Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
1 Dio’s Roman history. Р. 10.
2Тнт Лнвнй. йсторня Рнма от основання города. М. : Наука, 1989. Т. I. С. 12.
3Рымскі летапісец. С. 381.
4 Аврелнй Внктор. Пронсхожденне рммского народа. С. 172175 ; Dio’s Roman history. Р. 1012.
5 Рымскі летапісец. С. 382.
6Там жа. С. 381.
7Dio’s Roman history. С. 2—4.
8Там жа. Р. 4 ; Тмг Лнвнй. Нсторня Рнма от основання города. С. 11 ; Аврелнй Внктор. Пронсхожденне рнмского народа. С. 171.
’Рымскі летапісец. С. 381.
114
царскім прастоле свайго дзеда Нумітара, то фактычна не яны, а для іх у знак удзячнасці «заложнлл место н назвалн рнм над рекою тнбром»1. Па сутнасці, свайго роду ўдзельнае княства. А бойка паміж братамі пачынаецца пазней зза таго, «хто бы з нмх в рнме ііановатн мел»2.
Праўда, сярэднявечнае мысленне яўна не адпавядала антычнай традыцыі, дзе Ромул і Рэм самі вырашаюць заснаваць новы горад і з дапамогай варажбы вызначаюць, хто там з іх будзе правіць і чыім імем ён будзе названы. I канцоўка эпізоду ў «Рымскім летапісцу» не стыкуецца з папярэднім тэкстам: «А праве якобы фундамента рнмскне кровю братнею покропнвшн н помазавшн сам кролем зостал, н от своего нменя прозвал место рома то ест рнм»3. А «ромулюс брата своего ромуса» «замордовал» зза таго, што той «через перекоп местскн перескочнл»4. Апошнюю версію ўзгадвае і Ціт Лівій5, але ні ў яго, ні ў якоганебудзь іншага антычнага аўтара (як і візантыйцаў Занары і Цэца) няма такога абразлівага акцэнту на братазабойчай крыві на «фундаменце рымскім», як у аўтара (ці перакладчыка) «Рымскага летапісца».
Эпізод з ваўчыцай і выхаваннем Ромула і Рэма ў «Рымскім летапісцу» больш блізкі да Аўрэлія Віктара, праўда, наш аўтар ужо не ведае сапраўднага імя жонкі іх выратавальніка пастуха Фаўстула Ларэнцыі. Ён проста «тлумачыць», што яе звалі «Люппа», што перакладаецца як «ваўчыца»6. Але аўтар «Рымскага летапісца» не ведае, што «люпа» ў Рыме гэта яшчэ і «прастытутка», што лічылі абавязковым падкрэсліць Ціт Лівій (I, 4), Дыён Касій (у версіі Яўстафія) і Аўрэлій Віктар (XXI)7.
У «Рымскім летапісцу» няма ні адважных прыгод Энея падчас падарожжа, ні чуллівых адносін паміж траянцамі і абарыгенамі ў Італіі, ні іх сумеснай самаахвярнай барацьбы з ворагамі. Затое настойліва падкрэсліваецца здрадніцкае мінулае Энея і акцэнтуецца братазабойства як ключавы эпізод заснавання Рыма.
Выглядае на тое, што кампілятар «Рымскага летапісца» выкарыстаў некалькі першакрыніц. Хутчэй за ўсё, у дачыненні да пачатку рымскай гісторыі былі выкарыстаны Аўрэлій Віктар, у меншай ступені Дыён Касій ці яго візантыйскія пераказы Занарай і Цэцам. А галоўнай крыніцай для абгрунтавання здрадніцтва Энея з’явілася папулярная «Троя» — заходнееўрапейскі твор «Гісторыя разбурэння Троі» сіцылійца Гвіда дэле Калонэ, які пераклаў
'Рымскі летапісец. С. 383.
2Там жа.
3 Там жа.
4Там жа.
5Тнт Лнвнй. Нсторня Рнма от основання города. С. 14.
6Рымскі летапісец. С. 383.
7Тнт Лнвнй. Нсторня Рнма от основання города. С. 13; Dio’s Roman history. Р. 14; Аврелнй Внктор. Пронсхожденне рнмского народа. С. 176.
115
на латынь с французскай «Раман аб Троі» Бенуа дэ СэнМора. Апошні ж стварыў свайго роду канспект з двух познеантычных твораў «Эфемерыд» Дыктыса і «Гісторыі разбурэння Троі» Дарэса1. Дарэс і Дыктыс выдуманыя персоны, быццам удзельнікі ці сведкі самой Траянскай вайны. Лацінскія тэксты іх твораў (а грэчаскага «Дыктыса» магло і наогул не быць) з’явіліся ў IVVI стст.2
Змест «Дыктыса» мог быць вядомы аўтару (ці перакладчыку) «Рымскага летапісца» і з пераказу ў хроніцы Іаана Малалы (VI ст.), якая стала вядомай у сярэднявечнай Беларусі. Але здрадніцтва Энея больш паказвае на «Трою» Бенуа Гвіда, дзе гэтыя эпізоды выкладзены па «Дарэсу», а не «Дыктысу», як у Малалы.
У «Дарэсу», як і ў «Рымскім летапісцу», траянскі цар Прыам абмяркоўвае «з сыном свонм амфнмахом перве антенора н энея забнтн»3 за тое, што тыя на сходзе заклікалі траянцаў да міру і абвінавачвалі Прыама ў цяжкасцях вайны. Антэнор і Эней пасылаюць ганца да грэкаў і за гарантыю ўласнай бяспекі здаюць грэкам горад, адчыніўшы вароты. Адсутнасць «траянскага каня» ў «Дарэсу» тлумачыцца наступным чынам: конь усё ж быў, але як скульптурная выява над варотамі4. А ў «Рымскім летапісцу» аб кані няма ані слова. Цікава, што ў «Рымскім летапісцу» ў адрозненне ад «Дарэса» вароты адчыняе толькі Антэнор, якога захопнікі прызначаюць правіцелем разбуранай Троі. Энея ж выганяюць за тое, што ён схаваў дачку Прыама5. У антычнай традыцыі Антэнор і Эней выступаюць проста як прыхільнікі міру з грэкамі і не здаюць горад. Па рымскай традыцыі яны абодва уцекачы з Троі і Антэнор раней за Энея прыбыў у Італію (у яе паўночную частку).
Беларускі перакладчык «Троі» скараціў эпізоды здрадніцтва Антэнора і Энея з тэксту «Дарэса» ў перапрацоўцы Бенуа Гвіда, а ў «Рымскім летапісцу» яны з’явіліся — спецыяльна адабраныя, прычым з намнога большым (па колькасці выкарыстання тэрмінаў) заплямваннем менавіта Энея як здрадніка.
Каму і навошта спатрэбілася такая антырымская прапаганда? У візантыйскай гістарыяграфіі падобнай антырымскай канцэпцыі заснавання Вечнага горада не прасочваецца. Наўрад ці дзе і ў Заходняй Еўропе матэрыял Дарэса Бенуа Гвіда быў канспектыўна скампіляваны да такой ступені
'Parada S. Dare’s Account of the Destruction of Troy. URL : http://homepage.mac. com/cparada/GML/DaresTW
2Тронскйй U. M. Нсторня антнчной лнтературы. C. 251; Troy and Troad // Encyclopedia Britannica. URL : http://89.1911.encyclopedia.Org/T/TROY_J_F_DE.html
3Рымскі летапісец. C. 380.
‘'Parada S. Dare’s Account of the Destruction of Troy.
5Рымскі летапісец. C. 380381.
116
канцэнтрацыі знявагі да пачатку рымскай гісторыі. Можна меркаваць, што такі падыход адпавядаў інтарэсам тых колаў, якія адносіліся варожа да папскага Рыма ці Свяшчэннай Рымскай імперыі, германскія каралі якой каранаваліся імператарамі менавіта ў Рыме. А магчыма, тут праявілася палеміка ў сувязі з легендарнай дынастыйнай гісторыяй шэрагу правіцеляў дзяржаў Еўропы. Гэта праблема можа быць цікавай для гісторыкаў Беларусі і славянства.
АНТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ I КУЛЬТУРА Ў БЕЛАРУСКАЛІТОЎСКІМ ЛЕТАПІСАННІ
Антычныя сюжэты ў беларускалітоўскім летапісанні даюць магчымасць даследаваць лёсы антычнай гістарычнай спадчыны ў гістарычнай думцы Беларусі Позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу. Тут была свая спецыфіка. Напрыклад, не патрабавалася такая «белетрызацыя» антычнай гісторыі, без якой немагчымы быў поспех твораў сярод большменш шырокіх колаў чытачоў, як у гістарычных аповесцях накшталт «Троі» ці «Александрыі». А значыць, у летапісах і хроніках было менш «адаптацыі» антычнай рэчаіснасці да ментальнасці сярэднявечнага чалавека. I справа тут не ў самой ментальнасці, а ў тым, што галоўны змест летапісаў і хронік палітычная гісторыя роднай краіны і суседніх дзяржаў, дзе на першым плане падаюцца канфлікты, войны. Адпаведна гэтаму і адбіраўся матэрыял з гісторыі Антычнасці. Адшукаць яго ў летапісах, хроніках даволі няпроста, перш за ўсё таму, што яго надзвычай мала. Храністаў цікавілі падзеі гісторыі, болын блізкай да іх, чым далёкая старажытнасць (далёкая не толькі ў часе, але і ў прасторы), яны шукалі карані сучаснай ім сітуацыі. Правільна заўважыла A. А. Семянчук, што «сярэднявечныя летапісцы апісвалі знешні бок падзей»1, таму ім не былі ўласцівы маралізатарства, духоўныя пошукі і нават звароты да ранняга хрысціянства ці біблейскай гісторыі, якія назіраліся ў дзеячаў Адраджэння, Рэфармацыі, рэлігійных палемістаў канца Сярэднявечча і пачатку Новага часу. Трэба ўлічваць і мэты стваральнікаў (аўтараў і заказчыкаў) летапісаў і хронік.
Тым не менш у беларускалітоўскім летапісанні можна сустрэць і пэўныя элементы маралізатарства пры выкарыстанні біяграфій ці дзеянняў знакамітых асоб Антычнасці (цароў, імператараў) для характарыстык дзеячаў сярэднявечнай гісторыі (вялікіх князёў, князёў). Тыповыя прыклады параўнанні жорсткасці, крыважэрнасці вялікага князя літоўскага Трайдзена з Антыёхам IV, Ірадам I і Неронам: «Н будучы там на кнеженн, велнкне валькн
' Семянчук A. А. Беларускалітоўскія летапісы і польскія хронікі. Гродна : ГрДУ, 2000. С. 22.
117
чыннл з ляхн н з русю, н з мазовшаны, н завжды зыскнвал, н над землямн нх снлные окрутенства чыннл, што ннжен опнсуеть у рускон кронннцэ, нж горыпьш был тым землям н окрутненшын на ннх, ннжлн Антаох снрскнн н Нрод нерасалнмскнн, н Нерон рымскнн, шго так был окрутнын м валечнын»1. Падобныя яго параўнанні з гэтымі антычнымі персонамі мы знойдзем не толькі ў летапісе Рачынскага, але і ў летапісах Красінскага, Румянцаўскім, Археалагічнага таварыства, Еўраінаўскім, «Хроніцы Быхаўца»2. Усе тры антычныя манархі, якія заплямілі сябе масавымі жорсткімі забойствамі людзей, мелі выключна адмоўную рэпутацыю ў хрысціянскай традыцыі. Аб крывавых і жудасных рэпрэсіях язычніка Антыёха IV Эпіфана супраць монатэістаўіўдзеяў беларускія летапісцы маглі даведацца з першай кнігі Макавейскай Бібліі (якую і раіў чытаць Францыск Скарына), з «Іасіпона» ці са старажытнарускага перакладу твора самога Іосіфа Флавія. Ірад быў найбольш вядомы з гэтых адмоўных персанажаў любому хрысціяніну па Евангеллях, дзе ён апісваецца як забойца немаўлят ва Іўдзеі, сярод якіх, па яго разліках, павінен быў апынуцца і маленькі Ісус. А вось Нерон, калі зыходзіць з традыцый візантыйскіх перакладных хронік (Іаан Малала, Георгій Амартол) і старажытнарускага летапісання, вызначаўся як забойца апосталаў Пятра і Паўла. Звесткі з «Аналаў» Тацыта аб масавых рэпрэсіях Нерона супрайь хрысціян па ілжывым абвінавачванні іх у падпале Рыма ў 64 г., відаць, не былі вядомы аўтарам беларускалітоўскіх летапісаў (яны ёсць толькі ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай», дзе пасля «традыцыйнага» для летапісаў апавядання аб уцёках Палемона ад Нерона дадаецца своеасаблівае «дубліруючае» яшчэ адно апавяданне аб прычынах уцёкаў Палемона, у якім гаворыцца не толькі аб смяротным пакаранні апосталаў, але і аб тым, што Нерон «верных преследовал»; праўда, як і за што, не паведамляецца’).
Той жа Антыёх з рэпутацыяй крывавага забойцы выкарыстоўваецца ў шэрагу беларускалітоўскіх летапісаў для адмоўнай характарыстыкі (крыважэрства) князёў Андрэя Полацкага і Святаслава Смаленскага: «й сьехавшнся много лнха хрнстняном учнннлн, не похрестнянскн нн почеловеческн мучнлн людн немнлоставно, нмаючн запнралн в ызбах н зажмгалн, а нных людей под стену головамн клалн, ланцугн велнкнмн подннмаючн хоромы, н з заду людн жглн, а нных жонок н мужмков м малых деток на колье тыкалк, а нных мук не мочн выпнсатн, которын мукн хрестняном чнннлн. Такнх мук нн Антнох законопреступннк чнннл, как тын поганцы хрнстняном чнннлн»4. Гэта з Румянцаўскага летапісу, а вось у летапісах Рачынскага,