Антычнасць вачыма Сярэднявечча
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 187с.
Мінск 2016
Уласна кажучы, устаўка гісторыі Траянскай вайны з наступным апавяданнем аб уцекачах з Троі, нашчадкі якіх заснавалі Рым, менавіта ўяўляецца
1 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 224.
2Там жа.
3Самтна A. М. Хронмка Константана Манасснн как нсточннк Русского хронографа. С. 281.
4 Матвеенко В., ІЦеголева Л. Временннк Георгня Монаха (Хроннка Георгня Амартола). Русскнй текст, комментарнн, указателн. С. 175.
5Там жа. С. 174.
142
храналагічна нелагічнай, бо для нас гэта неад’емная частка старажытнагрэчаскай гісторыі (Траянская вайна), а не рымскай. Але сярэднявечным храністам сама Траянская вайна была патрэбна якраз для абгрунтавання старажытнага траянскага паходжання рымлян. Для іх гэта частка ўжо рымскай гісторыі. Канешне, тут ужо не было язычніцкага арэолу героя Энея (сына багіні Венеры і чалавека Анхіса), што было асабліва важным у старажытнарымскай ідэалагічнай канструкцыі «рымскага міфа» з яго вывядзеннем імператарскага роду Юліяў ад траянскіх уцекачоў. Паказальна, што ў тэксце «Рускага хранографа» Эней і Анхіс не ўзгадваюцца пры апісанні Траянскай вайны. Гэта вельмі кантрастуе са старабеларускай версіяй «Рымскага летапісца», дзе Эней (разам з яшчэ адным траянцам Антэнорам) настойліва характарызуецца як «здраднік тройскн», якога цар Троі Прыям збіраўся забіць за заклікі да міру з грэкамі, і менавіта гэтыя два адчыняюць вароты грэкам'. Па сутнасці, старабеларускі тэкст «Рымскага летапісца» ў легендзе аб траянскім паходжанні рымлян насычаны антырымскай прапагандай, чаго яўна не мела візантыйская традыцыяг Калі «Рымскі летапісец» так і хочацца назваць «антырымскім», то «Рускі хранограф» у дадзеным выпадку ідзе іншым шляхам за візантыйскай традыцыяй.
Аповед аб пачатку рымскай гісторыі ў «Рускім хранографе» пачынаецца з уцёкаў з гінучай Троі Энея, сына Анхіса, з траянцамі (аб колькасці іх не паведамляецца). Невыразна сцвярджаецца (у рэзкім кантрасце з тым жа «Рымскім летапісцам»), што «Еньніа... нлн нзбегь нлн раздрешень бывь оть ратныхь»’. 3 негатыўным адценнем распавядаецца аб нейкім прароцтве для траянцаў, што прыбылі ў Італію, аб тым, іпто яны павінны заснаваць свой горад на тым месцы, дзе ўпадзе ад знямогі чатырохлапая жывёла (свіння)4. Гэты горад быў названы Альбай, але ён з’явіўся пазней — пры сыне Энея Асканію, бо быў «глас отнекуду»5. Тэрмін «лаціны» ў тэксце «Рускага хранографа» выводзіцца ад першага горада, які пачаў будаваць Эней з астатнімі прышэльцамі, Леоуна, названага ў гонар жонкі Энея «Лаоунін», «н сего радн страна она наречеся Латыя н елнцн вселншася в ней нменовашеся Латыне»6. Такая версія паходжання тэрмінаў «лаціны» і «Лацый» цалкам адрозніваецца ад версіі, напрыклад, старабеларускага варыянта «Рымскага летапісца», блізкай да тэксту
1 Рымскі летапісец. С. 380381; ФядосікВ. А. Узнікненне Рыма ў старабеларускім перакладзе «Рымскага летапісца» // Працы гістарычнага факультэта. Мінск : БДУ, 2006. Вып. 1. С. 141.
2Фядосік В. А. Узнікненне Рыма ў старабеларускім перакладзе «Рымскага летапісца». С. 142.
'Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 224.
4Там жа. С. 225.
5 Там жа.
6Там жа.
143
Ціта Лівія1, дзе лаціны аўтахтоны на чале з царом Лацінам. Ціт Лівій таксама выкладаў версію, што першым горадам, заснаваным уцекачамі з Троі, быў Лавіній, названы ў гонар Лавініі, дачкі цара Лаціна, якую той аддаў замуж за Энея2. Але ў «Рускім храноірафе» ні аб Лаціну, ні наогул аб аўтахтонах і ўзаемаадносінах з імі прышэльцаў з Троі не гаворыцца нічога.
У адрозненне ад твора Ціта Лівія, важнае месца ў «Рускім хранографе» займае тлумачэнне з’яўлення тэрміна «Італія». Для рымскага гісторыка было відавочным, што такога тэрміна ў далёкія легендарныя часы не існавала (ён стаў ужывацца з III ст. да н. э., але пад гэта паняцце не падпадала поўнач сучаснай Італіі «даальпійская Галія»). Для сярэднявечнага чытача тэрмін «Італія» быў звычным, а для візантыйца меў і дакладна вызначаны сэнс: сапраўдныя «рамеі» візантыйцы, а там, дзе сучасны яму Рым, жывуць не рымляне, а жыхары Італіі. У кантэксце канцэпцыі Канстанцінопаля як «новага Рыма» такая ўвага храністаў цалкам зразумелая. I ў «Рускім хранографе», і ў старабеларускім тэксце «Рымскага летапісца» бачны сляды адной (або некалькіх падобных) візантыйскай крыніцы ў тлумачэнні тапоніма «Італія». У абодвух гэтых сярэднявечных творах тэрмін выводзіцца ад імя Італа уладара «стран вечерннх» (відавочна, заходніх)3. Але калі «Рымскі летапісец» абмяжоўваецца кароткай канстатацыяй гэтага, то ў «Рускім хранографе» выкладаецца яшчэ і версія, якой прытрымліваюцца іншыя («друзін»), Паводле яе «велмкій мрое йраклнянннь» (г. зн. Геракл) у часы перагону валоў згубіў аднаго з іх і пры яго пошуках у Італіі пытаўся аб вале пагрэчаску, і зза няведання мовы мясцовым насельніцтвам краіну пачалі называць «Італія» ад тэрміна, які абазначаў вала4. Такога кшталту этымалагічная версія, вядомая ў Антычнасці лацінскім аўтарам, сведчыць аб знаёмстве з ёй візантыйскіх храністаў, а праз іх і стваральнікаў «Рускага хранографа».
Адразу пасля апавядання аб горадзе Леуне і жонцы Энея Лауніі ў «Рускім хранографе» ідзе паведамленне, што ў Альбе («Алве») пасля смерці Энея першым пасяліўся Асканій «оть Креоусы роднвыйся, діцере Пріамовы, царя Тройска»5. Так з’яўляецца арэол знатнасці (царскае паходжанне) для нашчадкаў Энея па жаночай лініі (маці дачка цара Прыяма). Для сярэднявечнага чалавека з хрысціянскай ментальнасцю гэта было цалкам зразумелым, бо ўпісвалася ў яго сістэму сацыяльных сувязей і каштоўнасцей. А галоўная лінія язычніцкага рымскага міфа (паходжанне ад багіні Венеры героя Энея) не адпавядала ні яго рэлігійным уяўленням, ні сістэме сацыяльных каардынат.
'Тнт Лнвнй. йсторня Рнма от основання города. М. : Наука, 1989. Т. 1. С. 1011; Рымскі летапісец. С. 381.
2 Тнт Лнвнй. йсторня Рнма от основання города. Т. 1. С. 11.
’Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 224225; Рымскі летапісец. С. 381.
4 Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 225.
5Там жа.
144
Але як быць з Лауніяй (Лавініяй), яшчэ адной жонкай Энея? Адказу на такое пытанне ў «Рускім хранографе» чытач знайсці не мог. Аднак інфармацыю аб Крэусе як жонцы Энея, што засталася ў Троі, можна было знайсці ў славянскім перакладзе тэксту раннесярэднявечнай візантыйскай «Хронікі» Іаана Малалы1. Малала (як і візантыйскія гісторыкі ХІХІІ стст. Іаан Занара і Іаан Цэц) мог карыстацца першымі не дайшоўшымі да нас кнігамі рымскага гісторыка Дыёна Касія2. Па Дыёну Касію (таксама як і па Аўрэлію Віктару), менавіта сын Крэусы Асканій з’яўляецца Юлам (продкам Юлія Цэзара)3. Іаан Малала таксама называе Асканія Юлам («Аскннтн Оулнн»)4. Але стваральнікам «Рускага хранографа», відаць, былі чужымі клопаты старажытнарымскіх канструктараў і прапагандыстаў «рымскага міфа», і яны не звярнулі ўвагі на істотны элемент траянскага паходжання рымлян. Хоць можна было б патлумачыць, выкарыстоўваючы і паведамленні візантыйцаў Малалы і Занары, што другой жонкай Энея была ўжо названая Лавінія5. Аднак калі ў «Рускім хранографе» не ўзгадваецца цар Лацін, то, натуральна, аб царскім радаслоўі нашчадкаў Энея ад яго шлюбу з дачкой Лаціна Лауніяй (Лавініяй) не магло быць і гаворкі. Стваральнікаў хранографа цікавіла толькі сувязь рымлян з царскім домам Троі.
Характэрна, што аўтараў «Рускага хранографа» зусім не зацікавіла персона легендарнага Юла, роданачальніка першай імператарскай дынастыі Юліяў. Радаслоўе цароў Альбы выкладзена надзвычай каротка і фрагментарна. Фактычна па імені названы толькі сын Асканія Алва, астатнія ахарактарызаваны як «прочме», сярод якіх былі браты Амулій і «Неметорь»6. He названа нават колькасць «колен» нашчадкаў Энея да Ромула і Рэма, што, напрыклад, зроблена ў старабеларускім тэксце «Рымскага летапісца» (праўда, наогул без імёнаў ад Алвы да Амулія з Нумітарам), у якім колькасць пакаленняў адпавядае версіі Ціта Лівія7. Гэта значыць, што важнейшыя ідэі легенды аб траянскім паходжанні рымлян, якая выкарыстоўвалася ў «рымскім міфе» для абгрунтавання асаблівай ролі прынцэпсаўімператараў роду Юліяў у вялікай гістарычнай місіі Рыма, у расійскім сярэднявечным хранографе адсутнічаюць. Няма іх і ў старабеларускім тэксце «Рымскага летапісца». Яны былі
1 Нстрйн В. М. «Хроннка» Поанна Малалы в славянском переводе. М. : Джон Уайтлн энд Санз, 1994. С. 183.
2 Фядосік В. А. Узнікненне Рыма ў сзарабеларускім перакладзе «Рымскага летапісца». С. 138139.
3Там жа. С. 139.
4Нстрйн В. М. «Хроннка» йоанна Малалы в славянском переводе. C.183.
5Там жа; Фядосік В. А. Узнікненне Рыма ў старабеларускім перакладзе «Рымскага летапісца». С. 139.
6Русскнй хронограф. Ч. 1. С. 226.
1 Фядосік В. А. Узнікненне Рыма ў старабеларускім перакладзе «Рымскага летапісца». С. 139.
145
незразумелымі (а з іх язычніцкім элементам і варожымі) для ментальнасці сярэднявечных еўрапейцаў. Іх цікавіла не гераічнае (з боскім элементам ад багіні Венеры) радаслоўе Юлія Цэзара, а паходжанне тэрміна «кесар», які выводзіўся зусім не з «рымскага міфа». У «Рускім хранографе» фраза «выпороша Ноуліа Кесаря нзь чрева мертвыа матере»1 паўтараецца з тлумачэннем: «Да скажемь оубо прочее, откуду прозвася кесарь. Овін глаголють, яко матерн его, во чреве нмуіцн н не доспевшн роднтн, но оумершн, прорезаша чрево ея сродннці н жнва младенца нзяша н нарекоша Кесарь, яко нзрезана»2. Тое самае мы сустрэнем і ў папулярным яшчэ ў Кіеўскай Русі перакладзе на царкоўнаславянскую мову тэксце «Хронікі Георгія Манаха», ды яшчэ з дадаткам: «От него рнмскне царн сталн называться Кесарямн, что на языке рнмлян означает “нспоротый”»3. Але царскія дынастыі звычайная з’ява Сярэднявечча. I дынастыя рымскіх цароў з’яўляецца ў «Рускім хранографе» Энеады ад Энея («Еннаде нарнцахуся»)4. Зрэшты, гэта яўнае запазычанне з «Хронікі» Іаана Малалы: «Нже от племене Ененна нарнцаемнн Еннаде»5.
Гісторыя нараджэння і ўдзелу Ромула і Рэма ў канфлікце іх дзядоў Нумітара і Амулія выкладзена ў «Рускім хранографе», як паказала A. М. Салміна, па візантыйскай хроніцы Манасіі6. Адчуваецца візантыйская (грэчаская) моўная традыцыя Марс названы пагрэчаску Арэсам («Арей»), хоць лінгвістычнае тлумачэнне (паводле Ціта Лівія) імя «ваўчыцы» ЛарэнцыіЛюпы («ЛарентнаЛуппа») выкладаецца з дакладнай лацінскай этымалогіяй7. Маляўнічае апісанне ратавання кінутых у ваду ў «корыте» немаўлят Ромула і Рэма суправаджаецца (строга ў адпаведнасці з тэкстам Лівія) выкладаннем іншай версіі аб выгадаваўшай іх жонцы пастуха Ларэнцыі, якая атрымала сваю мянушку зза таго, што была «блудннца». Цікава, што ў старабеларускім перакладзе «Рымскага летапісца» выкладаюцца гэтыя ж дзве версіі Ціта Лівія, але мянушка Ларэнцыі «Люпа» тлумачыцца толькі як «ваўчыца», без другога яе значэння8. Калі ў гэтым старабеларускім тэксце распавядаецца, што маці блізнят, «в кляшторе будучн, оказалася бременою. а для встыду своего н почтнвота, помовнла на бога своего бесовского арея або марса»9, то ў «Рускім хра