Арабінавая ноч  Васіль Жуковіч

Арабінавая ноч

Васіль Жуковіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2015
38.75 МБ
ўспамінаю: ён застаўся ў Берасці, у кватэры сястры, дзе на хвіліну я паклаў яго на тумбачку, калі пераапранаўся, збіраючыся ў дарогу.
Пад бойкі перастук цягніковых колаў стараюся супакоіцца, ды зноў і зноў залятаю ў мыслях дамоў: «Як яны там? Чым занятыя?» Уяўляю радасную сустрэчу на вакзале і дома: я ж за некалькі дзён паспеў без іх засумаваць. Ці не таму дарога, асабліва да Баранавічаў, падалася такою доўгаю?!
Хвілінаў за трыццаць да Менска пакідаю сваё месца ў вагоне і перамяшчаюся ў тамбур. Рэчы пераношу ў тры заходы. Мне ж і не снілася, што гэтак жа выключна сваімі сіламі, ізноў у тры заходы, буду іх і выносіць на перон, бо ніхто мяне не сустрэў.
Цягнік рушыў у горад на Няве, а я міжволі ў думках перанёсся ў горад над Бугам, дзе так недарэчна забыў мабільнічак. Даводзіцца маўкліва чакаць, спадзеючыся на цуд: з трамвая ці з тралейбуса вось-вось да мяне рынецца хтосьці родны. Нервова хаджу туды-сюды, пазіраючы на цыферблат гадзінніка. Прамінае больш як паўгадзіны. Тым часам на суседні пуць падаюць электрычку «МінскМаладзечна», і да мяне імгненна, відаць, ад крыўды, прыходзіць нечаканае рашэнне дунуць на лецішча. Здаю ўсё сваё багажнае багацце ў камеры, убіваюся ў перапоўнены і душны тамбур электрычкі. Сем прыпынкаў і мяне ўжо ахінае лёгкая перадвечаровая прахалода. На лясной сцяжыне чамусьці ўспамінаецца мой родны бор ля пушчы Белавежскай і маё грыбное паляванне, паўстаюць у памяці баравікі. Як жа прыгожа выглядвалі яны, светлыя і чорнагаловыя, з верасоў, з белых і зялёных імхоў, з-пад ігліцы і лісточкаў! А цяпер, замкнёныя, ці не парацца? А слівы, што так набрынялі сокамі ў сестрыным садзе ў Падграбах, ці не ператвараюцца ў той самай жалезнай камеры ў кампот? 3 такімі думкамі выходзіў я з ляснога масіву. Яшчэ перад сваім сумленнем апраўдваўся: у сітуацыі, якая склалася, маю права на мужчынскі капрыз. «Паленаваліся прыехаць на вакзал, казаў сабе моўчкі я, то прыедзеце сюды».
Лецішча сустрэла мяне цішынёю. Вечарэла. Здарожаны, я прысеў на ложку. Бліжэйшы тэлефон быў на хутары, дзе я часта купляў малако. «Трохі адпачну, падумалася, і схаджу патэлефаную дадому, скажу, дзе я знаходжуся». Але сон мяне, грэшнага, узяў моцны, як назло.
Затое ў маёй гарадской кватэры ўсім было не да сну. Спачатку мае сямейнікі былі занадта спакойныя. Дачуіпка пасля школы танцавала ў сваім гурце. Нявестачка пасля заняткаў шмат разоў перад люстрам прымярала новую сукенку, прывычна доўга размаўляла па тэлефоне. Сын, якому маці даручыла сустрэць мяне, з універсітэта свайго, што знаходзіўся побач з вакзалам, не пайшоў на перон, а, забыўшыся на матчына даручэнне, паехаў дадому. Мая жоначка спакойна шчыравала на кухні ля пліты, сумяшчаючы гэты клопат з чытаннем свежае электроннае пошты і праглядам у сеціве патрэбных ёй парталаў. Але яе спакой панаваў, пакуль не з’явіўся сын. Калі ж ён з’явіўся, дамашняя пагода рэзка змянілася на непагадзь.
Дзе ж бацька, сынок? Чаму ты прыехаў адзін?
Мамачка, я забыўся. Я паеду, я знайду яго, захваляваўся ён.
Сын паехаў, а ёй было ўжо не да кампутара і не да пліты. Яе ахапіла трывога. Спачатку набрала яна нумар майго мабільнага тэлефона, пасля дазванілася ў Берасце да залоўкі. Божкаючы і ледзь не плачучы, пыталася, ці не спазніўся я на цягнік. Даведалася, што не спазніўся і паехаў у прызначаны час. А сын тэлефануе:«Бацькі на вакзале нідзе няма». Тут пачалася паніка. Ручаямі паліліся слёзы з вачэй жонкі і дачкі, якая акурат вярнулася з танцаў. У ход пайшлі валідол, валяр’янка, карвалол... Несупынным «бамбёжкам» падвергліся нумары тэлефонаў прыёмных пакояў сталічных больніцаў. Маім засмучаным родзічам давялося праверыць і моргі... А ў выніку, вядома, ні жывога, ні мёртвага мяне не знайшлі. У адчаі жонка звярнуліся да сябра нашае сям’і даішніка Васіля Кавальчука. Той кінуў усе свае справы і павёз яе ў транспартную міліцыю. Ягонае званне маёра там
нешта значыла: пачалі абзвоньваць усе станцыі, на якіх супыняўся цягнік, каб даведацца, ці не сышоў з яго захварэлы пасажыр. Але ні на адной станцыі ніхто з пасажыраў не звяртаўся па медыцынскую дапамогу. Заставалася пытанне, ці не было па ходу следавання цягніка трагічнага здарэння. Ішлі пакутлівыя вечаровыя гадзіны. Раптам высветлілася, што пад Баранавічамі знайшлі мёртвага мужчыну. Як пачула пра гэта мая жонка, так і абмерла. Яна звалілася б на падлогу, калі б не падставіў рукі той самы сябра Кавальчук. Ратавалі нашатыром.
Што вы, стараўся супакоіць яе маёр Кавальчук, хіба ж гэта ён? Гэта не факт.
Тэлефанавалі да маёй сястры, высвялялі, як я быў апрануты перад дарогаю. Яна сказала, што я быў у светлых нагавіцах, у белай кашулі і ў шэрым пінжаку. Стала вядома: знойдзены нябожчык на чыгуначным палатне ля Баранавічаў у чорным касцюме.
Тады Кавальчук у сеціве размясціў тэкст пра тое, што прапаў без вестак чалавек... Указваліся ўсе мае прыкметы, і ўзрост, і рост, і вопратка. Назаўтра павінны былі распачацца грунтоўныя пошукі.
Набліжалася поўнач.
Божанька літасцівы, што рабіць?! ціха заенчыла жонка.
Дзе ваша лецішча? раптам пытаецца сябра, шматвопытны маёр міліцыі.
Пад Заслаўем, дрыготкім голасам адказвае яна. Паехалі.
Даішнік супыняе машыну каля нашае фазэнды. Груканне ў дзверы нічога не дае. Жонка мая тут заенчыла і завыла ў поўным адчаі. Так галосяць хіба толькі над нябожчыкам. Аднак і гэты надрыўны плач не падняў мяне. Тады Кавальчук пытаецца, дзе акно спальні.
Стук у шыбіну і святло ліхтарыка перарываюць мой сон. Я, нібы спуджаны заяц, усхопліваюся, шыбую да акна і чую да болю знаёмы шчымліва-шчаслівы голас: «Жывы!»
P. s.
Кажуць, быццам частае карыстанне мабільнікам шкоднае. Магчыма. Але без яго шкода можа стацца непараўнальна болыпая. Таму я з ім не разлучаюся. I кланяюся таленту светлага, усмешлівага доктара Купера, вынаходніка першай мадэлі такога тэлефона. А мілай спадарожніцы жыцця абяцаю ў розныя вандроўкі адпраўляцца разам. Там немагчыма забыць сваю жонку, тым болей мабільную.
сыны
1
У Івана і Ганны Ваньковічаў нарадзіўся другі сын, калі першаму, Віктару, споўнілася дванаццаць гадоў. Бацьку падабаліся старадаўнія імёны, таму ён угаварыў жонку назваць хлопчыка Алегам. Дзеці раслі здаровыя, чым дужа радавалі бацькоў.
Надышоў час аддаваць старэйшага ў войска, а меншага пасылаць у школу. Падрыхтоўка малога да школы ні ў Ганны, ні ў Івана не выклікала ні хвалявання, ні вялікага клопату: купілі кнігі, сшыткі, ранец ды касцюмчык і пайшоў Алежка вучыцца. Затое позвы з ваенкамата, якія ўручаліся Віктару, прыносілі ў сям’ю неспакой. I не таму што ў тыя гады ў войску працвітала «дзедаўшчына» прычынай былі чуткі, што многа беларускіх хлопцаў трапляе ў Афганістан, адкуль ужо не раз у нашыя гарады і вёскі прывозілі цынкавыя труны...
Віктар, маючы моцнае здароўе, разумеў: яго як піць даць могуць кінуць у гарачуіо кропку, таму аднаго разу, калі вячэру сям’і перабіла чарговая позва, якую прынёс такі ж, як і ён, прызыўнік, Віктар, хоць і быў ён ціхі, паслухмяны, адважыўся, перасільваючы хваляванне, сказаць бацькам:
А што, калі не пайсці?..
Але Віцеў бацька, заводскі рабочы, партрэт якога шмат гадоў запар упрыгожваў Дошку гонару ў гарадскім парку культуры і адпачынку, адказаў коратка і катэгарычна-сурова:
Ты што?! За гэта будуць судзіць!
He кажучы пра турму, сам судовы працэс, самое абвінавачанне з боку дзяржавы ўяўлялася Івану Ваньковічу страшэннай ганьбаю.
Але здарылася найгоршае з усяго, што магло здарыцца на вайне. Раненне, палон, а тым больш адмова ісці на тую
незразумелую вайну давалі шанс на працяг жыцця. Пра гэта думаў Ваньковіч, калі атрымаў чорную вестку. Думаў у роспачы, з пачуццём раскаяння, шкадавання, што быў глухі да трывогі-прадчування сына, аддаў на згубу. Ганьбы, якой так баяўся, не было б, таму што пра афганскую вайну ўжо адкрыта пагаворвалі як пра бессэнсоўную бойню. Ганьбай для нашых быў якраз удзел у ёй. Напаткаўшае знянацку гора і думкі пра непапраўнае атрутай разліваліся па жылах і, калі да пад’езда бетоннага гмаху, дзе жыла сям’я, прывезлі цынкавую труну з сынавай фуражкаю на ёй, галава пайшла кругам і ногі падкасіліся. Адно што рукі мужчын-суседзяў, якія стаялі поруч, не далі яму ўпасці на асфальт. Ен не плакаў. А Ганна галасіла дзень і ноч над труною, якую вайскоўцы не дазвалялі адкрыць, бясконца паўтарала, што сыночак абяцаў у апошнім лісточку скора вярнуцца, а прывезлі яго на адну толькі ночку...
Іван пасля пахавання сына запіў, Ганна моцна схуднела.
2
Адзіным суцяшэннем для заўчасна пастарэлых бацькоў заставаўся Алежка. Яны яго моцна любілі, песцілі, стараліся ва ўсім дагадзіць, помнячы, як не дадалі любові першаму сыну.
Алежка імгненна адчуў сляпую любоў і пачаў карыстацца ёю спаўна. Дома яго шкадавалі: не падрыхтаваўся да заняткаў хай школа разбіраецца; не захацеў у школу хай адпачне, яшчэ находзіцца; выбіў кату вока, пакалечыў голубу крыло падумаеш, такая дробязь; пакрыўдзіў меншага абы сябе ў крыўду не даў.
Ледзь дабраўся да сёмага класа вучобу кінуў. Спадабаліся яму карты, віно. Грошы выпрошваў у бацькоў, вымагаў у дзяцей, якім давалі дома на марожанае. Каля яго пачалі роем віцца такія ж, як ён сам, недаросткі, днём і ноччу тусаваліся каля пад’езда, пасля з ім разам надоўга знікалі. «Няхай, няхай пасваволіць, ён жа маладзенькі, дурненькі, гаварылі Іван і Ганна, прыйдзе час паразумнее».
Час ішоў, ды Алежка не разумнеў. Івану і Ганне знаёмыя людзі неяк казалі, што іх сын быў у адной кампаніі, якая збіла і парэзала хлопца з суседняга дома і што ўсю банду судзілі б, але яны папярэдзілі няшчаснага: калі паскардзіцца, назаве хоць адно імя, яго прыкончаць. Іван і Ганна не паверылі добрым знаёмым, бо сын пабажыўся, што невінаваты. Потым заявіліся ў хату да Ваньковічаў бацькі Анжэлы, дзяўчыны з іхняга мікрараёна, з пытаннем: «Што рабіць?», бо іх дачка зацяжарала ад Алежкі. Ваньковічам гэта быў сюрпрыз. Яны паабяцалі нечаканым гасцям пагаварыць з ім. Позна вечарам бацькі прычакалі сына, ён не адпіраўся, прызнаўся ў тым што паўгода любіцца з Анжэлай, паабяцаў ажаніцца з ёю. Тут у яго быў свой разлік пацягнуць паболей з яе бацькоў.
А па зямлі ішла вясна. Ганна набіла прадуктамі халадзільнік і выклікала з раёна свайго бацьку, каб у іх пажыў, бо яна з мужам наважылася папрацаваць на лецішчы, заадно там абдумаць, як рыхтавацца да вяселля.