Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
ВЫПУСК 66
Васіль Жуковіч
Апавяданні Абразкі Аповесць
МІНСК, «КНІГАЗБОР», 2015
УДК 821.161.3-3 ББК 84(4Бен)
Ж85
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 66. Заснаваная ў 2009 годзе.
ISBN 978-985-7119-82-0	© Жуковіч В„ 2015
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2015
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2015
ДАМІНІСЯ
1
Лета выдалася такое сонечна-цёплае: яшчэ жалі ў Каплях жыта, а ўжо й даспеў лён. Свёкрава поле ўрадзіла, і Дамініся пакідала свайго першынца Сцешку на дзвюх заловак-малалетак, а сама, звычайна разам з свякроўкаю, трухала ў поле, каб хутчэй дарваць і паставіць у кучкі лён. Часам з сабою ў поле браць ёй даводзілася і дзіцё. Дамініся ў свёкраву хату прыйшла з працавітае сям’і Паўла Шпака і ці не больш за ўсё баялася дармаедства...
Ад Сёмухі пайшоў чацвёрты год, як жыла маладзіца замужам. Лёс не гіакрыўдзіў яе, бо выйшла не за нялюбага, a за такога жаданага за Хведара, прыгожага і стройнага, як і яна сама, за хлопца з суседняе вёскі, якога добра ведала і пра якога марыла. Ці не таму лёгка звыклася з новым сваім прозвішчам Назарэвіч. 3 таго свята, як яны пабраліся, Дамінісі хацелася дыхаць адным паветрам з Хведарам. Шкадавала: ён ніяк не пакіне піўзавода, едзе туды аж за дзесяць вёрстаў у панядзелак і вяртаецца толькі ў суботу. Дамінісіны дні, усе ў клопатах, ляцелі, аднак, не так і хутка, бо ўсё цяжэй і цяжэй давалася чаканне маладога мужа-прыгажуна, асабліва пасля той невыказнае хвіліны, калі ўпершыню варухнулася новае, яшчэ невядомае, як сама таямні-
ца, жыцце у яе пад сэрцам і перапоуніла усю істоту новаю вялікаю любасцю, непараўнальнай адказнасцю і надзеяй.
Прыехаў ён, як звычайна, пад вечар. Толькі не такі, як заўсёды, а больш маўклівы. Расхрыстаны, распластаўся на мяжы, закінуў рукі пад галаву.
He ляжы, Хведарка, на голай зямлі, гэта небяспечна, ласкава сказала Дамініся, ідзі да мяне, палюбуйся на лянок са мною разам.
Мне не да лёну.
Чаму так? здзівілася маладзіца. Няўжо табе новае рубашкі не трэба ды нагавіцаў?
Усё казённае абяцаюць.
Што ты гаворыш, Хведар?! Дамініся кінула перавясельца, падбегла да яго, упала на калені. Хведар, мілы, скажы, што жартуеш, ну, скажы... I пабажыся!
He да жартаў, Дамініська, забіраюць мяне...
2
У царскай арміі Хведар Назарэвіч трапіў у артылерыю. Пра гэта яго абраная даведалася з першага хуткага і кароткага ліста. Наступныя лісты сталі прыходзіць рэдка. Хведар, калі ўбачыў чужыя смерці, падумаў, што побач недзе ходзіць і ягоная, і загінуць на вайне можна зусім нечакана і недарэчна. Ён нават быў разгубіўся і не ведаў, што пісаць дадому. Казаць усю праўду сваім значыць наганяць на іх смутак і паніку. Ды маўчаць пра ваеннае жыццё таксама не выпадала. Пра што ж тады распавядаць? I ён стараўся пасылаць дадому такія лісты, каб не заганяць у скруху родных. Паведамляў, што капае акопы і робіць бліндажы, перамяшчае і накіроўвае на ворага гармату, трапна страляе ў цэль, але ўтойваў пра тое, як горача бывае ад варожых артабстрэлаў. Апавядаў часта пра сяброў па зброі і ніколі пра тое, як задыхаюцца салдаты ў агні і ў дыме, як па-сабачы курчацца, смяротна параненыя, просяць, каб прыстрэлілі, і пра тое, як батарэйцаў, што зусім яшчэ нядаўна марылі пра георгіеўскія
крыжы, закопвалі, забітых, у зямлю дзе і як папала, не паставіўшы нават каравага крыжа на магіле. Хваліў некаторых камандзіраў, а не паскардзіўся ні разу, якімі дзікімі і бруднымі словамі яны лаюцца, як прыніжаюць радавых. А яшчэ салдат Хведар Назарэвіч і не намякаў ні разу, як пагана ён харчуецца (палудзень нават не пахне хлебам), і як суткамі бывае на ім мокрае ад дажджу і бруднае абмундзіраванне, і як нясцерпна хочацца памыцца ды выспацца.
Дамініся сама чытаць не ўмела, як і не ўмела пісаць. Лісты ёй чытаў і адпісваў святароў сынок. Спачатку мужавы лісты яе супакойвалі, а пасля яна пачала кеміць: Хведар шмат што ўтойвае. У вёску прыходзілі весткі ад двух ягоных саслужыўцаў, якія шчыра скардзіліся на салдацкі лёс. Ды і як было не скардзіцца, калі царскія войскі ўжо неслі вялікія страты і адступалі пад націскам немцаў.
Услед за весткамі з вайны ў Палессе надыходзіла і сама вайна. Каплі, як і ўсе навакольныя вёскі, узрушала новая, нечуваная дагэтуль бяда, якая называлася гэткім чужым для сялянскага слыху словам эвакуацыя. Аднекуль прыязджалі на конях казакі, збіралі сходы, страху наганялі на палешукоў, казалі, што калі яны не выедуць, то немец будзе жорстка здзекавацца, вочы выколваць будзе, іголкі пад пазногці заганяцьме, грудзі жанчынам выразацьме, усё ўгаворвалі, каб не заставаліся пад заваёўнікамі.
«Оя-ёй, людцы добрыя, што ж то будзе!» жахаліся старыя, заражаючы трывогаю маладых. Невымоўна цяжка было людзям пры адной толькі думцы, што трэба пакідаць свае цёплыя, наседжаныя, спрадвечныя гнёзды. Адно прыцяняла пакуты: думалася, ненадоўга, і сем’і паціху збіраліся ў дарогу. Рыхтавалі самае неабходнае столькі, як пацягнуць каню. А ўсё «багаццё» хто дзе знаў і хто дзе ўмеў закопвалі. I Павел Шпак, бацька Дамінісі, і Нічыпар Назарэвіч, ейны свёкар, кожны ў сваім каменным склепе, выкапалі ямы, дзе схавалі куфры з адзежаю і палатном, нават кублы з салам. У дарогу вырашылі зарэзаць па баранчыку, а ўсю астатнюю жывёлу кароў, свіней, авечак выпусціць на волю.
Людзі хадзілі змрочныя, нібыта ў іх забралі сонца. Ды ніхто пакуль не выязджаў ні з Каплёў, ні з Варанілавічаў, дзе Дамініся вырасла, ні з Бярэзніцы, дзе яна вянчалася; сяляне быццам верылі, што нейкі цуд выратуе ад бежанства. Але аднаго дня, пакуль яны маліліся ў Бярэзніцкай царкве, у Варанілавічах і Каплях ужо размясціліся часці царскае арміі. На гародах стаялі коні, вазы, гарматы, у хатах і ў дварах гаспадарылі ваенныя. Занялі і Назарэвічаву хату, пакінулі толькі маленькі пакойчык, які займала Дамініся з дзіцем. Гаспадара і гаспадыні дома не было, яшчэ не прытэпалі з Бярэзніцы. Дамініся пакарміла дзіцё і пачала закалыхваць, але толькі рыпнула калыскаю, як выскачыў са спальні афіцэр ды як гаркнуў на яе, то мусіла выйсці з хаты на двор з маляўкаю на руках. Прытуліла да грудзей сваю Сцешку, ахінула шаліноўкаю, пачала на руках гушкаць, аж бачыць: едуць з Варанілавічаў фурманкі, нагружаныя дабром, значыць, рушылі землякі ў невядомае у сваё бежанства. Уся вёска, няйнакіп: фурманкам і канца няма. А чаму ж гэта спяць Каплі? I што яны сабе думаюць? Ехалі б во разам з людзьмі... Хоць бы хутчэй вярнуўся свёкар ды свякроўка! Думае гэтак Дамініся, думае і вачэй не зводзіць з дарогі, з доўгага ланцуга фурманак. I вось у тым ланцугу пазнае сваіх бацьку, маці, малых братоў: Васіля, Мікалая і Восіпа. Пад’ехалі, спыніліся. У матулі ў вачах слёзы стаяць. I апанаваў Дамінісю жаль. Трымае дзіцё на руках, глядзіць на няўцямную істотачку, а вейкі, ужо вільготныя, залыпалі...
Ну, годзе ўжо, сказаў бацька, і яго бровы на пераноссі збегліся. Мы цябе не пакінем; з намі едуць абознікі, упросім іх узяць да Слоніма. А ў Слоніме сядзем з табой разам на цягнік...
3
Начны прыпынак зрабілі ў лесе, не так і далёка ад Варанілавічаў і Каплёў. Знайшоўся адзін сентыментальны варанілавіцкі чалавек, якому дужа закарцела вярнуц-
ца ў сяло, каб паглядзець яшчэ раз на яго, асірацелае ўжо. Вярнуўся ўначы, а ранкам распавядаў, як царскія салдаты ад няма чаго рабіць пазнаходзілі і павыцягвалі куфры, старанна схаваныя гаспадарамі, паставілі іх пасярод двароў, падаставалі адтуль валкі палатна ды парассцілалі па зямлі, праклалі сцежкі палатняныя ад хаты да хаты...
Жанкі плакалі, мужыкі мацюкаліся на такія парадкі ў войску. А час няўмольна рабіў сваю справу хоць і паціху, але ўсё далей і далей адносіў усхваляваны люд ад роднага кута, на ўсход.
Калі заставалася недалёка да Слоніма, абознікаў на шашы сустрэлі кавалерысты, пачалі запыняць.
Бежанцаў вязеш? сурова пыталіся, заглядваючы ў кожны фургон.
Вязу.
Выгружай! загадвалі коннікі.
Тым часам вечарэла. Згушчаліся прыцемкі.
Куды ж нам цяпер? непакоіліся жанчыны.
Бачыш лес? Там такіх цьма.
I праўда, у лесе, за шашой, людзей з’ехалася мноства. Скрозь гарэлі зыркія вогнішчы, угору ішлі сіня-шэрыя дымы. Там Дамініся сустрэла і сваіх родных, і сям’ю бацькавага суседа Касцюка.
Доўга дабіраліся да Менска. А там і прыйшоў цягнік. Дамінісі запомнілася яго цяжкае дыханне і пранізліважаласлівы гудок. Ля станцыі заставаліся вазы і коні, не было каму іх купляць хоць бы за бясцэнак. Толькі некаторым гаспадарам крыху пашанцавала яны збылі сваіх любімых коней за бохан хлеба. У суцэльнай сумятні разгубленыя людзі ўсю сваю энергію скіроўвалі на тое, каб як убіцца ў вагон, не застацца на станцыі з клункамі, пакункамі і чамаданамі. Людзі нагадвалі мурашнік, узрушаны напаўзаючай навальніцаю.
Цягнік ішоў, як чарапаха, прастойваў на запасных пуцях, ізноўку поўз і зноў стаяў, нібыта стомлены нялёгкаю ношаю: вагоны былі бітком набітыя пасажырамі і багажом.
Беларусы-заходнікі процьму праехалі станцыяў, паўстанкаў, шмат гарадоў, пакуль заззялі вечаровыя агні Кузнецка. Калі цягнік спыніўся, у вагон бежанцаў увайшлі два мужчыны.
Хто жадае застацца? пыталіся яны і абяцалі: Кватэры вам дадуць, на работу будзеце хадзіць.
Палешукі радзіліся нядоўга. Умовы задавальнялі іх: ім паабяцалі працу і жыллё тое, што яны страцілі, уцякаючы ад вайны.
Вялікія сем’і пасялялі ў асобных кватэрах. Сям’я Паўла Шпака разам з Дамінісяю і Сцешкаю падпадала якраз пад такі разрад.
4
Жыла Дамініся, як большасць бежанцаў. Працы не баялася. Разам з бацькамі хадзіла да малатарні. Гаспадар, камлюкаваты барадач, любіў парадак: калі заставала ноч перш чым канчаліся снапы, малацілі пры ліхтарах. He раз Дамініся разам з бацькам пілавала лес. Давалася гэта вельмі цяжка. Балела ўсё спіна, бокі, ногі, а найболей рукі. Але жанчына непрыкметна ўцягнулася ў мужчынскую працу. Сумаваць неставала часу. Адно бясконца перад сном і ў бяссонніцу ў памяць прыходзіла радзіма ў вобразах грыбнога і ягаднага лесу, крыніцы і азерца, палеткаў жыта і лёну... Успаміналіся пчаліныя вуллі ў садзе, буслянка на ліпе, жаўрук па-над полем. Як сказаў паэт:
Тады ўспамінаецца ўсё да драбніц, Што звязана з родным краем, Як жыта шуміць, як агопь зарніц На дне азёр дагарае...
Быў бы Хведар поруч смутак па радзіме не так працінаў бы сэрца Дамінісі. I калі ёй рабілася не па сабе, яна брала на рукі дачушку і пыталася ў яе, яго і сваёй крывіначкі: «Ну, скажы мне, мая шчабятушка, ці хутка прыедзе твой татка?» Маленькай Сцешцы, якая не памятала свайго таты, было