Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 217.
2Там жа. С. 229.
3Матвеенко В., ІЦеголева Л. Временнмк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментармн, указателн. С. 173.
4Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 226.
5 Мстрйн В. М. «Хроннка» Ноанна Малалы в славянском переводе. С. 184.
6 Салмйна A. М. Хроннка Константнна Манасснн как нсточннк Русского хронографа. С. 281.
7Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 226.
8Рымскі летапісец. С. 382—383.
’Там жа. С. 382.
146
нографе» нраблема з язычніцкай боскасцю Арэса вырашана паіншаму. Маці немаўлят (імя яе так і не названа) парушыла зарок цнатлівасці, «ко Ареову холму ндуіцн», а потым апраўдвалася, што «яко богь бысть с нею Арей»1. Такім чынам, тут наогул няма прызнання нейкага Арэса богам, хай і «бесовскнм».
У «Рускім хранографе» адсутнічае апісанне дэталей канфлікту паміж Ромулам і Рэмам: дзед Нумітар падарыў ім «нменіа обнліе» і «посла нхь на вселеніе», «н сего радн брань бысть межю нма н на бранн той Роумь оумре»2. Такім чынам, канфлікт выглядае як спрэчка зза «нмення», бо адразу ж паведамляецца, што Ромул дайшоў да «некоего градца» Палаціна, дзе і заснаваў «градь» Рым3. 3 дзеянняў Ромула як першага цара Рыма гаворыцца толькі пра тое, што ён засяліў заснаваны ім горад мноствам мужчын, жанчын і дзяцей з наваколля і «сотворн праздннкь вь месяць прнмовь, его же нарече Марть»4. Цікава, што ніякага тлумачэння назве гэтага месяца ў «Рускім хранографе» не даецца. А вось у славянскім перакладзе «Хронікі» Іаана Малалы яно ёсць: Ромул («Ромь царь») «сотворн церковь Арнн» і ў тым жа месяцы ўстанавіў свята «Арнн» і назваў гэты месяц «Мароть»5. Як бачым, у Іаана Малалы ёсць (хай і своеасаблівы) зварот да грэчаскай міфалогіі, а ў «Рускім хранографе» ў гэтым выпадку нават намёкі на язычніцкія вераванні рымлян старанна вычыпічаны.
Сінхранізацыя гісторыі Рыма з гісторыяй свяшчэннай біблейскай у «Рускім хранографе» пачынаецца менавіта ад царствавання Ромула (значыць, з самага яе пачатку): «Царство Ромяла перваго царя Рнму н о созданін Рдма града, егоже начало царства бысть в лето 12 Незекіа, царя Нюдейска»6.
У «Рускім хранографе» пералічаны імёны ўсіх сямі цароў Рыма. Характэрна, што аб іх дзейнасці, апроч праўлення Ромула і Тарквінія Ганарлівага, нічога не паведамляецца. Зрэшты, у славянскім неракладзе «Хронікі» Малалы нават і гэтага не было толькі паведамленне, што пасля Ромула было шэсць цароў, з апісаннем звяржэння апошняга з іх7.
Можна меркаваць, што следам за візантыйцам Манасіяй стваральнікі «Рускага хранографа» яўна не збіраліся выкарыстоўваць «язычніцкі элемент» апавяданняў аб рымскіх царах (дзеянні Нумы Пампілія, Анка Марцыя), што ўзыходзіць да Ціта Лівія. Але не толькі. Натуральна, сэнс рэформ Сервія Тулія (асабліва цэнтурыятнай рэформы, якая прадугледжвала права голасу для плебеяў на цэнтурыятных каміцыях’), ды яшчэ праведзеных самім ца
'Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 226.
2Там жа.
3 Там жа. С. 226227.
4Там жа. С. 227.
5 Нстрйн В. М. «Хроннка» Ноанна Малалы в славянском переводе. С. 186.
6Руссшй хронограф. Ч. 1. С. 226.
1 Нстрйн В. М. «Хроннка» Лоанна Малалы в славянском переводе. С. 191192.
8 Тнт Лнвнй. Лсторня Рнма от основання города. Т. 1. С. 4849.
147
ром, быў абсалютна не зразумелы сярэднявечнаму інтэлектуалу. Аб Сервію ў «Рускім хранографе» паведамляецца толькі тое, што ён быў быццам народжаны рабыняй, «мбо Рнмляны толкуется сервіе рабь»1. He прыцягнула ўвагі сярэднявечных храністаў і тое, што рымскія «цары» (reges) не перадавалі свае паўнамоцтвы ў спадчыну, а выбіраліся каміцыямі. Крыху дзіўна, што ніяк не асветлены абставіны смерці рымскіх цароў, што ў наступных сюжэтах аб імператарах Рыма займае даволі істотнае месца ў «Рускім хранографе». Зрэшты, загадкавае знікненне Ромула ці смерць Тула Гастылія ад маланкі Юпітэра з іх язычніцкім падтэкстам2 яўна былі б адкінуты храністам, але няма, напрыклад, і сюжэта аб забойстве Тарквінія Прыска. Затое ў «Рускім хранографе» распавядаецца аб забойстве Сервія Тулія («Тнліа») яго дачкой Леўкіяй і зяцем Тарквініем, прычым з даволі негатыўнымі адносінамі да забітага (відаць, зза яго нізкага паходжання): «Онм же едннымь советомь н разумомь оубійственнымь жнвота н властн акааннаго Тмліа лншають»3. Але, зразумела, ні слова аб тым, што Тарквіній Ганарлівы ўзурпіраваў царскую ўладу без выбараў каміцыямі.
Сюжэт звяржэння апошняга рымскага рэкса Тарквінія Ганарлівага («Таркнніа») у Ціта Лівія ўтрымлівае шмат апісанняў прароптваў, знакаў4, аднак з іх мноства ў хранографе ўпамінаецца толькі знаходка чалавечай галавы на месцы закладкі храма Юпітэру Капіталійскаму5. Зразумела, у тэксце «Рускага хранографа» ні аб Юпітэру, ні аб яго храме не гаворыцца там сказана: «Церковь вь Рнме восхотевшю здатн»6. Але сэнс гэтай знаходкі патрабаваў тлумачэння, і тут у хранографе мы знаходзім адзін з нешматлікіх «слядоў» язычніцтва старажытных рымлян: «Еньтнннріе, нскусный н знаменемь смотрнтель, рече, яко градь сей глава многымь языкомь будеть». Па тэксце гэта прадказанне ідзе як вынік набыцця рымлянамі Сівіліных кніг («...кннгн же быша спасеніе граду») пасля таго, як цар «волхвы вопроснвь нскусныа»7.
Даволі лаканічна ў «Рускім хранографе» распавядаецца аб ганебных паводзінах царскага сына як прычыне звяржэння царскай улады: «Понеже безаконнова сынь Таркуніевь н Лукые посрамн целомудренную, Колатннову жену, тогда оубо всн Рнмляне обшнмь советомь разореніе оувешавають державе царской»8. і зноў нічога не сказана аб злоўжываннях Тарквінія ўладай (рэпрэсіі супраць патрыцыяў, прыніжэнне ролі сената і каміцый і г. д.) як
'Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 227.
2Тнт Лнвнй. йсторня Рнма от основання города. Т. 1. С. 24, 38.
3Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 227.
4Тнт Лнвнй. йсторня Рнма от основання города. Т. 1. С. 5859.
’Русскнй хроноіраф. Ч. 1. С. 227.
6 Там жа.
7Там жа.
8Там жа.
148
аб галоўных прычынах яго звяржэння. Зрэшты, тое, што было зразумела рымляніну ў часы Лівія, чалавеку Сярэднявечча растлумачыць было надзвычай складана, бо давялося б гэта рабіць паза межамі засвоеных ім сацыяльных каардынат і сувязей.
Аб наступным абранні рымлянамі консулаў у тэксце «Рускага хранографа» сказана так: «Да пзбнрають на всяко лето конснліе, еже есть советннкн; потом же Еллннн нарекоша нпаты»1. Лацінскі тэрмін «консулы» атрымлівае тут грэчаскую (па сутнасці, візантыйскую) інтэрпрэтацыю. «Н первее прнать нпатскнй сань Вруть, Маркневь сынь, моужа благородна н богата», распавядаецца далей у тэксце хранографа. Даволі нечаканым выглядае сюжэт аб абранні консулам менавіта Брута — ён першым заклікае народ да звяржэння Тарквінія, і гэта пададзена як выкананне ім прароцтва дэльфійскага аракула. Распавядаецца аб візіце ў «Делфусь» сыноў Тарквінія, а з імі і Брута, які ўтрымліваўся пры царскім двары пасля забойства яго бацькі Тарквініем. Сказана і пра Апалона: «Онн же оубо дармн почмтаю'гь Аполона»2.
Падрабязна ў тэксце пададзены дэталі наведвання «Делфуйскаго храма» (у прыватнасці, абавязковыя дары Апалону), акцэнт зроблены на пытанні аб тым, хто будзе мець уладу над Рымам. У адпаведнасці з адказам («той, хто першы пацалуе маці») Брут выконвае прароцтва і адразу ж склікае натоўп народу для звяржэння Тарквінія3. Нечаканым у гэтым сюжэце з’яўляецца не столькі «навізна» ў параўнанні з працамі рымскіх гісторыкаўкласікаў, колькі непрыхаваны язычніцкі сэнс самога сюжэта. Відавочна, стваральнікі «Рускага хранографа» ішлі за нейкай візантыйскай крыніцай, але самае паказальнае тое, што тут не праводзілася «люстрацыя язычніцтва», тыповая для абсалютнай большасці сюжэтаў, звязаных з антычным язычніцтвам. Па сутнасці, хіба што Апалон не называецца богам, але яго храм у Дэльфах нават не перайменаваны ў «царкву». Чаму? Канешне, прароцтва за дары, за золата (што прысутнічае ў сюжэце) — элемент яўна негатыўны, затое прымальны ддя хрысціянскай характарыстыкі язычніцкай практыкі. Але ўсё ж нам цяжка зразумець задуму сярэднявечнага гісторыка з яго хрысціянскай ментальнасцю, які ўставіў такі эпізод у свой тэкст. А гэта адзіны сюжэт у «Рускім хранографе» з гісторыі рэспубліканскага Рыма (дакладней, з гісторыі рымскай цывітас), бо далей адразу ідзе глава «О кесарн йоулін»4.
Такім чынам, відавочна амаль поўная адсутнасць у «Рускім хранографе» інтарэсу да таго перыяду рымскай гісторыі, які сучасныя гісторыкі вызначаюць як Рымскую рэспубліку. Тут праяўляецца яўны ўплыў візантыйскай гістарычнай традыцыі — такую ж сітуацыю можна назіраць, напрыклад,
'Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 227.
2Там жа. С. 228.
3 Там жа.
4Там жа.
149
у «Хроніцы» Георгія Амартола, якая была одной з важнейшых крыніц па сусветнай гісторыі для старажытнарускага летапісання. Відавочна, што адна з галоўных прычын такога адбору матэрыялу па рымскай гісторыі візантыйскімі, старажытнарускімі гісторыкамі і аўтарамі «Рускага хранографа» заключаецца ў кардынальнай ментальнай іншасці чалавека класічнага антычнага соцыуму ў параўнанні з чалавекам Сярэднявечча. Сама гэта іншасць (сістэмы каштоўнасцей, сацыяльных каардынат, сэнсу жыцця, нават паводзінных стэрэатыпаў і ўстановак) абумоўлівалася прынцыповым адрозненнем сувязей людзей у соцыуме: у рымскай цывітас (рэспубліцы) панавалі адносіны роўных паміж сабой у правах і перад законам грамадзян, у сярэднявечным соцыуме адносіны панавання падпарадкавання. У перыяд Рымскай імперыі адбыўся пераход ад першага з названых тыпаў сацыяльных адносін да другога. Рэжым прынцыпату (ад Актавіяна Аўгусга з яго крывадушным лозунгам «аднаўлення рэспублікі» да праўлення дынастыі Севераў) уяўляў сабой паступовае ператварэнне грамадзян Рыма ў падданых імператараў пад прыкрыццём дзяржаўных рэспубліканскіх устаноў, якія крок за крокам саступалі сваю ролю ў дзяржаве імператарскай адміністрацыі з чыноўнікаў, якія прызначаліся, а не выбіраліся. Гісторыя цывітас як супольнасці грамадзян, матывы сацыяльных працэсаў у ёй, прычыны канфліктаў і да т. п. былі (у сваёй большасці) незразумелымі людзям Сярэднявечча, якія жылі ў абсалютна іншай сістэме адносін паміж людзьмі ў грамадстве. Такую гісторыю было нашмат цяжэй «адаптаваць» да сярэднявечнага чытача, чым, напрыклад, гісторыю Траянскай вайны, заваяванні цара Аляксандра Македонскага ці палацавыя перавароты і змовы ў Рыме (сюжэты, папулярныя ў сярэднявечных хроніках і іншых гістарычных творах). Легендарныя сюжэты аб траянскім паходжанні заснавальнікаў Рыма, гісторыя Ромула і Рэма («Рома н Ромнла») таксама былі папулярнымі ў гістарычных працах Сярэднявечча, у тым ліку і на Русі. Нямала месца ім адведзена і ў «Рускім хранографе» (главы 107—109)1.