Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
Аповед аб Юлію Цэзару ўтрымлівае ў «Рускім хранографе» ў асноўным «тлумачэнні» паходжання яго імя. Разам з галоўнай, ужо названай версіяй (выцягнуты пры родах з разрэзанага чэрава маці) выкладаюцца яшчэ дзве. Адна з іх мае яўна рускую этымалогію: «Друзін же лаголють, яко главную косу Рнмляне зовуть кесаря, Кесарь же оубо наречень бысть Гайе, нже Ноуліе, яко доброкось н частокось»2. Трэцяя версія зводзіць паходжанне імя «Кесарь» да «роднтеля» Юлія Цэзара або да «прадеда» кесараў, які «прехрабрь явнвся, яко егда Рнмляне с Кархндоняны боряхуся» і ў баі пранізаў дзідай ворага, які сядзеў на слане («елефанте»), «н огь сего нме кесарьское красное знаніе, кесарн бо елефанте Фнннкіяны нарнчються»3. Цікава, што ва ўсіх гэтых версіях
‘Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 225227.
2Там жа. С. 228.
3Там жа.
150
няма нават намёку на траянскае паходжанне Юлія Цэзара ад Юла. Больш за тое, далей праводзіцца паралель з Аляксандрам Македонскім: у Юлія Цэзара, быццам, таксама быў дзіўны конь, які дазваляў садзіцца на яго толькі яму, «якоже Александра конь Волуяглава»1.
I толькі ў некалькіх радках выкладаюцца дзеянні Юлія Цэзара: «нзбнвь нпаты н вооружнся на Магна н победнвь оубм его во Егнпте н едннь облада Рымськымн скынетры co многою гордынею н буестню, тем н днктаторь нарецашеся, смрече еднновластец»2. Паўнамоцтвы яго як дыктатара ў Рымскай рэспубліцы выкладзены тут даволі дакладна, аднак указваецца, што такую ўладу ён меў 18 гадоў3. Узгадваецца рэформа календара. Распавядаецца толькі пра адзін паход Юлія Цэзара у Александрыю, дзе ён «дасть Клеопатре царство Егнпетьское», а сама Клеапатра нарадзіла ад яго сына4. Але чытачу «Рускага хранографа» каротка паведамлялася, што Цэзар атрымаў шматлікія перамогі «н Рнмськую крепость даже до самыхь Гаднрь н до солнечныхь востокь распространн»5. Разам з тым Юлію Цэзару (ці яго часу) прыпісваюцца больш познія падзеі (з часоў другога трыумвірату і Актавіяна Аўгуста). Нібыта пры ім «Нюден начаша нматн оть Рнмськыхь болярь н поставьлятн оу себе четверовластннкы царя» і паставілі царом Ірада. Але Ірад быў прызнаны ў Рыме «саюзным царом» толькі пасля смерці Цэзара ў 40 г. да н. э., а поўную ўладу ва Іўдзеі атрымаў толькі пасля перамогі над Антыгонам з Хасманеяў у 37 г. да н. э.6 Тэтрархі ва Іўдзеі з’явіліся пасля смерці Ірада па яго завяшчанні, якое трэба было зацвердзіць у Рыме ў адпаведнасці з яго статусам «саюзнага цара»7. Да часоў Юлія Цэзара аднесены твор па гісторыі Рыма Ціта Лівія («Лувнось нсторнкь») і паэма Вергілія «Энеіда» («Повесть о Енім н о плененім Тройскомь»)8. Нейкім чынам гісторыя пра Энея звязваецца з часам жыцця Юлія Цэзара, аднак і тут не даходзіць нават да намёку на траянскія карані роду Юлія Цэзара.
Галоўнай прычынай забойства «добропобедного крепкосердого кесаря» абвяшчаецца зайздрасць, якая апісваецца даволі эмацыянальна (люты звер, які не мае літасці да нікога). Забойцамізайздроснікамі ў хранографе названы толькі два чалавекі «Коваасій» і «Вруть»9.
1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 228.
2 Там жа.
1 Там жа.
4 Там жа. С. 229.
5Там жа.
ьревякоК. А., ФедосйкВ. А. Преднсловне//Носнф Флавнй. йудейская война. С. 10.
7Там жа. С. \\;Лйвшйц Г. М. Классовая борьба в Пудее н восстання протнв Рнма. С. 99, 200.
’Русскяй хронограф. Ч. 1. С. 229.
’Там жа.
151
Трэба адзначыць, што ўжо з выкладання праўлення Юлія Цэзара пачынаецца сінхранізацыя гісторыі хрысціянства з «Рымскім царствам». Пакуль што гэта перадгісторыя хрысціянства, якая не адпавядае гістарычным рэаліям (Ірад, тэтрархі ва Іўдзеі). Найбольш цеснае перапляценне гэтых дзвюх сюжэтных ліній прысутнічае ў аповедах хранографа аб праўленнях Аўгуста і Тыберыя.
Некалькі дзіўным выглядае пераход ад главы аб Юлію Цэзару да главы аб Аўгусту. Паведаміўшы, што «скнпетры» ад Цэзара прыняў яго «сестрнчншь», храніст кідаецца ў этымалагічныя разважанні: «Н Кесарь наречень бысть Севасть, сне нмя нме до осмаго лета возраста, потомь же Августь наречень бысть»1. Яшчэ ў XIX ст. у Расіі кожны гімназіст, які ўжо быў знаёмы з асновамі старажытнагрэчаскай і лацінскай моў, ведаў, што грэчаскае ІеРасттбц на латыні і значыць якраз Augustus2. Вялікае сумненне, што такога перакладу не ведалі візантыйскія гісторыкі, працы якіх выкарыстоўвалі складальнікі «Рускага хранографа». Ва ўсходняй частцы Рымскай імперыі ў афіцыйнай тытулатуры імператараў лацінскі тэрмін Augustus перадаваўся менавіта як LePaoTog. Аб гэтым кажуць, напрыклад, так званыя «лібелы» афіцыйныя пасведчанні, якія выдаваліся жыхарам імперыі пасля здзейсненага імі абавязковага ахвярапрынашэння рымскім багам пры Дэцыю ў сярэдзіне III ст. Там імператар «Гай Месій Квінт Траян Дэцый» тытулуецца як Ашократород. Kaicapog і Zepaoxog3. Гэта значыць, нюансы перакладу тытулатуры імператараў Рыма, а затым і Візантыі (дзе латынь саступіла месца грэчаскай мове ў дзяржаўных дакументах) мелі даўнюю традыцыю і наўрад ці тут дапускалася б блытаніна.
Сапраўднае імя Аўгуста (Актавій) называў ледзь не кожны рымскі гісторык, які пісаў аб ім, ад Святонія да Яўтропія і Аўрэлія Віктара4. Народжаны ў 63 г. да н. э. Гай Актавій Фурын стаў Гаем Юліем Цэзарам Актавіянам па завяшчанні Юлія Цэзара, у якім 17гадовы юнак (унук сястры Цэзара) быў усыноўлены і такім чынам перайшоў у род Юліяў, захаваўшы ў новым імені ўказанне на сваю прыналежнасць да роду Актавіяў (Актавіян)5. Цікава, што нават у вядомай яшчэ ў Кіеўскай Русі перакладзенай візантыйскай «Хроніцы» Георгія Амартола ўказана, што «Август Кесарь» «Октавнев сын», і падрабязна растлумачаны сэнс тэрміна «Севаст» з паралеллю з
1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 229.
2Вейсман A. А. Греческорусскнй словарь. М. : Греколатннскнй кабннет Ю. А. Шнгалнна, 1991 (репрннт 1899 r.). С. 1124—1125; Lidell H.G., Scott R. A GreekEnglish Lexicon. Oxford, 1996. P. 15871588.
2Meyer P. M. Die Libelli aus der decianishen Christenverfolgung. Berlin, 1910. S. 5, 11.
4Светоннй Гай Транквнлл. Жнзнь двенадцатн цезарей. С. 3840; Евтропнй. Краткая нсторня от основання города // Рнмскне нсторнкн IV века. С. 44; Секст Аврелнй Внктор. О цезарях // Рнмскне нсторнкн IV века. С. 77.
5Шйфман Н. Ш. Цезарь Август. С. 9, 34.
152
тэрмінам «Август»1. У «Рускім хранографе», магчыма, замест 18гадовага ўзросту пры перамене імя памылкова названы васьмігадовы, але няведанне ў тытулатуры тэрмінаў ІеРастб^ і Augustus пры павышанай увазе да тэрміна Кесарь з’яўляецца, відаць, хібам у ведах складальнікаў (аднак тут назіраецца арыгінальная спроба тлумачэння незразумелых тэрмінаў).
Пры параўнанні тэкстаў «Хронікі» Манасіі і «Рускага хранографа» A. М. Салміна прыйшла да высновы, што ў 110й главе хранографа, прысвечанай Актавіяну Аўгусту, толькі ў заключнай яе частцы выкарыстоўваўся тэкст названай візантыйскай хронікі2. Менавіта адтуль у хранограф трапіў эпізод з запіскай Мецэната («Мнннкіе») да Аўгуста: «Спыніся, кат!» («Оубійце, престанн, судя!»), вядомы ад Дыёна Касія'. Гэта ілюструе адну з дзвюх галоўных характарыстык Аўгуста ў хранографе: «Сей ярь бе н гневлнвь»4. Другая заключаецца ў юрлівасці Аўгуста, але перададзена не паводле Святонія, a праз маляўнічую гісторыю аб адмове ад заляцанняў Актавіяна да чужых жонак пасля дзёрзкага ўчынку нейкага Афінадора (які прыбыў са зброяй да імператара ў закрытым паланкіне замест жанчыны5).
На пачатку 110й главы распавядаецца аб другім трыумвіраце, але названы імёны толькі двух трыумвіраў: самога Аўгуста і Антонія; Эмілій Лепід нідзе не ўзгадваецца. Адзначаецца, што «трн оума сін тріе строяху Рнмськую власть»6. Далей гаворка вядзецца аб сувязі Антонія з Клеапатрай, пасля чаго той «понде на Рймляны сь Клеопатрою»7. А потым ідзе неверагодны пасаж аб сустрэчным паходзе Аўгуста, які скончыўся бітвай на моры. Аўгуст «Рнма деля н прнобнденна радн сестры своея» выдае сваю сястру замуж «за стратнга Агрнпа, Нродова сына», з якім і адпраўляецца ў свой пераможны паход8. Істотная неадпаведнасць рэаліям тут у тым, што Актавія, сястра Актавіяна, сапраўды была замужам за Маркам Антоніем і той кінуў яе зза Клеапатры, але пасля гэтага Актавія больш замуж не выходзіла9. Больш за тое, у Ірада I сярод яіо шматлікіх сыноў не было сына з імем Агрыпа, а наступныя царымарыянеткі Іўдзеі Агрыпа I і Агрыпа II даводзіліся Іраду ўнукам і праўнукам адпаведна (па лініі сына Ірада Арыстабула, пакаранага смерцю ўласным
' Матвеенко В., ЕЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 174.
2Салмйна A. М. Хроннка Константнна Манасснн как нсточннк Русского хронографа. С. 282.
3Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 230; Шйфман П. Ш. Цезарь Август. С. 143.
4Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 230.
5 Федорова Е. В. Нмператорскнй Рнм в лнцах. М.: йздво Моск. унта, 1979. С. 230.
6Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 229.
7Там жа.
8Там жа. С. 229230.
^ Федорова Е. В. ймператорскнй Рнм в лнцах. С. 6971.
153
бацькам)1. Першы з іх быў царом Іўдзеі ў 4144 гг. н. э., а другі у другой палове I ст. н. э.2, значыць, у момант бітвы пры Акцыі ў 31 г. да н. э. іх яшчэ не было на свеце. Аднак вырашальную ролю ў перамозе пры Акцыі, сапраўды, адыграў Агрыпа, але іншы Марк Віпсаній Агрыпа, сябра Актавіяна яшчэ з юнацтва і жанаты на Марцэле, дачцы Актавіі (сястры Актавіяна) ад яе першага шлюбу. Марк Віпсаній Агрыпа ў адрозненне ад Актавіяна меў несумненны палкаводчы талент, і менавіта ён атрымаў важнейшыя перамогі для Актавіяна1.
Чым была выклікана такая неадпаведнасць апавядання ў «Рускім хранографе» гістарычным рэаліям і антычным крыніцам? Хутчэй за ўсё, яе можна растлумачыць карыстаннем аўтарам гэтага пасажу ў хранографе тымі крыніцамі, якія ён меў. Магчыма, імі былі новазапаветныя «Дзеянні святых апосталаў» (дзе ўпамінаецца Аірыпа I у сувязі са следствам па справе апостала Паўла) і старажытнарускі пераклад «Іўдзейскай вайны» Іосіфа Флавія. У тэксце Іосіфа гаворыцца аб усіх вышэйназваных Агрыпах, аднак Віпсаній Агрыпа коратка ўзгадваецца толькі ў аіюведзе аб дагаджанні Ірада I перад Актавіянам пасля бітвы пры Акцыі ў кантэксце фразы аб тым, што Ірад мог лічыць сябе «первым любнмцем Августа после Агрнппы н любнмцем Агрнтгпы после Августа»4. Без дадатковай інфармацыі з іншых антычных крыніц аўтар (ці аўтары) хранографа наўрад ці мог дакладна высветліць, які гэта Агрыпа. А празмерна ранняя сінхранізацыя гісторыі хрысціянства, дакладней яго перадгісторыі (што бачна па аповедзе аб часах Юлія Цэзара), цалкам магчыма, і прывяла храніста да памылковай трактоўкі асобы Агрыпы (канешне, з улікам выкарыстання ім нейкіх крыніц аб барацьбе Актавіяна з Маркам Антоніем).