Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
тэльню, на якой ляжалі бялява-шэрыя вугельчыкі. Плітка ўсё яшчэ была чырвоная, распаленая.
Ён паадчыняў дзверы і вокны, а сам выбег у двор.
Тое, што здарылася, хутка ацверазіла яго. «Божа мой, што я нарабіў!.. Я ж мог задыхнуцца ў атрутным дыме!.. Як там Яня з маленькім? падумалася пра сябе, пра жонку і сына...
Прайшоўся па кішэнях рукамі і не знайшоў у іх ні капейкі, а браў жа амаль усе адпускныя з сабою...
На небе свяціла поўня. Ён зірнуў на цыферблат наручнага гадзінніка, стрэлкі паказвалі 3 гадзіны і 33 хвіліны ночы.
Як ні моташна было, зрабіў лёгкую фізічную зарадку, так ён супрацьстаяў начному халадку, на зямлі яшчэ сям-там ляжаў снег.
Калі з кватэры выйшаў дым і яна напоўнілася свежым чыстым паветрам, Антон, пазачыняўшы дзверы і вокны, вярнуўся да свайго ложка і толькі цяпер скінуў з сябе касцюм, кашулю, з ног пасцягваў шкарпэткі і забраўся пад коўдру.
4
Кружылася галава. Гулі рукі і ногі. Страшна хацелася спаць. Але ён, нібы кінастужку, пракручваў у памяці кадрымоманты ўчорашняга вечара і гэтай ночы. Адны з іх памяць зусім прапускала, да іншых зноў і зноў вярталася. Кавярня і вінныя аўтаматы помніліся даволі яскрава. Там, здаецца, усё было прыстойна. Цяпер яго найбольш хвалявала, як ён з кампаніяй паводзіў сябе на вакзале. Ці не вытварыў чаго? I як вярнуўся дадому? Яго здзівіла, што і пасля такога моцнага ап’янення ён валодае амаль усёй «хронікай» не толькі вячэрніх, а і начных прыгодаў хоць бяры ды пішы сцэнар фільма, а не тое што здымай кадры па волі рэжысёра. Тут якраз узгадаўся рэжысёр Чэхін; прынцыповы і пільны, ён, відаць, з усёй сяброўскай кампаніі аказаўся найменш п’яны, бо даказваў буфетчыцы, што яна іх аблічыла, а тая даводзіла сваё, не прымала яго прэтэнзій, маўляў, яна чэсная і мае заслугі перад гандлем. Чым скончылася спрэчка, Антон не ведаў. Што ж там, на вакзале, пілі? Спачатку віно.
Але скончылі півам. Пэўна, ужо ні на што іншае не ставала грошай. Як выходзілі з буфета, Антон не памятаў. Чэхін будзіў яго ў машыне. Цікава, як ён разлічваўся з таксістам: няўжо ў яго яшчэ заставаліся грошы?.. Малайчына ж гэты Чэхін: правёў аж да дзвярэй. Дзверы Антон адмыкаў сам. Ён цяпер узгадваў да драбніцаў, што ж было дома. У яго ўначы абудзілася вострае пачуццё голаду, бо нідзе толкам не закусваў, тут і ўключыў электраплітку, паставіў патэльню, укінуў лыжку масла і выгарнуў з каструлі недаедзеную раніцай вараную бульбу. Плітка награвалася павольна. А ён адчуў ва ўсім целе стому, пайшоў з кухні ў пакой да ложка, сеў, міжволі прылёг, імгненна і заснуў...
Набліжаўся світанак новага дня. У Антона ў галаве не было сумбуру. Перш чым заснуць і выспацца, ён абдумваў, як пабудуе дзень. У цэнтры дзённых клопатаў былі жонка і немаўля. Ён прыкідваў, у каго зможа пазычыць крыху грошай. Доўг верне хутка, бо заробіць ганарары, для чаго давядзецца паварушыцца. 3 тыдзень, пакуль выпішуць Яню з сынам, ён можа і павыходзіць на працу. Сёе-тое з тэлеперадач прапануе сталічнай студыі.
Непараўнальна больш Антона Прышчэпу хвалявала тое, як ён выбудуе сямейнае жыццё. Давядзецца навучыцца надточваць ганарарамі асноўныя свае заробкі хоць бы на той час, пакуль Яня будзе ў дэкрэтным адпачынку. Ну, піць ён не будзе гэта факт! Адно піто яшчэ добра адзначыць сваё сямейнае свята. Багата насклікае гасцей, запросіць і сваю ўчорашнюю кампанію. Як там яны ўсе?..
Антон думаў яшчэ пра тое, што яго ўратавала. Выпадак? Тое, што ў кватэры высокая столь і што бульба смажылася і згарала далёка ад ложка, дзе ён заснуў? А можа ноччу не спалася Яні, можа яна думала пра яго?.. Дзякуй Богу, усё абышлося... Яму захацелася абняць сваіх сямейнікаў. I ён абнімаў іх сваёй шчыраю душою.
ДАЛІКАТНАЕ ПЫТАННЕ
«Божа мой!..» прашаптаў Янковіч, уражаны і ўзрушаны зусім іншай такой нечаканай знаходкаю, калі, седзячы на падлозе, шукаў, перапоўнены творчым імпэтам, незавершаную сюіту сярод зваленых у сховах секцыі нотных сшыткаў, рукапісных артыкулаў, лістоў ад сяброў і лістоў-водгукаў ад прыхільнікаў яго таленту, а яшчэ між неабходнымі калісьці, ды надоўга занядбана-забытымі часопісамі, газетамі і выразкамі з розных выданняў (ён адно збіраўся ўпарадкаваць свой «каштоўны хлам», але рукі да гэтага так і не даходзілі), прашаптаў і ўздыхнуў, калі ўбачыў, што канверт з почыркам, да болю знаёмым, выпаў на падлогу з выпадкова разгорнутай газеты, не будучы ў свой час знойдзены і прачытаны. «Тры гады як Максіма не стала, падумалася яму, значыць, пісьмо праляжала яшчэ даўжэй». Ён падхапіўся, рукі пацягнуліся да ножніцаў, што ляжалі на самым краі стала. Ліхаманкава зрэзаў беражок канверта, дастаў тры жоўта-шэрыя аркушыкі і сеў на канапу.
«Дружа мой, дружа! да яго, Янковіча, звяртаўся Максім Дзядкоўскі. Цяпер, калі жыццё маё пайшло пад адхон, я спяшаюся сказаць табе дзякуй. За ўсё, за ўсё...»
«Пад наплывам пачуццяў, відаць, перабольшвае, як пра жывога, падумаў Янковіч пра земляка. Што я такое для яго зрабіў?..»
Але зямляк не перабольшваў, гэта Янковіч недаацэньваў свае якасці рабіць дабро з такою лёгкасцю, з якою майстра-піяніст націскае на клавішы і адорвае людзей эстэтычнаю асалодаю.
Яны абодва былі прафесійныя кампазітары. Навучаліся ў кансерватарыі з інтэрвалам у чатыры курсы адпаведна ўзросту: Дзядкоўскі быў на чатыры гады старэйшы; абодва пасля вучобы вярнуліся ў свой горад. Абодва адметныя, пра іх шмат пісалі ў друку, але кожны і сам ведаў, чаго варты.
Пісьмо ад Максіма Дзядкоўскага, калісьці ўкладзенае паштальёнкаю ў складзеную газету, а потым жонкаю Янковіча ўзятае з паштовае скрынкі і гэтак жа бесклапотна не заўважанае, кінутае разам з газетаю на стос яго папер, зараз раптоўна выклікала ва ўражлівай душы мноства ўспамінаў, звязаных з асобаю, у чыім лёсе так неверагодна кантрастна спалучаліся, так цесна перапляталіся творчыя ўзлёты, дасягненні і чалавечыя падзенні, няўдачы і жыццёвая драма. 3 аднаго боку яркі дэбют і ранняя слава (яшчэ студэнтам Дзядкоўскі стаў вядомы ў кампазітарскіх колах), хуткі росквіт шчодрага таленту (ягоныя «Гімны каханню», «Снегавая рапсодыя», «Зорная саната», трыпціх «Краіна замкаў», араторыя «Нескароная цытадэль» увайшлі ў залаты фонд нацыянальнага музычнага мастацтва), любоў публікі, а з другога боку фіяска сямейнае, ранні развод, у выніку якога без бацькі гадаваліся дзве дачкі, працяглая неўладкаванасць, запоі, хваробы...
Многія старонкі яго жыццёвай аповесці Янковіч мог пераказаць даволі дакладна. Хоць бы ўзяць гісторыю з апендыцытам. ...Неяк пад вечар завітаў да яго, хацеў паказаць яму свой новы вальс дый проста гіагаманіць. А Максіму не да гамонкі: хапіў востры боль унізе жывата. Грэлка не памагала. Палез у ванну з гарачай вадой, а там яму стала зусім блага, сам і вылезці не змог Янковіч дапамагаў, ён жа выклікаў хуткую дапамогу. У хірургіі зрабілі неадкладную аперацыю, яна аказалася дужа складаная: лопнуў загноены апендыкс пагражаў перытаніт. Цудам выратавалі. Але пасля гэтага Максім застаўся худзюіпчы, як з крыжа зняты. Янковіч усё яшчэ хваляваўся за яго здароўе, часта праведваў.
I пазней клапаціўся пра яго, нават калі, запрошаны на працу ў адзін з мінскіх аркестраў, дзе яго ведалі як скрыпача-віртуоза, пераехаў з сям’ёй у сталіцу.
Максіма Дзядкоўскага ён часта вітаў у сваёй мінскай кватэры, хоць і асуджаў, што зашмат курыць, часта і без усялякай меры выпівае, выслухоўваў ягоныя шматлікія скаргі, меланхалічныя развагі пра жыццё-быццё, пазычаў яму гропіы. Займеўшы аўтарытэт у Саюзе кампазітараў і
знаёмства ў выдавецтве, Янковіч паспрыяў выданню зборніка выбраных твораў земляка. На тытульнай старонцы Дзядкоўскі пакінуў аўтограф: «Майму добраму другу, які падтрымаў аўтара гэтае кнігі ў цяжкую для яго часіну, з удзячнасцю...» А цяжкая часіна прыйшла, калі пасля разводу з жонкаю і чарговага запою ён страціў працу... Таму атрыманы ім ганарар аказаўся адзіным паратункам перад даўгавой прорваю. I, уручаючы тады сваю кнігу Янковічу, яе аўтар хацеў пацалаваць яму руку, але імгненна сам трапіў у моцныя мужчынскія абдымкі.
Цяпер, чытаючы і перачытваючы пісьмо-споведзь земляка, Янковіч уяўляў яго худы твар і вялікія светла-карыя журботныя вочы. Падзяка выказвалася насамрэч «за ўсё, за ўсё».
Апошнія гадоў сем Дзядкоўскі атрымліваў сякую-такую пенсію з прычыны страты працаздольнасці, жыў у аднапакаёвай кватэры. Па-ранейшаму страшна піў, амаль не закусваючы, бязбожна смаліў цыгарэты. Слабы, хадзіў абапіраючыся на кульбаку, і калі наязджаў у Мінск, то мусова было яго сустракаць на вакзале, а ў дзень ад’езду праводзіць да цягніка. Ён і гэта не забыўся. Асабліва ж дзякаваў за тое, што Янковіч наведваў яго ў інстытуце туберкулёзу ў Навінках, дзе яму выразалі частку лёгкіх: драма жыцця захварэлага на рак Дзядкоўскага ўвайшла ў апошнюю стадыю...
Вечарэла. Думкі Янковіча павярнуліся да сямейнікаў. Павінны былі неўзабаве з’явіцца з гімназіі жонка-настаўніца, з універсітэта сын-студэнт, з дзіцячага садка нявестка з малым, з ліцэя дачка-ліцэістка. Ён зноў схіліўся над лістом, узяў у рукі канверт, паглядзеў на паштовыя штэмпелі. Выходзіла, Дзядкоўскі пісаў гэты ліст за месяц да смерці, якраз тады як ён, Янковіч, адпачываў на поўдні з жонкаю і малым хваравітым унукам. Хоць і ведаў, што земляку блага, але думаў, яшчэ пажыве. Нават калі сасніў, быццам з рота вываліўся зуб (звычайна яму такі сон прадказваў смерць кагосьці з блізкіх), не падумаў, што, пэўна, дні Дзядкоўскага палічаныя.
Вярнуўся Янковіч з мора пасвяжэлы, загарэлы; аж сорамна стала, калі, яшчэ й соладка дома паспаўшы пасля
доўгай дарогі, пачуў ( пазваніў Кастусь Князько, сакратар абласнога аддзялення кампазітарскай суполкі краіны), што Дзядкоўскі памёр.
Сумную вестку Янковіч атрымаў раніцай, а ўвечары ўжо быў у сваім родным горадзе. Разам з Кастусём ды іншымі сябрамі суполкі кампазітараў выказваў спачуванне гарадскім родзічам памерлага сябра, потым разам з імі паехаў на яго радзіму: цела нябожчыка павезлі на зямлю яго продкаў, у палескую вёску, што раскінулася ўздоўж Ясельды. Відаць было па ссохлым твары, што зямляк моцна пакутаваў ад хваробы. Князько, якому даводзілася часцей за ўсіх творцаў сядзець ля яго ложка, расказваў, як Дзядкоўскі, адчуваючы свой блізкі скон, мужна трымаўся.