Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
Гэты больш позні дадатак дае важкія падставы лічыць, што пры стварэнні легенды аб Палемону ў беларускалітоўскім летапісанні быў выкарыстаны «Брэвіярый» Яўтропія, які акцэнтаваў увагу на падабенстве дзівосных і ганебных учынкаў Нерона з яго дзядзькам па маці Гаем Калігулай. Нерон «лавіў рыбу залатымі сеткамі і выцягваў яе затым пурпурнымі вяроўкамі». Ён «забіў мноства сенатараў і ўсім лобрым людзям быў ворагам», «запляміў сябе шматлікімі забойствамі родных: знішчыў брата, жонку, сястру і маці». А таксама «падпаліў Рым, каб пабачыць відовішча, падобнае на палаючую Трою». Адзінай заслугай Нерона, па Яўтропію, было стварэнне ім дзвюх новых правінцый, адной з якіх і быў Понт Палеманійскі4. Істотным аргументам на карысць выкарыстання твора Яўтропія з’яўляецца рэдкае ў першакрыніцах апавяданне аб лоўлі рыбы залатымі сеткамі (падобнае аб Нерону сустракаем толькі ў Святонія: «Рыбу лавіў пазалочанай сеткай з пурпурных і чырвоных
1 Альшэўскі летапіс // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 202; Румянцаўскі летапіс // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 232; Летапіс Рачынскага // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 281; Еўраінаўскі летапіс // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 323.
"Хроніка літоўская і жамойцкая // Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 405.
3Там жа.
4Евтропнй. Краткая нсторня от основання Города. С. 47.
88
вяровак»1). Канешне, беларускі храніст дадаў і мясцовы сакавіты каларыт (аб лоўлі ў балоце). 3 антычных першакрыніц, дзе ўзгадваецца Палемон II Пантыйскі, назіраем некаторае падабенства ў творы Аўрэлія Віктара: забойства маці, змоўшчыкаў з ліку «аптыматаў», падпал Рыма і будаўніцтва новага палаца. Аднак большая частка кароткага нарыса Аўрэлія Віктара аб Нерону прысвечана маральнай разбэшчанасці імператара, яго сексуальным вычварэнням. I хоць у гэтай крыніцы аб Нерону напісана значна больш, чым у Яўтропія, аднак фактаў прыведзена менш. Ёсць і яшчэ адзін аргумент на карысць выкарыстання Яўтропія — у старажытнасці яго лацінамоўны твор быў двойчы перакладзены на грэчаскую мову і выкарыстоўваўся як вучэбны дапаможнік па рымскай гісторыі на працягу ўсяго Сярэднявечча2. Гэта дае нам «візантыйскі след» Лацінамоўныя Аўрэлій Віктар ці Святоній (так бы мовіць, «арыгінал», бо з яго бралі асноўныя звесткі аб першых імператарах познеантычныя гісторыкі) у Візантыі такога поспеху не мелі. Наўрад ці першакрыніцай быў пераклад «Іўдзейскай вайны» Іосіфа Флавія (прынамсі, адзінай першакрыніцай), бо Іосіф пазбягае адмоўных характарыстык Нерона (маўляў, «рэчы ўсім вядомыя» і без яго) і піша толькі аб забойстве імператарам брата, жонкі і маці і рэпрэсіях супраць «высакароднейшых мужоў» (II, 13, I)3. Нічога не дае і «Іасіпон» (праўда, у даступным старым лацінскім перакладзе4), гэта сярэднявечная пераробкасімбіёз двух асноўных твораў Іосіфа Флавія, пераклад якой змешчаны, між іншым, як паведамляў М. М. Улашчык, у адным вялікім рукапісе разам з «Хронікай літоўскай і жамойцкай»5.
У «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» нарэшце з’яўляецца інфармацыя аб пераследзе Неронам хрысціян. У ранейшых летапісах яе няма, На гэта маглі быць дзве прычыны. Папершае, Яўтропій, Аўрэлій Віктар (як і Святоній) не былі хрысціянскімі аўтарамі і не пісалі ні аб пераследзе хрысціян зза пажару ў Рыме, ні аб пакаранні смерцю апосталаў Пятра і Паўла Неронам. Між іншым, хрысніянскія аўтары аж да Арозія, наадварот, пісалі аб ганенні Нерона на хрысціян, але пра пажар у Рыме не ўзгадвалі. Аднак, як ужо гаварылася, падрабязная інфармацыя аб хрысціянах пры Нерону мелася ў старажытнарускіх перакладах візантыйцаў Іаана Малалы і Георгія Амартола. Другой нрычынай магло быць нежаданне храністаў акцэнтаваць увагу на язычніцкім паходжанні літоўскай знаці з «італійцаў». Усё ж не так і шмат часу прайшло з хрышчэння Літвы. Напамін аб «апошніх язычніках Еўропы» выглядаў бы недарэчным на фоне Крэўскай уніі і праўлення дынастыі Ягелонаў (і не толькі ў каталіцкай
1 Светонйй Г. Т. Жвзнь двенадцатн цезарей. С. 162.
1 Бокіцанйн А. Г. Мсточннковеденне древнего Рнма. М. : МГУ, 1981. С. 63.
3Носнф Флавнй. йудейская война. С. 166.
4 Josephus Gorionides sive Josephus Hebraicus. Gothae: Jacobum Mevium, MDCCVII.
5 Улашчык M. Прадмова // Летапісы i хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. С. 30.
89
Польшчы). 3 цягам жа часу сюжэт аб пераследзе хрысціян Неронам быў дададзены, бо ў масавай свядомасці доўгія стагоддзі Нерон утрымліваўся толькі таму, што быў адным з галоўньгх ганіцеляў хрысціян, апосталаў Пятра і Паўла.
Зразумела, выкладзеныя вышэй аргументы не прэтэндуюць на вырашэнне праблемы антычнага прататыпа легендарнага Палемона. Гэта толькі гіпотэза. Важна, як падаецца, высветліць паходжанне яшчэ шэрагу істотных дэталей. У прыватнасці, адкуль узялася фраза «матку свою власную роспорол», бо толькі ў «Аналах» (XIV, 9) Тацыта ёсць падобнага кшталту падрабязнасці выплыўшая пасля наўмыснага караблекрушэння Агрыпіна крычыць пасланаму яе сынам забойцу з мячом: «Бі ў чэрава!»1. Ці чаму так настойліва ва ўсіх варыянтах легенды ўзгадваецца пра смерць Сенекі, аб якім нічога не гаворыцца ні ў Яўтропія, ні ў Аўрэлія Віктара, ні ў Іосіфа Флавія, ні ў Іаана Малалы, ні ў Георгія Амартола? Ды і варта паразважаць, чаму беларускія храністы не «адпраўляюць» Палемона з Понта да Літвы бліжнім вядомым шляхам «з грэкаў у варагі», якім рухаўся апостал Андрэй (брат Пятра) у «Аповесці мінулых часоў». Але тут ужо трэба разважаць аб ідэалагічным і палітычным сэнсе легенды ў тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыі.
АНТЫЧНЫЯ РЭАЛІІI МІФАЛОГІЯ Ў СТАРАБЕЛАРУСКІМ ПЕРАКЛАДЗЕ «ТРОІ»
Своеасаблівасцю сярэднявечнай гісторыі Беларусі было тое, што краіна з’яўлялася кантактнай зонай паміж дзвюма еўрапейскімі цывілізацыямі Сярэднявечча: заходняй (ці заходнехрысціянскай, або каталіцкай) і ўсходняй (ці ўсходнехрысціянскай, або праваслаўнай). 3 часоў прыняцця хрысціянства ў яго візантыйскаправаслаўным варыянце Беларусь належала да ўсходнееўрапейскай цывілізацыі. 3 канца Высокага Сярэднявечча праз Вялікае Княства Літоўскае і ўжо ў перыяд Новай гісторыі (асабліва пасля Люблінскай уніі) значна павялічыўся ўплыў і (што трэба асабліва падкрэсліць) успрыняцце заходнееўрапейскай цывілізацыі. Гэта яскрава праяўлялася не толькі ў сферы сацыяльнага, палітычнага жыцця, але і ў рэлігіі і культуры. Сярэднявечча скончылася Адраджэннем, якое ідэалагізаваная марксісцкая канцэпцыя гісторыі свядома звужала толькі да культурнага феномена. Сутнасць жа Адраджэння зварот да ідэалу антычнай супольнасці грамадзян з іх правамі і роўнасцю людзей перад законам і адмаўленне адносін панавання падпарадкавання, на якіх будавалася феадальнае грамадства, проста адкідвалася (стары базіс рэакцыйны, і ён адмірае, а са старой фармацыі ў новую пераходзяць толькі асобныя «прагрэсіўныя» з’явы культуры) або зводзілася да скажонага
1 Корнелнй Тацнт. Сочннення в двух томах. М. : Наука, 1969. Т. 1. С. 256.
90
этычнага аспекту («буржуазны індывідуалізм» і г. д.). Феадальныя адносіны на Беларусі склаліся пазней, чым у Заходняй Еўропе, развіваліся больш марудна і доўга, адсюль і Адраджэнне не набыло таго размаху і значнасці, як на Захадзе. Да таго ж трэба дадаць, што і само Адраджэнне ў Заходняй Еўропе з’явілася не само па сабе, а на той глебе, якая (хоць і марудна) рыхтавалася для яго, як у сацыяльнай, так і ў культурнай сферы. Для таго каб не проста асэнсаваць сутнасць змен у феадальным грамадстве, але і вынайсці іншыя каштоўнасці ў жыцці, іншы тьш адносін паміж людзьмі ў грамадстве, патрэбны былі людзі высокаадукаваныя, добра знаёмыя з гістарычнай і культурнай спадчынай. I гэта не толькі вядомыя нам прадстаўнікі Адраджэння і іх папярэднікі, але і шмат іншых рупліўцаў на ніве навукі і культуры, большасць з якіх засталіся нам невядомымі. Асаблівая цікавасць дзеячаў Адраджэння да Антычнасці зразумелая менавіта там яны знайшлі патрэбны ідэал. Але неабходныя ім веды і гістарычны вопыт яны набывалі не з антычных рукапісаў (якіх захавалася мізэрная колькасць), а з тых копій, пераробак, якія стваралі сярэднявечныя перапісчыкі, кампілятары ці аўтары.
Хоць самі гуманісты надзвычай адмоўна ставіліся да сярэднявечнай культуры і Сярэднявечча наогул (якое яны называлі «цёмнымі вякамі»), усё ж такі ўлюбёная імі спадчына Антычнасці ў тым ці іншым выглядзе захоўвалася ў Сярэднявеччы перш за ўсё, царквой (само хрысціянства спадчына Антычнасці), якую жорстка крытыкавалі гуманісты (але ж не само хрысціянства), а таксама рыцарскай і гарадской літаратурай. Зразумела, у дачыненні да антычных гістарычных, літаратурных твораў дзейнічалі іншыя крытэрыі адбору, запатрабаванасці, папулярнасці, чым у самой Антычнасці або ў наш час. Іх трэба шукаць у менталітэце, патрэбнасцях сярэднявечных людзей, прычым, канешне, не «маўклівай большасці», а сацыяльнай і інтэлектуальнай эліты. Наспеў час канчаткова пазбавіцца гіперкрытычнага комплексу ў адносінах да сярэднявечных перапрацовак антычных твораў, які вядзе свой пачатак яшчэ ад гуманістаў. Нават у наш час можна сустрэць такую характарыстыку, напрыклад, у дачыненні да лацінскага перакладу VI ст. De exidio Troiae Historia, як «выключная прастата, якая мяжуе з тупасцю»1. Такога кшталту ацэнкі даволі распаўсюджаны.
Сярэднявечныя перапрацоўкі антычных твораў не проста выклікаюць цікавасць сваёй прымітывізацыяй антычнай рэальнасці, а маюць істотнае значэнне для вывучэння сярэднявечнага менталітэту. Больш таго, менавіта на іх аналізе можна найбольш яскрава, нават аголена пабачыць і зразумець істотную розніцу ў каштоўнасцях, ментальных характарыстыках людзей Антычнасці і Сярэднявечча. Трэба памятаць, што перад намі «Ініпыя», прычым гэтыя людзі «Іншыя» не толькі ў дачыненні да нас, а і адзін да аднаго: чалавек Антычнасці і чалавек Сярэднявечча.
'Parada С. Dares’ account of the destruction of Troy. URL : http://homepage.mac. com/cparada/GML/DaresTW.html. P. 1.
91
Своеасаблівасць цывілізацыйнага месца Беларусі наклала свой адбітак на сукупнасць тых гістарычных антычных твораў і іх перапрацовак, якія мелі на ёй распаўсюджанне. У ХХІІІ стст. тут чыталіся творы візантыйскіх і рымскіх аўтараў, якія былі напісаны на грэчаскай мове і перакладаліся менавіта з яе. Гэта сусветныя хронікі Іаана Малалы (VI ст.), Георгія Амартола (IX ст.), «Іўдзейская вайна» Іосіфа Флавія ў яе своеасаблівым старажытнарускім перакладзе. Нягледзячы на тое што творы Іаана Малалы і Георгія Амартола былі кампіляцыямі прац антычных гісторыкаў і значна ім саступалі, іх навуковы ўзровень быў нашмат вышэйшы, чым узровень тагачасных заходнееўрапейскіх гістарычных твораў. Візантыя ўсё ж была ўсходняй часткай Рымскай імперыі і не зведала культурнага заняпаду ў выніку варварскіх нашэсцяў, як яе заходняя суседка. Але кансерватызм візантыйскага грамадства, маруднасць і нежаданне імклівага развіцця прывялі краіну да заняпаду і пагібелі. У інтэлектуальнай сферы гэта нежаданне разумовых, рацыянальных высілкаў знайшло сваё адлюстраванне ў ісіхазме. Невыпадкова гэты містыцызм у інтэлектуальнай, багаслоўскай, культурнай сферах браў верх напярэдадні дзвюх вялікіх катастроф 1204 і 1453 гг. Калі пасля першай Візантыя змагла адрадзіцца, то пасля другой наогул знікла з карты свету.