону II аўтары летапіснай легенды Вялікага Княства Літоўскага не ведалі. Але адкуль яны ўзялі звесткі аб ім? Паспрабуем параўнаць вельмі кароткія летапісныя апавяданні аб асобе Палемона і аб невыноснай для яго сітуацыі пры Нерону са звесткамі ўжо ўзгаданых антычных пісьмовых першакрыніц. Пакінем убаку пакуль летапісны пастулат аб «кроўнай роднасці» Палемона з Неронам. Ніякія антычныя крыніцы тут не маглі даць ніводнага аргумента, хіба толькі на падставе сучасных даследаванняў недаступных летапісцам спецыфічных крыніц нехта можа паспрабаваць вывесці радавод Палемона II па жаночай лініі ад сястры Актавіяна, выдадзенай за Марка Антонія (але факты не даюць падстаў для гэтага).
    У летапісах Красінскага, Рачынскага, Альшэўскім, Румянцаўскім, Еўраінаўскім тэкст амаль аднолькавы. Першы з іх дае такі варыянт: «По Клавднн царствовал сын его Нерон, который же Нерон был пан окрутныл н невьставнчнын, власную матку свою п доктора своего навышьшого своею рукою забнл без каждое прнчнны о смерьть прнправнл н неколко крот место рнмское казал запалнватн, а нн для чого, толко для того, нж бы ся тому дмвовал, а потеху с того мевал. II княжатам, н панятом рымскнм, н шляхтам, н всему посполнтству крнвды н втлсненя веллкля члнлл, для чого ж всякнм подданным его, для велнкого окрутенства его л невьставлчноста, не был ннхто певен а нн безпечен не толко лменел альбо скарбов, але л здоровья своего. А так многые, опускаючл нменя л скарбы свом втекалл до розмантых земель, наследуючн справедллвостл покоя. Где ж одно княже рлмское лменем Полемон, которьш же цесару Нерону был кровныл, забралься з жоною н детмл, л з скарбы сволмл, н подьданнымн свонмн, з которым жо княжетем собралося пятсот шляхты з жонамл м з детмл п з многымл людмн. Н вземшн з собою одного остронома, л пошлл в кораблех морем по заходу слонца... А так онл не малыл час по морю ходечл, прлшлл Межмземского моря л дошлл до рекн Шума л тою рекою Шумою в море окнян, н морем окняном дошлл до устья, лгде река Немон впадываеть в море оклян»2.
    Апошнія радкі з апісаннем маршрута ўцекачоў адразу выклікаюць пытанне: «Па якім жа моры яны такі доўгі час плылі, пакуль не дабраліся да Міжземнага мора? Можа, па Чорным моры, з Понта?»
    1 Нослф Флавнй. йудейскве древноств. Т. 2. С. 545.
    2 Летапіс Красінскага // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 178.
    87
    Падобныя тэксты ў летапісах Рачынскага, Альшэўскім, Румянцаўскім, Еўраінаўскім адрозніваюцца толькі некаторымі факталагічнымі дэталямі. Ва ўсіх іх названа імя «доктара» Нерона Сенекі'.
    А вось пазнейшая «Хроніка літоўская і жамойцкая» мае больш адрозненняў, а таксама значны матэрыял аб Нерону, якога няма ў іншых летапісах. Сенека тут названы не доктарам, а «научнтелем» Нерона, Палемон ахарактарызаваны як «Неронов повннный»2. Дададзена, што «другне тежь летопмсцы о прнстю влохов» распавядаюць аб уцёках Палемона («княжа з сенату рнмского») ад войска Атылы, «короля венгерского». Аднак храніст не лічыць гэта верагодным, бо: «...але то найболше уходячн срогостн Нероновой н тнранства, котрого тнранство над нншне было плюгавое, же матку свою власную роспорол, хотячн ведатм. где лежал, Сенеку, учнтеля своего, у ванне зарезал, вся речь посполнтая Рнмская пред ннм дрнжала. Скарбы свон спроснымн збыткамн потратнвшн, удался на драпезство, мордуючм богатых, где о ннх чул, сеть з едвабу едну, а другую з злота тягненого казал уробнтн н, егда где до болота прншедшн, ловмл рнбн, хоть нх там болото тое ннколн не вндало, бы ся тылко волн тнранской досыць стало. Рнм казал палптн, абы глядячн тешнлся, прнятелей свонх н кревных вытратнл, Петра н Павла, святых апостолов хрнстовых стратнл, верных преследовал, палацы коштовные рнмскне ламал н знову будовал»3.