• Газеты, часопісы і г.д.
  • Антычнасць вачыма Сярэднявечча

    Антычнасць вачыма Сярэднявечча


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 187с.
    Мінск 2016
    79.58 МБ
    1 Бразгуноў А. Ізмарагды ў кароне нашага пісьменства // Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан. Перакладная белетрыстыка Беларусі XVXVII стст. С. 13.
    2Лебядзевіч Д. «Александрыя» ў замежнай беларускай літаратуры. С. 12.
    3 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 69, 9192.
    4Там жа. С. 50, 73.
    5Там жа. С. 44.
    6Там жа. С. 50.
    7Там жа. С. 4748.
    103
    «царямн»1) — гэта і ёсць адзіныя спробы неяк звязаць вобраз македонскага заваёўніка з хрысціянскім, а дакладней, біблейскім кантэкстам. Зрэшты, адносна Гога і Магога кантэкст уяўляецца намнога больш шырокім, бо яны вядомы і ў Каране як Яджудж і Маджудж і таксама напрыканцы свету абрынуцца на свет прававерных. Да таго моманту ад іх абараняе жалезная сцяна, а яе ахоўвае ЗульКарнайн («Двурогі»). На думку многіх даследчыкаў, якую падзяляе і М. Б. Піатроўскі, гэта арабская мянушка Аляксандра Македонскага, а ў Каран гэта паданне трапіла з сірыйскіх хрысціянскіх легенд і ўзыходзіць якраз да старажытнага прататыпу «Александрыі»2.
    Аднак калі Аляксандр паказаны не як хрысціянін, а як язычнік, то чаму ў старабеларускім варыянце тэксту ён неаднаразова супрацьстаўляецца варожым язычнікам? 3 пункту гледжання рэлігійнай ідэнтычнасці такая варожасць цалкам незразумелая. Напрыклад, выступаючы пасля смерці Філіпа перад македанянамі, фракійцамі, фесаланікійцамі і грэкамі, малады македонскі цар заклікае іх пазбавіцца страху перад язычнікамі і абяцае далучыць іх да сваёй дзяржавы, дзе ўладарыць будуць не язычнікі, а грэкі («не поганн, але грекове во хвале звнтежства будут залецанн»3). Рэзкае супрацьстаўленне грэкам і македанянам язычнікаўперсаў паказана ў эпізодзе допыту Аляксандрам персідскага воіна, захопленага ў палон пасля таго, як ён параніў цара, пераапрануўшыся ў македонскія даспехі. Воін заяўляе: «Не мннмай, велнкнй цесару, мене быт макмдона, але з люду окрутного поганского»4. 3 ліку «поганскнх» у «Александрыі» называюцца персы, Кілікія («паганская кранна»), жыхары Індыі5. У лісце да індыйскага цара Пора выпад Аляксандра супраць язычнікаў асабліва востры: «...нбо всн поганн мают товарііство з немымн зверяты, которнн в моцност н оборонность лесную уфают». У выразах Аляксандра няцяжка заўважыць агульнае супрацьстаўленне грэкаў і македанян «язычніцкаму свету», у які, аднак, не ўключаны рымляне і егіпцяне (апошнія, відапь, зза незвычайнага паходжання Аляксандра Македонскага, якраз і звязанага з Егіптам). Яўна напрошваецца здагадка, што «язычніцкія» тэрміны былі проста ўстаўлены замест тэрмінаў, якія абазначалі варвараў.
    Менавіта пад лозунгам пакарэння варвараў і разгортваўся грэкамакедонскі паход на Персію, на чале якога спачатку ўсягрэчаскім Карынфскім кангрэсам быў пастаўлены цар Македоніі Філіп, а завяршыў падрыхтоўку і бліскуча яго здзейсніў сын цара Аляксандр. Задоўга да гэтага, пасля перамогі над вялізнай Персіяй, грэчаскія полісы развязалі войны паміж сабой. Яшчэ ў барацьбе з Персіяй грэкі адчулі сваё адзінства ў сотнях дробных дзяржаў
    1 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 106.
    2 Пйотровскйй М. Б. Кораннческпе сказання. М. : Наука, 1991. С. 147149.
    3 Александрея. Похожденне царя Александра Македонского. С. 41.
    4Там жа. С. 6061.
    5Там жа. С. 34, 57, 76.
    104
    (полісаў) не толькі па мове, а перш за ўсё па сваіх жыццёвых каштоўнасцях, ладзе жыцця, адносінах і сувязях паміж людзьмі ў грамадстве, дзяржаўным ладзе. Грэкі ўсвядомілі, што шматлікім падданым персідскіх цароў невядома іх паняцце «элеўтэрыя» (свабода), якую яны перад бітвамі кляліся цаніць даражэй за жыццё, і што персідскія падданыя паводзяць сябе перад царом і чыноўнікамі так, як паводзяць сябе ў іх толькі рабы перад сваімі гаспадарамі. На свае вочы яны пераканаліся, што іх грамадства, дзе кожны мужчына апроч сваіх паўсядзённых заняткаў з’яўляецца яшчэ і воінам (і няма ніякай іншай узброенай сілы, апроч саміх грамадзян), здольна супрацьстаяць рэкруцкім ці наёмным арміям вялізных дэспатычных дзяржаў. Але ўсведамленне элінскага адзінства не прывяло да яднання Грэцыі  наадварот, буйнейшыя полісы Афіны і Спарта, якія вынеслі галоўны цяжар войнаў з персамі, пачалі барацьбу за гегемонію ў Грэцыі. Пелапанеская вайна паміж імі (дакладней, паміж саюзамі полісаў, якія яны ўзначальвалі) стала толькі пралогам да доўгай чарады міжусобных войнаў паміж грэкамі, у якіх супраць чарговых пераможцаў адразу ж складвалася новая варожая кааліцыя, і канца бядотам грэкаў не было бачна. Падрываліся самыя асновы грэчаскага грамадства поліса.
    У гэтых умовах грэчаскія мысліцелі выпрацавалі дактрыну панэлінізму, якая патрабавала ўстанаўлення міру сярод грэкаў, аб’яднання ўсіх полісаў у адзіны саюз і агульнага паходу супраць «варвараў» Персіі, які павінен быў прынесці багацці, зямлю беззямельным, новых рабоў1. Аснову гэтай дактрыны складала ідэя спрадвечнай варожасці элінаў і варвараў, якая абумоўлівалася прынцыповай супрацьлегласцю самых асноў адносін паміж людзьмі ў полісах і ўсходніх манархіях.
    Найбольш выразна дактрыну панэлінізму сфармуляваў афінянін Ісакрат: варвары баязлівыя, няздольныя да кіравання, схільныя да рабства, а тое, што для варвара  пахвала, для эліна  ганьба; аднак варвары багацейшыя за элінаў, і трэба адпомсціць ім за іх разрабаванне Грэцыі падчас яшчэ грэкаперсідскіх войнаў, забраць сабе іх багацці і да т. п. Настаўнік юнага Аляксандра Максдонскага Арыстоцель у сваёй «Палітыцы» высказаўся выключна рэзка: «Раб і варвар па натуры сваёй паняцці тоесныя»2. Рашэннямі ўсягрэчаскага Карынфскага кангрэса 338 г. да н. э. ідэі панэлінізму былі рэалізаваны. Паход на Персію павінен быў узначаліць гегемон усегрэчаскага саюза — македонскі цар.
    Калі проста замяніць у тых месцах старабеларускага тэксту (і, адпаведна. польскага як яго асновы) тэрмін «язычнікі» на «варвары», то многае ў змесце набывае свой спрадвечны сэнс. I тады Аляксандр («язычнік») заклікае грэкаў («язычнікаў») да паходу супраць персаў  не «язычнікаў», а варвараў.
    1	Фролов Э. Д. Панэллнннзм в полнтнке IV в. до н. э. С. 204.
    1Нсаева В. Н. Антнчная Грецня в зеркале рнторнкн. Нсократ. М. : Наука, 1994. С. 157162.
    105
    Абразлівая характарыстыка Аляксандрам індыйцаў будзе тычыцца не іх язычніцкіх вераванняў (якія, дарэчы, у «Александрыі» ён ацэньвае высока), а іх варварства. Слушнасць такой гіпотэзы можа пацвердзіць параўнальны аналіз крыніц. Рэканструкцыя трох старэйшых манускрыптаў «псеўдаКалісфена» была здзейснена К. Мюлерам, і калі параўнаць даступны (на жаль, фрагментарны) тэкст версіі В манускрыпта з разглядаемым тут перакладам, то літаральна на самым пачатку мы сустракаемся не з «язычнікамі», а з «варварамі» і грэкамі (а не адны егіпцяне), а сярод «варвараў» называюцца цалкам адсутныя ў старабеларускім перакладзе бастарны, індыйцы, іберы, KavKioveg і шэраг іншых народаў'. Ступень захаванасці парыжскіх манускрыптаў не дазваляе правесці параўнальны аналіз цалкам, але цікавыя вынікі дае і параўнанне старабеларускай «Александрыі» са стараанглійскім перакладам, зробленым у сярэдзіне XV ст. на нортумбрскі дыялект2. Ёсць тры версіі гэтага перакладу, і ў аснове іх знаходзіцца ўсё той жа пераклад на латынь X ст. Льва Архіпрэсвітара з Неапаля. Ва ўсіх месцах, што супадаюць, замест «язычніцкіх» тэрмінаў для характарыстык усходніх народаў у стараанглійскім перакладзе даецца barbare, barbedon, barberos, barbaryne, berbrens i да т. п.31 нідзе няма тэрміна «язычнікі»!
    Відавочна, «псеўдаКалісфен», які жыў ці ў эпоху элінізму, ці ў часы Рымскай імперыі, нягледзячы на поўнае скажэнне гістарычных фактаў і пагоню за займальнымі небыліцамі, усё ж захаваў аснову агульнай канцэпцыі гістарычных твораў аб Аляксандру, якімі карыстаўся,  ідэю панэлінізму і заваявання варварскай Персіі вялікім палкаводцам на чале грэкаў. Гэта канцэпцыя захоўвалася і ў Сярэднявеччы, у прыватнасці Львом Неапалітанскім, утрымліваецца яна і ў стараанглійскім перакладзе XV ст. А вось у фактычна сучасных яму апошнім польскім і старабеларускім перакладах (з таго ж Льва) яе ўжо няма. I гэта можна зразумець. Калі на пачатку эпохі элінізму заваёўнікігрэкі яшчэ адчувалі сваю былую адметнасць ад варвараў у духу панэлінізму (падобнае ўсведамленне існавала і ў рымлян на пачатку перыяду прынцыпату ў Рымскай імперыі), то паступова адрозненні паміж грамадзянамі полісаў, рымскай цывітас і варварамі  падданымі манархаў Усходу сціраліся. Правы грамадзян асабіста выбіраць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, прымаць законы і рашэнні па важных дзяржаўных справах перайшлі ў рукі манархаў і велізарнага штату іх чыноўнікаў, якія нікім не выбіраліся, а прызначаліся. На змену адносінам грамадзян, роўных паміж сабой у правах і перад за
    1 'Іаторюурафоі; 6 та лврі tuv 'EXApvcov ойу’урауйцЕУод. опто<; істореі AXe^dvSpou Ttpd^etg. URL: http://www.scholiastae.org/scholia/PseudoCallisthenes/L2
    2 The wars of Alexander: an alliterative romance translated chiefly from the Historia Alexandri Magni de preliis. London : Trubner and Co, 1886. URL: http://www.archive.org/ details/warsofalexanderaOOleoarich
    ’Там жа.
    106
    конам, прыйшлі адносіны панавання — падпарадкавання. Гэтыя адносіны дамінавалі і ў сярэднявечным феадальным грамадстве, іх аснову складала асабістая і пазямельная залежнасць чалавека. Рыцарства, шляхта і не ўяўлялі іншых адносін у грамадстве, ім немагчыма было зразумець сутнасць антычнага паняцця «варвары». Хутчэй, можна здзіўляцца, што былая тэрміналогія так доўга захоўвалася ў стараанглійскім перакладзе дзякуючы тэксту паўднёваігальянскага святара Льва, які жыў раней на палову тысячагоддзя.
    Сярэднявечнага чытача з яго хрысціянскімі, саслоўнымі, карпаратыўнымі ментальнымі ўстаноўкамі і стэрэатыпамі цікавіла ўжо іншае. Нямала сюжэтаў сярэднявечныя перанісчыкіперакладчыкі «адаптавалі» да разумення сваіх чытачоў, штосьці адкідвалі, штосьці дадавалі. Напрыклад, старабеларускі пераклад багаты на тэрміны «рыцары», «князі», сустракаюцца і «гетманы». Як сведчыць тэкст, рыцараў можна набраць, запатрабаваць у сваё войска ад якоганебудзь правіцеля. У стараанглійскім перакладзе свой каларыт: не толькі рыцары, але і «бароны», «эрлы», «герцагі». Здраднікаў з боку ворага Аляксандр заўсёды карае смерцю нягледзячы на заслугі  парушэнне васальнай прысягі для сярэднявечнага рыцара непрымальна, ён абавязаны служыць свайму сеньёру, з якім звязаны амажам.