Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
1 Салмйна A. М. Хроннка Константнна Манасснн как нсточннк Русского хронографа. С. 282.
2Федосйк В. А. Хрнстнанство н крнзнс рнмсккх полнсных ценностей // Хрнстпанскне ценностп в современной культуре (к 2000летню хрнстнанства) : в 2 ч. Мннск : НЦ УП Гама5, 2001. Ч. 1. С. 10.
3 Салмйна A. М. Хроннка Константнна Манасснн как нсточннк Русского хронографа. С. 282.
4Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 256.
5Там жа. С. 256257; Матвеенко В., ІДеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 246248.
6Русскнйхронограф. Ч. 1. С. 257; Матвеенко В., ІЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 247.
166
Сам жа Септымій Север паказаны ў «Рускім хранографе» зусім не ў рэчышчы антычнай гістарыяграфіі (такіх яе прадстаўнікоў, як Герадыян, Элій Спартыян, Яўтропій, Аўрэлій Віктар) з яе акцэнтам на лютасці імператара, яго расправах з сенатарамі, на ўмацаванні яго аднаасобнай улады. У хранографе гаворыцца аб захапленні Севера чытаннем грэчаскіх і лацінскіх кніг, аб яго мудрасці і разважаннях аб уладзе. Распавядаецца і аб тым, што «судяше народь до полудне н потомь, вседь на коня, яздяше м по снхь нзмывашеся вт> купелн» перад вячэрай, каб, прачнуўшыся, зноў узяцца за чытанне кніг1. Зразумела, сярэднявечнаму аўтару і яго чытачам былі нецікавымі і, галоўнае, незразумелымі адносіны рымскага імператара з сенатам, наяўнасць асобнай казны імператара (фіска) і казны дзяржавы пад кантролем сената (эрарыя), існаванне імператарскіх і сенацкіх правінцый і іншыя элементы таго, што з’яўлялася сутнасцю рэжыму прынцыпату, які пазбаўляўся ад рэшткаў «фігавага лістка» рэспубліканскіх устаноў менавіта пры Северах. Унутраная палітыка Септымія Севера не асвятляецца, затое ахарактарызаваны асноўныя напрамкі яго знешняй палітыкі войны ў Парфіі і Брытаніі2. Складана меркаваць, што з’яўлялася крыніцай для «Рускага хранографа» ў гэтым выпадку, але можна заўважыць, што апавяданне аб жыцці насельніцтва Брытаніі ў балотах (праўда, не такое маляўнічае, як у хранографе) ёсць у Герадыяна'. Аднак ні там, ні ў Элія Лампрыдыя, ні ў Яўтропія, ні ў Аўрэлія Віктара нічога не гаворыцца аб агульнасці жонак і «колесннцах четверных» у жыхароў «острова Вретанійскаго», аб чым маляўніча распавядаецца ў «Рускім хранографе»4.
Асновай кароткіх аповедаў аб Антаніну Каракалу, Макрыну і Геліягабалу ў «Рускім хранографе» з’яўляецца «Хроніка» Георгія Амартола5. Прычым калі апавяданні Георгія Амартола аб Каракалу і Геліягабалу ў хранографе выкладзены ў скарочаным варыянце, то гісторыя Макрына скапіравана цалкам. Зразумела, нічога не сказана аб наданні Каракалам праў рымскага грамадзянства амаль усяму свабоднаму даросламу мужчынскаму насельніцтву Рымскай дзяржавы (што гэта такое «правы грамадзяніна» для сярэднявечнага чалавека?).
Аб Геліягабалу акрамя паведамлення, што царстваваў ён «лета 3 н месяць 9», у «Рускім хранографе» распавядаецца надзвычай лаканічна: «Сей блудства радн м нечнстых деяній оубіень бысть»6. Па сутнасці, гэта толькі частка адной фразы з тэксту Георгія Амартола (які чыталі ў Старажытнай
1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 256.
2Там жа. С. 256257.
’Героднан. Нсторня. М. : РОСПЭН, 1996. С. 70.
“Русскмй хронограф. Ч. 1. С. 257.
5Там жа. С. 258; Матвеенко В., ІЦеголеваЛ. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 249.
6 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 258.
167
Русі), дзе на прыкладах гомасексуалізму Геліягабала паказваецца яго «блудная страсть»1. Такія падрабязнасці выключаны з тэксту ў «Рускім хранографе». Хутчэй за ўсё, тут мела месца своеасаблівая маральная цэнзура стваральніка (ці стваральнікаў) хранографа, абумоўленая яго хрысціянскай ментальнасцю. Характэрна, што і ў хранографе, і ў Георгія Амартола нічога не гаворыцца аб імені Геліягабала (Элагабала), якое выводзілася ад пакланення богу Сонца, аб чым паведамлялі бадай што ўсе нехрысціянскія антычныя аўтары (Герадыян, Яўтропій, Аўрэлій Віктар, псеўдаАўрэлій, Элій Лампрыдый)2.
Апісанне праўлення Аляксандра Севера ў «Рускім хранографе» з’яўляецца калькай з тэксту «Хронікі» Георгія Амартола’. У антычнай гістарыяграфіі існавалі дзве тэндэнцыі ў ацэнках яго праўлення. Адна з іх — паказ яго ўзорным правіцелем, асабліва ў сферы ўнутранай палітыкі. Такая канцэпцыя была найбольш поўна аргументавана Эліем Лампрыдыем (або кімсьці, хто схаваўся пад гэтым імем сярод «Аўтараў жыццяпісаў Аўгустаў»), які ставіў Аляксандра Севера ў прыклад «велнчайшему Константлну»4. Прымыкаў да яго і Аўрэлій Віктар, які сцвярджаў, што Аляксандр «оставнл государство укрепленным co всех сторон»5. Другая тэндэнцыя заключалася ў больш памяркоўнай ацэнцы вынікаў праўлення Севера: добры правіцель, але занадта залежны ад волі сваёй маці Мамеі6.
У візантыйца Георгія Амартола і ў «Рускім хранографе» ў апісанні праўлення апошняга прадстаўніка дынастыі Севераў не прыводзіцца ніводнага добрага дзеяння імператара, а, наадварот, гаворыцца аб небывалым да яго голадзе ў Рыме, калі даходзіла да людаедства, і аб ганебным паражэнні ў вайне з персамі, якое прывяло да забойства імператара рымскімі воінамі7. Калі Георгій Амартол называе Аляксандра «Маммеевым сыном», то ў «Рускім храноірафе» гэта ацэнка яшчэ больш гіпертрафіруецца ў называнні імператара «Александром Мамнаннным». Дзіўна, што такая адмоўная характарыстыка даецца
1 Матвеенко В , ІЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 249.
2Героднан. Всторня. С. 96; Евтропнй. Краткая нсторня от основання города. С. 57 ; Секст Аврелнй Внктор. О цезарях. С. 99 ; Секст Аврелнй Внктор. Нзвлечення о жнзнн н нравах рнмскнх нмператоров. С. 144 ; Элнй Лампрнднй. Антонпн Гелногабал // Вестн. древней нсторнн. 1958. № 2. С. 281.
’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 258 ; Матвеенко В , ІЦеголева JI. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 249.
4Элнй Лампрнднй. Александр Север // Вестн. древней лсторнн. 1958. № 3. С. 260261.
5Секст Аврелнй Внктор. О цезарях. С. 100.
‘Секст Аврелнй Внктор. Мзвлечення о жнзнн н нравах рнмскнх нмператоров. С. 145 ; Героднан. Нсторня. С. 117.
7Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 258 ; Матвеенко В., ІДеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 249.
168
нягледзячы на наступную інфармацыю ў абедзвюх сярэднявечных крыніцах аб «почнтанмн» Аляксандрам Северам хрысціян (у «Рускім хранографс» гэта ўзмоцнена дадаваннем фразы аб хрысціянах: «н многн нмеяше вь полате»)1. Відаць, асновай сюж.эта ў Георгія Амартола быў тэкст «Царкоўнай гісторыі» Яўсевія Кесарыйскага, дзе якраз гаворыцца, што «дом» Аляксандра складаўся «большей частью нз веруюіцнх»2. Але гэта фраза дакладней перададзена ў «Рускім хранографе», што дазваляе меркаваць аб тым, што яго аўтары таксама карысталіся творам Яўсевія. У абедзвюх аналізуемых сярэднявечных крыніцах няма звестак аб наяўнасці выявы Хрыста ў хатнім храме Аляксандра Севера, аб яго намеры пабудаваць храм Хрысту, таксама як і аб вырашэнні імператарам спрэчкі паміж хрысціянамі і карчмарамі на карысць першых. 3 антычных аўтараў гэту інфармацыю даваў толькі Элій Лампрыдый3. Значыць, гэта язычніцкая крыніца не была выкарыстана. Затое, ідучы за Яўсевіем, абедзве сярэднявечныя крыніцы звяртаюцца да асобы Арыгена для паведамлення аб тым, што ён сустракаўся з маці Аляксандра Мамеяй, жанчынай «благочестнвой»4.
Можна заўважыць, што для сярэднявечных гісторыкаў былі чужымі разважанні познерымскіх калег аб стане Рымскай дзяржавы, яе магутнасці або слабасці пры тым ці іншым імператару, аб іх спробах умацаваць дзяржаву або аб дзеяннях, якія прывялі да аслаблення Рыма. Толькі асобнымі штрыхамі адлюстраваны быццам выхапленыя з кантэксту некаторыя гістарычныя падзеі, якія ўяўляюцца нам (ды ўяўляліся так і антычным гісторыкам) няважнымі, неістотнымі для лёсаў Рымскай імперыі. Але гэта ментальнасць людзей Сярэднявечча. Гісторыя імператарскага Рыма схематычна выкладзена па перыядах праўлення імператараў пералічаны амаль усе з іх, што не зусім тыпова для сярэднявечных твораў такога кшталту. Затое абавязковым (як у «Рускім хранографе», так і ў выкарыстаных у ім візантыйскіх хроніках Георгія Амартола і Манасіі) з’яўляецца акцэнт на абставінах прыходу да ўлады рымскіх імператараў і іх смерці ці звяржэння. Гэта дазваляе ў пэўнай ступені зразумець логіку адбору гістарычных фактаў сярэднявечнымі храністамі.
Сучаснага гісторыка, несумненна, шакіруе спосаб адлюстравання ў «Рускім хранографе» так званага «крызісу III стагоддзя»: просты пералік імёнаў імператараў і абставін захопу і звяржэння ўлады, пры гэтым надзвычай мала гаворыцца аб знешнім ціску на імперыю, які паставіў яе на мяжу
1 Русскмй хронограф. Ч. 1. С. 258; Матвеенко В., ІДеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 250.
2 Евсевнй Памфнл. Церковная нсторня. С. 279.
3Эляй Лампрндяй. Александр Север. С. 248, 253, 256.
4Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 258; Матвеенко В., ІЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарян, указателя. С. 249.
169
пагібелі. Гэта катастрофа, па сутнасці, ігнаруецца. Абсалютна не бачна амаль поўнага распаду дзяржавы, разлютаванай барацьбы ў Рымскай імперыі (апроч канстатацыі імёнаў пераможцаў ва ўсобіцах). Hi слова не гаворыцца ні аб Пальмірскім царстве на ўсходзе імперыі, ні аб Гальскай імперыі на яе захадзе. Знешняя палітыка пададзена як барацьба з набегамі «скнфов» ды войны з Персіяй. Затое падрабязна выкладаюцца падзеі хрысціянскай гісторыі.
«Век салдацкіх імператараў» (дакладней палова стагоддзя з 235 па 284 г.) паказаны як бесперапынная чарга пераваротаў, але з абавязковым адзначэннем працягласці «царства» кожнага імператара ў «летах», а часта і ў месяцах. Параўнанне зместу «Рускага хранографа» і стараславянскага перакладу «Хронікі» Георгія Амартола даволі пераканаўча паказвае, што гэта візантыйская крыніца і была асновай для апавяданняў у «Рускім хранографе» пра «век салдацкіх імператараў» у рымскай гісторыі. Тым не менш у хранографе ў тэкстаснову ўнесены карэктывы, якія не толькі прывялі да скарачэння тэксту, але ў шэрагу выпадкаў істотна змянілі сэнс, у тым ліку і ў ацэнках імператараў.