Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
ўсё-ткі добра знаёмае гэтае слова і зразумелае тое, пра што пытаецца матуля. Але часта заміж адказу на пытанне дзіцё казала: «Мамачка, дай цябе пашкадаваю» і моцна-моцненька тулілася да матулі ў цёпленькіх абдымках.
Хведар ведаў новы адрас сваіх бежанцаў, але пакуль не адгукаўся. Затое ягоны бацька ўведаў ад сына адрас Дамінісі ды ўсяе радні і адазваўся з сібірскага сяла Аўчыннікава, куды яго з жонкаю і з дочкамі закінуў лёс. Дабіраліся яны вельмі доўга, у дарозе іх засталі сур’ёзныя халады. «Сібірскі холад ледзь не забраў душу ў Ярыны» пісаў пра жонку Нічыпар Назарэвіч. Яшчэ ён скардзіўся на рэдкія весткі ад сына. Другі ягоны ліст быў нашмат весялейшы. «Мы тут жывыя і здаровыя, чаго і вам жадаем» так пачыналася пасланне з суровае стараны. Усё ў іх пайшло як па масле: працуюць на чыгунцы, маюць заробак і нават кватэру, дзеці ходзяць у школу. Настойліва раілі пераязджаць да іх, запэўнівалі, іпто ўсім і занятак будзе, і кватэру чыгунка дасць.
У сямействе Паўла Шпака ўсур’ёз паставіліся да прапановы Назарэвічаў. Узважылі ўсё, як кажуць, за і супраць і сышліся на тым, што трэба збірацца ў дарогу. Ды літаральна назаўтра пошта прынесла лісток, які змяніў для Дамінісі напрамак. Азваўся Хведар з горада Харкава, з ваеннага шпіталя, куды ён трапіў пасля ранення і кантузіі. Дамініся таго ж дня выехала да мужа.
Нядоўга яна шукала ў Харкаве шпіталь. Толькі не адразу пазнала там свайго Хведара: ці то задужа быў ён змардаваны, ці то занадта затуманіліся яе вочы журбою. Затое ён пазнаў жонку, як толькі з’явілася ў палаце. Узрадаваўся: з такой далечыні дабралася! Дамініся пацалавала схуднелы Хведараў твар і заплакала, сеўшы поруч.
He плач, Дамініська, і не палохайся, лежачы ў пасцелі, казаў Хведар, жывы, як бачыш, і амаль здаровы. Ён хацеў правесці рукою па сваёй галаве, але ўспомніў, што на галаве заміж валасоў бінтавая павязка. Пасля нязбыўнага жэсту ён сам, відаць, здзівіўся, што ў яго атрымалася ўсмешка, хоць даўно развучыўся ўсміхацца. Сваёй павольнаю рукою пагладзіў жончыны рукі, як тады, перад вайною, у льняным полі, калі прынёс ёй невясёлую вестку. Толькі
тады яго вочы глядзелі ў чыстую нябёсную высь, а цяпер у высокую, даўно не пабеленую столь.
Дамініся адчула не толькі так знаёмую пяшчоту рук, але і неабсяжную красу душы, і яна з сустрэчнаю хваляю пяшчоты цалавала яго вусны, рукі і ў слязах апусціла галаву яму на грудзі, калі з самога сэрца ў яе выгукнуліся ўсяго два словы:
Родненькі мой!..
He плач, любімая! казаў ён цвёрдым голасам.
У шпіталі не горш чым на вайне. Відаць, я шчаслівы яшчэ. Толькі Бог такім чынам мог уратаваць мяне ад царскае бойні.
Два тыдні прабыла Дамініся ў Харкаве. Яна забылася на сябе, штодня наведвала мужа, прыносіла перадачы, цярпліва чакала, калі акрыяе Хведарка. I калі загаілася на галаве рана, ён пакінуў пшіталь. Далі тры месяцы да камісіі і шчаслівая пара паехала да Кузнецка.
Радасць сустрэчы Хведара з Дамінісяй, з мірным жыццём, здавалася, будзе бясконцая, але яна, бы тонкая нітка, парвалася раптоўна: памерла Сцешка. Засталі яшчэ жывую, ды не змаглі ўратаваць на іх руках дагарэла ад воспы. Дамініся ірвала на сабе валасы, праклінала, галосячы, сваю долю.
Жывая ў магілу не палезеш, жыць трэба, ты яшчэ такая маладая! суцяшала маці.
He ў аднае цябе такое, казаў бацька. Ты не ведаеш, колькі людзей выкасіў тыф ды іншыя хваробы.
Плачом сабе не паможаш, супакойваў жонку Хведар, а сам чарнеў і сох ад маўклівае пакуты.
5
Сяло Аўчыннікава патанала ў снезе, а неба ўсё шчодра раздорвала, здавалася, невычэрпныя снегавыя запасы. Надвор’е хіліла да адпачынку. Але нават з дарогі ні аднаго дня не адпачывалі Хведар і Дамініся адразу пайшлі ўладкоўвацца на працу, без якое сталі б невыноснымі кароткія зімовыя дні і доўгія-доўгія ночы.
3 чыгункі на кватэру вярталіся позна. Стомленыя, хутка засыналі.
Час прытупляў востры боль, бо рану не пераставала гаіць каханне, чыстае і глыбокае. Як нікуды не ўцякае крыніца, яно не знікла; як не замярзае жыватока, яно не застыла; як не астывае агонь, пакуль не пагасне, яно не астыла.
Прайшло тры месяцы, і медкамісія дала Хведару адтэрміноўку да першага запатрабавання.
А неўзабаве грымнулі ўзрушальныя падзеі. Там, на сібірскай зямлі, бежанцы пачулі вестку, пра якую пакуль баяліся нават гаварыць уголас. «Цара скінулі!» шэптам перадавалі адно аднаму. Да маштабнай рэвалюцыі і крывавай грамадзянскай вайны было рукой падаць. Хведар, сялянскі сын, якому было наканавана араць зямлю, сеяць і жаць жыта, на вайну глядзеў усё жыццё няйнакш як з агідаю. А тут ён не выключаў, што яго вопыт артылерыста можа прыдацца каштоўным у Чырвонай Арміі, шчыра цаніў тое, што балыпавікі дарагой цаною спынілі сусветную вайну. Аднак у войска яго не ўзялі: з чыгункі, дзе Хведар Назарэвіч быў ужо брыгадзірам, служыць у армію не бралі. Мірнае жыццё яго сям’і працягвалася.
А вясна прынесла вялікую радасць: Дамініся нарадзіла дачку. Назвалі Волечкай. Лёс падараваў магчымасць разам гадаваць народжанае ў пакутах новае шчасце, хоць на абшарах Расійскае імперыі працягвалася братазабойчая вайна. He абышла яна і сяло Аўчыннікава, якое шмат разоў пераходзіла з рук у рукі: то белыя, то чырвоныя бралі верх. Доўгі час там гаспадарылі калчакоўцы. Каб пракарміцца, ваякі забіралі ў сялянаў муку, жыта, пшаніцу. I як прыйшла вясна, сяляне, апроч проса, не мелі чым сеяць. Доўгачаканым стаў прасяны хлеб. У той год Дамініся нарадзіла хлопчыка, яго назвалі Аляксеем.
Грамадзянская вайна адкацілася і распаўсюдзілася па захад і на поўдзень. Хведар ужо амаль не ўспамінаў вайну сусветную, у якую быў уцягнуты, яе кроў і гразь, гарматы і снарады, ён жыў сям’ёй і працаю, меў той надзённы клопат, без якога чалавек непазбежна губляе штосьці людскае. Ён любіў чыгунку з яе строгім рытмам ды бойкім перастукам колаў час ад часу прабягаючых цягнікоў.
Сібіракі падабаліся не ўсе, да іх прывыкаў цяжка. Яго абуралі іх дужа брудныя словы моцна мацюкаліся. Пазней Хведар прыгледзеўся і ўбачыў, якія дружныя яны, як памагаюць, калі бяда. Убачыў, як весела яны святкуюць.
Надышоў дваццаць трэці год. Для бежанцаў адкрылася магчымасць вярнуцца на радзіму. Ад такой весткі беларусы пасвятлелі душою. Дамініся затрызніла вяртаннем дамоў.
Ведаеш, Хведарка, мне тут, за тысячы вёрстаў, запахла нашаю чаромхай і бэзам, казала яна, гатуючы на кухні вячэру. Памятаеш, як чаромха і бэз затапляюць увесну і Варанілавічы, і Каплі?
Хведар моўчкі чытаў бальшавіцкую газету.
Уяўляеш, мяне так цягне ў нашы ягадныя і грыбныя лясы, на возера, дзе некалі з матуляю паласкала бялізну, a бацька вудзіў рыбу, а мае браты любілі купацца. На сэрца так павеяла дзяцінствам, роднаю старонкай! Чаго ты маўчыш, Хведар, га?
А таго, што родная старонка цяпер чужая нам.
Як то гэдык: хіба родная можа стаць чужою?
Ты ж ведаеш, там цяпер улада польская, яна захапіла землі нашыя, і лясы, і азёры.
Бацькі твае і мае не баяцца той улады, хочуць вярнуцца.
Пажылых людзей і павінны прыцягваць свае котлішчы нягледзячы ні на што. Дый прасцей ім: у іх няма дзяцей малых. А ў нас тут нарадзіліся дзеці. I хто ведае, як там будзе ставіць іх на ногі... Як не ўсе з’язджалі ў бежанства, так не ўсе хочуць адсюль ехаць. Вунь Крысюк, я ўжо ведаю, назусім застаецца. Ты падумай, мо і нам няварта зрывацца: як-ніяк, дзеці...
Хведару ягоны аргумент здаваўся пераканаўчым. Але якраз факт прысутнасці дзяцей у сям’і надаў Дамінісі рашучасці, а то ў вачах былі ўжо замігцелі слёзы крыўды.
Оя-ёй, людцы добрыя, вы падзівіцеся на яго, паслухайце, што ён чаўпе! заўшчувала яна мужа. Ды як ты можаш гэдык, Хведарка? Сам чужэеш і дзяцей хочаш чужынцамі зрабіць! Кулік і той ляціць на сваё балота, а ты?!..
Ды што ты раскудахталася, бы тая курыца; калі ўжо так не церпіцца паедзем, адно, глядзі, пасля каб не каялася!
* * *
Некалькі тыдняў цягнік матляўся па рэйках і прастойваў на запасных пуцях. Звычайна, калі і дзеці, і муж, і радня засыналі, Дамініся любіла паразважаць пра тое, як доўга, аж восем гадоў, прабылі яны на чужыне і як усе за гэты час змяніліся, асабліва падлеткі і дзеці: амаль кавалерамі сталі ейныя браты, расцвілі, папышнелі залоўкі, пасталеў Хведар, як і яна сама; падраслі Волечка і Алёшка. Зноў і зноў, як вясновыя пчолкі і матылькі, пачыналі крыліцца думкі пра родны кут: што там?.. He падабалася ёй у такой даўжэзнай дарозе мужава маўклівасць, асабліва пасля станцыі Краснае, дзе пуцейны майстар, пакуль цягнік стаяў, угаворваў застацца, абяцаў кватэру. Такі маўклівы Хведар быў хіба што тады, як трэ было збірацца на вайну. Тады можна было зразумець чалавека, а зараз... Што гняце яго? Едзе на радзіму. 3 сям’ёй. Дзеткі абое здаровенькія. Жыві ды радуйся, а ён...
Ну што табе муляе? не магла болып трываць Дамініся.
Было б тае бяды, каб муляла. He муляе мне, а баліць. А ўсё праз тое, што не можам далей савецкага Менска ехаць мы з табою.
Толькі цяпер даведалася Дамініся, што яе Хведар там, у Сібіры, уступіў у партыйную арганізацыю. Балыпавік ён, што азначае: ісці ў лапы да палякаў небяспечна, бо, калі данюхаюцца, будзе капец «чырвонаму шпіёну». Ва ўсякім разе, так думае ён, так засцерагалі яго і сябры-партыйцы.
Як ні балюча было разлучацца з роднымі, як ні крыўдна не даехаць да запаветнага кутка, калі да яго заставалася ўжо так блізка, рызыкаваць не адважыліся: занадта высокая была мяжа, якая падзяляла адну зямлю на дзве часткі.
Тры дні шукалі работу, ды не знайшлі. Стаміліся і расстроіліся. Давялося вярнуцца на станцыю Краснае да таго самага майстра, што агітаваў іх застацца.
Вярнуліся, вось і добра, сказаў ён сям’і Назарэвічаў і прыязна зірнуў на Хведара. Едзь, пакуль не позна, у Смаленск, ва ўпраўленне чыгункі, і афармляйся.
* * *
Як адзін працягла-падрабязны сон, у Хведара і Дамінісі прайшлі яшчэ васямнаццаць гадоў жыцця ў чужых краях. Зрэшты, на Смаленшчыне, такой блізкай да Беларусі, яны пачуваліся як дома, добра абжыліся. Тут павялічылася сям’я: нарадзілася яшчэ пяцёра дзяцей. Старэйшыя трое выраслі і сталі самастойнымі, працавалі, астатнія чацвёра падрасталі, вучыліся. Хведар-чыгуначнік зарабляў на хлеб і да хлеба, за Дамінісяю замацавалася роля хатняе гаспадыні.
6
У чэрвені 1941 года яны даведаліся, што, калі ў былой Заходняй Беларусі ёсць родзічы, то можна паехаць туды па іх запрашэнні. Калі атрымалі запрашэнне, Дамініся адна, як вырашыла большасцю галасоў сямейнае веча, рушыла ў дарогу на радзіму, каб праведаць сваю і мужаву радню. Суботнім днём, ціхім і цёплым, яна, саракапяцігадовая мацігераіня, пераступіла парог бацькавае хаты. Бацька, маці, браты з сем’ямі, Хведаравы родныя усе, з доўгачаканаю госцяю разам, былі запрошаны ў найболып прасторную хату яе малодшага брата Восіпа.